Алімпіяда па беларускай мове, 8 клас 3 тур Выпішыце спачатку словы, з якімі часціца не




Дата канвертавання06.06.2016
Памер22.47 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове, 8 клас 3 тур



  1. Выпішыце спачатку словы, з якімі часціца не пішацца разам, а затым словы, якія пішуцца з часціцай не асобна.

1. Чорны бусел — птушка (не) разгаданая, (не) зразуметая чалавекам. 2. Дома, толькі зайшлі ў двор, згледзелі вазок і яшчэ (не) распрэжанага каня. 3. Праз некалькі гадзін мы (не) далічыліся двух чалавек. 4. Губін быў тут (не) аднойчы. 5. Аляксей быў крыху самаўпэўнены, таму аднавяскоўцы (не) далюблівалі яго. 6. Даўно час аратых пяром падзяляць на паэтаў і (не) паэтаў, на сумленных працаўнікоў і халтуршчыкаў. 7. Колькі разоў Коля ледзь (не) плачучы, скардзіўся на фуражыра Феньку: як ён (не) даважвае коням і аўса, і сена. 8. Надзвычай (не) цікавае апавяданне (не) можа абудзіць сэрцы слухачоў. 9. (Не) ўзабаве яму трапілася заросшая паніклай травой, даўно (не) езджаная лесавая дарожка. 10. Людзям трэба было ісці (не) ходжаным полем (не) пражытага жыцця.


  1. Устаўце ў прыказкі патрэбныя словы, якія з’яўляюцца назвамі частак маўленчага апарату. Растлумачте сэнс прыказак.

1. На галодны ______ добра і гэтак. 2. Не сунь ___ ў чужое проса. 3. Хто з ___, той з піражком. 4. Чужы кусок дзярэ ___.




  1. Выпішыце толькі тыя падкрэсленыя спалучэнні слоў, якія не з’яўляюцца словазлучэннямі. Патлумачце ваш выбар.

1. У адказ на ўсе пытанні настаўніцы вучань паціскаў плячамі. 2. Паэзія — расінкі зіхаценне, пралеска, што прабілася скрозь лёд, іскра ў душы, вулкан, землетрасенне, сцяг праўды, што вядзе ў бой народ. 3. Сваю любоў да роднае зямлі я не вучыўся афармляць у словы, бо слухаць урачыстыя прамовы не звычны сенажаці і палі. 4. Не было ніякага адпачынку, таму вельмі хацелася спаць, хоць трошкі звесці вочы. 5. Хлопцы ішлі ўздоўж плота. 6. Я ўсё часцей жадаю слухаць неба, бо на зямлі такая валтузня, што дэфіцытам стала цішыня, як у нішчымны год акраец хлеба.


  1. Пазначце, якія гукі абазначаюцца падкрэсленымі літарамі.

Адцурацца [ ], суражскі [ ], на печцы [ ], адчыніць [ ], не парэжся [ ], Патсдам [ ], езджу [ ], счарсцвелы [ ], дождж [ ], усміхаўся [ ], зацвярдзелы [ ], нарвежскі [ ], сцізорык [ ], раскіданы [ ], язда [ ].


  1. Укажыце, якім членам сказа з’яўляюцца падкрэсленыя словы і якой часцінай мовы яны выражаны.

1. Ляцела ўпартае “алё” па правадах паштовых. 2. Паміж 981 і 983 гадамі тураўскі князь Тур быў пазбаўлены ўлады ў адным з найбольш буйных палітычных цэнтраў тагачаснай Русі. 3. У яго перахапіла дыханне. 4. Дзеда ўсюды носяць ногі, і к нам прыйдзе на хвілінку адпачыць крыху з дарогі. 5. Пешы коннаму не таварыш. 6. На сцюдзёнай азёрнай вадзе, пад завеяй сярдзітай пургі, засталася сям’я лебядзей.


  1. Запішыце словазлучэнні па-беларуску.

Жёсткие условия, жёсткая кожа, жёсткий вагон, жёстко спать.

Закрыть конференцию, закрыть рот рукой, закрыть ворота, закрыть глаза.





  1. Прачытайце сказ і адкажыце, дачка ці сын старэйшыя. Патлумачце свой выбар.

Бацька з сынам у выхадны дзень пайшоў на возера, а праз гадзіну маці з дачкой таксама прыйшлі туды.


  1. Дадзены назвы твораў. Запішыце іх насупраць адпаведнага аўтара.

”Вечар”, “Дзяльба кабанчыка”, “Слуцкія ткачыхі”, “Санет”, “Раманс”, “Спадчына”, “Бывай”, “Трэба дома бываць часцей”.

М. Багдановіч А. Дудараў



В. Карамазаў Я. Купала


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка