Алімпіяда па беларускай мове 8 клас Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз




Дата канвертавання30.06.2016
Памер15.63 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове 8 клас
1.Вызначце, колькі разоў гукі, якія складаюць слова воз, сустракаюцца ў наступным тэксце.

І ў век нейлонавы, век маторны хачу, каб песню маёй матулі і ўнукі ўнукаў маіх пачулі не толькі са сцэны, а ў хаце – блізкую – над ціхай калыскай, над поўнай міскаю (Р.Барадулін).

6 балаў
2. Запішыце словы, якія вымаўляюцца [ атс’ул], [б’ароска],

[л’уцк’і ], [п’яшчаны], [аччапіц’], [клаццы], [проз’ба], [пытайэс’с’а], [жжынац’], [б’ашшумны].

5 балаў
3. Выпішыце словы, якія маюць прыстаўкі.

Адукацыя, адужаць, ажыць, ажыны, акенца, акоп, акуць, акула, акурат.

2 балы
4. Знайдзіце парушэнні граматычных нормаў у сказах. Выпраўленыя сказы запішыце.

1. Дарога дадому заўсёды карацей. 2. найлепш добра справіўся з заданнем Міколка. 3. Дуб цвярдзей за бярозу.

3 балы
5. Усім вядомыя ягады парэчкі рускія называюць смородина, украінцы – сморід, палякі – пожэчкі. Якія прыметы пакладзены ў аснову гэтых назваў?

2 балы
6. Вызначце сінтаксічную ролю неазначальнай формы дзеяслова ў сказах.

1. Усе не пакінулі надзеі выратаваць хлопца. (Ц.Гартны) 2. Трымаць сябе ў руках зусім нялёгка. (А.Кулакоўскі) 3. Брат летам паедзе паступаць ва універсітэт. 4. Лясныя рэкі вучылі плаваць, а лес карміў нас, сушыў анучы. (П.Панчанка)

4 балы
7. Складзіце пісьмовае выказванне на тэму “Калі б назвы месяцаў загаварылі...”

10 балаў

Адказы да алімпіядных заданняў 8 клас

1. [в] - 1

[о] - 5

[с] – 5
2. Адсюль, бярозка, людскі, пясчаны, адчапіся, кладцы, просьба, пытаешся, зжынаць, бясшумны.


3. Адужаць, ажыць, акоп, акуць.
4. 1) Дарога дадому заўсёды карацейшая.

2) Найлепш справіўся з заданнем Міколка.



3) Дуб цвярдзейшы за бярозу.
5. У аснове назвы парэчкі беларусы кладуць тое, што гэта ягада расце па рэчцы, украінцы і рускія – тое, што яна мае моцны пах.
6. У 1 сказе – азначэнне, 2 –дзейнік. 3 – акалічнасць, 5 – дапаўненне.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка