Алесь Марціновіч




Дата канвертавання01.05.2016
Памер28.41 Kb.




Алесь Марціновіч

Нарадзіўся ў вёсцы Казловічы ў сям'і настаўнікаў. Пасля заканчэння ў 1964 годзе Навасёлкаўскай сярэдняй школы Капыльскага раёна паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З трэцяга курса перавёўся на аддзяленне журналістыкі. У 1968 годзе закончыў ужо факультэт журналістыкі БДУ.

Па размеркаванню працаваў загадчыкам аддзела пісем і масавай работы драгічынскай раённай газеты «Запаветы Ільіча». У 1969 годзе прызваны ў армію. Пасля звальнення ў запас працаваў у рэдакцыях капыльскай раённай газеты «Слава Працы» і слуцкай раённай газеты «Шлях Ільіча». Каля трыццаці гадоў (1972—2001, 2007) працаваў у газеце «Літаратура і мастацтва» (з 1972 года — карэспандэнт аддзела літаратуры, з 1981 года — загадчык аддзела інфармацыі і літаратурнага жыцця). У лістападзе 1999 года адначасова пачаў працаваць у часопісе «Беларуская думка» (1999—2007): рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, намеснік галоўнага рэдактара, першы намеснік галоўнага рдэдактара. У далейшым намеснік галоўнага рэдактара часопісаў «Нёман» (2008—2009) і «Маладосць» (2009—2011). З 2011 года загадчык аддзела крытыкі часопіса «Полымя».

Аўтар больш як 30 кніг, у тым ліку выданняў па гісторыі для дзяцей («Святая Еўфрасіння» (пра Ефрасінню Полацкую), «Златавуст з Турава» (пра Кірылу Тураўскага), «Сімяён, сын Полацка» (пра Сімяона Полацкага), «Як Гурка ворагаў граміў» (пра Іосіфа Гурку), казак («Віця Неслух у краіне Мурашоў»), літаратуразнаўчых даследаванняў («Іван Чыгрынаў», «Святло чароўнага ліхтарыка: Выбраныя старонкі гісторыі беларускай дзіцячай літаратуры»).

Вяршыняй творчасці з'яўляецца шматтомная гісторыя Беларусі ў асобах (кнігі «Зерне да зерня», «Хто мы, адкуль мы…», «У часе прасветленыя твары», «Элегіі забытых дарог» «Сполахі далёкіх зарніц», «Свечка на золкім полі», «Птушкі з пакінутых гнёздаў», «Маладзік над заснежаным шляхам», «Исповедь старых замков», «Рагнеда i Рагнедзічы»), у якіх упершыню ў беларускай літаратуры праз жанр мастацка-дакументальных твораў (эсэ, нарыс, апавяданне) прасочаны лёсы больш як 300 знакамітых суайчыннікаў, а таксама тых, хто нарадзіўся ў іншых краінах, але звязаў лёс з беларускім краем. Склаў кнігі публіцыстыкі «Свабоднае грамадства зблізку» (1984), паэзіі «Мы і яны» (1985) і «Слова міру і праўды» (1987), «Памяць: Капыльскі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі» (2001), «Адсюль выток, адсюль натхненне…: Шклоўчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка» (2007) і іншыя.
Творы аўтара, якія можна прачытаць у бібліятэках сістэмы:

Брама, адчыненая ў вечнасць: дзецям пра Максіма Гарэцкага: нарысы – Мн.: Маст. літ., 2013. – 26с. – (Гісторыя ў асобах).

Дарога ў запаветнае: нарысы, артыкулы – Мн.: Юнацтва, 1992. – 159с.

Дзе ж ты, храм праўды?: літ.-крытыч. арт., эсэ – Мн.: Маст. літ., 1996. – 398с.

Залатавуст з Турава: нарысы – Мн.: Юнацтва, 2000. – 127с.

Зерне да зерня: гісторыя ў асобах: эсэ, нарысы – Мн.: Юнацтва, 1996. – 366с.

Іван Чыгрынаў: нарысы жыцця і творчасці: дапам. для настаўнікаў – Мн.: Нар. асвета, 1999. – 176с.

Кот, які сябраваў з камп’ютарам: казкі, апавяданні – Мн.: Нар. асвета, 2012. – 78с.іл.

Маладзік над заснежаным шляхам: эсэ, нарысы – Мн.: Маст. літ., 2008. – 344с. - (Гісторыя ў асобах).

Не шукай слядоў сваіх: раман – Мн.: Маст. літ., 1979. – 376с.іл.

Пяшчота апалага лісця: эсэ, нарысы – Мн.: Маст. літ., 2010. – 334с. іл. – (Гісторыя ў асобах)

Рагнеда і Рагнедзічы: гісторыя ў асобах – Мн.: Маст. літ., 2010. – 288с.

Свечка на золкім ветры: эсэ – Мн.: Маст. літ., 2006. – 398с. іл.

Святая Еўфрасіння, альбо Адкуль ёсць, пайшла Полацкая зямля – Мн.: Беларусь, 2008. – 111с.

Святло чароўнага ліхтарыка: дапаможнік для пед. дашкольн. устаноў у 2-х кн. – Мн.: Нар. асвета, 1998. – 256с.

Сімяон, сын Полацка: нарысы – Мн.: Юнацтва, 2001. – 110с.іл.

Сувязь: літ.-крытыч. артыкулы – Мн.: Маст. літ., 1994. – 253с.

У часе прасветленыя твары: гіст, эсэ, нарысы – Мн.: Полымя, 1999. – с.іл.

Успаміны пра будучыню: мастацка-гіст. апавяданні. – Мн.: Маст. літ., 2012. – 526с.іл. – (Гісторыя ў асобах).

Хто мы, адкуль мы..: гіст. эсэ, нарысы у 2-х кн. – Мн.: Полымя, 1996.

Цяпло колішніх вогнішчаў: гіст. апавяданні, эсэ – Мн.: Бел. Энцыкл. імя П.Броўкі, 2015. – 608с.

Як Гурка воргаў граміў: нарысы – Мн.: Маст. літ., 2003. – 135с.


Літаратура аб жыцці і творчасці
Карлюкевіч,А. Прарокі Айчыны //Полымя. – 27. - №6. – с.219-221.

Карлюкевіч,А. Разглядзець чалавечнасць //Роднае слова. – 2006. - №8. – С.26-27.



Светная,Н. Прикосновение //Неман. – 2015. - №2. – С.207-210.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка