Аляксей Пысін не адчувае лес зямлі




Дата канвертавання13.06.2016
Памер5.33 Kb.
Аляксей Пысін

НЕ АДЧУВАЕ ЛЕС ЗЯМЛІ...
Не адчувае лес зямлі —

Зімою лес бліжэй да неба.

Спяваюць белыя чмялі

Аб тым, што кветак ім не трэба.


3 вятрамі, з хмарай снегавой

Сасна птушыная ў палёце.

Спяць кажаны ўніз галавой

Насуперак зямной прыродзе.


Зямля замерзлая — як дом,

Хавае ўсё, чым жыць павінны.

I свеціць блізкім аганьком

Пад лёдам ягадка каліны.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка