Анатацыя на кнігу “Deja vu bis” Івана Штэйнера




старонка13/14
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14

Палову жыцця падаюся ў свет, палову –


варочаюся са свету,

палову жыцця пішу на дарозе свае імёны,

палову – закрэсліваю напісанае,

палову жыцця расту ад зямлі, палову – расту з зямлёю:

і ўсё менш ува мне мяне, і ўсёбольш бязмежжа.


  • Такая моя изба:

о двух половинах.

В окно погляжу –

Солнце всходит,

Гляну в другое–

Солнце уже садится.

Такая ў мяне хаціна –

на два канцы:

у адным –

жывы шпацырую,

а ў ругім –

памерлы ляжу.
С одной половины –

цветенье в саду,

а с другой поглядишь –

листопад, умирание яблок.

В одном углу

величают невесту,

а в другом – погляжу –

вроде её обмывают.

Гэтыя формы зусім не нагадваюць класічныя ўлюблёныя формы баладаў В.Сюта, Ф.Шылера, А.Міцкевіча, В.Жукоўскага



Дзве мэты, якія пярэчаць адна адной,

ува мне супадаюць: мэта – ўсё займець і

мэта – ўсяго пазбыцца.
а) не ведая

ведать

чего не положено

ведать

б) не видя

видеть

чего не положено

видеть

в) не думая

думать

чего не положено

думать

Так, выразна адметнай сталася кніга Сакрата Яновіча “Listan`e (Лістоўе), Bialуstok, 1995, якая выйшла паралельна па-беларуску і па-польску, і, як машина часу, вярнула да вытокаў беларускай прозы, якая пачыналася з паэтычнага вярхоўя” (А.Адамовіч), з вершаў у прозе Ядвігіна Ш., імпрэсій Зм.Бядулі:


Я свечкі запаліў, у пакоі цішыня велікодная. Бачу Бацьку…


Крынкі халаднаногія! Іду ў даліну пачатку свайго – готыка дзяцінства на небакраі. На вашых выганах бесклапотнасці і ў вішнях радасці рэха загуляла са мною ў схованкі. Чырванею, засаромлены сталасцю.

Крынкі вячэрнезвонныя! Кіра-пані хараством візантыйскім сваім не асудзіла мяне на будзённасць. І, магчыма, супроць волі яе пайшоў я тады прэч з бязбожнай верай у Купалу.

Крынкі ціхалістыя! Вяртаюся пяццю дарогамі пыльнымі з пустыняў жыцця ў крыніцах вашых абмыцца. Знявечаны сударгамі смутку, не паказваюся…



Свечкі гаснуць без памяці.

Чаму раптам аўтар цікавых апавяданняў, навел, аповесцей, рамана, гістарычна-філасофскіх эсэ вяртаецца да класічнай формы, дзе спалучаюцца элементы ўсяго адзначнага вышэй? Можа якраз ёй давярае сказаць так прыгожа, паэтычна і філасофскі пра сваю родную зямлю, дзяцінства, блізкіх і родных, убачыць адвечную дарогу чалавека ў гэтай зямной юдолі. І кожны радок шчымлівай прозы варты старонкі рамана. Дарэчы, нехта з разумных людзей параўноўваў раман з люстэркам, што праносяць па дарогах жыцця. Чамусьці заўсёды пры гэтай згадцы ўяўляецца купка людзей, што валакуць авальнае цуда па гразкім гасцінцу, месячы спрадвечны прыдарожны пыл. А ў загадкавай амальгаме шкла адлюстроўваецца смуга нябёс і бруд вечнага людскога шляху. І гэтак жа заўсёды ўзнікае пытанне: а чым жа адлюстроўваецца тое, што не трапляе ў сферу люстэрка, што адбываецца за самім люстэркам ці ў свядомасці тых, хто лёсам асуджаны на гэту сізіфаву пакуту? Але што там можа адбыцца, тым больш значнае, вартае, сур'ёзнае, у баку ад магістральнай дарогі? Так сабе. Хутчэй за ўсё нейкая бывалька, не вартая ўвагі казачка. А казачак мы за свой век наслухаліся столькі, што выпрацавалі ўжо сапраўдны імунітэт да іх. Нават дзеці падчас не ўспрымаюць казачку, гадуючыся на відэацудах пра тэрмінатара ды прэдатара.

Ды і самі цяперашнія казкі сталі нейкімі дзіўнымі, незразумелымі. Раней было ўсё вельмі проста. Жылі-былі сабе добрыя людзі, зямлю аралі, жыта сеялі, дзяцей гадавалі. І някепска жылі, пакуль не з'яўляўся які-небудзь агідны, пачварны цмок, што пачынаў нахабнічаць і есці людзей. Тады прыходзіў герой, што вяртаў папраную справядлівасць і аднаўляў звыклы бег жыцця. Праўда, і сябе пры гэтым не забываў: у залежнасці ад сумлення і ўмення то забіраў сабе цмокаў палец, то каралеўства, то прынцэсу, а то і ўсё разам.

Цяперашнія казачныя краіны збудаваны зусім па-іншаму – у першую з іх запрашае Віктар Казько, назваўшы свой твор у адпаведным стылі: "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел" – хаця, калі аглянуцца назад, можна ўсё ж такі і ўбачыць пэўныя даволі аўтарытэтныя аналогіі. У свой час славутая казачная гераіня зрабіла надзвычай цікавыя назіранні, што значна ўзбагацілі нашы ўяўленні аб свеце і ўсім тым, што ў ім адбываецца: "Упала ў мора – можна паехаць па чыгунцы", "Трэба бегчы як хапае сілаў, каб застацца на месцы", "Два яйкі каштуюць меней, чым адно". Таму нам вельмі лёгка паверыць у трусіка з гадзіннікам у камізэльцы, вусеня, што курыць кальян, самотную галаву Чэшырскага ката і г.д. Прымаючы падобную ўмоўнасць, лёгка паверыць і ў тое, што ў адным сучасным калгасе (на жаль, класічная казка не ведае гэтага тэрміна) жывуць і дзейнічаюць, ствараючы розныя дзівосы, Кагановіч, Берыя, Сталін, ёсць свой ЦК, куды героі ходзяць як на работу, дзед Барадзед Смаловыя Яйцы, нават Дзева Марыя. Ну, няхай не тыя самыя, крыху не сапраўдныя. Ну і што? Не ў гэтым справа. І тым болей не ў імені: "Что в вымени тебе моем?" Бо нават пачуўшы нейтральнае імя згаданай вышэй Алісы, другі герой (Шалтай-Балтай) назваў яго дурнаваценькім і запытаў, што яно значыць. Бо кожнае імя, лічыць ён, павінна нешта значыць. Яго імя, напрыклад, выражае яго выключную і непаўторную сутнасць.Тым жа самым могуць пахваліцца і героі В.Казько, сутнасць імёнаў якіх будзе раскрывацца на працягу твора, пачынаючы ад гратэскных замалёвак (Гога нарадзіўся ў Грузіі, гадаваўся на Беларусі, піць і закусваць пачаў у Расіі), да пераасэнсавання і адаптацыі класічных вобразаў і спрадвечных матываў.

– Ва ўсім ёсць мараль, трэба толькі яе знайсці, – сцвярджала Аліса. У яе краіне, незвычайнай і фантастычнай, перакуленай і пераліцаванай, мараль засталася нязменнай, як і на працягу многіх вякоў. У казачнай краіне В.Казько мараль, як і люстэрка, у якім яна адлюстроўваецца, вельмі часта становіцца толькі сваім цьмяным адбіткам ці наогул аддаленым уяўленнем, і таму дарэмныя спробы шукаць яе ва ўсім. Тым больш, наўрад ці хто зможа трапіць у такую сучасную казку, дзе ўсё жыве невядома па якіх законах. Узыходзіць сонца, але не нясе яно радасці людзям – "сам Бог забыўся на іх, закінуў на гэтую зямлю і пакінуў, пайшоў вяршыць свае боскія справы". Вось чаму ў сусвеце В.Казько чалавек усяго толькі кватарант на роднай зямлі без права прапіскі і валодання ёй. Ды і не жыве ён па сутнасці. Бо "нейкае жывёльнае веданне пераходзіць на людзей", і таму не здзіўляешся Д.Дэфо, які ў свой час паказаў чалавека ў выглядзе нейкай жывёліны еху. І нават, як той Гулівер у час падарожжа ў краіну гуігнгнмаў, большую спагаду маеш да высакародных няшчасных звяроў. І, згадваючы славутае, што чалавек – не апошняе слова прыроды, не здзіўляешся дванаццаці мёртвым дзікам у меліярацыйнай канаве. Бо і людзі, якіх вядзе Міша Мечаны, блукаюць нават у роднай вёсцы, не пазнаючы тое, што некалі было родным (Як тая няўдалая жонка з беларускай бывалькі, што шукала сваю хату і мужа Хомку.).

Ды і звяры не пазбеглі мутацыі. Воўк, шэры добры ваўчок, які заўсёды спрыяў чалавеку, нёс яго на сваёй шырокай спіне да шчасця, становіцца злоснай пачварай, што крывава помсціць ўяўнаму гаспадару. І нават сабакі перастаюць служыць чалавеку, ператвараючыся ў злосных ваўкоў, якіх не дай Божа не толькі не бачыць, але і не чуць. "То былі пакінутыя чалавекам, здзічэлыя і параднёныя з ваўкамі чарнобыльскія сабакі з зоны. Страшныя ў сваёй неўтаймаванай мутантнай лютасці. Некалі яны былі сябрамі і вернымі служкамі людзей і не цураліся нічога чалавечага. І ніколі звярынага таксама не цураліся". Відаць чалавек першым пайшоў на здраду. Таму звер, што прайшоў навуку ў чалавека, які потым здрадзіў, разбурае нешта асноватворнае ў сабе і пазбаўляецца міласэрнасці. Тым самым жыццё выварочваецца, у ім застаецца нейкая логіка, але логіка страшная.

Усё мяняецца ў гэтым сусвеце, нават успрыманне дзіцяці. І ў далёкіх заранках бачацца ілюмінатары лятаючых талерак, у ступе нашай роднай бабы-Ягі – фатонавая ракета, у звычайным павуку-крыжаку – чаканы госць з будучыні. І гэта не чарговае падарожжа ў краіну брахуноў, дзе залаты медаль (з фальшывага золата, зразумела) атрымаў пачынаючы ілжэц за сачыненне, у якім апісаў любімае надвор'е: "люблю, калі стукаюць кроплі дажджу па чарапіцах дзвярэй" (г.зн. па шыбінах вокан). Зразумела, што пасля наступнага фактаграфічна-фантасмагарычна ўзноўленай рэчаіснасці – "Дзед каля мёртвай яблыні з нежывымі яблыкамі аберагаў ад мёртвых неспажыўных гусей таксама мёртвае атрутнае жыта, старая варыла варэнне з тых жа мёртвых яблык, – палескія атамныя Адам і Ева часоў перабудовы і галоснасці" – дзіця, што чытае прыгоды Пакацігарошка, у зачараваным незвычайнай прыгажосці лузе і сакавітым яблыку, што можа разарваць ці знішчыць добрага малойца, убачыць не пракуды жонак змея, а зусім рэальныя наступствы Чарнобыля і радыяцыі: "Напілася кнігаўка – і сканала".

– А ўраджаі ўпалі таму, што асушылі пінскія балоты, – гаварыў у свой час герой-пацыент "Палаты № 6". А можа і на самой справе ісціну ведае толькі вар'ят ці дурань Іван. Чаго-чаго, а гэтага дабра ў нас навалам. Мы ў нейкай ступені з'яўляемся краінай дурняў, бо іх ужо нават занадта. Невыпадкова і з'явіўся заклік: дурні ўсіх краін, яднайцеся! Бо толькі аб'яднаны дурань – сіла, здольная парушыць беспарадак, бардак, што ладзілі дзесяцігоддзямі. Аб'яднаны дурань – магутная сіла. Так і хочацца згадаць славутых шыльдбюргераў. Пэўныя паралелі з жыхарамі казачнага нямецкага гарадка лёгка знайсці і ў творы В.Казько. І не толькі таму, што адна з вёсак калгаса "Верны шлях" населена былымі немцамі (праўда, аўтар адзначае, што "мы – не немцы, мы няздольныя на арганізаваны беспарадак", але гэта толькі так, для блізіру). Бо шыльдбюргеры, калі, ратуючыся ад ката, спалілі ўвесь свой горад, і разыйшліся па белым свеце, не маглі не трапіць да нас. І, відаць, працавалі па сваёй асноўнай спецыяльнасці – саветнікамі пры князях і каралях. Бо чым мы горшыя за іх? Яны будавалі ратушу без вокнаў і без грубкі, сеялі і жалі соль, вучыліся розуму ў асла – адным словам, ратаваліся глупствам ад вялікага розуму. (У В.Казько гэта гучыць так – зрабіць глупства і ўкласці ў яго розум, стварыць цяжкасці і пачаць з імі змагацца.) Бо і мы не лыкам шытыя: дурні ўсіх краін, яднайцеся, чалавек, які ўвесь час знішчаў прыроду, прызначаецца яе абаронцам (галоўны ахоўнік, значыцца, і галоўны браканьер, бо хто ж, як не злодзей, падкажа як лепей украсці), камуністы ішлі ў папы, папы – да камуністаў. Чэкісты перакідваліся ў шпіёнаў, шпіёны – у чэкістаў. Правыя лявелі, левыя правелі, белыя чырванелі. Здабывалі азімыя буракі "Чыкага-8", не баяліся турмы, бо апошняя знаходзіцца ў чыстым, без радыяцыі месцы, хадзілі ў ЦК (цыганскі кааператыў), дзе Карл і Клара вырашалі гамлетаўскую праблему – устаўляць ці не каню залатыя зубы. Жахліва? Так. І беларусы, праўда, жахнуліся, але ціха, як заўсёды. Яны спрабавалі, як і ўкраінцы, нешта мыкаць, але ж і мыкаць трэба на матчынай мове.

Хто ж вінаваты ў падобнай трагедыі? Адкуль "сабачая звычка служыць верай і праўдай немаведама каму і чаму. Карослівая вясковая звычка і ў дурасці быць паслядоўным да поўнага ідыятызму?" Дзе той злосны цмок, што ўбіўся ў наша жыццё? І калі ён гэта зрабіў? Але ж яшчэ Аліса сцвярджала, што пытанні задаюцца не для таго, каб на іх адказваць. Ды і прайшлі часы, калі цмокі трапляліся на кожным кроку і герояў, зразумела, было не менш. Гэта купалаўскія героі на пачатку стагоддзя верылі, што трэба толькі знайсці гэтага цмока-ўпыра, і ўсё будзе добра. Але цяпер мы ведаем, што гэтага, на жаль, мала. Бо наўрад ці са смерцю цмока супадзе фінал нашай казкі. Ды цяпер мы і не ведаем, якім павінен ён быць. Бо канцоўкі казак, у адпаведнасці з патрабаваннямі самай перадавой педагогікі, таксама памяняліся, сталі выключна аптымістычнымі, сугучнымі нашаму "вясёламу" жыццю. Хіба толькі ў запісах Федароўскага ці Сержпутоўскага сустрэнеш у казцы трагічны фінал. І гэта болей адпавядае класічнай традыцыі. Як вядома, і славутая казка Шарля Пэро завяршалася зусім інакш: "І з гэтымі словамі злы воўк кінуўся на Чырвонага Каптурка і звёў дзяўчынку". І ніякіх вызвольнікаў-паляўнічых. Акрамя таго, да гэтай казкі пісьменнік напісаў і мараль (даем па газеце Наша Ніва № 8 ад 1992 года):

У свой час бабуля, кот і кура з іншай, не менш вядомай казкі, лічылі сябе паловай свету, прычым лепшай паловай. Героі казкі В.Казько далёкія ад гэтай думкі, яны наогул не лічаць сябе героямі, хаця, нягледзячы ні на што, душы ў іх светлыя і ўзнёслыя. Але ніхто з іх, нават Лазар і Дзева Марыя, не стануць светлымі лебедзямі. І нішто ім не дапаможа. І не будуць спяваць Лазара, але і не вернецца яго душа адтуль, не ўваскрэсне наш Лазар, бо гэтая казачка завершыцца так трагічна. Не прынясуць мільённыя чароды атлусцелых варон мёртвай і жывой вады, бо яны, шырока раззявіўшы зяпы, чакаюць манны нябеснай – "высушанае радыёактыўнымі вятрамі поле, сінюшнае неба разраджалася жытным дажджом".

І таму невыносна слухаць казку з трагічным фіналам, якой уяўляецца ўся аповесць "Выратуй і памілуй нас, чорны бусел". Лепш паслухаць ўстаўную рэальную гісторыю пра буслоў і Змея Гарыныча, якая спалучаецца з папярэдняй гняздоўем чорнага бусла сярод трох ясенькоў, пад якімі застаўся мезенец Лазара. Тым болей, што мая родная рэчка Гарынь, забруджаная і засыпаная, па ім завецца. Выратуй і памілуй іх, Божа.

Многа мы чулі на сваім вяку казак, казачак, бывалек. І злых, і добрых, і ніякіх. Бо і жыццё наша, як казка, чым далей – тым жахлівей. Але ці можна адабраць у чалавека веру, надзею, любоў – ставіць пытанне відушчы на ўсю глыбіню пранікнення ў сутнасць праблемы празаік, які паўстае перад чытачом не добранькім Хатабычам ці ласкавым гномам, а Варажбітом, Чараўніком з кагорты купалаўскіх прарокаў ці міцкевічаўскага Казляра (у сэнсе жраца паганства), якім прысудам лёсу наканавана ўбачыць будучыню, жахнуцца яе і ўвесь гэты страх перадаць слухачу, які па завязку зараджаецца магутнейшым напорам прадбачанай энергіі.

У свой час Ядвігін Ш. распавёў прыпавесць пра чалавека, што з-за цікаўнасці парушыў запавет Бога, выпусціўшы нечысць на волю. (Ну, не раўнуючы, беларуская Пандора.) У пакаранне ён атрымаў доўгія чырвоныя ногі і дзюбу, крылы, і стаў буслом, вымушаным да сканчэння веку збіраць згубленае. Вось чаму людзі так ласкава адносяцца да гэтай святой птушкі. Тым болей, што ёсць надзея: бусел рэабілітуецца, збярэ пакаленні ўсіх гадаў, што распаўзліся па свеце, і зноў стане чалавекам. Аднак надзея аказалася марнай: усё менш і менш на свеце буслоў, усё больш і больш нечысці. Лепш стаць тлустай нахабнай варонай ці Белай Сарокай, як у Баршчэўскага, якім не патрэбны ні спевы жаўрукоў, ні салаўіныя трэлі.

Яшчэ адну казачку паведаў нам А.Наварыч. Пра тое, як у пэўнай вёсачцы з немудрагелістай назвай Глякі раптоўна загаварыла цялушачка, якую прывяла карова, купленая ў чарнобыльскіх перасяленцаў, што потым з ёю здарылася. Ну і здзівіў, скажуць добрыя людзі-беларусы. Ды мы з дзяцінства звыклі, што гаварыць могуць і трудзяга канік, і наіўна-пацешны мядзведзік, і дурнаваты воўк, не гаворачы ўжо пра коціка. Пра гэта шмат напісана, і яшчэ болей сказана. Згадаем коціка ў ботах, які служыў у Глінскага-Папялінскага. Або велізарнага чорнага ката Варгіна, пра якога так хораша паведаў Ян Баршчэўскі. Праўда, цёзка бога ўсіх катоў не гаварыў, а толькі сыпаў іскрамі і шкодзіў. Далёка яму было да славутага ката Мура з рамана Гофмана, які мог не толькі ўчыняць дробныя пракуды (што ў цэлым уласціва гэтым істотам), але прафесійна складаў вершы, цудоўна спяваў і пакінуў пасля сябе ўласна створаную эпапею свайго адметнага жыцця. Ну ладна, коцік, з гэтым усё зразумела. Ён увесь час з чалавекам, заўсёды спіць у хаце, бывае, што ў гаспадаровым ложку, ды і жыццё чалавечае ў яго пастаянна на вачах. Яму і карты ў рукі, г.зн. у лапы.

А то раптам ні з пушчы, ні з поля загаварыла будучая карова, гэтая, здавалася б, неабцяжараная інтэлектам машына для выпрацоўкі малака. (Чамусьці ў беларускай народнай традыцыі кароўка вельмі рэдка згадваецца ў параўнанні з конікам, козлікам, нават свіннёй.)

Да таго ж перад намі паўстала незвычайная, эстэтычна адораная натура, здольная ўбачыць і адчуць не толькі сакавітасць веснавой травы, але і радасць фізічнага існавання на гэтым свеце. Бадай што ніводная казачная істота так высока не эстэтызавала рэальнае бытаванне. Самыя экзальтаваныя радкі дзённікаў Л.Талстога нагадваюць парывы душы пярэстай Рабунькі: "Перажываючы разам з прыродай яе поступ, буду злівацца з ёй, судакранацца з любімым у прыродзе". Бо яна здольна ўбачыць, як "пад хмурым небам поўзалі снежныя ўюны ў платах", як "люстраная бліскучая раўніна слепіць сонцам", як можна згубіцца ў сонечнай белі, як густа дыхаць у тумане-снегаедзе, як прылятае шпак-разведчык, кнігаўкі плачуць дзецьмі над палямі, мерзне бусел у сваім кубле. Рабунька з поўным правам можа сцвярджаць, што душа яе паранена прыгажосцю свету.

Па сутнасці перад намі паўстаюць дзве інтэрпрэтацыі адной гісторыі: аб'ектыўная, напісаная непасрэдна самім казачнікам, і суб'ектыўная, дзе падзеі пададзены ад першай асобы, што не вельмі звыкла для згаданага жанру. Але як бы ні было, дзве спробы паведаць пра адно здарэнне – гэта своеасаблівае бінакулярнае бачанне , фатаграфічны аппарат пісьменніка Л.Андрэева, які той сканструяваў на пачатку стагоддзя. Спалучэнне ўспрыняцця рэчаіснасці староннім поглядам і зацікаўленым самой гераіні значна ўскладняе адлюстраванае, надаючы яму неабходную рэльефнасць і глыбіню ("С уверенностью и спокойствием, свойственным подлинному гению, передаю я миру свое жизнеописание, чтобы все увидели, какими путями коты достигают величия, чтобы узнали, каковы мои совершенства, полюбили, оценили меня, восхищались мною и даже благоговели предо мной", – такім высокім стылем паведаў пра свае велічныя задумы кот Мур, Homme de lettres tres renome.

Не менш велічныя задачы ставіць перад сабой і Рабунька. І, відаць, мае на гэта права, бо ў старажытных акадэмічных статутах зафіксавана толькі забарона дапускаць аслоў да прафесарскай кафедры. Чаму ж карове не выступіць у той сферы дзеяння, дзе тоўпіцца столькі людзей, якія не маюць ні сіл, ні схільнасцей са здольнасцямі да іх. Чытач можа толькі пазайздросціць выразнай напорыстасці незвычайнай гераіні, што вырашае вывучыць дасканала мову, прамоўніцкае мастацтва, матэматыку і батаніку, пры гэтым не забываючы пра заняткі аўтатрэнінгам і сінтонікай (зноў згадваецца юны Талстой).

Праўда, на гэтым шляху яна і шмат што беззваротна траціць. Раней у казачных краінах ніводны звер не станавіўся галоўным героем, калі там дзейнічаў чалавек. Першы толькі дапамагаў станоўчаму персанажу дасягнуць пастаўленай мэты, падчас спецыфічнай, як, напрыклад, даўгавухі сябра Жанны Д'арк прапаноўваў дапамогу ў пазбаўленні дзявоцтва. (А ў тым, што гэта яны ўмеюць, сумненняў няма. Згадаем таго ж Апулея.) Бо калі пачынаецца слугаванне людзей ніжэйшым істотам, то ўсё перакульваецца ў свядомасці чалавека і скаціны, нішчачы нешта асноваўтваральнае і там, і тут. Невыпадкова тая ж самая Рабунька мудра адзначае, што "жывёлы – гэта абсалютна разбэшчаныя людзі, а людзі – гэта вытрэніраваныя цывілізаваныя жывёлы. Іншай розніцы няма". Гісторыі невядома, ці чытала будучая карова развагі Заратустры пра цноту. Але няма сумненняў, што яна прагаласавала б усімі чатырма капытамі за ягоны палымяны зварот да людзей: "О, калі б вы былі дасканалыя, прынамсі, гэтак сама, як звяры! Але звярам уласцівая нявіннасць".

Згадаем, сама рагатая гераіня ўваходзіць у жыццё даволі па-чалавечы. Яна не толькі радуецца буйнакветнасці жыцця, але на фоне зямной прыгажосці марыць-цудзіць пра светлае каханне, што мроіцца ёй у выглядзе чырвонага быка. Разам з тым наяўнасць аналітычнага мыслення дазваляе ёй убачыць не толькі "квітненне шыпшыны, але і блуд сабак". Як і кожны пачынаючы рамантык, Рабунька падсвядома адчувае, што каханне, а разам з тым і жыццё, куды больш бруднае, чым гэта можа здацца пасля чытання раманаў. Вось чаму, развітваючыся з "цялушаствам", г.зн. юнацтвам, яна пачынае ўсведамляць -- а з былых рамантыкаў заўсёды нараджаюцца самыя адметныя цынікі -- што не мае ні волі, ні ўлады (і нашто ўсё гэта карове?), і нешта надломваецца ў свядомасці гарэзлівага і няўрымслівага чатырохногага вундэркінда.



У класічнай казачцы метамарфозы ў большасці выпадкаў ўяўляліся параўнальна мірнымі – вуж, мядзведзь, нават пачвары ціхенька пераўтвараліся ў каралевічаў. Тым болей, што мяжа паміж чалавекам і жывёлінай заўсёды заставалася непераадольнай. Звяры маглі змяняцца ў чалавека і наадварот, але іх унутраная сутнасць заставалася нязменнай. Ваўкалак нават у часы самых пакутных выпрабаванняў памятае пра сваё людства (абараняе дзяцей, аднаўляе справядлівасць і г.д.). Невыпадкова ў "Шляхціцы Завальні" Яна Баршчэўскага ваўчыцу, што выкарміла Ромула і Рэма, лічаць жанчынай у звярыным абліччы; як і чалавека, перакінутага ў мядзведзя ці нават асла (згадаем Апулея). Нешта крута мяняецца ў свядомасці ласкава-паэтычнай Рабунькі, яе далейшая духоўная эвалюцыя ідзе ўжо не па вектару развіцця класічнай казачнай каровы, што гатова ахвяраваць дзеля няшчаснай сіраты нават сваім целам, а ў напрамку эксперымента, праведзенага крыху раней прафесарам Прэабражэнскім над пакрыўджаным доляй і людзьмі бясшкодным дварнягам. Толькі калі Шарыкаву заміналі ворагі народа і каты, то рагатай істоце перашкаджаюць і духоўнае, фізічнае: працэс яды, і бруха, і малако з яго вытворнымі, г.зн. усё, што ў той ці іншай ступені звязана з "турыным нашчадствам" (гэтак яна разумее сваю генетычную спадчыну, бо цепліць надзею, што з'яўляецца у нейкім пакаленні галандкай і тым самым звязана з Пятром І. Наколькі вышэйшы ў гэтым плане каток Мур, які ніяк не хоча "отректись от своего честного кошачьего естества").

А можа ў нас, як і ў Германіі, не вельмі спрыяльны "клімат" для казкі? Можа, назаўсёды адышлі тыя часы, калі беларус у любы момант мог сустрэцца нават з самім д'яблам, не гаворачы пра яго дробных памагатых, што маглі толькі шкодзіць чалавеку? Якраз аб гэтым, і не толькі, ідзе гаворка ў шэрагу твораў згаданай жанрава-структурнай разнавіднасці, дзе і з'яўляюцца самыя папулярныя асобы нацыянальнай і класічнай дэманалогіі. Усё перавярнулася ў свядомасці Макара Іванавіча, рэдактара газеты з мястэчка Азярышча, калі ён падсвядома зразумеў, што аб'ект яго захаплення, прыгажуня Данута Станіславаўна, ёсць не што-небудзь іншае, як сапраўдная ведзьма (аднайменны аповяд В.Мудрова). Бо іменна з гэтага часу гарбата ў круглявым імбірчыку, што спалохана бразгае накрыўкай, пачынае пахнуць нябожчыкам, полтэргейст завалодвае яго кватэркай – туалетны бачок пачынае выць Макаравым голасам, электрабрытва "Харкїв" перадае мясцовыя сваркі і праклёны, а ў ягоныя сны замест абаяльнай Дануты ўплывае страхаморлівая пачвара. Чарговай ахвярай нячыстай сілы павінен стаць наш герой, як і да яго тры былыя мужы рэальнай загадчыцы сектара ўліку – адзін з іх засіліўся, другі ўтапіўся, а трэці завербаваўся на гандлёвы флот, і з той пары яго ніхто не бачыў, бо і сама яна какетліва папярэджвае: "Я ведзьма. Са мной лепш не звязвацца". Праўда, у рэшце рэшт, нібы ў жартаўліва-парадыйнай баладзе, знаходзіцца зусім рэальнае, зямное тлумачэнне. А ўся фантасмагорыя, як і фантастыка ў баладах А.Пушкіна ("Всем красна боярская конюшня", "Вурдалак"), Ф.Багушэвіча ("Здарэне), або як той падсвінак за рулём шыкарнага лімузіна, уяўляецца толькі пахмельным трызненнем не вельмі абачлівага грамадзяніна. Невыпадкова са старажытнасці віно называлі медыумам усіх цудаў з дзівосамі. Відаць усё ж такі меў рацыю згаданы вышэй Гофман, калі сцвярджаў, што "фрейлен фон Розеншён – единственная фея, сохранившаяся от тех чудесных времен, когда в стране ещё не было введено просвещение, но и она, покорившись воле просвещенного правителя, вынуждена по совместительству служить смотрительницей женского приюта". Бедная фея. Але не будзем яе шкадаваць, бо яшчэ мае шчасце, што не трапіла ў штат "Гімназіі Новага Тыпу № Х" з казкі Андрэя Федарэнкі "Смута, альбо ХІІ фантазій на адну тэму". Бо не цяжка ўявіць, што здарылася б з эфірнаю істотаю, калі б замест ажурных калонаў навучальнай установы пачатку ХІХ стагоддзя яна ўбачыла б напаўразбураны будынак з пляцам, ушчэнт зарослым хмызняком са страшэннымі пралазамі, "быццам праз гэтыя карчы разы два на дзень ганялі туды-сюды статак кароў", а замест дысцыплінаваных, у адпрасаваных гарнітурах гімназістаў зграйку лысых дзявуль у лахманах з тоўстаю самакруткай у зубах, якую дастаюць толькі для таго, каб смачна плюнуць і мацюкнуцца. Якое добрае, разумнае, вечнае сеяла б яна гэтым школьнікам, што ўжо ў чатырнаццаць гадоў стаміліся ад жыцця, гарэлкі і сэксу? А што ж перакуліла сусвет, перакінула вечную ідэю ў нешта пачварна-адваротнае – дзіця, што з радасцю ідзе ў школу, ператвараецца ў маленькага вязня, вымушанага адседзець пэўны тэрмін у шэрых сценах. А выхавацелі становяцца… адвергнутыя: "З той рэпутацыяй, якая пра вас ідзе, вас страшна браць нават зменшчыкам бібліятэчнага вахцёра. Для вас цяпер можа быць толькі адно месца – настаўнікам. Дакладней, дырэктарам".

Ролю Цмока ў дадзеным выпадку выконвае Перабудова ("у параўнанні з Перыядам Адсутнасці Дэмакратыі злачыннасць вырасла ў некалькі разоў, і турмы былі перапоўненыя – так, што нядаўна дэпутаты большасцю галасоў прынялі пастанову аб адкрыцці гэтак званай Абмежаванай Плошчы Для Утрымання Антыдэмакратычных Грамадзян, перахрышчанай у народзе чамусьці "Архіпелаг Дэмлаг"), змены ў грамадзянскай свядомасці. Цмок, зразумела, шматгаловы. Усе галовы не відаць, але выразна высвечваецца і вымалёўваецца джынсавы дурналіст Я.Прэсавіч, дробненькі (але з вялікімі задаткамі) інтрыгант Міша Міхлін (нейкі своеасаблівы варыянт тыгра Шэрхана і шакала Таракі), іншыя ж персанажы ўяўляюць сабой фон, тло, у дадзеным выпадку – тулава погані.

1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   14


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка