Алаіза Пашкевіч. Цётка Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) нарадзілася 15 ліпеня 1876 го­да




Дата канвертавання07.05.2016
Памер28.78 Kb.




Алаіза Пашкевіч. Цётка


Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч (Цётка) нарадзілася 15 ліпеня 1876 го­да ў ш ляхецкім памесці Пеш­чы­на на Вілейшчыне ў сям’і заможнага селяніна. Скончыла Віленскае прыватнае вучылішча В. Прозаравай. У 1902 г. паехала ў Пецярбург, дзе экстэрнам здала экзамены за поўны курс Аляксандраўскай жаночай гімназіі і паступіла на курсы А. Ф. Лесгафта (там рыхтавалі выхавацелек і кіраўніц фізічнай адукацыі). Стала адной з заснаеальніц партыі Беларускай сацыялістычнай грамады. У 1904 г. пакінула курсы, вярнулася ў Вільню. Арганізоўвала рабочыя гурткі, пісала і распаўсюджвала антыўрадавыя пракламацыі, выступала на мітынгах і сходах. Вымушана была эмігрыраваць у Галіцыю, якая тады была часткай Аўстра-Венгерскай імперыі. Жыла ў Львове, дзе паступіла вольнаю слухачкай на філасофскі факультэт універсітэта. У 1906 г. у Жоўкве (каля Львоеа) надрукавала зборнікі вершаў «Хрэст на свабоду» і «Скрыпка беларуская». Нелегальна прыязджала ў Вільню, удзельнічала ў выданні газетьі «Наша доля», у першым нумары якой было надрукавана яе апавяданне «Прысяга над крывавымі разорамі». У 1908—1909 гг. жыла ў Кракаве, вучылася на гуманітарным аддзяленні Ягелонскага універсітзта. У 1911 г. выйшла замуж за актыўнага дзеяча літоўскай сацыял-дэмакратыі С. Каўрыса і вярнулася на радзіму, дзе з вялікім энтузіязмам уключылася ў грамадска-асветніцкую дзейнасць. 3 тэатрам I. Буйніцкага выступала ў розных кутках Беларусі, стала заснавальнікам і рэдактарам першага беларускага часопіса для дзяцей і моладзі «Лучынка». У час першай сусветнай вайны Цётка працавала сястрой міласэрнасці ў тыфозным салдацкім бараку ў Вільні. У пачатку 1916 г. едзе да бацькоў, аказвае медыцынскую дапамогу землякам, якія гінулі ад эпідэміі тыфу. Не ўсцераглася і сама: захварэла на тыф і 5 лютага 1916 г. памерла.

Цётка з’яўляецца аўтарам шэрага апавяданняў, у тым ліку і для дзяцей («Зялёнка», «Міхаська», «Асеннія лісты», «Сварба», «Сірата»), а таксама шматлікіх публіцыстычных артыкулаў («Да вясковай моладзі беларускай», «Шануйце роднае слова», «Аб душы маладзёжы»), якія ўспрымаюцца сёння як духоўны запавет пісьменніды беларусам.

Дванаццаць гадоў пісала Цётка, пакінуўшы нам каля чатырох дзесяткаў вершаў, апавяданні і крытычныя артыкулы. Здавалася б, нямнога. Але гэтыя творы, у якіх сплавілася жыццё творцы з жыццём народа, заклікалі беларусаў да змагання, паказвалі шлях да лепшай долі.



Аўтар навукова-папулярных артыкулаў «Газа», «Пералётныя птушкі», «Наша народная песня» і інш.
Яе творы перакладзены на нямецкую, польскую, рускую, украінскую і інш. мовы. 

Творы аўтара, якія можна прачытаць ў бібліятэках сістэмы:
Выбраныя творы – Мн.: Беларусь, 1967. – 168с.

Творы – Мн.: Маст. літ., 1976. – 36с. іл.

Избранное /Перю с бел. П.А. Кошеля – Мн.: Юнацтва, 1987. – 222с.ил.

Нябесная сирвета: вершы – Мн.: Маст. лит., 1994. – 94с. – (Першая книга паэта)

Першае чытанне для дзетак беларусащ: вершы, апавяданни, казки, загадки – Мн.: Юнацтва, 1992. – 32с.

Літаратура аб жыцці і дзейнасці аўтара:

Беларускія пісьменнікі (1917-1990): даведнік /Склад. А.К.Гардзіцкі; Нав. рэд. А.Л.Верабей. – Мн.: Маст. літ., 1994. – 653с.

Коўтун В.М. Стала песняю ў народзе : Асоба і творчасць Цёткі ў кантэксце станаўлення бел. класікі : Дапам. для настаўніка. - Мн. : Нар. асвета, 2000. - 143 с.

Марціновіч, А. Элаіза Пашкевіч : Цётка ўсіх беларусаў - Мн. : Харвест, 2013. - 64 с.. - (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры)

Мяснікоў, А.Ф.  Сто асоб беларускай гісторыі :  гіст. партрэты  -  Мн. :  Литература и Искусство,  2008. -  344 с. 

Арочка, М. Перачытваю Цётку: верш //Роднае слова. - 2006.- № 7. – 

С. 44.


Багдановіч, І. Сустрэча з Цёткай : верш //  Роднае слова. -  2006. -  № 7. -  С. 44.

Барадулін, Р. Цётцы :  верш //  Роднае слова. -  2006. -  № 7. -  С. 45.

Бельскі, А. "Быць чалавекам..." :  станаўленне ідэі гуманізму ў беларускай паэзіі канца ХІХ - пачатку ХХ ст. //  Роднае слова. -  2010. -  № 6. -  С. 20-22. 

Коўтун, В. У вянок Цётцы :  вершы  //  Маладосць. -  2006. -  № 7. -  С. 102-111. 



Сабуць, А. Э. "Лучынка" Алаізы Пашкевіч злучыла эпохі : да 100-годдзя выдання // Роднае слова. - 2014. — № 4. — С. 13—17.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка