Акунёў вудзіць б Наш дзядуля каля тэлевізара часта акунёў вудзіць




Дата канвертавання22.06.2016
Памер16.01 Kb.
Фразеалагізмы. Варыянт 1

1. Якое значэнне маюць наступныя фразеалагізмы?

а) прыкусіць язык -

б) лахі пад пахі -

2. У якіх сказах выдзеленыя словазлучэнні — фразеалагізмы?

а) Ранкам пайшлі мы з братам акунёў вудзіць.

б) Наш дзядуля каля тэлевізара часта акунёў вудзіць.

3. Запішыце фразеалагізмы, якія маюць наступныя значэнні.

а) вельмі малога росту —

б) многа і цяжка працаваць —

в) вельмі хітры, ненадзейны —

4. Замяніце выдзеленыя словы і словазлучэнні фразеалагізмамі.

а) Бацька заўжды рабіў усё грунтоўна.

б) Учора мы прамоклі наскрозь.

в) Сёлета грыбоў у лесе вельмі многа.

5. Знайдзіце ў тэксце фразелагізмы. Вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказе.

Успомнім, як бясстрашна

Уставаў за шчасце чалавек

I як шануе памяць наша

Жывое слова з веку ў век.

Фразеалагізмы. Варыянт 2

1. Якое значэнне маюць наступныя фразеалагізмы?

а) павесіць нос -

б) кату па пяту -

2. У якіх сказах выдзеленыя словазлучэнні — фразеалагізмы?

а) Маці трымала ў руках люстра.

б) Заўсёды трымаць у руках сябе няпроста.

3. Запішыце фразеалагізмы, якія маюць наступныя значэнні.

а) настойліва хадзіць куды-небудзь, просячы, дамагаючыся чагосьці;

б) вельмі блізка;

в) не дамовішся, не дойдзеш да згоды;

г) у самы бліжэйшы час.

4. Замяніце выдзеленыя словы і словазлучэнні фразеалагізмамі.

а) Хлапчукі трапілі з адной непрыемнасці ў другую.

б) Нешта апошнім часам Міколка зазнаецца.

в) Пачала сястрычка адцягваць нашу ўвагу.



5. Знайдзіце ў тэксце фразелагізмы. Вызначце іх сінтаксічную ролю ў сказах.

Цётка Хадоска перакусвала непрыкметна каля прыпечка, зводзіла вока дзе-небудзь у разоры, ды зноў бралася за працу. На руках у яе асталося шасцёра дзяцей, і яна ганарылася, што выгадавала іх, вывела ў людзі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка