Аналіз выніковай атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі




Дата канвертавання06.07.2016
Памер31.92 Kb.
Аналіз

выніковай атэстацыі за перыяд навучання

на ўзроўні агульнай базавай адукацыі

Пры правядзенні выніковай атэстацыі школа кіравалася Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастанаўленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2011г. № 38. Праведзена інструктыўная нарада з членамі экзаменацыйных камісій, быў аформлены стэнд "Табе, выпускнік", праведзена тлумачальная работа з бацькамі.

На ўзроўні агульнай базавай адукацыі да экзаменаў былі дапушчаны 12 вучняў.

Па беларускай мове ( настаўнік Паўлава С.А..) высокі ўзровень ведаў паказаў 1 вучань (8.3%), дастатковы ўзровень – 4вучні (33,3%), сярэдні ўзровень - 5 вучняў (41,7%), здавальняючы - 2 вучні (16,7%). Большасць вучняў пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. Васілеўская Яніна павысіла адзнаку з 9 на 10, а Сакун Анастасія– з7 на 8.

Па рускай мове ( настаўнік Дзмітрук Т.П.) высокі ўзровень ведаў паказалі 2 вучні (16,7 %), дастатковы ўзровень - 2 вучні (16,7%), сярэдні ўзровень - 6 вучняў (50 %), здавальняючы ўзровень - 2 вучні (16,7%). Усе вучні падцвердзілі свае гадавыя адзнакі, а Анісенка Антон павысіў з 8 балаў на 9, Сакун Анастасія– з 6 балаў на 7.

Па матэматыцы( настаўнік Бухалаў У.В.) высокі ўзровень ведаў не паказаў ні 1 вучань (0 %), дастатковы ўзровень - 5 вучняў (41,7%), сярэдні ўзровень - 5 вучняў (41,7%) , здавальняючы ўзровень - 2 вучні (16,7%). Усе вучні пацвердзілі свае гадавыя адзнакі. Сакун Анастасія павысіла адзнаку з 6 на 7 балаў.

Такім чынам, большасць навучэнцаў пацвердзілі сваю гадавую адзнаку, асобныя вучні павялічылі яе, што тлумачыцца адказнымі адносінамі да падрыхтоўкі да экзаменаў настаўнікаў і вучняў школы.

Па выніках атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі пасведчанне з адзнакай ніхто не атрымаў.

Аналіз

выніковай атэстацыі за перыяд навучання



на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі

На працягу навучальнага году праводзілася тлумачальная работа з бацькамі і вучнямі 11 класа па падрыхтоўцы да экзаменаў. У класным кабінеце быў падрыхтаваны стэнд з інфармацыяй па экзаменах і ЦТ, якая пастаянна змянялася, папаўнялася. Таксама быў аформлены стэнд "Табе, выпускнік". Праведзена інструктыўная нарада з членамі экзаменацыйных камісій і членамі камісіі па выпісцы дакументаў.

Пры правядзенні выніковай атэстацыі школа кіравалася Правіламі правядзення атэстацыі вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастанаўленнем Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 ліпеня 2011г. № 38

На ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі экзамены здавалі 7 вучняў, усе былі дапушчаны да экзаменаў.

Матэматыку ( настаўнік Красноўцава С.У.)) здавалі 7 вучняў. 2 вучні (28,6%) паказалі веды на высокім узроўні, 5 (71,4%) - на дастатковым. Дзмітрук Ілья павялічыў гадавую адзнакуз 9 на 10, усе астатнія яе пацвердзілі.

Беларускую мову( настаўнік Мінько Н.М..) здавалі 7 вучняў. Высокі ўзровень ведаў паказалі 2вучні (28,6%), дастатковы ўзровень - 3 вучні (42,9%), сярэдні–2 вучні ( 28,6%). 2 вучні не пацвердзілі гадавую адзнаку: Алішэвіч Настасся ( за год 7, на экзамене– 6/4) і Дзмітрук Ксенія ( за год 7, на экзамене– 7/5).Агінская Дзіяна павялічыла гадавую адзнаку з 9 на 10.

Англійскую мову ( настаўнік Турковіч М.У.) здавалі 7 вучняў. Высокі ўзровень ведаў паказалі 2вучні(28,6%), дастатковы ўзровень - 1 вучань (14,3%), сярэдні ўзровень–3 вучні ( 42,9%), здавальняючы– 1 вучань ( 14,3%). На 10 балаў англійскую мову здалі 2 вучні ( 14,3%): Агінская Дзіяна і Дзмітрук Ілья , які павялічыў гадавую адзнакуз 9 на 10. Алішэвіч Настасся павялічыла гадавую адзнаку з 5 на 6 балаў.

Па гісторыі Беларусі ( настаўнік Каўрэй І.К.) высокі ўзровень ведаў паказалі 3 вучні (42,9 %), дастатковы ўзровень - 1 вучань (14,3%), сярэдні ўзровень–3 вучні ( 42,9%). Не падцвердзілі гадавыя адзнакі наступныя вучні:

Алішэвіч Настасся ( за год 8, на экзамене– 5), Дзмітрук Ксенія ( за год 7, на экзамене– 5) і Зарыпава Вольга( за год 7, на экзамене– 5).

Па выніках атэстацыі за перыяд навучання на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі адна вучаніца ( Агінская Дзіяна) узнагароджана залатым меделём.

Пахвальным лістом за выдатныя поспехі ў вывучэнні грамадазнаўства ўзнагароджаны Дзмітрук Ілья .

Аналіз вынікаў дзяржаўных іспытаў дазволіў атрымаць абагульненую інфармацыю пра ўзровень і якасць адукацыйнай падрыхтоўкі выпускнікоў сярэдняй школы, ацаніць ступень авалодання ведамі, уменнямі і навыкамі выпускнікамі школы.



Працэнт паступлення ва УВА і УССА ў 2014/2015 навучальным годзе склаў 57,1% і ніжэй леташняга на 42,9%.
Даведачна. Працэнт паступлення ва УВА і УССА ў 2011/2012 навучальным годзе склаў 85%, у2012/2013 н.г.– 66,4%, у 2013/2014н.г.–100%.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка