Аналіз работы школьнай бібліятэкі за 2014/2015 навучальны год




Дата канвертавання17.05.2016
Памер101.56 Kb.
Аналіз работы школьнай бібліятэкі за 2014/2015 навучальны год.
Кароткая даведка пра бібліятэку.

Бібліятэка школы займае асобнае ізаляванае памяшканне, якое складаецца з дзвух пакояў агульнай плошчай 100 м2.

Бібліятэка абсталявана:

· стэлажы для кніг (30 шт.);

· стэлаж для газет (1 шт.)

· сталы для чытачоў (2 шт.);

· стол-бар'ер (2 шт.);

У бібліятэцы арганізавана месца для работы карыстальнікаў бібліятэкі, рабочае месца бібліятэкара. Асвятленне адпавядае санітарна-гігіенічным патрабаванням.

Арганізуе работу бібліятэкі адзін работнік – бібліятэкар.

Рэжым работы бібліятэкі з 8.00 да 16.00 штодня, з перапынкам на абед, з адным выходным днём (нядзеля).

Бібліятэка працуе па плану, зацверджанаму дырэктарам установы адукацыі, абапіраючыся на раздзелы агульнашкольнага плану. Асноўнымі накірункамі дзейнасці бібліятэкі з'яўляюцца:


  • удасканаленне традыцыйных і асваенне новых бібліятэчных тэхналогій;

  • фарміраванне ў чытачоў навыкаў незалежнага карыстальніка і навучанне карыстанню кнігай, пошуку і адбору, крытычнаму ацэньванню інфармацыі;

  • спрыянне фарміраванню асобы навучэнцаў сродкамі культурнай спадчыны, формамі і метадамі індывідуальнай і масавай работы;

  • сумесная дзейнасць з настаўнікамі, класнымі кіраўнікамі па фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў, іх інтарэсу да здаровага ладу жыцця, прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў, выхаванню патрыятычных пачуццяў.

Школьная бібліятэка прывівала ў навучэнцаў патрэбу ў пастаяннай самаадукацыі, выхоўвала адказнасць, надавала ўвагу прапагандзе літаратуры ў дапамогу школьным праграмам. А таксама развівала і падтрымлівала ў дзяцей звычку і радасць чытання і навучання, патрэбу карыстацца бібліятэкай на працягу ўсяго навучальнага перыяду.

Школьная бібліятэка – гэта першы інфармацыйны цэнтр для нашых навучэнцаў. Менавіта тут павінны набывацца навыкі самастойнага пошуку, крытычнай адзнакі атрыманай інфармацыі, параўнанні інфармацыі, атрыманай з розных крыніц: як з традыцыйных (кнігі, часопісы, газеты), так і з нетрадыцыйных.

I. Стан кніжнага фонду.

Агульны фонд бібліятэкі – 17445 экз.

З іх: мастацкая літаратура – 11035 экз.;

вучэбная літаратура – 6440 экз.

Фонд мастацкай літаратуры знаходзіцца ў напалову адкрытым доступе чытачоў. Бібліятэка ўкамплектаваная навукова-папулярнай, даведкавай, галіновай, мастацкай літаратурай для дзяцей:


  • малодшага школьнага ўзросту;

  • сярэдняга школьнага ўзросту;

  • старэйшага школьнага ўзросту;

  • педагагічнай і метадычнай літаратурай для педагагічных работнікаў;

  • перыядычнымі выданнямі, а таксама падручнікамі.

Для забеспячэння ўліку пры рабоце з фондам вядзецца наступная дакументацыя:

  • кніга сумарнага ўліку фонду бібліятэкі;

  • кніга сумарнага ўліку падручнікаў;

  • інвентарныя кнігі (13 шт.);

  • папкі «Акты»;

  • картатэка ўліку падручнікаў;

  • сшытак уліку выданняў, прынятых ад чытачоў ўзамен згубленых;

  • папкі «Накладныя»;

  • чытацкія фармуляры;

Запісы ў дакументах робяцца своечасова.

У 2014/2015 навучальным годзе працягвалася работа па расстаноўцы фонду па табліцах ББК. Рэжым захаванасці фонду выконваецца. Усе выданні тэхнічна апрацаваныя (прастаўленыя штамп і інвентарны нумар).

Каштоўная літаратура, а таксама слоўнікі і энцыклапедыі выдзеленыя на асобным стэлажы для карыстання ў чытацкім кутку.

У бібліятэцы сістэматычна вядзецца «Дзённік работы», у якім улічваюцца звесткі аб колькасці і складзе чытачоў па групах, пра аб'ём выдадзеных выданняў.

Для фонду падручнікаў выдзелена асобнае памяшканне. Расстаноўка зроблена па класах. Асобна вылучаныя састарэлыя кнігі, прызначаныя да спісання. Па меры паступлення новых падручнікаў, працягвала папаўняцца і рэдагавацца картатэка падручнікаў.

У мэтах прафілактыкі захаванасці падручнікаў, бібліятэкарам праводзіліся гутаркі з чытачамі-дзецьмі на абанеменце, а класнымі кіраўнікамі – на класных гадзінах. Сістэматычна праводзіліся рэйды па захаванасці падручнікаў.

У канцы навучальнага года па графіку праходзіць прыём падручнікаў па классах.

Кантрольныя паказчыкі










2014-2015 н.г.

1.

Кантынгент чытачоў

Усяго

237







з іх вучняў

199







іншых катэгорый

38

2.

Колькасць наведванняў



3655

3.

Наведвальнасць




15

4.

Кнігавыдача




4553

5.

Абарачальнасць фонда




0,4

6.

Чытаемасць




19

7.

Масавая работа

мерапрыемствы

20

8.




гутаркі

13







агляды літаратуры

16







выставы кніг

38

Аналіз асноўных паказчыкаў школьнай бібліятэкі (чытаемасць, наведвальнасць, абарачальнасць) сведчаць аб стабільнасці чытацкай актыўнасці ў дзяцей падлеткавага ўзросту. Гэта можа тлумачыцца тым, што ў апошні час бібліятэка недастаткова папаўнялася мастацкай літаратурай менавіта для падлеткаў, знізілася цікавасць школьнікаў да чытання праграмных твораў, скарочаны варыянт твора можна знайсці і прачытаць у інтэрнэце.

II. Арганізацыя работы з чытачамі.

На канец навучальнага года прайшлі перарэгістрацыю ўсе чытачы.

Класныя кіраўнікі рэгулярна звяртаюцца ў бібліятэку за матэрыялам для правядзення класных гадзін і выхаваўчых мерапрыемстваў рознай тэматыкі: Дзень маці, Новы год, аб правільным харчаванні, здароваму ладу жыцця і г.д.

III. Даведкава-бібліяграфічная работа

На працягу ўсяго года вялася работа па рэдагаванні даведкава-бібліяграфічнага апарату. Бібліятэка працягвае работу па збору матэрыялу ў тэматычныя папкі-назапашвальнікі. Былі складзены бібліяграфічныя спісы літаратуры ў дапамогу класным кіраўнікам па здароваму ладу жыцця, па прафарыентацыі.

Сёлета бібліятэка выконвала ўсе віды даведак: тэматычных, удакладняючых бібліяграфічных, адрасных бібліяграфічных, фактаграфічных.

IV. Прапаганда чытання як форма культурнага вольнага часу.

У рабоце бібліятэкі выкарыстоўваліся розныя формы і метады прыцягнення дзяцей да кнігі, выхаванню цікавасці да чытання. Выннік невысокай цікавасці да чытання складаецца ў захапленні тэлевізарам, камп’ютарнымі гульнямі. Дзеці галоўным чынам чытаюць прыгодніцкую літаратуру, дэтэктывы сучасных аўтараў. У школьнай бібліятэцы такіх выданняў вельмі мала.

Роля бібліятэкі ў прапагандзе літаратуры вялікая. Дапамагчы арыентавацца ў кніжным багацці, прымаць актыўны ўдзел у школьным жыцці – гэта абавязак школьнага бібліятэкара. Клопат школьнай бібліятэкі складаецца ў тым, каб кожны чытач знайшоў сваю кнігу, атрымаў неабходную параду, апынуўся ў стане, спрыяльным для самаадукацыі, самараскрыцця асобы.

Найважным накірункам дзейнасці бібліятэкі з'яўляецца раскрыццё фонду праз выставы. У бібліятэцы афармляюцца разнастайныя выставы да юбілейных і знамянальных дат. Маюцца пастаянна дзеючыя кніжныя выставы, якія рэгулярна абнаўляюцца новай літаратурай. Найболей значнымі і ўдалымі былі цыклы выстаў да каляндарных дат: "Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны", "У імя чалавецтва", "Чарнобыль - чорны боль", "Компас у краіну здароўя" кніжны развал "Любі, шануй, ведай роднае слова" і інш.

Падбіраючы матэрыял да гэтых выстаў, імкнешся расказаць не толькі гісторыю, паведаміць цікавыя факты, але і прапанаваць літаратуру з выставы і пагутарыць з чытачамі.

Асаблівая ўвага надаецца выставам, прысвечаным пісьменнікам-юбілярам: "Словы-фарбы Артура Вольскага" (70 гадоў з дня нараджэння), "Радзіма ў творчасці М. Лермантава" (200 гадоў з дня нараджэння), "Сучасны… Беларускі… Народны…" (90 гадоў з дня нараджэння І.Навуменкі), "Славуты букварыст Анатоль Клышка" (70 гадоў з дня нараджэння), "Лепшы сябар дзяцей" (75 гадоў з дня нараджэння У.Ліпскага) і інш.

У бібліятэцы маюцца памяткі па ЗЛЖ, прафарыентацыі, правілам бяспечных паводзін, правах дзіцяці і інш., якімі чытачы карыстаюцца пры падрыхтоўцы да інфармацыйных гадзін і класных мерапрыемстваў.

Праводзяцца рэкамендацыйныя гутаркі з рознымі катэгорыямі чытачоў пры выдачы кніг, каля выстаў; гутаркі пра прачытаныя кнігі пры здачы кніг на абанеменце.

Штогод праводзіцца "Тыдзень дзіцячай кнігі", Дзень пяцікласніка”, "Вандраванне па Чытай-Городу", экскурсія ў бібліятэку для навучэнцаў 1 і 2 класаў, прысвячэнне ў чытачы навучэнцаў 1 класа.

Большасць мерапрыемстваў бібліятэкі суправаджаюцца прэзентацыяй, праводзяцца інтэрактыўныя гульні, флэш-гульні па казках, гадзіна чытання "Бібліятэрапія", практыкуецца выкарыстанне прайгравальніка для праслухоўвання казак і іншых твораў у выкананні артыстаў.

Захаванне традыцый чытання ў сям'і – заклад паспяховага прылучэння да чытання дзяцей. Гэта і вызначыла галоўную скіраванасць усёй работы школьнай бібліятэкі. Практычна ўсе мерапрыемствы спрыялі развіццю цікавасці да чытання. Разам з педагагічным калектывам выкарыстоўваліся розныя формы работы па прапагандзе кнігі. З мэтай прыцягнення вучняў і бацькоў да сістэматычнага чытання і наведвання бібліятэкі праводзіліся мерапрыемствы у клубе “Агеньчык” па тэме чытання, прывіцця інтарэсу да кнігі.

Адно з важных месцаў у гэтай рабоце – масавыя мерапрыемствы, менавіта на гэтых мерапрыемствах адбываюцца жывыя зносіны з вучнямі, іх бацькамі. Гэта –агляды, абмеркаванні, віктарыны, літаратурныя гульні. Сумесна з класнымм кіраўнікамі падрыхтавалі і правялі вусныя часопісы “Дзеля міру на зямлі” і "Была вайна…", пазнавальна-гульнёвую праграму "Дзіўная незнаёмка - бульба", (8 кл., Казакевіч Л.А.), бібліятэчны час “Цуд, імя якому – кніга” (7 кл., Жыліч Т.Дз.), бібліятэчны час “Я – дзіця, я – чалавек”, свята кнігі “Ты з кнігай дружы” (3 кл., Чайкоўская З.З.), “Прысвячэнне ў чытачы” (1 кл., Цялюк І.Дз.).

У шосты школьны дзень чытачы наведвалі наступныя мерапрыемствы: пазнававальную гульню “Вясёлыя ўрокі”, літаратурная віктарына “Хто аўтар?”, інтэлектуальны марафон “Свая гульня”, віктарына “Загадкі зімушкі-зімы”, флэш-гульня “Казачная краіна” і іншыя.

Усе мерапрыемствы, якія праводзіліся бібліятэкай, былі накіраваныя на літаратурную, гістарычную, талерантную асвету школьнікаў, якая спрыяе патрыятычнаму, маральнаму, эстэтычнаму выхаванню і фарміраванню цікавасці да кнігі і чытання.

V. Работа з актывам.

Работа вялася па плану:

- знаёмства з фондам (г.з. расстаноўкай кніг па раздзелах) для таго, каб самім можна было правільна паставіць кнігі на свае месцы;

- пры паступленні новых выданняў навучальнай і мастацкай літаратуры актывісты прастаўлялі бібліятэчны штамп;

- адзін з этапаў работы – абслугоўванне чытачоў на абанеменце. Вучыліся запісваць кнігі ў фармуляры, дапамагалі ў выбары кніг навучэнцам пачатковых класаў;

- прымалі актыўны ўдзел у шматлікіх мерапрыемствах школьнай бібліятэкі.

VI. Павышэнне кваліфікацыі.

Метадычных матэрыялаў у дапамогу работы бібліятэка не атрымлівае. Павышэнне кваліфікацыі ажыццяўлялася праз самаадукацыю, а таксама матэрыялы часопіса “Бібліятэка прапануе”, сеткі Інтэрнэт, блогі і Інтэрнэт-супольнасці бібліятэкараў.

VII. Узаемадзеянне з іншымі службамі і іншымі арганізацыямі

Для павышэння цікавасці дзяцей да кніг школьная бібліятэка цесна супрацоўнічае з сельскай бібліятэкай. Пачатковыя класы рэгулярна на працягу года калектыўна наведваюць гэтую бібліятэку, удзельнічаюць у мерапрыемствах: дыспутах, віктарынах, тэматычных гадзінах.

VIII. Вывады пра работу школьнай бібліятэкі за справаздачны год.

Аналізуючы работу школьнай бібліятэкі за 2014/2015 навучальны год, можна зрабіць наступныя высновы:



  • Школьная бібліятэка выконвае вялікі аб'ём работы па паданні карыстальнікам неабходнага інфармацыйнага матэрыялу.

  • Кансультуе карыстальнікаў па пытаннях выкарыстання ДБА. Праводзіўся падбор літаратуры, вершаў, даведак, афармляліся кніжныя выставы.

  • Праз масавыя мерапрыемствы, акцыі бібліятэка прапагандавала чытанне.

  • Работа бібліятэкі вялася ў адпаведнасці з гадавым планам бібліятэкі, па аб'ектыўных прычынах у план уносіліся змены.

Асноўныя задачы, пастаўленыя на гэты навучальны год, выкананы.

ХІ. Задачы на новы навучальны год

Асноўныя праблемы, над якімі неабходна працаваць:

1. Папаўняць фонд новай мастацкай і дзіцячай літаратурай.

2. Актывізаваць чытацкую актыўнасць у школьнікаў, знаходзіць новыя формы прылучэння дзяцей да чытання.

3. Працягнуць работу над павышэннем якасці і даступнасці інфармацыі, якасцю абслугоўвання карыстальнікаў.



4. Навучаць чытачоў карыстацца кнігай і іншымі носьбітамі інфармацыі, пошуку, адбору і ўменню ацэньваць інфармацыю.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка