Анастасия шпаковская: «naka: крок да сябе» «лiтаратура I мастацтва» Уладзiслаў шыкурау




Дата канвертавання24.04.2016
Памер38.84 Kb.
16.04.2010. АНАСТАСИЯ ШПАКОВСКАЯ: «NAKA: КРОК ДА СЯБЕ»
«ЛIТАРАТУРА I МАСТАЦТВА»

Уладзiслаў ШЫКУРАУ
Гурт "Naka" парадаваў сваіх прыхільнікаў новым альбомам, які мае назву "Пора". У гэтым альбоме "Naka" робіць вялікі крок у накірунку да сябе. Як ні парадаксальна, але інтравертнасць дазваляе больш свабодна зірнуць на творчасць каманды і ацаніць яе непаўторнасць, асаблівую мастацкую мову. Альбом "Пора", па сутнасці, прыйшоў да нас з іншага часу: рок здаецца сёння не такім актуальным накірункам, як калісьці, ды і дзівосны жанр раманса падаецца з'явай, што даўно перайшла ў прастору класічных залаў. "Пора" – альбом для тых, хто ўмее слухаць і адчуваць, бо ў ім Наста Шпакоўская, лідэр гурта, аўтар слоў і музыкі, сгварае тонкі, вобразны мастацкі свет, у якім суіснуюць простасць, лёгкасць і сентыментальнасць.
- Наста, чаму новы альбом мае назву "Пора"?

- У першую чаргу гэта назва адной з песень. Для мяне ж слова лора – шматграннае і шматзначнае: пара ўжо выпусціць новы альбом, лора як пара года і інш.

- Ці адрозніваецца музычная стылістыка новага альбома ад альбома папярэдняга?

- У любым выпадку гэта "прадукт" творчай працы аднаго калектыву, гэта песні, напісаныя адным чалавекам, і новы альбом – не радыкальны паварот у нейкі бок. Мы граем альтэрнатыўны рок, які становіцца больш жорсткім і драматычным. I ў гэтым альбоме ідзём тым жа шляхам, толькі крокі нашы становяцца больш упэўненымі, больш выверанымі і, на мой погляд, больш цікавымі. У альбом уваходзяць кампазіцыі крыху іншага кшталту, хоць і з'яўляецца асаблівасцю гурта "Naka" тое, што філасофскіх песняўроздумаў, спроб штосьці прыняць і ўсвядоміць у нашым рэпертуары шмат.

- Гурт існуе не так даўно, але за гэты час пра "Naky" даведаліся не толькі ў Беларуси, але і за яе межамі. А ці памятаеце вы, як запісвалася ваша першая песня?

- Гэта было вельмі даўно, і складана ўспомніць менавіта першую песню. У памяці застаецца яркім запіс нашага першага альбома. Калі мы прыйшлі ў студыю Белтэлерадыёкампаніі, я зусім не разумела, што ў нас наперадзе праца, і сам працэс запісу песняў у студыі для мяне быў вялікай навінкай. Тады толькі пачынала займацца музыкай, і гарэла гэтым настолькі, што, магчыма, на нейкія прафесійныя рэчы проста не звяртала ўвагі. Мне хацелася бачыць вынік як мага хутчэй: увесь час падганяла гукарэжысёра, старалася кантраляваць і заўважаць уcё.

Зразумела, зараз, калі гурт існуе ўжо пяць год, падыход да працы крыху змяніўся, змяніўся і ўнутраны ажыятаж, ён стаў больш дарослым, больш арганічным і прафесійным. Калі мы запісвалі другі альбом, праца ў студыі была арганізавана зусім па-іншаму.

- Назву "Naka" адобрыў увесь калектыў гурта?

- Я доўга думала над назвай (у той час са мной працавалі іншыя музыкі), было некалькі варыянтаў. Прыйшла, спыталася ў членаў гурта, яны адказалі: Naka – гэта добра. Так называлі мяне бацькі ў дзяцінстве.

- Ці плануеце вы правесці турнэ па гарадах Беларусі, Расіі?

- Мы ўжо мелі тры канцэрты ў розных гарадах нашай краіны, але турнэ гэта назваць складана. Аднак такія планы ёсць. Думаем правесці турнэ па раённых цэнтрах Беларусі. У Расію нас таксама запрашаюць, але шщыятыва, як правіла, зыходзіць ад простых людзей, а не ад арганізатараў канцэртаў, таму тут далей размоў справа не заходзіць.

- У ваш новы альбом уключаны песні на дзвюх мовах: рускай і беларускай. Ці плануеце вы вы¬пуск асобнага беларускамоўнага альбома?

- Я думаю толькі пра беларускамоўныя песні і не ўпэўнена, што маю ўнутраную патрэбнасць у стварэнні менавіта беларускамоўнага альбома. Па-першае, руская мова (на жаль або на шчасце) мне бліжэй. На гэтай мове думаю, ды і працую ў Рускім тэатры. Але ў той жа час тую палітру і тыя нюансы, што я знаходжу ў беларускай мове, у рускай знайсці не магу, пагэтаму з радасцю звяртаюся менавіта да нашай роднай мовы. Не думаю, што ў бліжэйшым будучым буду ствараць альбом толькі на беларускай мове. Але пісаць па-беларуску мне вельмі цікава!

- Ваша першае выступление адбылося ў клубе "Графіці", пасля гэтата вы атрымалі ганаровую ўзнагароду клуба – дыплом "Адкрыццё года". Чым запомнілася першая ўзнагарода?

- Зноў жа гэта, як і першая песня, было так даўно, столькі яркіх і цікавьгх падзей адбылося пасля гэтага, але я цудоўна памятаю першыя выступленні ў клубе "Графіці". Гэта мае першыя самыя трапяткія ўражанні. Адна справа, калі пішаш песні, граеш іх на рэпетыцыях, думает, што яны добрыя. Іншая справа – калі выносіш іх на суд "жывога" гледача і бачыш зваротную рэакцыю. Памятаю гэтыя выступленні як радасныя, яркія салюты, падзеі, калі ўсё тое, што думалася адносна творчасці гурта "Naka", адносна песень, было пацверджана гледачамі, якія уважліва, спагадліва паставіліся і да сэнсу, і да падачы песняў. Многае з таго часу змянілася і ў манеры, і ў прафесіяналізме выканання песень, неаднаразова змянілася і каманда музыкаў, што граюць у гурце. Але тым не меней, акрамя цеплыні, яркасці гэтых выступленняў не магу больш нічога ўспомніць.

- Якія беларускія выканаўцы вам імпануюць?

- Складана вылучыць кагосьці аднаго, каб не пакрыўдзіць іншых. Мне падаецца вельмі яркім на сённяшні дзень гурт "Ляпіс Трубецкой". Не магу сказаць, што гэта на 100 працэнтаў музыка маёй душы, але іх песні мне падабаюцца, асабліва тры апошнія альбомы, шуміха вакол іх і вакол творчасці гурта ў цэлым. Кліпы, узровень выканання, безумоўна, прымушаюць іх вельмі моцна паважаць.

- Наста, вы з'яўляецеся актрысай тэатра імя М.Горкага. У якіх спектаклях вас можна ўбачыць?

- На жаль, на сённяшні дзень гэтых спектакляў не шмат, бо некаторыя з маіх любімых пастановак ужо знялі з рэпертуару, хоць, мне здаецца, яны і зараз маглі б радаваць гледача. Сёння можна паглядзець спектаклі "Бег", "Нінчка", "Ідэальны муж", "Перад заходам сонца", "Я твая нявеста".

- Ці дапамагае майстэрства акцёра вам як спявачцы?



- Па праўдзе кажучы, пра гэта не думаю і стараюся сваю акцёрскую прафесію, нейкія навыкі і тэхнічны тэатральны багаж пакінуць у тэатры. У працэссе напісання песень, каб яны атрымаліся сапраўднымі, жывымі, важна ачысціць сябе ад наносных штампаў, найгрышаў – усяго таго, чым грашаць акцёры, ды і людзі ў жыцці. У музыцы стараюся максімальна прытрымлівацца сябе такой, якая я ёсць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка