Алімпіядныя заданні па беларускай мове 9 клас Агульная колькасць балаў – 60




Дата канвертавання13.05.2016
Памер50.58 Kb.


Алімпіядныя заданні

па беларускай мове

9 клас
Агульная колькасць балаў – 60
Заданне 1. Вызначыць, колькі разоў гукі, якія ўваходзяць у слова сейбіт, сустракаюцца ў вершаванай страфе. Запішыце ў транскрыпцыі словы з гэтымі гукамі. Хто аўтар гэтых радкоў?

Максімальная колькасць балаў – 4
Песняй вясны лебядзінаю,

Скінуўшы зімнія чары,

Шэпчуцца явар з калінаю

Ў сумнай даліне над ярам.
Заданне 2. Выпішыце ў табліцу словы з арфаграфічнымі памылкамі, запішыце правільны варыянт і ўкажыце правіла, згодна з якім павінна пісацца арфаграма.

Максімальная колькасць балаў – 4

(0,5 бал за кожнае правільна запісанае слова +

0,5 за правільна ўказанае правіла)




Слова з памылкай

Правільна напісанае

Правіла

1.











У вуснай народнай творчасці, развіццё якой пачалося ў сівую даўніну і працягваецца, хоць і не так інтансіўна, у нашы дні, як у люстэрку, знайшлі сваю праўдзівую выяву мысленне працоўнага люду, яго нястомнае змаганне за лепшае і шчаслівае жыццё.

Беларускі народ стварыў шмат лаканічных твораў – афарызмаў, трапных выразаў, у якіх у высокамастатскай форме абагульніў свой багаты жыццёвы вопыт. Сярод іншых відаў беларускага фальклору – песен, прыпевак, казак, легенд, паданняў – прыказкі і прымаўкі карыстаюцца найбольшай папулярнасцю. Яны ярка адлюстравалі багаты працоўны і жыццёвы вопыт народа, яго мудрасць, псіхалогію і светапогляд, маральна этычныя і эстэтычныя ідэялы.
Заданне 3. Аднакаранёвыя словы (1), словы з аманімічнымі каранямі (2), рознакаранёвыя словы (3)? Пастаўце адпаведную лічбу і графічна абазначце карані.

Максімальная колькасць балаў – 6
Застоліць – застольны ( ), жаночасць – жаноцкасць ( ), падручнік – наручнікі ( ), запалёны – запалены ( ), нарада – дарадчык ( ), заможна – няможна ( ), згарэў – прыгорак ( ), жніўны – жнівеньскі ( ), ношка – падносіць ( ), вада – падводзіць ( ), народ – адрадзіць ( ), замок – замокнуць ( ).

Заданне 4. Дадзены імёны, якія выкарыстоўваюцца ў гутарковым стылі. Падбярыце да іх і запішыце афіцыйна зацверджаныя адпаведнікі.

Максімальная колькасць балаў – 5

(0,5 бала за кожнае слова)
Гэля, Груня, Зося, Стэфа, Хадоська, Бокша, Галляш, Пранцісь, Саўка, Тамаш.
Заданне 5. Да рускіх фразеалагізмаў падабраць адпаведныя беларускія.

Максімальная колькасць балаў – 7

(1 бал за кожны фразеалагізм)
Без царя в голове, бить баклуши, втирать очки, крепок задним умом, попасть в переплёт, бросать в дрожь, забодай тебя комар.

Заданне 6. Адзначце няправільныя варыянты, папраўце іх.

Максімальная колькасць балаў – 6

(па 0,5 бала за кожны правільны варыянт адказу)



  1. Леснікі, мятро, балерына, экзамен, дзесяты.

  2. Сафійскі сабор, Стары Запавет, чэмпіянат Свету па хакею, люблінская унія, Паўночны Ледавіты Акіян.

  3. Святлафор, святлалюбівы.

  4. Зборныя назоўнікі: калоссе, камяні, дзятва, лістота.

  5. Свежая півоня, вольная стэп,конскі капыт, твая гусь (катэгорыя роду).

  6. Яму далі знак маўчаць.

  7. Ехаць не стаяць.

  8. Від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні – кіраванне: дуб-волат.

  9. Від падпарадкавальнай сувязі ў словазлучэнні – прымыканне: пра нешта незвычайнае.

  10. Пад вокнамі бэз (сказ аднасастаўны, назыўны).


Заданне 7. Зрабіце пераклад на беларускую мову.

Максімальная колькасць балаў – 11

(0,5 бала за кожнае слова)
Топь, пахота, достоинство, добротный, одержимый, красноречие, лакомство, предначертание, торжество, нежность, окорок, остроумный, находчивый, сообразительный, мнение, помолвка, клеёнка, громадина, жилетка, уксус, отверстие, фонарь.
Заданне 8. З дэфармаваных сказаў узнавіце і запішыце толькі аднасастаўныя. Вызначце іх тып. Заданне выканайце ў прапанаванай табліцы.

Максімальная колькасць балаў – 4

(1 бал за кожны правільны сказ)




Сказ

Тып сказа

1.










  1. Спаць, кажаны, уніз, галава, насуперак, зямная, прырода.

  2. На, вайна, ён, не, шанаваць.

  3. Эх, многа, думкі, перадумаць, у, дарога, адзінокія, галовы.

  4. Над, мая, калыска, помніць, усмешка, твая.

  5. Неба, гэтыя, дні, сінець, чысты, і, глыбокі.

  6. Поле, сумаваць, пад, густыя, вятры, пад, радасны, пах, ядловец.

  7. Зямля, залатая, з цяжар, палі, і, з, пошум, рэчкі, і, цёмныя, бары, паслухаць, маленькі, сэрца, любоў!

  8. Быць, коні, сніць, лугі, мядовы, і, як, людзі, цяжка, уздыхаць.

  9. З, наша, бульба, тысяча, не, меней, смажыць, і, гатаваць, розныя, стравы.


Заданне 9. а) Запішыце тэкст, уставіўшы прапушчаныя знакі прыпынку; ўкажыце ўмову іх пастаноўкі.

б) Вызначце лексічнае значэнне слова ‘паціна’.

в) Якой часцінай мовы з’яўляецца падкрэсленае слова ў тэксце?

г) Вызначце стыль тэксту.

д) Да якога жанру можна аднесці прапанаваны ўрывак?

е) Запішыце дзеясловы ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга часу абвеснага ладу: ішлі, свяціліся, чуеш, застанецца, закранаць, нарадзіўся. Улічвайце іх кантэкстуальнае значэнне.



Максімальная колькасць балаў – 13;

(па 0,5 балаў за кожны правільны адказ;

за кожную памылку – мінус 0,5 бала;

лексічнае значэнне слова – 0,5 бала;

вызначэнне часціны мовы – 0,5 бала;

стыль і жанр – па 0,5 балаў;

за кожны дзеяслоў – па 0,5 )
Той асенні дзень быў цёплы і пахмурны. Лісце ляжала пад нагамі тоў-стым стракатым дываном і нам з сябрам добра было хадзіць па ім варушыць лістоўныя сумёты нагамі і адчуваць сябе бязбожна шчаслівымі, нягледзячы на лёгкі сум. Таму што мы былі ў Залессі, былым маёнтку славутага Міхала Клеафаса Агінскага, “паўночных Афінах”, як называлі гэты кут сучаснікі.

Залессе адна з самых паэтычных мясцін нашай радзімы, а восень надава-ла ўсяму, што мы бачылі вакол, лёгкую паціну чысціні празрыстасці і журбы.

Магутныя прысады клёнаў і ліп ішлі да Віллі, туліўся ў зарасніках стара- жытны цёплы дом са свечкамі калон, ртутна свяціліся ставы, ручай імчаў праз грэблю. І ва ўсім што вакол была музычнасць ціхая песня: у плёску вады, у шолаху лісця, у парывах ветру, які гайдаў палын на мяжы.

Ёсць мелодыі, якія чуеш так часта, што пачынаеш грэбаваць імі. Ад частага паўтарэння можа абрыднуць думаецца мне нават “Легенда” Вяняўскага. Але колькі б ты ні слухаў паланезы Агінскага а асабліва вялікі паланез ля-мінор (“Развітанне з радзімай”) – ён застанецца блізкі і дарагі твайму сэрцу, будзе закранаць у ім самыя глыбінныя, самыя свае струны. І тады добра робіцца ад думкі, што вось нарадзіўся недзе ля Варшавы дзвеце год таму чалавек, жыў, ваяваў, быў дыпламатам і паўстанцам, пісаў між іншым музыку і дзякуючы гэтай музыцы стаў табе і ўсім іншым блізкі і родны. Яшчэ адзін прыклад магутнай повязі, што яднае ўсіх чыста на свеце добрых людзей.

У. Караткевіч. “Песня з паўночных Афін”





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка