Анатацыя на кнігу “Deja vu bis” Івана Штэйнера




старонка2/14
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14
ужас заставляет юношу бояться даже солнца. В целом, реальная нечисть у Ф.Сивко не менее ужасная, нежели фантастическая у Яна Барщевского. Именно она убирает ксендза, являющегося олицетворением добра, люто ненавидит все местное – з іх недарэчнымі імёнамі і звычкамі. Гэтае нельга, тое – нявольна, уничтожает все окружающее. И не менее успешно ведет "тутэйшых" на уничтожение восстановленного палаца – символа исторической памяти. Ф.Сивко – пессимист в оценке исторической перспективы белорусов, в чем-то он даже фаталист – не случайно так устроено, что несколько поколений женщин одной семьи "осчастливили" именно мужчин семьи главных героев повести. Поэтому неслучаен и финал произведения, в котором деревню Дубровка переименовали в Подкрайну. Да еще с издевкой: "Скажы дзякуй, цётка, што Свісцёлкай не назвалі. Усе вы тут свістуны, сваё прасвісталі".

Правду говорил В.Быков, страшную правду: нет того народа, величием, мудростью которого так долго восхищались. И нечего говорить о толерантности, сдержанности, сострадании там, где в действительности имеем дело с абсолютно противоположным. Мы – исключительно женская нация, мужчинами становимся только после алкогольной интоксикации, а проснувшись готовы любой набрыдзі целовать руку. Не потому ли и доля наша такая – несчастливая. Мы сами ее позвали:

"Збяднелы, апанураны, знявераны народ на выспе памалу забыўся пра свайго глуханямога апостала й тры ягоныя словы. І зноў стаў нямы. Той раз – назаўжды." Герои Стивена Кинга всё ещё ищут Тёмную башню. Белорусы...??? Для них, пожалуй, самое актуальное – уйти со сцены бытия достойно, без истерии. Как в исключительном эпизоде коллективного самоубийства белорусских повстанцев из слуцкой бригады двадцатого года после проигранной большевикам битвы ("На чорных лядах"). Изображение исключительной трагедии – провозвестника холокоста нации – подается спокойно, без надрыва, словно белорусы исполняют свой извечный обряд жнива. Ибо ужасающей является уже не сама смерть – величественное дело, ради которого была принесена в жертву жизнь, мертво, – а страдания близких, невольной причиной которых они могут стать. А потому собственная гибель – далеко не самое страшное, подготовленное судьбой.

Исключительно абсурдными представляются попытки человека изменить что-то в своей недоли, протестовать против воли рока ("Сцяна"), ибо вместо очередного взятого мура появляется новый, непреодолимый. "Бедны, няшчасны прафесар Скварыш" из рассказа "Бедныя людзі" с грустью вспоминает свое детское сочувствие медведю в клетке, ибо твердо убежден, что ему, попавшему в ту же клетку обстоятельств, никто уже не посочувствует.



Вместе с тем разительно изменилась авторская акцентация. Ранее В.Быков видел причины многочисленных трагедий белорусов в действиях внешних вражеских сил. Ныне же он находит истоки национальных проблем во внутреннем состоянии нации. Он солидарен с Г.Гачевым, считающим, что действительно национальным становится не тот писатель, который восхваляет свой народ, родину и жизнь (это нижайший вид национального в искусстве), а способный к самокритике. Вряд ли найдется много литераторов, отважившихся сказать правду не только о положительных, но и отрицательных чертах характера своей нации. Причем сказать смело, бескомпромиссно, избегая игры в приличия, как это свойственно рассказу "Народныя мсціўцы". Автор сознательно избегает условности, гротесковости, притчеобразия, что в целом свойственно его творческой манере последних лет. Но именно тем более становится ужасной обыкновенная история неудавшейся мести, которая в результате сознательного снижения перерастает из сообщения о бытовом происшествии в постижение сущности национального характера. Не потому ли здесь нет места не то что сарказму, но даже и менее издевательской иронии, ибо дела, о которых повествуется, становятся определяющими не только для несчастных четырех сельчан, решивших отомстить бывшему кегебисту, по доносам которого в свое время погибли их родные. "Бывший" не побоялся приехать и переночевать в селе, где сохранилась о нем лихая слава, поэтому возмущенные мстители, вспомнив свои кривды, требуют расплаты. В.Быков чрезвычайно неторопливо, как-то даже не по-быковски скрупулезно, вещественно рассказывает о деталях подготовки к операции. Как инвалид войны Иван Снайпер, бывший ссыльный Савченко, партийный учитель Ляплевский и изможденный, несчастный, одинокий в этом мире Дубчик, подогревая себя "чернилом", исповедуют свою трагедию. У каждого из них по доносу Вусава погибли отцы, братья, сестры, сломана их судьба. Казалось бы все должно кричать в этих людях, и действительно, поначалу они воют вслух. Однако потом, просидев ночь у хаты, где находился энкаведист, на восходе солнца они тихо-мирно расходятся. Мало того, учитель Ляплевский даже непроизвольно благодарит Вусава за компенсацию за смерть брата (стоимость ее – три бутылки или фуфайка) и пожимает тому протянутую руку. В классической традиции подобные финалы разряжались гневными тирадами автора (вспомним у Н.В.Гоголя – "и до какой подлости, мелочности, гадости может дойти человек") или ироническими пассажами (у А.П.Чехова обманутый муж вместо пистолета покупает сетку для ловли перепелов, или бывший друг детства пожимает два пальца высокопоставленной особе и хихикает от удовольствия, как китаец). Быков внешне никак не реагирует на поступок своего героя: "Вусаў падаў на развітанне руку, і Ляплеўскі, як бы да агіднай жабы, слаба дакрануўся да яе. Затым пазіраў услед.. і не ведаў, што рабіць. Нават, што думаць. Са спазнелаю злосцю зірнуў на распластанага за канавай Снайпера, пад нагамі якога валяўся сухі кол з гнілым абламаным канцом. Пасля злосна вылаяўся і паплёўся да свайго падворка".

Традиционная в европейской традиции ХХ века ориентация и установка на ремифологизацию приводит к созданию новых просторов индивидуальных и общенациональных миров, построенных на архетипических схемах. Классические формы наполняются новым содержанием, традиционные образы и сюжеты вновь осмысливаются в контексте исторических изменений и апокалиптических ожиданий – так в очередной раз формируется пространство порубежной эпохи, которая не только фиксирует антиномичность мира, но и рассуждения и попытки восстановить нарушенную гармонию.

СМЕХ ПРАЗ СЛЁЗЫ, або СЛУГІ ВЯЛІКАЙ ПАНІ
Кнігі, пра якія пойдзе гаворка, вылучаюцца на агульным, ці не “аднакаляровым фоне” (М. Багдановіч) беларускай мастацкай традыцыі, бо з’явіліся яны не ў выніку сакральных дзеянняў, абумоўленых высокім, як было прынята лічыць апошнія 2000 гадоў, амаль што боскім прызначэннем мастацкага слова, не пад сенью класічнай музы, кабеты эфірнай, узнёслай, мройнай з адвечнай лірай у руках, а з ласкі зусім нязвыклай, кардынальна адрознай апякункі, якой так баіцца і пазбягае адукаванае чалавецтва, хаця ў гэтых уцёках, як і ўвасабленні самой музы, нябачна прысутнічае адна і тая ж рука і прычына. Калі большасць кніг, што з’явілася ў чалавецтва за ўсю ягоную цывілізаваную гісторыю, меліся зрабіць гэты свет лепшым, то невялікая купка ставіла перад сабой больш, як здавалася, прыватную, але не менш складаную задачу – несці людзям радасць. Таму ўзніклі яны, не ў апошнюю чаргу, як сказаў вялікі Эразм з Ратэрдама, пад пратэктаратам яе вялікасці Дурасці, Глупости, Стульцыі (лац), Морыі (грэц), аб чым цудоўна паведамлена urbi et orbi у кнізе “Stultitiae laus” (“Пахвала дурасці”).

Аўтар гэтага эсэ таксама зведаў магутны ўплыў згаданай усясільнай багіні, што выразна праявіцца на розных узроўнях даследавання, і перш за ўсё ў нястрыманым жаданні быць падобным да тых старажытных рытараў, якія лічылі сябе амаль роўнымі багам, калі ўдавалася ім стацца двуязычными и полагать верхом изящества пересыпать латинские речи греческими словечками, словно бубенцами, хотя это было совсем некстати. Если же не хватает им заморской тарабарщины, они извлекают из полуистлевших грамот несколько устарелых речений, чтобы пустить пыль в глаза читателю. Кто понимает, тот тешится самодовольством, а кто не понимает, тот тем более дивится, чем менее понимает.1 Вось чаму, узяўшы у рукі паходню ці галінку алівы, станем у шэраг апалагетаў вялікай багіні, што так даўно кіруе светам, і з яе дапамогай прачытаем і некаторыя беларускія кнігі, перш за ўсё раман А. Мрыя “Запіскі Самсона Самасуя”.

Як сонца разганяе лёгкі туман над родным балотам, так і з’яўленне нашай галоўнай гераіні разбурае смог празмернай сур’ёзнасці роднага прыгожага пісьменніцтва: Едва я взошла на кафедру, как все лица просияли небывалым, необычайным весельем, все подались вперёд и повсемстно раздался радостный, ликующий смех… у всех при взгляде на меня совсем иными сделались лица… я стряхнула с души тяжёлые заботы единым моим появлением.

На працягу ўсяго маленькага рамана (некаторыя крытыкі лічаць яго аповесцю) Самсон Самасуй прызнаецца ў вернасці і беззапаветнай адданасці сваёй багіні. Так, ці не на першай старонцы ён заяўляе, што шапялёўскія яўрэі завуць яго “мішугэнэ”. У гэтым не стамляюцца падтрымліваць героя і іншыя персанажы. “Яго сумазброддзе даўно з глуздоў з’ехала!” – сцвярджае адна з галоўных гераінь. Але, канешне, іх дробныя заўвагі ніколі не ўздымуцца да ўзроўню афарыстычнай узнёсласці самога ўлюбёнца вялікай пані: “Папярэдняя інтрыганцкая фаза развіцця... вельмі моцна грукнула мяне ў галаву і наскрозь пракалола ўсю маю істоту; “Яго шалёная фантазія скінула і мяне з розуму”; “Бо ў людзей дурні здыхаюць, а ў нас як з вады вылязаюць!”; “Мы павінны быць спачатку здаровымі; а пасля будзем мець правы быць разумнымі”; “Народ пакутуе ад слабага развіцця мазгавых паўкуляў”. Наогул, усё спасцігнутае (адэкватна ці не вельмі) дазваляе сцвярджаць, што перад намі – верны служка багіні – “Дурыла ва ўсесаюзным маштабе”, які, як лічаць ягоныя паплечнікі, мае розум, але нейкі дзівацкі. Сам Самсон заяўляе, што розум ягоны выразна мужыцкі, і гэта абумоўлена ягоным тварам і асабліва носам у форме бульбы. Палемізуючы з уяўнымі апанентамі, што сцвярджаюць немажлівасць існавання такой катэгорыі, як мужыцкі розум, ён даказвае, што ў яго толькі такі і ёсць. І ў гэтай упэўненасці – перакананасці ён мае выдатны узор для пераймання. – Разве само чело мое и лик не достаточно свидетельствуют о том, кто я такая? Если бы кто даже и решил выдать меня за Миневру или за Софию, мое лицо – правдивое зеркало души – опровергло бы его без долгих речей. Нет во мне никакого притворства, и я не стараюсь изобразить на лбу своем то, чего нет у меня в сердце. Всегда и всюду я неизменна, так что не могут скрыть меня даже те, кто изо всех сил старается присвоить себе личину и титул мудрости, -- эти обезьяны, радящиеся в пурпур, и ослы, щеголящие в львиной шкуре.

Сакратаўскае аблічча, незвычайная шчырасць, выключны тэмперамент, панскае пуза і гэны кангламерат вядзе героя да пастаянных канфліктаў з прыродай і грамадствам, што і выклікае такую пярэстую разнастайнасць настрояў, эмоцыяў, хаценняў, жаданняў, перажыванняў. Некалі стоікі сцвярджалі, што быть мудрым – это не что иное, как следовать велению разума, а глупым – внушению чувств, и, дабы существование людей не было вконец унылым и печальным, Юпитер в гораздо большей мере одарил их чувством, нежели разумом. Самсон Самасуй ніколі не думае, што добра відаць як па ягоных самараскрывальных маналогах, так і па амаль усіх учынках. Таму зразумець прычыны многіх ягоных выбрыкаў даволі складана, тым болей што ён, падпарадкоўваючыся запаветам гаспадыні, ніколі не браў за ўзор дзейнасць прафесійных аратараў старажытнасці (ды і не чуў пра іх ніколі), што рыхтавалі прамовы па трыццаць гадоў, але агучвалі іх з такім выглядам, нібы толькі што склалі, літаральна ў перапынку паміж вялікімі справамі. Для яго больш да душы і сэрца запавет пані Дурасці – Мне же всегда особенно приятно было говорить то, что в голову взбредёт, якому ён падпарадкоўваецца як у працы, так і штодзённым жыцці. Згадаем толькі фрагменты з даклада, які ён экспромтам прачытаў сялянам адной з вёсак:

“Капіталістычныя рапухі шквяруцца, яны хочуць праглынуць нас. Імперыялістычная вантроба, ці, па-нашаму, кажучы, імперыялістычны каўбух жарэ ды жарэ чалавечае мяса пад прыкрыццём папяровага бюракратызму Лігі нацый, якую правільней трэба назваць Лізкай нацый і сцервай сусветнай – такая паскуда яна!

Прызнаюся, кажучы аб Сун Ят-сене і становішчы ў Кітаі, я заблытаўся і не ведаў, якая розніца між Чан Кай Пшы, Ка Ка Фэнам і іншымі сусветнымі гадамі, але гаварыў я ўпэўнена, мне нельга было праявіць сваю несвядомасць, бо гэта невыгодна ў першую чаргу і мне і РВК”.

Ніхто з сялян і не звярнуў увагу на лухту, што звычна неслася з вуснаў чарговага ўпаўнаважнага, звыкліся. У спрэчках ніхто і славечка не кінуў аб кітайскіх справах, а толькі пыталіся: “Чаму карова 40 руб., а боты 30 руб?”

Нават у мілосныя хвіліны Самсон вярзе абы што: “У які тэрмін ты, Крэйна, выканаеш маю запальную просьбу аб адзнаках тваёй прыхільнасці і захаплення?”. Ці, каб пазбыцца дрэннага настрою, голіць вусы, бараду і нават галаву, параніўшыся пры гэтым да крыві, што цурком бегла з ягонае паўнакроўнай асобы, бо, як касой, зрэзаў барадаўку, што мела рэзыдэнцыю на яго патыліцы.

Як і кожная сапраўдная Багіня, Дурасць мае шэраг уласных весталак, сярод якіх у першую чаргу згадваюцца: Філаўтыя (Самалюбства), Калавія (Лёстка, Падхалімства), Місапопія (Ляноцтва), Гедонэ (Асалода), Трыфэ (Абжорства), Анойя (Вар’яцтва). З дапамогай гэтых адданых служак яна падпарадкоўвае сваёй уладзе ўвесь свет, аддае загады сваім імператарам. Тым болей, што ёй не патрэбны статуі, бо самі людзі з’яўляюцца ейным жывым увасабленнем. Калі ж канкрэтнага бога антычнасці ўшаноўваюць у канкрэтным месце, то Дурасці ахвяры прыносіць цэлы свет. Якой жа жрыцы найбольш аддана і плённа служыць Самсон Самасуй? Усім адразу, і кожнай паасобку. Так, ён выступае даволі часта лоўкім, прыроджаным Падхалімам, асабліва ў адносінах да начальства. І амаль заўсёды ягоная непрыкрытая лёстка дае пэўны плён, як гэта заўважна ў сцэне вяртання героя разам з т.Сомам на выканкомаўскіх конях з горада ў мястэчка. Як толькі ён пажаліўся, што ў адсутнасці старшыні было цяжка працаваць, бо ніхто не мог даць аўтарытэтнае заданне, то Сом адразу зазначыў, як за гэты час паразумнеў Самсон. Тым больш, што апошні рабіў выгляд, нібы запісвае разумныя думкі кіраўніка. Праўда, адзін раз у сваім падхалімажы Самасуй перастараўся і, прапануючы мястэчка перайменааваць у Сомск, выклікаў сапраўдны гнеў старшыні, які азвярэў і гразіў звальненнем. Ды і сам Самсуй не можа не купіцца на лёсткі, бо з усіх правераных школкаў станоўча ацэньвае толькі тыя, дзе вучні ўпэўнена называюць, што адукацыяй у раёне кіруе т. Самсон Самасуй.

Як сцвярджалі ў старажытнасці, розум чалавечы падпарадкаваны двум самым жорсткім тыранам – гневу і жарсці, якія могуць перамагчы кожнага з людзей. Самсон Самасуй падвержаны абодвум гаспадарам. Менавіта ў гневе ён робіць самыя недарэчныя ўчынкі, сярод якіх забойства сучачкі Мілэдзі – зусім не самы страшэнны і пачварны. Хаця трэба адзначыць, што гнеў хутчэй за ўсё выкліканы іншым тыранам – а іменна жарсцю, похотью. Эразм сцвярджаў, што паколькі мужчына народжаны для кіроўных спраў, то яму дастаецца на некалькіх кропляў розуму болей. Пані Дурасць лічыць жанчыну скотинкой непонятливой и глупой, но зато забавной и милой, дабы она своей бестолковостью приправила и подсластила тоскливую важность мужского ума. Недаром Платон колебался, к какому разряду живых существ подобает отнести женщину – разумных или неразумных, сомнением своим желая указать, что глупость есть неотъемлемое свойство её пола... В глупости женщины – высшее блаженство мужчины... Какую чушь привыкли нести мужчины в любовных беседах и каких только дурачеств они не совершают, лишь бы заставить женщину уступить их вожделению. Теперь вы видите, из какого источника проистекает любовь – первое и величайшее наслаждение в жизни...

Увесь свет мяняецца для Самсона Самасуя, калі ён закахаўся. Ідучы ад аб’екта жарсці, ён адным махам пераскоквае шырокія яміны з бруднай вадою, сніць кветкі блакітныя, белыя, ружовыя, якія мне і топча разам з каханай. Аднак не доўга цвіце чаромха. Бо жанчына для яго перш за ўсё баядэрка, да якой цягне “дзікае мужчынскае пачуццё, спрадвечны стымул працягу племя людскога. Не толькі звярыны інстынкт быў падставай майго закахання ў дзяўчыну, але і нейкі зусім ценкі матэр’яльны магнэз. Хацелася схапіць яе, як пісклёнка, абшчапіць яе галаву і гладзіць, гладзіць, надрыўна стогнучы ад ласкі”. Гэтай усясільнай жарсці падвержаны ці не ўсе жыхары слаўнага мястэчка, пачынаючы ад Сома і завяршаючы Свердзялюком, які кінуў Шапялёўку, замардаваны адначасным каханнем пяці дзяўчын. (Па гэтай жа прычыне збеглі і Лін, і сам Сом, якому адной жонкі мала, і многія іншыя героі, у якіх да вар’яцтва даходзіла жаданне напіцца крывавага піва кахання. Не меншымі па велічнай жарсці памкненнямі вылучаюцца і прадстаўніцы найпякнейшай паловы чалавецтва, (згадаем і Крэйну Шуфер, што падарыла ласкі многім, і настаўніцу Цыцоху (смазлівую божую цёлачку), Сашу-Дошу (з яе блакітнымі вачамі, тонкім носам Клеапатры, лебядзінай шыйкай і добра абсталяваным грудным сектарам), чарговых каханак тэлефаніста, якія вымушаны хавацца ў шафах. Іх надзвычай лёгка спакусіць, бо нягледзячы на знешнюю наіўнасць, яны значна разумнейшыя за сваіх калег-ахвяраў. А пані Дурасць яшчэ і яшчэ раз усклікае: Чем была бы земная наша жизнь, и вообще стоило бы назвать её жизнью, если б лишена была наслаждений? Что останется кроме печали, скуки и томления, несносных докук тягот, если не сдобрить её глупостью? Надзвычай спрыяе гэтаму працэсу і яшчэ адна прыдумка багоў Гамеравых, што хмялеюць ад нектару, настоенага на непенце, расліне, апісанай ў “Адысеі”, бо значна ўзмацняе п’янкія ўласцівасці віна. Роўнавялікія ўсясільным багам і звычайныя героі “Запісак”:

Мужчыны шмат пілі гарэлкі і моцнай густой, як суроп, цягучай настойкі, замацаванай гарэлкай. Дзве-тры шклянкі апошняй дзіўны настрой выклікалі ў мяне. У сваіх мускалах я заўважыў нейкую тэхнічную адсталасць: з’явілася нястрыманае жаданне прыхіліцца да пляча Крэйны, захацелася, як жывёліна, глядзець у яе бяздонныя вочы, узяць яе мікраскопныя рукі ў свае і гладзіць дзяўчыну, як курачку–натапурачку; хацелася спяваць ёй гімны, упрыгожыць яе чало ружамі, ускінуць ёй на плечы шаўковыя тканіны і замацаваць уладу над ёю моцнымі пякучымі пацалункамі. Бачачы мае электрыфікаваныя вочы, Крэйна адхілілася ўбок і частавала мяне:

– Ежце, ежце, а то нічога не будзе!”

Эразм з Ратэрдама, што бачыцца за спіною Дурасці, сапраўдны філосаф, які надзвычай скептычна глядзіць на гэты свет, на чалавека, ягоныя мажлівасці. За спіною Самсона Самасуя стаіць А.Мрый – філосаф, які, нібы ляльку-марыянетку, спрабуе павадзіць свайго нязграбнага героя, што ўвесь час імкнецца парваць ніткі і выскачыць на волю. Гэта яму даволі часта ўдаецца, бо самахоць учыняе такія выбрыкі, што нават дзівіць свайго добра замаскаванага крэатара, які, праўда, зрэдзь-зрэдзь з’яўляецца на вочы шаноўнай публікі. А. Мрый сапраўды па-філасофску дазваляе больш-менш абазнанаму чытачу прыйсці да высновы, што нічога не мяняецца ў гэтым свеце. І што б ні мянялася ў грамадстве, чалавек застаецца такім, як і поўтысячы гадоў таму, а ў свеце як кіравала, так і кіруе яе вялікасць Дурасць. Прычым з апошняй звязаны не толькі войны, эпідэміі, але і прагрэс чалавецтва, мастацтва, навукі. Не выпадкова ў Эклезіасце напісана: Бесконечно число глупцов. Бо, як у той класічнай прытчы пра адзінарога, чалавек, забыўшыся пра жахі, што яго чакаюць кожную хвіліну, вісіць над провай, але і ў такіх умовах ловіць кроплі мёду, што сімвалізуюць насалоду. А як па-іншаму, бо менавіта дзякуючы Філаўтыі, з-за яе ўплыву амаль кожны чалавек задаволены сваёй знешнасцю, розумам, паходжаннем, пасадай, ладам жыцця і г.д. А знаходзіць ён радасць у віне, каханні або іх сурагатах – ці не таму амаль у раблезіанскім стылі паказана падрыхтоўка, гераічны выхад інтэлігенцыі Шапялёўкі на ўлонне прыроды і сам працэс паядання і выпівання жыхарамі слаўнага мястэчка велізарных запасаў, пасля чаго парачкі, рассыпаўшыся па лесе, спрабуюць дабраць яшчэ па кроплі той забароненай насалоды.

Менавіта таму ў пэўнай ступені А. Мрый любіць свайго Самсона, які можа, вылучаецца сваёй нястрыманасцю, а таму часта гаворыць праўду. Дурняў заўсёды любяць. І цары, і звычайныя людзі. Толькі дурні бываюць шчырымі і праўдзівымі. Платон наогул лічыў праўду спадарожніцай віна і дзяцінства. Вось чаму Самсон Самасуй не пакутуе ад згрызотаў сумлення, апошняга у яго, як і ў згаданых вышэй асоб, проста не існуе. І не атрафіравалася ў выніку працяглага не ўжывання, сапраўды не было ніколі. Рудыментны орган прапаў, як хвост у чалавека.

Апошняму ж у значнай ступені спрыяе і мастацтва: Поэты по свойству своего ремесла принадлежат к моей партии... Это вольный народ всё дело которого в том и состоит, чтобы ласкать уши глупцов разной чушью и нелепыми баснями... З гэтай задачай у рамане цудоўна спраўляецца загадчык нардома Ягор Гарачы, якога лічылі мясцовым паэтам і вельмі часта называлі Пушкінзонам. І не толькі з-за ягонай паставы, бо меў калматую, альховага колеру, галаву, падслёпаватыя мышыныя вочы, жарабячы голас і нізкі, ліліпуцкі крываногі рост, але і таму, што ўсюды чытаў паэму “За тваім гарбатым носам нічога не бачу”, чым цалкам стаўся тварам да вёскі, бо хадзіў па ёй і гарланіў прыпеўкі, адну з якіх нельга не працытаваць:

Каля нашага ваконца

Пракандыбала цяля,

Я за хвосцік ухапіла –

Думала, маё міля!

Паэзія ва ўсе вякі, як і кароста, справа заразная і невылечная, яна прыносіць шмат клопату як акаляючым, так і самой ахвяры. Невыпадковы і магутны і непахісны, здавалася б, Самсон, падхапіў ейныя рэцыдывы, бо ні з поля, ні з пушчы пачаў складваць частушкі. Але, слава Богу, хутка ён выздаравеў: Да, рука судьбы меня вела иным путём. Магутны сялянскі арганізм здолеў вытрымаць інфекцыю ці прышчэпку інтэлігентнай непатрэбнасці. Бо як ніхто з герояў літаратуры, ён адчувае блізкасць да прыроды, якая вядзе пастаянны гандаль з ягоным целам – узамен за сыр, масла, розныя іншыя карысныя і некарысныя ферменты адбірае зусім нявартыя для многіх рэчы, за якія ніхто і шэлега не дасць. Герой, гандлюючы з прыродай, можа іграць на разнастайнасці эмоцый, ствараючы неверагодныя калізіі.

Наогул, героі падобных раманаў – звычайна выхадцы з ніжэйшага сацыяльнага асяроддзя, вельмі часта сіроты, а калі хто і мае бацькоў – то надзвычай бедных. У яго практычна ніколі няма сродкаў, таму вымушаны ісці служыць да багатых. У ягонай натуры заўсёдная схільнасць да бадзяжніцтва, вандраванняў, ён не прымацаваны да адпаведнага асяроддзя, гэта індывідуаліст, адзіночка, які зрабіў сам сябе. Так, падчас можа падацца, што Самсон Самасуй чытаў Карнегу, бо добра ведае, як зрабіць з сябе асобу. У яго ёсць чатыры кнігі, якія ён лічыць настольнымі: 1) падручнік, як гаварыць мала і важна, 2) культура трох камераў цела, 3) як размяркоўваць свае функцыі і 4) падручнік па агульнаму кіраванню. Тым болей, што яму ёсць з чаго рабіць сябе. Па правую руку ад дурасці заўсёды стаіць Філаўтыя, якую Пані лічыць нават не служкай, а сястрой: Человек должен любоваться самим собой: лишь понравившись самому себе, сумеет он понравиться и другим. Толькі дзякуючы Філаўтыі кожны бывае задаволены сваім знешнім выглядам, розумам, паходжаннем, пасадай, ладам жыцця. Самсон Самасуй не толькі задаволены сабою, але і ганарыцца – “як добра жыць, быць здаровым, поўным энергіі і мужнай сілы!”; “Я смяяўся шчаслівым жарабячым смехам”; “Я – асноўны рычаг культуры ў раёне, мае абявязкі вельмі складаныя; Я – сябра РВК, старшыня дзіцячай камісіі, старшыня таварыства “Прэч несвядомасць”, т-ва “Няхай гадуюцца дзеткі”. Я – сябра праўлення т-ва прыхільнікаў “здыхаты на буржуазею”. Я – раённы інспектар працы. Я – сябар жаночай камісіі РВК. Я – райліт і райаховы здароўя райМОПР, райхім. Я – сябра раённай абортнай камісіі”.

Або згадаем, як угаворвалі Самсона ўзяць самую галоўную ролю ў п’есе “Мараль т.Закандырына” (7 дзеяў, 48 малюнкаў і збор на карысць т-ва “Прэч несвядомасць”):

“Мне даюць ролю нейкага Вірлы, які павінен не толькі гаварыць і блішчэць вачыма, але яшчэ добра спяваць,скакаць, займацца стралянінай і фізкультурай.

-- Для гэтага героя неабходна буйнае аблічча, паважная фігура, гучны, як ерыхонская труба, голас і пластыка ў руках! – сказаў Зізь.

Ну што ты скажаш? Прыйшлося мне згадзіцца: дзе ж яны знойдуць героя? Я ва ўсякім выпадку на 100 проц. задавальняю гэтым патрабаванням”

Герой ранейшых класічных плутовских раманаў быў не суб’ектам, а аб’ектам сваіх прыгодаў, бо ён іх не арганізоўваў, а станавіўся ахвярай. Наш Самсон Самасуй сам становяцца кавалём уласнага шчасця, бо найчасцей стварае ўсе супярэчліва-смешныя калізіі ўласнымі рукамі. Мала таго, ён іх неблагі рэжысёр. Схільнасць да тэатральнасці – адна з асноўных рыс Самсона Самасуя. Вось як ён абстаўляе свой маналог у роднай хаце перад расстаннем: “Я выйшаў на сярэдзіну хаты, растапырыў ногі як крынджалы, задраў нос уверх і, прыплюснуўшы правае вока, тэатральна запытаў у бацькі”.

У духу пастановак скамарохаў ці народных лубкоў паказана сцэна з кабылай, якая здзіўлена пазірала на слаба каардынаваныя рухі свайго гаспадара і яго палітычна нявытраманую тактыку. У псеўдарамантычным стылі лёгкай меланхоліі паказана сцэна з’яўлення Самасуя на вочы аб’екта захаплення: “Я галаву накіраваў троху ў бок, сціснуў губы, прымружыў вочы, надаўшы ім выраз нейкага лёгкага суму. Адной рукой я абапірся на калена, а другую, як быццам знясілены, апусціў дадолу”.

Самсон Самасуй – прыроджаны акцёр, які ўмее стрымаць сябе ў адпаведны час. Так, ён захопленны каханнем, якое пераварочвае яго жыццё, аднак адначасова можа сцвярджаць, што жанчына, -- цікавая, але не патрэбная ў нашым будаўніцтве рэч: ён добра ведае сутнасць спрэчак пра стакан вады; папракае сябе, што цікавіцца болей спадніцай, чым дзяржаўнай справай; намячае трохгадовы план заляцанняў (у адпаведнасці з цяперашнімі тэорыямі тры гады – найбольш аптымальны тэрмін для флірту, што абумоўлена фізіялогіяй, неабходнай для зачацця і нараджэння дзіцяці). На залішак сексуальнай энергіі, якой герой ніяк не можа пазбыцца, указваюць яму многія дзеючыя персанажы аповесці. Так, Лін нахабна загаварыў штучна – добрым голасам: -- Я раю вам, т. Самасуй, жаніцца! Гэта для вашай асобы неабходна, вы сталі б больш супакойнымі, не рабілі б такіх дураскокаў, як сёння, а галоўнае – дурні не звяліся б на свеце!

Незвычайны для беларускага героя юр падкрэслівае і Сом, які жадае Самсону хутчэй жаніцца, каб было “куды энергію пхаць” (трохі двухсэнсоўна, але якраз у стылі падобных твораў). У гэтым палкім памкненні да чароўных жанчын беларускі персанаж нагадвае французска-іспанскіх герояў згаданых плутовских раманаў, невыпадкова і няшчасная сучачка, забітая ў час грандыёзных падзей, насіла слынную мянушку Мілэдзі, што адразу выклікае пэўныя асацыяцыі са славутым творам А.Дзюма.

Сам аўтар падчас не можа вырашыць, ці Самсон Самасуй нарадзіўся такім, ці стаўся ў выніку адпаведных абставін. Мы, відаць, убачым, што аснова – прыроджаная, а ўсё астатняе развіта няўрымслівай энергіяй героя, які дзейнічае ў эпоху, дзе надзвычай спрыяльныя ўмовы для таго, каб гэная ўсялякая каламуць узнялася з дна душы чалавечай. Сярод апошніх сам герой згадвае і магутную моц словаў, якія значныя для героя, як рэлігійны опіум для народа, як валер’янавыя кроплі для нервова-стомленых, замардаваных людзей: “Шалёная ж фантазія песняра Гарачага і скіўнула героя з розуму. Яго паэмы, вытрыманыя ў стыле рэвалюцыйнага трубадурства, з’яўляюцца яскравым доказам, як вырасла за гэты час наша паэзія, як выраслі масы, якія культурныя турботы апаланілі іх думкі ў наш час. Я паддаўся ўплыву яго паэзіі, як чулы барометр”. Ці не такія агіткі сталіся прычынай арганізацыі салярыю каля Сіняй рэчкі, стварэнне арганізацыі ШАЧ (шапялёўская асацыяцыя чырвонаскурых), арганізацыі музея ў адпаведнасці з новымі ўстаноўкамі, нашэнне шкілетаў малпы і чалавека, наогул, прафанацыя навукі, што асабліва выявіліся ў лінгвістычных экскурсах, спасылках на тыя часы, калі “ў народзе была пашырана латынская тэрміналогія” (згадваецца не толькі Эразм, але і семінарыст Гогаля, які, паказваючы сваю эрудыцыю, па латыні гаварыў “лапатус”, “бабус” еt cetera), з’яўленне загадаў, якія забараняюць каровам хадзіць па тратуарам, бо з-за сваёй інтэлігентнасці лічаць ніжэй свайго гонару ісці па вуліцы”, ствараць магчымасць статорганам ведаць лік сабачага і кацінага насялення рэспублікі ў мэтах экспартных магчымасцяў(?), забарона збіраць фальклор, як перажытак мінулага ладу, стварэнне самых незвычайных таварыстваў. Невыпадкова сярод тэзісаў Торбы надзвычай актуальна гучыць шосты – “Не давай ёлупу агонь у рукі!”

Як некалі Эразм, А.Мрый упэўнены, што ўсе тайны чалавечага характару адлюстраваны на ягоным абліччы. Так, згадаем апісанне галоўнага суперніка Самсона Самсуя: “Лін быў досыць уважысты, бялявы, з доўгімі пухнатымі, як вафлі, вусамі, блакітна шэрымі мяккімі, з маслянай вільгаццю вачыма і ружовым, як у свінёнка, тварам. Зірнуўшы на яго, адразу можна было канстатаваць, што гэты індывід мае значныя дасягненні ў галіне сістэматычнага палявання за ідэйна трухлявымі, але чароўнымі мяшчаначкамі”. Выразны кантраст апісання Ягора Гарачага, Пушкінзона, воблік якога ўжо згадвалі. А. Мрый – выдатны майстар партрэту. Нават эпізадычныя ахвяры шалёнага імпэту мясцовых мужчынаў застаюцца ў памяці з-за невялікай дэталі, што дазваляе ім набыць жыццё, а не выглядаць статыстычнай адзінкай фону дзеяння. Дарэчы, і слоўная эквілібрыстыка – сапраўдная асалода для вытанчанага гурмана: з вашага чароўнага рыла; кваліфікаваная падла; жаба пяшчотная; дзяўчына вулічнага маштабу (уличная девка) і г.д.

Раман А.Мрыя – новая старонка ў беларускай літаратуры, якая ў асноўным працягвала традыцыі класічнай народнай смехавой культуры, дзе, як звыклі мы лічыць, галоўным героем выступае мужык з выразна абмежаваным дыяпазонам інтарэсаў. Згадаем Ф.Багушэвіча, Ядвігіна Ш., Якуба Коласа, К.Каганца, нават Янку Купалу. Ці не адсюль і склалася традыцыя нават у сучасных фалькларыстаў лічыць уласна беларускім толькі тое, дзе героем з’яўляецца селянін. Хаця гісторыя нам дае зусім іншыя прыклады і праявы. Гумарыстычна-сатырычнае сустракаецца ў літаратуры айчыннай практычна з часоў яе ўзнікнення. Так, Л.Казлоў у цікавай кнізе “З дазволу караля і вялікага князя” (Мн., 1992), якую ў анатацыі назвалі першым выданнем гістарычных анекдотаў, згадвае, што не грэх, смеючыся, да мінулага вяртацца. Нават такім найсур’ёзным у свеце людзям, як мы, браткі – беларусы (У.Някляеў). Бо гумар у нас быў не толькі сялянскі (як тое пададзена нават у апошняй па часе анталогіі беларускага жарта, складзенага добрым фалькларыстам і чалавекам А.Фядосікам, але і выкшталцоны, шляхецкі, бо былі ў нас свае князі і шляхта, хаця гэты факт некаторыя ўспрымаюць як чарговы досціп ці анекдот. Хаця, як сведчыць Л.Казлоў, толькі вакол Караля Станіслава Радзівіла, якога ўсе звалі “Пане Каханку”, кружыла вялікая колькасць самых недарэчных і вясёлых згадак. Бо менавіта ён вучыў літары, страляючы па іх выявах з лука; паляваў на ліса, хвост якога цягнуўся аж на тры вярсты; пакахаў сірэну – паўкабету, паўрыбу, атрымаўшы ад гэтага працэсу сто тысяч селядцоў; раней за легендарнага Мюнхаўзэна пералятаў праз сцены Гібралтара на палове каня; а гарматнае ядро, што перабіла каня напалам, разрывала і яго тулава на дзве ці нават на чатыры часткі, што маглі пацвердзіць сведкі, якія ляжалі забітымі. Хаця і больш прыземленыя показкі неслі не менш філасофскі пачатак, чым “чыста” шляхетныя. Так, калі ў аднаго гаспадара памерла жонка, а затым хутка здохла карова, то ўсе суседзі сталі яго суцяшаць і прапаноўваць не адну кандыдатуру ў спадарожніцы жыцця на выбар. Той слухаў і адказаў: “Вельмі вам удзячны за вашы парады. Але бачу, лепей страціць жонку, чым карову. Бо на месца нябожчыцы падсоўваеце мне капу дзяўчат, а вось каб хоць адзін прапанаваў жывёліну!” Па сутнасці ёй паўтарыў выслоўе вялікага Сакрата, які сказаў: Удивительно: всякий человек без труда скажет, сколько у него овец, но не всякий сможет назвать, сколько он имеет друзей, -- настолько они не в цене.



Як бы там ні было, а сутыкненне горада і вёскі стане вызначальным стрыжнем для ўсёй беларускай смехавой культуры, і гэта дажыве да нашых дзён, хаця ўжо далёка не ў такой выразнай форме. Аднак мы адыйшліся ад асноўнай ніці разваг, у чым таксама бачыцца знак і ўплыў Гаспадыні.

Яе вялікасць пані Дурасць згадваецца, але не так ужо часта і шчодра, калі знаёмішся з таленавітай, непрачытанай як след у нашым літаратуразнаўстве, а таму не ацэненую належным чынам, аповесцю “Бацька ў калаўроце” Р.Семашкевіча. Бо герой яе ну так і просіцца ў служкі Пані: Представьте себе человека, который всё детство и юность свои провёл в усвоении наук, который убил лучшую часть жизни на непрестанные бдения, заботы, труды, а впрочем годы не вкушал никаких наслаждений; неизменно бережливый, бедный, печальный, хмурый, к самому себе взыскательный и суровый, для других тягостный и ненавистный, бледнолиций, тощий, хилый, подслеповатый, преждевременно состарившийся и поседевший, он до срока расстаётся с жизнью. Впрочем, не всё ли равно, когда он умрёт, -- ведь он и не жил вовсе! Праўда, Эразм тут гаворыць аб долі дасканалага мудраца. Калі апусціць апошняе, а таксама эпітэты бледнолиций, тощий, хилый, то, па сутнасці, пісьменнік XVI ст. даў амаль што дакладную як знешнюю, (сярэдніх гадоў, невялічкі, тоўсценькі, па дзіцячаму кірпаты), так і ўнутраную характарыстыку Зміцера Апанасавіча, выкладчыка універсітэта, які мае асобны пакой у аспіранцкім інтэрнаце, неблагі аклад, ненапісаную дысертацыю і цьмяную як навуковую, так і жыццёвую перспектыву. Модны зараз комплекс сярэдняга ўзросту захапіў героя знянацку, вось чаму ён проста ў булачнай, у кнізе прапаноў, на грубаватай жорсткай паперы піша скаргу на ўсё сваё жыццё, якім ён, згадаем вялікага Эразма, па сутнасці і не жыў. Падобнае ўсведамленне настолькі ўзбуджае свядомасць Бацькі, пераварочвае ягоную душу, што кідае ў калаўрот дзён, дзе ўсё звыкла нішчыцца, і прымушае рабіць учынкі, якія ў іншую пору нават і не прыйшлі б у галаву. Па сутнасці, герой аповесці, змушаны абставінамі, пачынае філасофскі аналіз усяго зробленага і незробленага за свае непражытыя па-чалавечы гады. Ён ідзе па фарфатэру быцця насустрач вільготнаму ветру і з адчаем уяўляе, што ніхто не можа яму дапамагчы. Разгулялася стыхія, і яе не спыніш адразу, як і таго моцнага сіверу. Зміцер Апанасавіч не можа звярнуцца, як да аўтарытэтаў у апошняй інстанцыі, да кніг, да мудрых філосафаў і іх сентэнцый. Гледзячы на залаты блеск цісненняў падпісных выднняў класікі, ён зазначае сам сабе, як шмат усяго прачытана, і адначасова згадвае народнае выслоўе – век вучыся і дурнем памрэш. Ды, і, відаць, глыбокі народны (у класічным для беларускага менталітэту разуменні) сялянскі, (што з'яўлялася доўгі час сінонімам у беларускай мастацкай традыцыі) пачатак не дае яму мажлівасці зрабіць нечаканыя ўчынкі, здольныя штурхнуць яго да крайнасці. Падобнае ўспрыняцце абсурднасці быцця прыходзіць да кожнага: осознал, что живёт не на той улице, -- так метафарычна-прыгожа абазначаюць гэты працэс браты-славяне. Таму многія кідаюць звыклы, усталяваны побыт, і бягуць на Таіці, у схіму, у гандлярства, кідаюць сям’ю, даходную працу. Але такое пад сілу толькі асобам унутрана разняволеным, стнаўленне і выхаванне якіх адбывалася ў больш-менш вольных варунках. Зміцер Апанасавіч гадаваўся, нібы тая цялушка, пра якую вымушана клапаціўся ў гады дзяцінства, на вяроўцы ўмоўнасці, што адназначна стрымлівае ўсе памкненні адыйсці, вырвацца з кола, дыяметр якога роўнавялікі яе даўжыні. Вось чаму цяпер ён трапляе ў крыху большы калаўрот жыцця, вырвацца з якога ніколі не зможа. Таму вымушаны скакаць пад дудку, на якой іграе нехта магутны і ўсясільны, якому няма ніякага клопату да чарговай ахвяры. Бацька будзе слухаць усіх служак нябачнай сілы, і нават самы дробненькі начальнічак стане для яго сапраўдным указальнікам, і застаецца толькі адна ўцеха – паказаць дулю ў кішэні.

Адзіная форма сапраўднага пратэсту адпаведна роднаму менталітэту: “хоць раз ды добра агрызнуўся”. Бацька здольны толькі на пасіўны пратэст калаўроту жыцця, а таму пратэст нязграбы выклікае ў некаторых здзіўленне – прачытаць шыльду на чацвёртым паверсе заслужанага дома, даць волю залатым рыбкам у фае віленскага рэстарана, адмовіцца ад адпачынку на беларускім моры, калі пуцёўка ўжо ў кішэні, купіць знянацку веласіпед і паехаць на ім па родным краі шукаць сябе. І не знаходзіць. Бо над гэтым падарожжам як і над жыццём Бацькі гучыць “Тру-ту-ту-ту! Тру-ту-ту-ту!”, што вылятае з дудачкай, якую набыў невядома для чаго. Пад тую першую музыку ўступіў ён у карагод жыцця, скакаў на ранніх падшыванцкіх танцах, затым кавалерскіх, а потым пайшоў іншы каленкор, бо быў вымушаны кланяцца нейкім кацярынам паўлаўнам, ставіць патрэбныя адзнакі патрэбным студэнтам, сачыць за маладзейшымі, маўчаць усюды, і адчуваць, адчуваць пранікнёна ўсёй душой і целам, што ўцягнены ў нейкія дзікія скокі, якім канца не відаць. (Хаця, праўда, канец адзіны – Летай иль ползай) І не вернешся назад, у вёску, дзе нават п’яніцу-конюха завуць па імені. Бо ўжо як той Сакрат у антычнай камедыі, вісіць паміж зямлёй і небам: невыпадкова ён і начуе ў хаце паэта на вялікіх палацях, падвешаных да столі.

Звычайна для большасці беларускіх пісьменнікаў вёска ўяўлялася гаючым краем, дзе можна суцешыцца душою і целам. Трагедыя Бацькі ўзмацняецца тым, што шляху яму назад няма. Бо што ён умее, хіба вучыць дзяцей той уяўнай прамудрасці, якую здабыў за гады аспіранцтва і вучобы. Аднак і на гэтае ён ужо не вельмі здатны, бо сказаць па звычайнаму – “Дзеці! Назоўнікам называюцца словы, якія абазначаюць адушаўлёны або неадушаўлёны прадмет і адказваюць на пытанні: хто? што? – гэта ўжо даўно пройдзены этап, святая наіўнасць і прастата. А ён зазубрыў і ведае, калі не да канца сэнс, то хаця назву такіх паняццяў, як “камінатыўны і эргатыўны лад сказа” і тым больш “антыномію адыгматычнай ідэнтыфікацыі фанем”. Зміцер Апанасавіч добра ўсведамляе, што ўся гэтая мярцвячына прыдумана ў кабінетах, але яму падабаецца гучанне саміх слоў. І калі гаварыць на ўроках пра квантатыўны падыход да марфалагічнай тыпалогіі моў, то няшчасныя дзеці звар’яцеюць. Аднак куды ж дзець гэтыя нікому не патрэбныя веды? І так яму шкада гадоў, патрачаных невядома на што. Гэтае пачуццё ўзмоцнена і адчуваннем трывогі і страху, якое нясе будучыня, ад якой не схавацца нават у алкагольным чадзе. Бо і няўдалы выгул коз, і прыгоды з канём, які трапіў упершыню ў горад, ставяць кропку ў падобных марах, нібы адляцеўшае палена на шырокім ілбе. Ягоная будучая доля – боўтацца ў віры жыцця, ужо зусім не клапоцячыся, куды крывая выведзе – вынясе. А над доляй ягонай трэба адначасова плакаць і рагатаць, як і на ягоным будучым пахаванні. Як сказаў Марк Твэн, всё человеческое грустно. Сокровенный источник юмора не радость, а горе. На небесах юмора нет. Самае страшэннае, лічыць Р.Семашкевіч, тое што Зміцер Апанасавіч быў нешчаслівым. Як і певень Піфагора, які последовательно был философом, мужчиной, женщиной, царем, простолюдином, рыбой, лошадью, и даже губкой и решил в конце концов, что нет существа несчастнее человека, поскольку все остальные животные довольствуются теми пределами, в которые их заключила природа, и лишь он один пытается раздвинуть границы своего жребия.

На старонках аповесці валадарыць смех. Аднак Р.Семашкевіч не ставіць перад сабой мэты пасмяяцца з учынкаў, мараў і надзей сваіх герояў. І смех зусім не саркастычны, што, здавалася б, арганічна для твораў падобнага плану, а хутчэй за ўсё, як гэта ўласціва айчыннай традыцыі, спагадлівы. Праўда, у некаторых месцах аповесці сарказм усё ж такі прысутнічае, прычым значна ўзмацняецца публіцыстычным пачаткам, з’яўляюцца нават элементы пафасу з аратарскімі ноткамі, аднак у цэлым падобная ўзнёсласць не вельмі арганічная для тонкага лірыка, якім і быў па складу таленту Рыгор Семашкевіч. У сваім надзвычай кароткім зямным існаванні ён вылучаўся сваёй незвычайнай мяккасцю, далікатнасцю, нейкай надзвычай беларускай, прыроджанай вінаватасцю перад усім чалавецтвам. Застаючыся адметным філосафам у адносінах з сусветам і людзьмі, ён хаваў за шкельцамі акуляраў, нібы Антон Чэхаў за лінзамі пенснэ, вялікую спагаду да людзей наогул і любоў да сваіх герояў. Нешта як у Дастаеўскага, які гаварыў пра свайго героя: В вас нет нежности. Одна правда. Потому и несправедливо.

Для беларускага пісьменніка асноўнае жыццёвае і мастакоўскае крэда – быць і заставацца чалавекам у любых абставінах ( Як славутае выцісненне раба ў Антона Паўлавіча). Вось чаму ён гнеўна, што практычна зусім не ўласціва ягонай творчай манеры, асуджае (такім адкрытым, публіцыстычным ён болей практычна не будзе ніколі) аспірантаў, што мыюць аўтамабіль шэфа (навуковага кіраўніка) цёплай вадой і дзіцячым мылам. Два разы на тыдзень адбываецца ўрачыстае купанне блакітнай “Волгі”. І ўдзельнікам гэтага дзейства нават не сорамна глядзець адзін аднаму ў вочы, ды і, відаць, няма калі – яны да пасінення шмаруюць навыперадкі. И до какой мелочности, подлости, гадости может дойти человек, – усклікаў у свой час вялікі гуманіст М.Гогаль. З ім цалкам салідарызуецца і Р.Семашкевіч: “І гэтым займаюцца маладыя людзі, якія праз год – два з дапамогай свайго шэфа стануць перад студэнтамі і будуць гаварыць пра высокае прызначэнне чалавека. І што мне з таго, калі гэта, дапусцім, нетыпова ў наш час? Нават адзіночны факт агіднага павінен быць сігналам для грамадскай трывогі. Бо ўсякая нізасць нашмат болей ваяўнічая, чым нават звычайная прыстойнасць. І чым далей яна развіваецца, тым больш нетыпова і незаўважна глушыць ўсё сапраўды разумнае.Той самы іх ці нетыповы шэф памог скалечыцца двум асобам, лёгка перарабіўшы іх у сваіх нетыповых падхалімаў.

Відаць, самае важнае для чалавека – перамагчы раба ў самім сабе. Я ведаю, таварыш аспірант, што гэта – праблема для многіх нават і недурных людзей”.

Аднак факт маральнага падзення будучых навукоўцаў – далёка не самы заганны і страшэнны з усіх тых, з якімі Зміцер Апанасавіч сустракаўся за час сваёй навуковай кар’еры. Як і самыя розныя “фанатыкі”, што дзеля выгоднага размеркавання гатовы выкінуць любое сальто (у прамым і пераносным значэнні слова), дзеячы навукі, што віжавалі і даносілі на сваіх студэнтаў, не гаворачы пра болей дробных падхалімаў і блюдалізаў, на якіх ужо ніхто даўно не звяртае ўвагі. Р.Семашкевіч са схаванай і не вельмі агідай паказвае цэлы шэраг прыстасаванцаў, што прысмакталіся да багатага дрэва навукі, з якога могуць паспяхова трэсці залатыя яблыкі. Але часцей за ўсё ён іранічна высмейвае тую ўяўную сур’ёзнасць, з якой здавалася б паважаныя людзі займаюцца адпаведным глупствам, у чарговы раз абвяшчаючы сябе служкамі яе вялікасці Дурасці.

Так, будучых, літаратуразнаўцаў Р.Семашкевіч называе паразітамі на жывым целе літаратуры, бо яны гадуюць з сябе нягоднікаў. Аднак у першую чаргу высмейвае мовазнаўцаў, якія ў поўнай адпаведнасці з законамі вялікай Пані вельмі многім простым рэчам спрабуюць надаць уяўную важкасць і псеўдазначнасць, што ўрэшце рэшт прыводзіць зусім да адваротнага выніку. Спрэчку пра колькасць анёлаў, што могуць змесціцца на вастрыі іголкі, вяртае да жыцця дыспут двух сівых прафесараў пра звязку быць і яе ролю ў сказе; навуковыя баталіі пра назву агародніны падчас абароны дыпломных; сістэматызацыя картак з запісамі, што так нагадвае сартаванне бульбы; вызначэнае ролі суфіксаў ік, ык ва ўмовах капыльшчыны; ухваленне тэзісаў і разгорнутых тэзісаў будучага артыкула, падрыхтаваных дацэнтам за пяць гадоў бурнай навуковай дзейнасці. Глупость – радость для малоумного (Саламон) Як падобныя згаданыя “пошукі” да дзейнасці ученейшего мужа, эллиниста, латиниста, настоящего царя всех наук, который, позабыв все на свете, уже лет двадцать корпит и мучается над грамматикой, утешая себя надеждой дожить до того счастливого дня, когда он научится безошибочно различать все восемь частей речи, чего, как известно, не мог вполне достигнуть ни один из эллинистов и латинистов. Как будто стоит заводить войну, ежели кто примет иной раз союз за наречие. Назовете вы это безумием или глупостью – мне всё равно.

У аповесці Р.Семашкевіча многа па-майстэрску напісаных камічных сцэн і сітуацый. Аднак ніводная з іх не створана толькі дзеля смеху ці простага камікавання. І хаця чытач усміхаецца, рагоча, калі бачыць пасяджэнне кафедры, або героя, які пасля прыгодаў з канём кідаўся убок пры набліжэнні кожнага тралейбуса, ці спускаецца з даху міма вакна, дзе заслужаны ваяка піша мемуары, ці хаваецца ў гармідары на банкеце з нагоды ўрачыстай абароны дысертацыі, агульны настрой твора застаецца мінорным. У гэтым галоўны герой нечым нагадвае вальтэраўскага Кандзіда, які ўсё жыццё жыў ілюзіямі, служыў далёка не тым багам. Аднак і лозунг апошняга ўжо відаць не для Зміцера Апанасавіча, змрочанага і стомленага, бо і едзе ён у фінале твора на блакітнай мары дзяцінства (веласіпедзе), зусім у іншы, як лічыць аўтар, бок, супрацьлеглы напрамку жыцця.

Адметнасць беларускіх сатырычна-гумарыстычных твораў у іх выключнай лірызацыі. Так, па сутнасці ў коласаўскім стылі гучаць лірычныя адступленні ў А.Мрыя: “Дзе ты цяпер, Свердзялюша? Па якой зямлі сягаюць твае борздыя ногі? Каму ўсміхаюцца твае містычна-звярыныя, часоў неаліту ці бронзы вочы, такія непераможныя для жанчын? Вочы, вочы! Колер іх як у мутна-вадзянога зялёнага шкла ці, яшчэ лепш, як у вады з віру глыбокага!”

Яшчэ болей складаную кампазіцыйна-выяўленчую функцыю выконваюць лірычныя адступленні ў кнізе Р.Семашкевіча: гэта і апісанні зімовага дзяцінства ў замеценай снегам вясковай хаце; і гімн інтэрнату; і розныя поры года ў горадзе і на вольным прыволлі; гэта панегірык родным дарогам і звычайнай глінянай свісцёлцы. Лірычны пачатак значна зніжае пафас аповесці, які, як тое патрабуюць законы жанра, імкнецца падпарадкаваць сабе ўсё развіццё дзеяння, ураўнаважвае асноўныя састаўныя элементы, надае непаўторны нацыянальны каларыт, бо гумар у беларуса часцей за ўсё з рызынкай смутку і тугі. Пагэтаму жартаўліва-сатырычныя сітуацыі і вобразы (аспірант сохне ў навуках; жонка цалуе мужа толькі для таго, каб дазнацца, ці не на падпітку ён; нягеглы хутаранец Юзя гоніць дубцом у Вільню вош; вучоны не ведае, хто па нацыянальнасці Рэрырх; ластаўкі вывучаюць азбуку па мемарыяльнай дошцы) увасоблены на фоне дасканалага апісаных згадак, экскурсаў у мінулае ці філасофскіх разваг аўтара:

Ёсць свая душа, свой характар у кожнай хаце, яны спазнаюцца па самім ладзе жыцця – як дагледжана хата, як з вамі павіталіся, пра што, напрацаваўшыся, гавораць за вячэрнім сталом. У кожнай хаты ёсць і свая гісторыя, яна не адразу становіцца нечым бесцялесным, застаючыся толькі ў зыбкай плыні ўспамінаў гаспадароў, суседзяў. Большая частка яе – на гарышчах; гарышчы дыхалі на нас у дзяцінстве загадкавым дыханнем розных дзівосаў, якія , трохі падросшы, мы раўнадушна, з-за эгаізму сваёй маладосці, называем хламам. Нічуць не задумываючыся, мы толькі здзіўляемся, на якога д’ябла трэба было старым уцягваць на гарышча ўсе гэтыя прасніцы, кросны, якія-небудзь чуні ці лапці, старыя кнігі і іншае, некалі вельмі каштоўнае. Мы з паблажлівай усмешкай абмінаем залы з такімі рэчамі ў краязнаўчых музеях і мала прадбачым, што пройдзе не тае шмат часу, і недзе побач з усімі гэтымі стануць станкі, прыборы, якія мы сёння самі называем нечуванымі дасягненнямі тэхнічнай і навуковай думкі.



Саша дзякаваў Юрчысе, якая дазволіла злазіць яму на гарышча, дзякаваў за гэты ранак, які дапамог яму знайсці патрэбны згубены гук.”

Такую ж ролю кантраста ў дачыненні да абагульненага вобраза псеўдавучоных выконвае і творчая натура, стыхія , што матэрыялізуецца ў вобразе паэта ў двух іпастасях. Пра першае ўвасабленне мы ў асноўным здагадваемся толькі праз знешнія прыкметы – “так, на сцяне ў інтэрнацкім пакоі маладых аспірантаў быў выведзены лёгкімі штрыхамі змрочны тып у капелюшы. Адставіўшы нагу ў бок, ён, здаецца, прытанцоўваў на сценцы і жорстка ўсміхаўся”. Гэта і быў аўтапартрэт паэта, які павінен ісці зданню за героямі праз усё жыццё як напамінак пра тое, што кожны з сучасных вучоных за опус пад назвай дысертацыя ўсё жыццё атрымлівае рэнту з яе. А тыя, пра каго пішуць, вельмі часта кукуюць без грошай. Па сутнасці, адзінае з’яўленне жывога паэта нагадвае грымоты перуна, што разганяюць паветра спякотнай цішыні.

Дзверы павольна адчыніліся без ніякага стуку. На парозе стаяў высокі чалавек гадоў сарака. Ён быў пры старым капелюшы, у чорным плашчыку, з сукаватай кульбай. Чарнявы, худы, з выразам болю на ўніклым твары, ён, не павітаўшыся, нізкім хрыпаватым голасам прадэкламаваў:

Не знал бы никто, может статься,

В почёте ли Пушкин иль нет,

Без докторских их диссертаций,

На всё проливающих свет.

Ну што, п’яўкі, сабраліся? – закончыў ён грубай прозай і дадаў: – Дэгенераты!



Гэта быў паэт.

Усім стала ясна, што вечар ляснуў.

З большай спагадай увасоблены вясковы філосаф Мацей Бубен, якога мясцовы люд з нясумленай пагардай называе паэтам. (Згадваецца, што Анатоля Сыса ўсе гарошкаўцы так і звалі – ПАЭТ). Герой Р.Семашкевіча адметны тым, што кінуў выклік грамадству, звыклым устоям, грамадскай маралі, толькі ў крыху іншай форме, чымся ягоны безыменны калега са сталіцы. І меў ад гэтага значна болей непрыемнасцей, чым любы п’яніца ці злодзей. Усё жыццё шукаў праўды, як і ягоны вялікі папярэднік-цёзка са зборнікаў паэзіі Ф.Багушэвіча ў ХІХ стагоддзі – і ў судзе, і ў гаспадароў жыцця, але не здабыў яе на гэтым свеце. Мацей Бурачок памірае, каб паспрабаваць знайсці справядлівасць на тым свеце. Мацей Бубен таксама сыходзіць, але ва ўнутраную эміграцыю: стаў жыць так, каб як мага меней залежыць ад грамадства ў цэлым і людзей паасобку, гадуючы ўлюблёных козаў і разважаючы над сэнсам жыцця чалавецтва ўвогуле і кожнай асобы ў прыватнасці. У нечым ён нагадвае славутага Сімпліцыя, які доўга не хацеў вяртацца з незалежнай выспы да людзей, нягледзячы на ўсялякія ўгаворы. А вярнуўся ўрэшце рэшт толькі з высакароднай ідэяй несці людзям радасць і абуджаць іх думку сваім “вечным каляндаром”, як сам Мацей вершамі.

Старажытным і не вельмі аўтарам было значна прасцей, яны маглі ўключыць у фабулу твора казку, алегарычнае апавяданне, прыпавесць, завесці героя ў ідэальную краіну-утопію, трапіць у царства бязгрэшных сільфаў і г.д. Тым болей, што ніводзін з герояў беларускай смехавай культуры не ўяўляе сваё шчасце ў далечыні ад людзей, нібы Рабінзон, на бязлюдным востраве.

Лірычны элемент стаўся структураўтваральным у гумарыстычнай аповесці Вечаслава Дубінкі “Не плач, душа моя” (Мн., 1983), якая, адштурхоўваючыся ад класіфікацыі В.Бялінскім тагачаснай расейскай драматургіі, мае №3 у прапанаванай аўтарам эсэ класіфікацыі беларускай смехавой культуры. Упершыню яна ўбачыла свет у 1981 годзе ў часопісе “Маладосць”, была прызна лепшай публікацыяй года. Сапраўды, яна вылучаецца на звыклым тле беларуская “сур’ёзнай” прозы да гэтага часу, што ж тады казаць пра тагачаснае ўспрыняцце. Сваім адметна-непаўторным стылем, які зыходзіць ад духу народнай дыдактычнай прозы, займальна-павучальнай атмасферай настраёвасці, шчодрым (у некаторых выпадках нават празмерным, што дазволіла некаторым рэцэнзентам адспрэчыць вартасць (эсэтычную і маральную) эксперымента (сваю рэцэнзію І. Клімянкоў назваў “Кулянне праз галаву”), выкарыстаннем некаторых пастулатаў фальклорнай паэтыкі, вобразам галоўнага героя, які таксама паказаны ў крызісны перыяд, калі ён стаіць на шляхах – ростанях і з ружовым сумам аглядае прйдзеную дарогу і праз ужо рэдкі ружовы туман глядзіць у будучыню:

“Халасцяцкае жыццё Анцюхі Шалуцькі падыходзіла к трыццаць восьмаму бабінаму лету. Ліпеньскае цяпло цешыла, забаўляла крыкамі птушак. Прырода святкавала свой адметны баль. Буйна квітнелі нівы, залацілася жыта, незлічонымі галасамі спявала ўсё жывое…

Анцюха другі тыдзень не находзіў сабе спакою. Стрэмка суму трапіла глыбока ў яго душу, была неміласэрнай, балючай. Ад яе не зашыешся ў склепе, не схаваешся ў сланечніках, не запаўзеш у разору. Лажыўся спаць толькі пад раніцу і ўсхопліваўся праз тры -- чатыры гадзіны неспакойнага сну. Прыціскаў руку да сэрца і адчуваў тую ж трывогу…”

Сімптомы, як і назвы самой хваробы, вельмі добра ведамы як кожнаму, так і ўсяму чалавецтву: “Хочацца сэрцаньку ласкі не той, – Хочацца спогадзі панне другой” (А.Гарун). Тым болей магутнаму хлопцу ў росквіце сіл, што, як Чэлентана ў славутым фільме, вымушаны, як і тэмпераментны італіец, лячыцца ад яе бегам, скокамі, цяжкай працай, сярод асноўных відаў якой і сячэнне дроваў (відаць, універсальны і карысны сродак). Сваёй актыўнасцю, незвычайнай энергіяй галоўны герой ужо вылучаецца на фоне млявых, сузіральных, летуценных калегаў айчыннай прозы, не выпадкова аўтар нават шматкроць падкрэслівае знешняе падабенства Анцюхі з цыганом (далей падобнай заўвагі В.Дубінка не ідзе, нават заўвагі і намёка не робіць).

Многія героі нацыянальнай літаратуры шукалі сабе жонку (згадаем айчынную камедыю, якая значную частку свайго зместу прысвяціла менавіта залётам халасцяка (старога і не вельмі) з самым розным і пераменным поспехам. Анцюха Шалуцька надзвычай лоўка падстройваецца ў гэтую ўяўную шарэнгу і адчувае там сябе неблага, бо мае шмат агульнага са сваімі папярэднікамі. У той жа час яго вельмі лёгка пазнаць, бо ён значна больш грунтоўны за сваіх папярэднікаў. Можа таму, што не са шляхты, а мае глыбокія сялянскія карані. Тым болей, што на двары ўжо канец другога тысячагоддзя, павінны былі за гэты час усе паразумнець. Ды і быў ужо такі-сякі вопыт у Анцюхі, зведаў ён ужо салодкія і такія пякельныя путы-кайданкі Гіменэя. Вось чаму ён баіцца памыліцца ў другі раз.

Яшчэ раз адзначым, што Анцюха – незвычайны. “Хто любіць выпіць, каму новыя боты да свята – лепшы падарунак, а для Анцюхі – прымаўкі, прыказкі”. Па сутнасці, мы маем унікальную аповесць, дзе паэтыка прыказкі адыгрывае выключную ролю. Так, амаль кожны загаловак чарговага раздзела ўяўляе сабой або перапрацоўку народнага ўзору (“Не выбірай дзеўку ў карагодзе, а ў агародзе”, “Свая сярмяжка не цяжка”, “Агню ў шанцы не носяць”), або ўласную, створаную ў народным духу, – “Дом без жонкі – сірата”, “Усё жыццё – свята”. “Цёшчын агарод – не сцежка радасці”). З дапамогай вобразна-выяўленчай сістэмы паэтыкі прыказкі адбываецца самараскрыццё героя, даюцца характарыстыкі усім персанажам, добра праяўляецца пазіцыя самога аўтара. (Згадаем, што ў 1500 годзе Эразм выдаў “Зборнік прымавак”, у якім змясціліся 818 афарызмаў, выслоўяў, уласна прымавак. А праз сем год здзейсніў новае выданне, у тры разы большае за папярэдняе, з каментарыямі, пад назвай “Хіліяды прымавак” – па-лацінску “Adagio”). Хаця сама Пані падкрэслівала, што не будзе гаварыць прымаўкамі, каб не падумалі, што сплагіявала ў свайго сябра Эразма.

Сваёй жарцю да дзяўчат Анцюха зусім не нагадвае мешкаватага цяльпука Бацьку, а значна бліжэйшы да Самсона Самасуя, што можна ўбачыць у ягоных характарыстыках евінага племені, якія амаль тэкстуальна супадаюць.

Анцюха – адукаваны, як і Самсон Самсуй, чалавек. Як і ягоны славуты папярэднік, ён не толькі мае шэраг настольных кніг, якія дапамагаюць яму разабрацца ў людзях у цэлым і кожным чалавеку паасобку, але і сам складае навуковыя працы, як, напрыклад, трактат аб кабетах, які пачынаўся, як і ўсе філасофскія працы, з тэзісаў:

“Дзяўчаты ёсць чэпаныя і нячэпаныя. Вясёлыя і задумлівыя, прыгожыя і абаяльныя. Высокія, як карабельная мачта. Стройненькія, як пірамідальная таполя. Чорныя, як цыганкі. З валасамі каштанавымі і пшанічнымі. Доўгімі косамі да пят альбо пояса, часцей да плеч. Дзяўчаты маюць вочы блакітныя, на возера падобныя. Ёсць у іх вочы і бліскучыя, як чаравікі наваксаваныя. Цікавыя дзяўчаты гарэзлівыя, як ліска ў лесе. Ёсць хітрыя, а ёсць і простыя. Разумныя, а таксама і з мякінай у галаве, з ветрам у сэрцы. Пустыя, як плеш без збажыны, як яблыня без яблыкаў. Адным словам: хітрыя, дасціпныя, гаспадарлівыя, няўрымыслівыя, ліслівыя, халодныя, гарачыя, спакойныя, сумныя, любімыя і проста дзяўчаты, замужнія і тыя, хто марыць удала выскачыць замуж”.

Хаця як і Самасуй, які падчас папракаў сябе за тое, што спадніцы закрываюць яму абсяг грамадскай дзейнасці, Анцюха, паставіўшы жанчыну ў сваім асабістым жыцці на трэцяе месца (пасля работы і музыкі), не можа пазбегнуць яе чараў (у стане закаханасці ён, як герой Мрыя, пераскоквае лужыны, куляецца праз галаву, робіць несамавітыя ўчынкі, наладжвае шлюбныя спаборніцтвы:

“Каханне! Ты ўзвышаеш людзей, прыдаеш моц кволым, слабых робіш дужымі! Бяскрылых лятаць прымушаеш! З прозы жыцця куеш паэзію… А што ты зрабіла з Анцюхам – усім вядома. Апусціла хлопца Шалуцьку на шэрую зямлю з воблакаў захаплення! Бразнула ў разору, дзе парос боб. Паклала на склеп з пажаўцелым падарожнікам. Мала таго. Асіраціла душу яго. Няма там месца вясёлым песням! Завалодала шчацінай некалі шчаслівы і паголены малады твар. На маладым сэрцы – плесень адчаю. Глянь, якая асірацелая хата ў Шалуцькі. Дом без жонкі – сірата. Самота хаўруснікаў шукае”.

Хаця ў жанчыне ён заўважае не толькі гаспадарскія якасці. Так, Анцюха заўжды адзначае яе вабноты: “Якая сакаўная, а плацце блакітнага атласу так аблягае ёй грудзі…”, “Цела ў Насцечкі – груша бэра слуцкая, мічурынская, у пару васковай спеласці! Постаць – яблыкі скараспелкі, белы наліў! Журавінка мая нецалованая!

Сюжэт аповесці – гэта, па сутнасці, пошукі ідэала, зямнога ўвасаблення мары, дзеля якой нічога не шкода. Дзеля гэтай велічнай справы Анцюха ідзе на ўсё – арганізоўвае велапрабег да Палтаўшчыны, купляе кнігі, будуе дом, гадуе свіней. Л,Талстой у свой час гаварыў, што існуюць два тыпы дурняў – “покойные и беспокойные». Можа здацца, што Анцюха належыць да гэтага слыннага племені, быць у складзе якога ў літаратуры – вялікі гонар, бо туды залічваюцца практычна ўсе персанажы, што ў той ці іншай ступені адрозніваюцца ад кансерватыўнага натоўпу. Анцюха Шалуцька ніколі асабліва і не задумваўся над гэтай праблемай, хаця, безумоўна, выразна бачыць сваё адрозненне ад навакольных людзй. Ён заўсёды вылучаецца – і сваімі валасамі пад Гойку Міціча, і яркімі, пеўневай афарбоўкі, цяпер бы сказалі, гавайі, сарочкамі, і фотатэхнікай, развешанай, як на манекене, на ягоных адметных гарнітурах. Дурак – всякий инакомыслящий. Толькі ў такім аспекце можна характарызаваць героя В.Дубінкі, а на дробныя факты тыпу прикрывает лысину накладными кудрями, якія адзначыла вялікая Пані, варта і не звяртаць увагі, бо, як яна сказала, ни одно великое дело не обошлось без моего участия, ни одно благородное искусство не возникло без моего содействия. Да и что такое вся жизнь человеческая, как не забава Глупости?

Звычайна аўтары жартаўліва-сатырычных твораў адпраўляюць сваіх персанажаў у самыя разнастайныя падарожжы, каб, сутыкнуўшы герояў з самымі рознымі людзьмі з адметнымі характарамі, матэрыяльным станам у самых выключных і неверагодных абставінах, сцвярдзіць адпаведную тэзу аб марнасці марнасцяў ці, наадварот, аб велічы і значнасці быцця. Кожная з падобных сустрэч зусім не выпадковая, бо ўсе яны, нанізаныя, нібы каралі, на адзіную чырвоную нітку фабулы, ствараюць адпаведнае замкнёнае кола, якое павінны з поспехам ці без яго прайсці герой, каб знайсці адказы на пэўныя пытанні, ці проста яшчэ раз іх завастрыць, звярнуўшы ў чарговы раз увагу чытача. Не выпадкова на самым пачатку падарожжа прыгоды Анцюхі нагадваюць жахлівае падарожжа славутага Калабка, што ўцякае з адной пасткі, каб адразу трапіць у іншую, не менш небяспечную і дасканалую. Згадаем сустрэчу з бравым участковым Міцяй Хадоркіным і ягоным антыподам Міхасём Клыпанем з вёскі Капці, што зусім нядаўна вярнуўся з далёкіх (тады яшчэ краіна была ого-го) мясцін, куды ездзіў зусім не за туманам і зусім не па сваёй волі. У абсалютна розных светах гадаваліся і жылі згаданыя персанажы, на розных ідэалах сталелі, розным багам служаць цяпер, але іх роля ў падарожжы Анцюхі за сэнсам жыцця амаль аднолькавая, бо пасля і першай, і другой сустрэчы знікаюць не толькі дакументы, але і кропелькі веры ў чалавечую дабрыню. І ўзнікае агульнае ўражанне, што лепш было б абыйсці гэную мясціну і гэтых людзей за тысячу вёрст. Але не мае зла наш герой на тых, хто шкодзіць яму дайсці да мэты. Наадварот, вінаваціць толькі самога сябе і вырашае мяняць тактыку падарожжа і будучых дзеянняў, бо настрой быў сапсаваны дашчэнту, а ўсё кветкавае поле ў ягонай душы было вытаптана.

Вельмі часта на старонках аповесці згадвае сам аўтар словы “казка”, пэўныя асацыяцыі з гэтым чароўным паняццем узнікаюць і ў чытача, асабліва калі прыгоды Анцюхі пачынаюць нагадваць казачныя пракуды Івана Дурня ці ягоных сяброў з народных прыказак і павучальных апавяданняў, якія хадзілі па свеце розум шукаць. (Падкрэсліваю яшчэ раз, што толькі форма і фабула, бо паэтыка вобраза выразна адметная). Асабліва гэта тычыцца другой часткі аповесці, калі Анцюха, пасля атрымання гарбуза ў братняй Украіне, пачынае асэнсоўваць сэнс жыцця чалавечага. Паставіўшы перад сабой мару здабыць аўтамабіль і не шкадуючы для рэалізацыі ідэі ні сябе, ні здароўя блізкіх, ён паўтарае свой прабег, але ўжо па стольнаму гораду Мінску, дзе наведвае сваіх землякоў, што змаглі выбіцца ў людзі і заняць пачэснае месца на сацыяльнай лесвіцы. Ён сустрэнецца з мастаком, вучоным-біёлагам, дырыжорам, газетным асам, уніфармістам у цырку, токарам, энцыклапедыстам у палітоне і без гарнітура. Аднак нічога новага ён не знайшоў у гэтых сустрэчах. Наадварот, яшчэ болей душу рязвярэдзіў і гармідар унёс у свой розум, бо ўбачыў, што і разумныя землякі, шукаючы сваё шчасце, дайшлі да крайнасці (згадаем, напрыклад, загалоўкі раздзелаў, дзе апісваюцца візіты Анцюхі – “Мастацтва належыць народу, грошы – жонцы”, “Сабакі пайшлі ў людзі”, “Не ўгаворвайце, у горад не з’еду!”) І ў гэтым мы не выключэнне: Вы не поверите, какое развлечение, какую потеху, какое удовольствие доставляют ежедневно людишки богам! Трезвые предполуденные часы боги привыкли посвящать выслушиванию людских споров и обетов, но когда, хлебнув нектара, они теряют охоту к предметам важным, то забираются повыше на небо и оттуда глядят вниз. Нет зрелища приятнее! Боже бессмертный, что за представление эта шутовская возня глупцов! А як па-іншаму ацэньваць Геніка Пшыбуся, уніфарміста, што крадзе мяса ад тыгра, а ўся хата, закуткі, склепчык напханы цыркавым рыштункам, трантамі… Клоунскія боты аж сорак восьмага памеру, мядзведзевыя скураныя трусы, ровар для буйнай малпы, галубіныя клеткі, чаркескія сёдлы, зайчын бубен, сабачыя напыснікі, вяроўкі, паскі, хамуты, свісцёлкі, бляшаныя шаблі; або гарадскую кватэру Рыгора Аплёўкі: “усюды, дзе магчыма, на палавічках сядзелі, драмалі сабакі… А браткі… Колькі ж вас тут?.. Як у маім будане, з парасяткамі… А пах які… Псінай… не прадыхнуць… Бр-р! Не пратрымаюся… Тут жа праз гадзіну апруцянееш, капыты адкінеш!”

Аднак Анцюха Шалуцька ні ў якім разе не можа быць залічаны ў шарэнгу апошніх. Гэта таленавітая натура, якая любіць жыццё ва ўсіх яго праявах (калі шчыра, без прыгод жыццё нашае нецікавае), у Анцюхі спаў талент – педагагічны, выхаваўчы… Да свайго, прыроднага падбавіў з куфэрка сусветнага). Гэта праявіцца крыху пазней. А пакуль Анцюха Шакуцька раскрыў на ўсе 100 свой магутны дар прадпрымальніка, камерсанта. Не выпадкова ён засяліў качкамі Брындалёўскае возера, адгадваў 13 велізарных парсюкоў, збудаў шыкоўны дом, які абставіў імпартным унітазам і гарнітурамі, шафамі з самымі моднымі кнігамі. З не беларускай настойлівасцю набліжае светлую мару жыцця. І дарэмна сусед, Сева Бараннік, здзекваецца з хлопца і папракае: “На што сілы марнуеш? Такі палац зляпіў! Набываеш нешта… мяшкі…скрыні… Валачэш, цягнеш… Хвароба ўсё бяры! Дзівіся на мяне: голы, босы…штодня вясёлы! Дзень прабаўтаўся, і добра, дзякуй богу!” Аб роўнасці ў беднасці прапаведуе і дзед Цімох Фасолька з вёскі Лашукі, які павінен, як узор народнай мудрасці, асадзіць сабковічавы памкненні Анцюхі. Бо ўся правільная беларуская літаратура толькі пра гэта і гаварыла, асуджаючы кожнага, хто імкнуўся выбіцца з гэтага праклятага кола. Падчас нават здаецца, што беларусу мала дадзена глупства: Поистине, два великих препятствия стоят на пути правильного понимания вещей: стыд, наполняющий душу, словно туман, и страх, который перед лицом опасности удерживает от смелых решений. Но Глупость с удивительной легкостью гонит прочь и стыд и страх. Однако лишь немногие смертные понимают, сколько выгодно и удобно никогда не стыдиться и ни перед чем не робеть. І таму дарэмна смяюцца над Анцюхам, што і апрануты ён у стылі папугая, што спіць у бібліятэцы, аблажыўшыся тоўстымі тамамі, што зрэдзь падманваюць яго сталічныя махляры і аферысты, ягоны прыроджаны розум намнога багацейшы за мудрасці ўяўных філосафаў – ведь природа никогда не заблуждается, разве только мы сами попытаемся перешагнуть за положение человеческой доле границы. Ненавистна природе всякая подделка, и всегда лучше бывает то, что не искажено ни наукой, ни исскуством. Вось чаму доля Анцюхі выглядае намнога лепей за лёс і Самсона Самасуя, і Зміцера Апанасавіча. Нет никакого несчастья в том, чтобы во всех отношениях быть подобным другим существам. Существам своей породы, иначе придётся жалеть человека потому, что он не может летать вмесете с птицами, не ходит на четвереньках вместе со скотами и не носит на лбу рогов наподобие быка. Воистину тогда пришлось бы назвать несчастливцем и прекраснейшего коня – потому что он не знает грамматики и не ест пирожных, и быка – потому что он не пригоден для забав палестры.

Як ні дзіўна, але згаданыя беларускія пісьменнікі практычна не звяртаюцца да вельмі выйграшнага, як здаецца на першы погляд, моманту ўвасаблення п’яніцы ва ўсіх ягоных іпастасях і функцыях, што павінна было б садзейнічаць стварэнню парадыйна-жартаўлівай сітуацыі. Самсон Самасуй амаль не звяртае ўвагу на akva vitae, Зміцер Апанасавіч таксама амаль не ўздымае чаркі (рыбак у рэстаране літоўскай сталіцы ён карміў хутчэй ад дабраты душэўнай); Анцюха, нягледзячы на славаслоўе каньяку і самагонцы, што развязваюць любыя языкі і адчыняюць усе дзверы, толькі на вяселлі ў Парычах дазволіў сабе расслабіцца і, распранаючыся ў пуні, павесіў дарагі фотаапарат на каровіны рогі. Много похвал воздают Вакху, но особенно хвалят его за то, что он снимает с души всякие заботы, – впрочем, лишь на самое малое время: как проснешся с похмелья, тотчас словно на четверке подкатывают к тебе тяжёлые думы. (У наш час п’яніца стаўся ўлюблённым персанажам літаратуры падобнага плана, пра што гаворка пойдзе ніжэй).

Анцюха Шалуцька болей падобен да Кандзіда і Сімпліцыя, чым ягоныя папярэднікі, бо знаходзіць сваё шчасце на зямлі – “Не смейцеся з Анцюхі! Ён зрабіў тры карысныя рэчы на зямлі роднай. Пасадзіў дрэва, выхаваў траіх дзяцей, пабудаваў дом”.

Усё вяртаецца на кругі свая, усё паўтараецца. Калі ж быў шчаслівы Анцюха: у час незвычайных цікавых падарожжаў, ці калі прыціхла, прыцьмела кроў і стаўся ён сядзець у хаце. Гэную дылему вырашалі ў свой час героі “Кандзіда” Вальтэра: Хотела бы я знать, что лучше: быть похищенной и сто раз изнасилованной неграми-пиратами, лишиться половины зада, пройти сквозь строй у болгар, быть высеченным и повешенным во время аутодафе, быть разрезанным, грести на галерах – словом, испытать те несчастья, через которые все мы прошли, или прозябать здесь, ничего не делая?

А на пытанне «Дзеля чаго створана такая дзіўная жывёліна як чалавек, турак-філосаф не толькі сцвердзіў, што человек родится, чтобы жить в судорогах беспокойства или летаргии скуки, але адказаў пытаннем на пытанне, бо няма ніякага значэння, пануе на зямлі зло ці дабро: калі султан пасылае караблі ў Егіпет, яго не хвалюе доля пацукоў. Супастаўленне палацавых інтрыг ля трона султана (галава, напоўненая саломай, задушаныя візіры і муфцій, пасаджаныя на кол сябры) са старым, які ціхенька сядзіць пад апельсінавым дрэвам і не ведае нічога, што робіцца ў Канстанцінопалі, дазваляе прыйсці да вываду, што работа отгоняет от нас три великих зла: скуку, порок и нужду.

Вось чаму селянін трагладыт з рамана А.Мрыя, гаспадарка якога ляжыць у глухім лесе, з чатырох бакоў абкружана непраходным балотам, і ўяўляе сабой тыповае ўмацаванне – гарадзішча старога часу, з высокім драўляным астракольным загародам, а сям’я не ведае сярнічак, шкла, мыла, газы, жалеза, не ходзіць ані ў царкву, ні на сходы, ні нават на кірмаш, і ведаюць не болей тысячы слоў, уяўляецца больш разумным і інтэлігентным, чым адукаваны Самсон Самасуй, што дабіваецца закупу на сродкі самаабкладання наступных прылад, неабходных для разгортвання сваёй культпрацы ў раёне і прапаганды навукі ў масах:

“Існаванне трагладыцкай гаспадаркі і гэты цікавы быт вельмі штурханулі ўперад нашу думку. Я дабіўя ад РВК выпісаць на сродкі самаабкладання наступныя прылады, неабходныя для разгортвання нашай культпрацы ў раёне і прапаганды навукі ў масах: 1) шкалу вачэй, каб навукова сістэматызаваць і падзяліць на класы насяленне раёна паводле колеру вачэй; 2) шкалу валосся – аналагічная першай мэты; 3) ручныя сіламеры для падрабязнага падлічэння, колькі конскіх сіл ёсць у раёне; 4) слінавую прыладу для вывучэння складаных рэфлексаў; 5) поўны набор мерак вагі і даўжыні для высвятлення будовы цела, твару і варыяцыйнай крывой індэксу чэрапа ў шапялёўскага насялення.

Усё гэта абяцала вялікія поспехі ў нашай працы.”

Менавіта таму вялікая Пані згадвае: По моей милости жалчайшая из тварей наслаждается таким блаженством, что не захочет поменяться своей участью даже с персидским царем. Вось чаму Анцюх Шалуцька яшчэ раз усклікае разам з Кандзідам – «Будзем садзіць свой сад». Бо ён будзе усё ж такі болей шчаслівым, чымся стваральнік ягонага папярэдніка Самсона Самасуя, былы беларускі пісьменнік гумарыст Шашалевіч Андрэй Антонавіч (псеўданім Мрый), ашаломлены агульным ахайваннем свайго рамана (паводле ягоных уласных слоў) са славутага ліста да «Друга працоўных Іосіфа Вісарыёнавіча Сталіна», і знішчаны ў гады ліхалецця. Ежели поглядеть на наш мир с высоты небес, скольких бед исполнена жизнь человеческая…, сколько зла причиняет человек человеку! Бедность, тюрьма, позор, бесчестие, пытки, мятежи, интриги, злословие, тяжбы, обманы… Какими грехами навлекли на себя люди все эти бедствия или какой гневный бог осудил их рождаться для горя и скорбей. Эразм спрабуе ў нечым яшчэ апраўдаць беднага чалавека, якому не дадзена быць заўсёды і ўсюды шчаслівым. Дык можа тады патрэбна зусім падпарадкавацца Пані: Если бы смертные удалялись от всякого общения с мудростью и проводили всю жизнь свою в моем обществе, не было бы на свете ни одного старца, но все бы наслаждались вечной юностью. Взгляните на этих тощих угрюмцев, которые предаются либо изучению философии, либо иным трудным и скучным занятиям. Не успев стать юношами, они уже состарились. Заботы и непрерывные упорные размышления опустошили их души, иссушили жизненные соки. А мы дурачки, напротив в того, – гладенькие, беленькие, с холеной шкуркой, настоящие свинки, никогда не испытают они тягот старости, ежели только не заразятся ею, общаясь с умниками. Або схавацца разам з усімі “На караблі дурняў”, бо “О смъхЪ сказалъ я: глупость! А о весельЪ, что оно дЪлаетъ? (Екклесиастъ).

На славуты карабель зможа трапіць мала хто з герояў беларускай літаратуры, настолькі ж яны ўсе правільныя і харошыя. А тым, адмоўным, не стае гэтай адмоўнасці, чарнаты, бо не верыцца ў іх паганасць, не цягнуць яны не толькі на зладзея, але і на злόдзея. Відаць вельмі добра нацыянальны менталітэт засвоіў, што “сердце мудрости в доме плача, а сердце глупых в доме веселья”. Так, В.Дубінка паспрабаваў, і не без поспеху, выкарыстаць ранейшыя знаходкі ў наступных аповесцях, аднак ужо не дасягнуў узроўню першага, дэбютнага твора.

Дзве кнігі ў беларускай літаратуры нагадваюць славуты “Карабель дурняў” С.Бранта. Гэта “Сказ пра Лысую гару”, якая, як і вялікі першаўзор, мае адпаведны “Праэст” (у беларускай рэдакцыі “Папярэджанне падробшчыкам”), дзе выказваецца нязгода з тымі, хто хацеў прымазацца да славы аўтара і ўпісаць свае крымзолі ў аўтарскі тэкст. І кніга В.Дубінкі “Сіндыкат Мані Дулі”, у якой новазбудаваны дом нагадвае той самы карабель, а ягоныя кватэры – каюты, дзе жывуць тыя людзі, што служаць тым жа самым ідалам – Бахусу, Венеры, Мамоне. І шмат чаго агульнага і для вучоных, і для пісьменнікаў, марнатраўцаў і п’яніцаў як эпохі сярэдневечча, так і канца ХХ стагоддзя: Сплошь да рядом двое помешанных смеются друго над другом к обоюдному удовольствию. Нередко даже увидите, как тот, чье безумие сильнее, смеется куда громче того, в ком еще сохранился остаток здравомыслия.

Можна яшчэ згадаць некаторыя спробы. Так, Д.Падбярэзскі па-майстэрску распявёў пра “НЛА з Пуцькава”. Бо чым жа яшчэ можна растлумачыць дзівосы, што творацца ў гэнай вёсачцы (1 красавіка 2005 года, у Дзень Дурняў, ён надрукаваў у “ЛіМе” рыбацкае апавяданне “Кіно ў Пуцькаве”, а праз пэўны час апавяданне “Танк з Пуцькава” (Дзеяслоў, №10, 2004), што з’яўляецца адметным працягам адпаведных гісторый). Так, гэны населены пункт выключны на тэрыторыі Беларусі, што па-майстэрску доказна і па-мастацку пераканаўча, з добрым густам узнаўляе аўтар. Д.Падбярэзскі свае апавяданне пачынае імкліва, рашуча і энергічна, з выразна прыхаванай, а падчас і адкрытай усмешкай вопытнага дзеда Манюкі, які ў дадзеных выпадках носіць імя Нырка. Гэта і згадкі пра шаноўную прафесуру, якая, нягледзячы на свой навуковы ўзровень, не зможа даць адказ на феномен з’яў, і развагі пра падарожжы па кватэры, дзе з усіх мажлівых прыгод у рэальнасці толькі адна – на ката наступіць, і развагі пра каменных баб з вострава Пасхі, якія “нема так глядзяць, нібы пайшла якая з хаты, а прас забылася выключыць. І плаваць не ўмее”.

Гэта і апісанне самога таямнічага возера, дзе і адбываюцца самыя незвычайныя гісторыі:

“Але Цмокаў Вір па-ранейшаму быў тым месцам, якім неадукаваныя бабулі палохалі сваіх унукаў. Было, праўда, чым палохаць, было. Здавён людзі казалі, што ў той дзірцы пасярэдзіне жыве нібыта пачвара, род і від не вызначаныя, завуць проста – Цмок. Капаніца яго кліча Нэсі і даводзіць усім, што гэтая дзірка не простая. Тунель! І вядзе ён з Пуцькава проста ў Шатландыю, у возера Лох-Нэс, дзе таксама працуюць экспедыцыі, пераводзяць кіламетры кінастужкі. Яшчэ Капаніца сказаў, што тая Нэсі ў Цмокаў Вір наязджае як на дачу – адпачыць, свежым паветрам падыхаць, ягады пазбіраць…І грыбы не растуць, апрача паганых. Усё на Цмока і валілі спакон веку, нават неўраджаі. Толькі калі кампанія была, возера афіцыйна перайменавалі разам з вёскай Срачанцы, якая стала называцца Вясенняя. А возера, каб прымхам удар паміж вачэй нанесці, ахрысцілі Безыменнае”.

Гэнае возера нейкім адметным чынам уплывае на жыццё мясцовага люду, бо ўсё тут незвычайнае. То свіст нейкіх пачуецца, то галасы незразумелыя, то ў спякотны дзень туман вісіць над возерам. І грыбы не растуць, апроч паганых. Усё на цмока валілі, нават неўраджаі. У самім жа возеры жылі не толькі цмокі ды змораныя лёсам і нітратам печкуры, але і самы, здымак якога, нават памешаны ўроўна ў сто разоў, не змяшчаўся на дзвюх газетных палосах. Стварэнне адпаведнай сітуацыі садзейнічаюць звесткі пра яршоў, што павырастаўшы, сталі такімі страшыдламі, што на кароў, бывае, кідаюцца, калі тыя, заціснуўшы насы, ваду сёрбаюць. Не адстаюць ад водных абывацеляў і прастаўнікі зямной фауны. Так, “таксі” (сабачка такса Жук) умее гаварыць у пэўных выпадках не толькі са сваім сябрамі (“Жук пабег наперадзе, збіраючы вакол сябе натоўп сабак, якія слухалі яго, раскрыўшы раты”), але і падаваць адпаведныя рэплікі ў дыялогах цывілізацый; птушаняты варон, што ласаваліся мясам мясцовай акулы, выраслі здаровымі і пузатымі, сталі драпежнікамі і пачалі паляваць на мясцовых катоў; свінчука вывучылі даваць за рыбай нырца ў возера; мухі дохнуць, бо разумеюць нікчэмнасць свайго існавання. Таму, відаць, шкада, што такое шчодрае, іскрыстае выкарыстанне традыцый смехавой культуры патрэбна толькі дзеля таго, каб яшчэ раз пацвеліцца з чарговай бахусавай сітуацыі. Аб чарговых прыгодах жрацоў апошняга ў братняй Фінляндыі распавёў У.Някляеў у апавяданні “Няхай жыве 1 Мая!”, дзе нашыя звычаі адцяняюцца выразным фонам аква віты.

Пяць прыгодаў Валентага, савецкага студэнта, узнавілі П.Васючэнка і А.Вырвіч у кнізе “Прыгоды аднаго губашлёпа” (1999). І хаця ў прадмове сказана, што гэтыя аповеды смешныя і жудасныя адначасова, гісторыя аб тым, як салдат замест цукру насыпаў у чай солі, ці здаваў гіспарт з дапамогай нескладанай мнематэхнікі, ці іграў у спортлато, вялікага смеху не выклікаюць.

Сваю спробу стварыць плутовскую аповесць ажыццявіў Язэп Палубятка (“Прыгоды Мармулка”, Крыніца, № 64-65 за 2001 год), дзе паказаў, як Пецька Матынёнак, не меўшы ніякага жадання ехаць пасля філфака сталічнага універсітэта на бацькаўшчыну, дзе, як ён цвёрда ведаў, будзе сеяць не толькі разумнае, добрае, вечнае, але і саджаць бульбу, красці калгасныя буракі, гадаваць свіней, курэй, даіць карову. Замест гэтай ружовай перспектывы ён праходзіць урокі жабрацтва. Лёс яму, як гэта водзіцца ў творах падобнага тыпу, падкідае нечуваную ўдачу ў выглядзе кейса з далярамі, якімі ён, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў (згадаем хоць Хціўца з кветкай папараці ў Ф.Багушэвіча), здолеў распарадзіцца належным чынам і, як усе дурні ў фінале казак, шчасліва ажаніцца.

Ну, а калі загаварылі пра казку і народ, то варта згадаць аповесць пра калінак ды каласкоў, якія гаруюць і жартуюць, “Аўцюкоўцы” У.Ліпскага, які сцвярджае адну праўду: каб не смяяліся, не цешыліся, то даўно б павесіліся. Відаць, гэты смех праз слёзы яшчэ і трымае на зямлі.



1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка