Алесь звонак гарбуз




Дата канвертавання28.05.2016
Памер6.34 Kb.
Алесь ЗВОНАК
ГАРБУЗ

Здараецца ж такое: на гародзе

Пад сонцам вырас велікан-гарбуз!

Прыгожы, круглы, важкі — дзіва, й годзе! —

Нібыта не гарбуз, а важны туз!
Глядзеў звысоку ён пры ўсім народзе

На землякоў, нібы на чарвякоў: —

Вы — драбяза, ды пры такой пародзе

Вас не адрозніш нават ад гуркоў!


Так выхваляўся ён, так надзімаўся —

Чуваць было, бадай, за тры вярсты!

Ды вось бяда — нябога не ўтрымаўся

I лопнуў, нібы выстрал халасты.


Выснова гэткая: калі зазнаўся —

То сам, як той гарбуз, нутром пусты!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка