Алгарытм дзеянняў трымальнікаў плацежных картак аат «ааб беларусбанк» у нестандартных сітуацыях




Дата канвертавання28.03.2016
Памер59.68 Kb.
Алгарытм дзеянняў трымальнікаў плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у нестандартных сітуацыях.
Аперацыя па аплаце або зняцці наяўных завершана няўдала, але грашовыя сродкі спісаны з рахунку.
1. Пераканайцеся, што грошы сапраўды спісаны з рахунку, да якога аформлена картка, патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл. 8 (017) 299-25-25*. Таксама пра астатак па рахунку Вы можаце даведацца ў банкамаце, інфакіёску або з дапамогай паслуг SMS-банкінг, М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг, ТВ-банкінг. Акрамя таго, Вы можаце атрымліваць апавяшчэнні аб расходных аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем карткі (або яе рэквізітаў), з дапамогай паслугі SMS-апавяшчэнне або пры выкарыстанні М-банкінга (тарыфны пакет «Поўны»).

2. Калі разыходжанне ўсё ж маецца, звярніцеся ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена плацежная картка, (або іншы філіял, ЦБП банка) і аформіце заяву аб сітуацыі, якая адбылася (пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, і, пры наяўнасці, карт-чэк аб правядзенні аперацыі), пасля чаго банкам будзе праведзены дэталёвы разбор.


Страта ПІН-кода.
Страчаны ПІН-код не аднаўляецца, таму звярніцеся ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена плацежная картка, і аформіце заяву аб вырабе дубліката карткі (пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу). На падставе Вашай заявы будзе выраблена новая картка з новым ПІН-кодам.
Пры правядзенні плацяжу пазначана няправільная сума або атрымальнік.
Улічваючы, што банк выканаў Ваша даручэнне і пералічыў грашовыя сродкі ў вызначаным Вамі аб'ёме названаму атрымальніку, для вяртання грашовых сродкаў звярніцеся з дакументам, які пацвярджае здзяйсненне аперацыі (чэкам ці пісьмовай інфармацыяй аб плацяжы, здзейсненым з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, выдадзенай банкам), і заявай у арганізацыю, якой былі пералічаны грашовыя сродкі (аператар мабільнай сувязі, Інтэрнэт-правайдар і інш), якая стане ініцыятарам вяртання грашовых сродкаў.
Картка не прымаецца ў банкамаце /інфакіёску/ арганізацыі гандлю (сэрвісу).
1. Праверце, ці размяшчаюцца на банкамаце, інфакіёску або на касе (дзвярах) арганізацыі гандлю (сэрвісу) наклейкі з тым жа лагатыпам, што і ў Вас на картцы (Белкарт, Visa, Visa Electron, MasterCard, Maestro).

2. Праверце, ці прымаецца Ваша картка ў іншых аналагічных устройствах.

3. Калі картка ўсё ж не прымаецца ў некалькіх кропках абслугоўвання, звярніцеся з заявай аб сітуацыі, што адбылася, ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка, для правядзення разбору і выяўлення прычын, паслужыўшых адмовай у абслугоўванні, і, пры неабходнасці, перавыпуску карткі.
Блакіроўка плацежнай карткі з-за трохразовага няправільнага ўводу ПІН-кода.
Для разблакіроўкі плацежнай карткі патэлефануйце ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл. 8 (017) 299-25-25 *.
Наяўнасць падазрэння ў несанкцыянаваным выкарыстанні карткі і (або) спісанні сродкаў з рахунку.
1. Штомесячна аналізуйце выпіску па рахунку. Падключыць паслугу па атрыманні на адрас электроннай пошты штомесячнай выпіскі па рахунку з пазначэннем сум і дат правядзення ўсіх расходных і прыходных аперацый за мінулы месяц можна ва ўстанове банка, у якой адкрыты рахунак, або аформіўшы заяўку ў М-банкінгу або Інтэрнэт-банкінгу. Акрамя таго, Вы можаце атрымліваць апавяшчэнні аб расходных аперацыях, здзейсненых з выкарыстаннем карткі (або яе рэквізітаў), з дапамогай паслугі SMS-апавяшчэнне або пры выкарыстанні М-банкінга (у рамках тарыфнага пакета «Поўны»).

2. У выпадку выяўлення якіх-небудзь разыходжанняў або падазрэнняў, звязаных з выкарыстаннем карткі, заблакіруйце яе, патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл. 8 (017) 299-25-26*. Таксама заблакіраваць картку можна з дапамогай мабільнага тэлефона (калі з выкарыстаннем гэтай карткі былі зарэгістраваны паслугі SMS-банкінг або М-банкінг).

3. Звярніцеся ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка, (альбо іншы філіял, ЦБП банка) і аформіце заяву аб сітуацыі, якая адбылася (пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу ), пасля чаго банкам будзе праведзены дэталёвы разбор.
*пры звяртанні ў кругласутачную сэрвісную службу ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» неабходна паведаміць парольнае слова, якое было пазначана Вамі ў анкеце-заяве пры афармленні карткі
Картка затрымана банкаматам (інфакіёскам).
1. Пераканайцеся, што аперацыя завершана (банкамат/інфакіёск не прапаноўвае правесці наступную аперацыю) і ўстройства сапраўды не вяртае картку (пачакайце некалькі мінут).

2. Калі пасля працяглага часу картка ўсё ж не вернута, то, не адыходзячы ад банкамата (інфакіёска), неабходна яе адразу заблакіраваць. Гэта можна зрабіць, патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл. 8 (017) 299-25-26*. Таксама заблакіраваць картку можна з дапамогай мабільнага тэлефона (калі з выкарыстаннем гэтай карткі былі зарэгістраваны паслугі SMS-банкінг або М-банкінг).

3. Для атрымання карткі звярніцеся ва ўстанову банка, дзе адкрыты рахунак і была выдадзена картка, з дакументам, які сведчыць асобу (затрыманая банкаматам (інфакіёскам) картка будзе накіравана ўстановай банка, якая абслугоўвае дадзенае ўстройства, ва ўстанову банка, якой картка была выпушчана). Пры атрыманні карткі неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу.

Для атрымання кансультацыі аб парадку і тэрмінах атрымання затрыманай карткі Вы можаце таксама звярнуцца ў аператарскую службу, тэлефон якой размешчаны на банкамаце (інфакіёску).


Картка страчана крадзена).
1. Заблакіруйце картку, патэлефанаваўшы ў кругласутачную сэрвісную службу па тэл. 8 (017) 299-25-26*. Заблакіраваць картку таксама можна з дапамогай паслуг «SMS-банкінг», «М-банкінг» або «Інтэрнэт-банкінг» (аперацыя даступная толькі для картак, з выкарыстаннем якіх былі зарэгістраваныя гэтыя паслугі).

2. У 3-дзённы тэрмін (для картак, прызначаных для выкарыстання толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь) і 7-дзённы тэрмін (для міжнародных картак) звярніцеся ва ўстанову банка, у якой адкрыты рахунак і была выдадзена картка, і аформіце заяву аб страце і перавыпуску карткі (пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка