Актуальныя праблемы мовазнаўства І лінгвадыдактыкі”, прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння




Дата канвертавання04.06.2016
Памер26.23 Kb.
ІНФАРМАЦЫЙНЫ ЛІСТ
Установа адукацыі

“БРЭСЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ А.С. ПУШКІНА”

Філалагічны факультэт

Кафедра беларускага мовазнаўства

праводзяць

Рэспубліканскую навуковую канферэнцыю

АКТУАЛЬНЫЯ ПРАБЛЕМЫ МОВАЗНАЎСТВА І ЛІНГВАДЫДАКТЫКІ”,



прысвечаную 75-годдзю з дня нараджэння

прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай
Канферэнцыя адбудзецца 15 сакавіка 2013 года па адрасе:

г. Брэст, вуліца Міцкевіча, 28. Рэгістрацыя ўдзельнікаў у каб. 306.

Плануецца праца па наступных кірунках: мовазнаўства, лінгвадыдактыка, педагогіка, культуралогія, літаратуразнаўства.

Праблемнае поле выступленняў:


  • Асоба Г.М. Малажай.

  • Лінгвістычная і метадычная спадчына прафесара Г.М. Малажай.

  • Актуальныя пытанні беларускай лексікалогіі, фразеалогіі, граматыкі.

  • Дыялектная моўная адзінка і кантэкст.

  • Мова мастацкага твора.

  • Пераклад і інтэрпрэтацыя тэксту.

  • Беларуская анамастыка: гісторыя і сучаснасць.

  • Міжмоўнае ўзаемадзеянне і культура мовы.

  • Нацыянальна-культурны кампанент у дыялектнай і літаратурнай мове.

  • Пытанні выкладання мовы і літаратуры ў вышэйшай і сярэдняй школе.

  • Міжпрадметныя сувязі ў выкладанні беларускай мовы і літаратуры.


Форма ўдзелу ў канферэнцыі: вочная і завочная.

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская і іншыя славянскія мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі да 11 сакавіка 2013 года неабходна даслаць у аргкамітэт заяўку (узор прыкладаецца) з указаннем тэмы даклада на адрас: 224016 г. Брэст, вул. Міцкевіча, 28. Тэл.: 21-63-50. Е-mail: bellingv@brsu.brest.by.

Арганизацыйны ўзнос – 60 тысяч беларускіх рублёў (матэрыялы – да 4 старонак).

Выданне зборніка навуковых прац плануецца пасля канферэнцыі. Пры выданні зборніка аргкамітэт пакідае за сабой права рэдагавання тэкстаў.

Патрабаванні да афармлення матэрыялаў: набор у рэдактары Word for Windows шрыфтам Times New Roman 14, захаваных у фармаце праз 1 інтэрвал. Палі: верхняе – 35 мм, правае, левае, ніжняе – 25 мм. Абзац – 1,25 см. Першы радок – злева ініцыялы і прозвішча аўтара, горад. Наступны радок – назва матэрыялу вялікімі літарамі (па цэнтры). Праз радок друкуецца матэрыял са стандартнымі адступленнямі. Спасылкі даюцца ў тэксце ў квадратных дужках. Першая лічба – нумар са спісу літаратуры, наступная – старонкі. Да прыкладу: [5, с. 12]. Пасля асноўнага тэксту падаюцца спасылкі. Матэрыялы падаюцца ў электронным і раздрукаваным выглядзе.

Кантактныя тэлефоны: (код г. Брэста – 8-016) 21-63-50 (кафедра беларускага мовазнаўства), 21-53-26, 794-67-35 (загадчык кафедры Новік Марыя Іванаўна).

Е-mail: bellingv@brsu.brest.by.


ЗАЯЎКА


на ўдзел у Рэспубліканскай навуковай канферэнцыі

Актуальныя праблемы мовазнаўства



і лінгвадыдактыкі”, прысвечанай 75-годдзю з дня нараджэння

прафесара Галіны Мікалаеўны Малажай



  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ____________________________

  2. Месца працы __________________________________________

  3. Пасада _______________________________________________

  4. Вучоная ступень, званне ________________________________

  5. Паштовы адрас ________________________________________

  6. Кантактны тэл. (+ код) __________________________________

  7. Факс ________________ Е-mail___________________________

  8. Назва даклада _________________________________________

  9. Форма ўдзелу (вочная, завочная) _________________________

  10. Браніраванне гатэлю (адзначыць):

• 1-месны нумар

• 2-месны нумар



Не патрэбна
Подпіс___________________ Дата____________


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка