Алімпіяда па беларускай мове. 8 клас




Дата канвертавання29.03.2016
Памер46.16 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове. 8 клас

Паважаныя ўдзельнікі! Набраная вамі колькасць балаў будзе зменшана пры наяўнасці памылак (моўных, арфаграфічных, граматычных, пунктуацыйных).

Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Балы



































Заданне 1. Калі ўзяць гукі 23-і, 30-ы, 25-ы, 32-і, 43-і, 60-ы з радкоў верша Восень, восень залатая / Сее радасць на зямлі, / Хмарка ў сінім небе тае, / Мкнуць у вырай жураўлі. / Ніткай срэбнай павуцінне / Ў косах сонейка блішчыць. / Што за цуднае зіхценне! (C.Новікаў-Пяюн),

атрымаецца слова:________________________________



Максімальная колькасць балаў – 2.

Заданне 2. Запішыце словамі: 1) да 7789 дадаць 280; 2) ад 866 адняць 592; 3) 462 скласці з 833.

Максімальная колькасць балаў – 3

1) ____

2) ____

3) ____



Заданне 3. З дзеясловамі адрасаваць і прэміраваць складзіце па два сказы са значэннем закончанага і незакончанага трывання. Адзначце, з чым звязана спецыфіка ўтварэння трывальных пар з гэтымі дзеясловамі.

Максімальная колькасць балаў – 5.

















Заданне 4. Падкрэсліце словы, якія «пахнуць» сырам. Запішыце, у якіх адносінах да гэтых слоў знаходзяцца тыя, што маюць іншыя словаўтваральныя крыніцы.

Максімальная колькасць балаў – 5.

Сыравэнджаны, сырэц, сырок, сырніца, сыракваша, сырковы, сырыца, сырамяць, сыраварны.














Заданне 5. Калі ў Беларусі дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца беларуская і руская, то ў Аўстраліі – аўстраліўская, у Албаніі – албанская, у Анголе – ангольская, у Аргенціне – аргенцінская, у Грузіі – грузінская.

Так гэта ці не? Адказ абгрунтуйце.



Максімальная колькасць балаў – 5.














Заданне 6. У складаным жыцці слова мы часта не заўважаем, як «высокае» і «нізкае» ўжываецца ў адной форме. Так адбылося ў лексеме хаўтуры і хаўтура. Напрыклад, назва верша М. Багдановіча «Хаўтуры» падкрэслівае сітуацыю абраду провадаў нябожчыка для пахавання (I вакруг агаляліся голавы, / I паспешна хрысціліся людзі; / Сэрца ныла, таміліся грудзі, / Думкі ціснулі, быццам як волава). Я. Запруднік у сваім дзённіку ўжывае гэтае слова зусім з іншым значэннем: ‘лёгкі заработак ’ (Хадзілі спяваць пры сустрэчы страсбургскіх студэнтаў з лювэнскімі – хаўтура нячуваная).

Паразважайце, як спалучыліся гэтыя два значэнні ў адной форме.



Максімальная колькасць балаў – 5.

















Заданне 7. Запішыце 6 вобразных азначэнняў да назоўніка восень. Запішыце тып слоўніка, дзе яны павінны быць зафіксаваны. Назавіце беларускіх аўтараў такіх слоўнікаў.

Максімальная колькасць балаў – 6.

















Заданне 8. Слухаем радыё і выпраўляем памылкі. Падкрэсліце правільную форму.

Максімальная колькасць балаў – 5.

1) У першай палове дня адбыліся (кваліфікаваныя, кваліфікацыйныя) спаборніцтвы. 2) Трэба (здзяйсняць кантроль і праверку; весці кантроль і здзяйсняць праверку) за гэтымі даручэннямі (выканання гэтых даручэнняў). 3) (Пакупайце, Купляйце) гарачы хлеб. 4) Дынамаўцам не ўдалося павялычыць (вынік, лік) гульні. 5) Літаральна (нядаўна, некалькі дзён таму, праз два дні) я наведала Акадэмію мастацтваў.



Заданне 9. У рэдакцыю газеты прыйшла паскардзіцца жанчына і расказвае: “Жыллё мы з мужам страцілі з-за ятроўкі, – грошай не мелі, каб пабудаваць сабе дом, вось і жылі ўсе разам у бацькавай хаце. Кожны дзень на кухні грызліся. Калі стала зусім немагчыма, патэлефанавала я сваёй залоўцы ў Валожын. Вазьмі, прашу, пажыць, пакуль бяда не здарылася. Нічога не будзе. Пазабіваемся з ятроўкай”.

А карэспандэнт слухае тую жанчыну, спрабуе нешта ў блакноце запісаць і думае: “Божачка мой, як я ва ўсім гэтым разбірацца буду. Хто такая ятроўка? Можа, у іх мясцовасці так называюць свякроў? А залоўка? Гэта сястра свякроўкі?”

Дапамажыце карэспандэнту разабрацца ў сваяцкіх адносінах, раскрыўшы значэнне выдзеленых слоў.

Максімальная колькасць балаў – 4.

Ятроўка -

Залоўка -

Свякроў -

Сястра -

Заданне 10. У гады станаўлення нормаў сучаснай беларускай мовы быў вядомы жарт: на пытанне «Як справы?» (замест звычайных «Як жывеш?», «Як маешся?», «Як жыццё?», «Што ў цябе чуваць?» і г.д.) адказвалі: «Як злева, так i справа!». Гэта падкрэслівае, наколькі чуйна, уважліва трэба ставіцца да моўнай сітуацыі, натуральнасці маўлення.

Запішыце беларускія адпаведнікі да словазлучэнняў са словам дело.



Максімальная колькасць балаў – 5.

то и дело

первым делом

неотложное дело

дел по горло

плотническое дело


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка