Акрэсліны сучаснага кахання




Дата канвертавання01.05.2016
Памер239.1 Kb.


Канстанцін Нілаў

Акрэсліны сучаснага кахання.

(Аповяд у вершах у прыглядку да Пушкіна “Яўген Анегін”)

І
“Мой дзядзька жыў сам па сабе,

Граў на гітары і трубе

Ў рэстаранах Беларусі,

Калі аднойчы захварэў,

Ён паважаць сябе прымусіў.

І тым ён так усіх “узгрэў”…


Яго вось прыклад – нам навука,

Але з такім нялёгка жыць,

Бо дзядзька мой – такая штука:

Стаў раптам… памперсы насіць!


Якая цяжкая натура -

Яшчэ жывога забаўляць,

Гарэлкі часам наліваць

Замест звычайнае мікстуры.

Ды што пра памперсы казаць,

Не ажаніўся вось зараза,

Хоць “грамадзянскім” двойчы жыў,

Катэдж з англійскім унітазам

З навейшай “Вольвай” прыкупіў!..

Ды што з таго, сядзі, дзядуля,

Гадай на сіні далягляд,

Ды дрыгкай толькі, як зязюля

Вось прыляціць вясной у сад.

І пойдзе дзень не ў руку,

Калі вось крыкне раз “ку-ку”.

Нас навучыў граць на гітары,

Дваіх плямяннікаў сваіх,

Адзін – на кракаўскіх бульварах

Там грае вось – на поўны дых!..
Не, з Польшчы брат мой не прыедзе,

Бо на гастролях ён у свеце.

І мне з суседкай цёткай Машай

Рабіць тут дзядзьку сёння кашы…

Маўчы –“выдатнік кашных страў”:

Катэдж бо дзядзька адпісаў!”


ІІ
Так думаў мой дзяцюк знаёмы,

Што вось ужо “Пежо” займеў,

Здаровы, моцны і без стомы

Да дзядзькі роднага ляцеў.

Як кажуць, з “гэткай асалодай”.

Героя гэтых апавёдаў,

Без розных іншых выкрунтас,

Я пазнаёмлю зараз вас…

Яўген, мой хлопец, вельмі жвавы,

І нарадзіўся ля мяне,

Любіў катацца на чаўне,

Хоць меў складанейшую долю…

І быў сумленны ён да болю.

Не жыў ніколі на халяву.

Піў вельмі мала…Так - “калісьці”,

Пасля - каўбаскаю загрызці…

Калі, з вас гэткіх хто “гуляк”,

Дык ён для вас амаль сваяк.


ІІІ
У бацькі цяжкая вось доля,

З французам збегла яго жонка,

І засталося: хлопцаў двое,

Ды скрыня з пранаю тушонкай…

Другі б запіў, Яўгенаў бацька

Боль сэрца працай “перабіў”,

Не загуляў у шклянкі-цацкі,

У вёсцы дом сабе купіў…

Замест праектнае “канторы”

Пайшоў у фірму камбайнёрам

І ад світанка да змяркання

Пайшло там з ніваю спатканне…


І лёс цярпеў яшчэ Яўгена,

Сусед яешняй частаваў,

І да дзядулі наяджаў,

Як быццам стожыць раптам сена,

Або з лужыны забіраць,

(“Візіт” жа трэба апраўдаць?..)

Аддаў павагу ён блінам,

І тут герой мой малайчына,

Бо навучыўся хутка сам

Пячы не горш любой жанчыны…

Затое бацька паважаў:

Бліном сям’ю, лічы, падняў!..


У школе “харашыстам” быў,

Хоць ён урокі не зубрыў,

А так, з палёгкай - “крэсліў шлях”,

Бо галаву меў на плячах…


ІV

Калі ж юнацтва час настаў:

Пайшоў Яўген у інстытут,

(Завочнікам-студэнтам стаў.)

Спачатку вочным, але тут

Зрабіў той ход з другога курса,

Бо не хапала вось “рэсурсаў”,

Каб вочнаму аддаць свой час.

Малодшы ж брат падрос якраз…

(Спачатку ў цэнтры абласным

Вучыўся мой мажлівы хлопец.

І ў рэстаранчыку “Лясны”

Да паўначы быў “на падхопах”…)

Браты й ў сталіцу падаліся,

За лёс свой самі узяліся…

Будоўля… Хата – інтэрнат…

А з гэтым сёння – “брат і сват”!..

У дапаўненне ж яшчэ роба,

Ды і “нармальнейшы” заробак!..
Брат Сеня “шуйстрым” аказаўся:

Пасля работы запісаўся

Ён у ансамбаль пры ДК,

Гітара, дубль – спявака!..

Хаця вучыў ён цяжка вершы,

Ды хутка стаў салістам першым…

І пакаціла яго доля

І ў замежнае аж поле…

Яўген – завочнік грыз навукі

Адмыўшы ад раствору рукі…

Яшчэ наведываў спортзалу

“Фарміраваў качок” па малу.


V
Меў ад прыроды хлопец чуласць,

І разам скрытасць пачуцця,

Прыдбаў яшчэ герой мой мудрасць:

Аналіз нашага жыцця…


На гірах хлопец накачаўся,

Ды ў ахову запісаўся

Адной з такіх “няслабых” фірмаў,

З шырокім спектарам парфумы…

Сам гаспадар з нашчадкаў фінаў,

І назву “Фінпарфум” прыдумаў.

(Пасля – з французам парадніўся,

І пад канец з расійскім зліўся.)

І стаў і заробак больш чым двойчы,

І філіялы – вунь да Сочы!..

Стаў галаву галіць Яўген,

Студэнт-завочнік і спарстмен…

Пільней к жыццю стаў прыглядацца

Усё часцей гітару браў,

Хоць з братам родным не цягацца,

Але нядрэнна падпяваў,

“Аброк” аддаў тым новай модзе…

Павагу меў сяброў сваіх,

Як з родным дзядзькам па прыродзе

Усё ж ён меў музычны слых…



Як – да дзяўчат?.. Былі праявы…

Але не вельмі, вопыт быў

Яго сяброў, хто чашу піў

“Кахання - зелля горкай кавай”.

Так - быў з сяброўкамі “на хаце”…

Ды не забыў ён здраду маці…

Таму па плошчам больш блукаў,

Там існасць нейкую шукаў…

(Хаця скажу: была адна -

Студэнцкіх мар яго прычына,

Ды побач “моцная сцяна” –

Была замужняю дзяўчына…

(Але “маўчыць аб тым зямля”.

І я кажу: “Пасля, пасля”…)

Хаваў усмешку ён на твары

І больш сцяпеннасць азначаў,

Урокі дзядзькі на гітары

Ўсё часцей успамінаў…


Начныя клубы і “кафэшкі”

Паволі сталі дакучаць,

Хоць вось туды юнацтва сцежкі

Ідуць з прыемнасцю таптаць.

Пайшоў на “ціхія вячоркі”,

Стаў да спадобы хлопцу вальс,

Мо і таму ад “кавы горкай”

Яго сцярог наш вольны час…

Высокі, статны, хлопец – волат,

Ледзь з рыжаной пшанічны волас…

На ім, сярод будзённых спраў,

Жаночы погляд застраваў.

(А ён бывала як ягняці,

Да долу вочы апускаў.

Ды гэты час ён здраду маці,

Як сон – кашмар успамінаў…)

З’явіўся на стале “Анегін”,

Яго старанна вывучаў,

І словы колкія, бы здзекі,

Адтуль ён часам запускаў...


VІІ
Не быў герой мой з той “эліты”

Што ад “няведаў” чырванелі,

Не быў да вершаў надта спрытны,

І блытаў ямб заўжды з харэем.


Вось “эканом” ён быў “глыбокі”!

Пра рынак днямі разважаў:

Калі – што вылезе дзе бокам

І хто на біржы празяваў…

На першы погляд хлопец хвацкі!

(Мы мастакі ўсе разважаць…)

Але ўласную “палатку”

Ён не спяшаўся адкрываць…

Не, за спіной яно смялее,

Як за надзейным тоўстым шклом,

Ба рынак гэта - не алея,

Дзе ўсе гуляюць з халадком…

Ён бачыў як сяброў “макалі”

Заместа “мёду – твар у хрэн”, -

Не, на “такі вось мядалі”

Не згодны быў яшчэ Яўген…

Хоць быў і спрытным менеджерам –

“Спяваў пад шэфавы фанеры…”

Нядрэнна еў, спакойна спаў

І лепшай долі не чакаў…


VІІІ
Мы ўсе вучыліся пакрыху

Чаму-нібудзь і як-нібудзь,

Было ж патрэбна на вяку

І нечым нам яшчэ бліснуць…

Яўген мой па разваге многіх

(Людзей бывалых, нават строгіх,)

Сучасны хлопец, з галавой,

Ды быў, як бачым, “сам сабой”…

На “ты” стаў хутка з Інтэрнетам,

Мог разлічыць бюджэт і смету.

(Эканаміста ж меў дыплом.

З уласным значыць “паплаўком”,

Каб у запутаным жыцці

Супраць цячэння мог грасці…)

І, распытаўшы цётку Зінку,

Што сёння таннае на рынку,

Мог у размове “пасяродку”

Закінуць слова пра сялёдку…

І, асабліва ў жанчын,

Меў гаспадарчы нейкі чын…


ІХ
Была латынь калісьці модай,

Свет мову рускую вучыў, -

Такі наш век: англійскай мовай

Зямны наш шар загаварыў…

Як прыляцелі толькі буслы,

І наш Яўген пайшоў на курсы…

(Навука кажуць гэта – сіла,

Па этыкетцы, па рэкламе:

“Шампунь адрозніваць ад мыла…”)

Бывала, часта вечарамі

Глядзець ужо замежны блог

Яўген у снежні хутка мог…

“Ну, што, мілейшыя, вам трэба:

Хоць мелкавата - але глеба!..”


Х
Жыццю вучыўся мой Яўген,

Не гнуў характар, ды не песціў,

Ды, як той “сквапны аўтаген”,

І па-жывому ён не рэзаў…

Асвоіў наш “звычайны геній”

Свой да жанчыны падыход.

Не, ён не вохкаў на калені

І не стаяў каля варот…

Не так як, быццам той Нізон,

Што ў малдаванак заляцаўся

І там знайшоў свой вечны сон.

Яўген на гэта не папаўся!..

Мог раптам вочы апускаць,

Крыху зажмурыць і маўчаць,

З загадкай нейкай на мяжы,

Як быццам тонкі дых душы…

Прайшоў навуку руху рук

І падбародка паварот…

(Навука гэта ўсіх навук -

Мець да жанчыны падыход…)
ХІ
Было тут ходам адмысловым,

Як сакратаршы ружы нёс,

І распрамляў, і супіў бровы,

І моршчыў неяк сціпла нос.

Пасля прыносіў шакаладку.

І кожны тыдзень так спачатку…

Пасля кафэ, затым вячэра…
І “асабістая кватэра”

Магла таксама хутка быць,

Ды ход рабіў ён - “адступіць!”

(Капіў, умеру ёў і піў -...

прыгнаны з Польшчы “Джып” купіў.

Ды абмяняў яго ўжо:

навар – і белае “Пежо”!

Машына ж іншым як ружжо!

Якое там у іх “каханне”:

Ідуць яны “на паляванне”!..

Яўген рабіў прыгожа ход:

Падвозіў толькі да “варот”.

Інтэлегента раптам “бочыў”,

Як кажуць: “не памяўшы поўсці”,

Бо трэба мець “разваркі вочы”,

І з інтуіцыі вось штосьці.

(Сам шэф глядзеў на сакратарку

З няпростым поглядам пад чарку…)

Затое шэфу яна двойчы

Так намякнула: “Хлопец ёсць,

І фірме ён даўно не госць.

Надзейны… І закончыў ВНУ,

Замежнай мове стаў вучыцца,

І за яго я, як за сцяну,

Гатовая я паручыцца!”
ХІІ
Раман ты Пушкіна чытаў

Чытач мой?.. Твор той - геніяльны!

І формай верша ідэальны,

Вяршыня паэтычных спраў!..

Арап і рускі на прыродзе,

Ён тэму трапную знайшоў.

І як вялікі палкаводзец

Па чатырнадцать блок-радкоў,

Пад песню, роўнай салаў’ю,

Ён строіў “армію” сваю…


Не палкаводзец я, не Пушкін,

Здаецца нейкі партызан,

І мой аповяд - не раман,

І мой Яўген не той “асьмушкі”,

Каб болем сэрца толькі жыць,

Каго кідаць, а з кім куціць…

Бо сёння і мілліянеры

Змянілі гэтыя манеры...

Галоўным – што? Пусты ты вецер,

Калі гульба вось на прыкмеце,

Бо можам досвіткам прачнуцца

І ў “яме гольнай” апынуцца…


Але ёсць штосьці і такое,

Што разважаць прымусіць нас

І парадніць яшчэ герояў,

Хоць іх развёў далёка час.

Вось да жанчын таемны роспач,

(Браты ж без маці мо раслі?..

Хаця і прыклады ёсць побач,

Як кажуць – “прыкладнай сям’і.”)

Быць – выключэннем? Не, не згодны,

Хоць і не зусім “усенародны”.

Ён з нашых “родненькіх часоў”,

Адзін з “сыноў перабудоў”…


ХІІІ
…Пачаў ужо Яўген трывожыць

У жонак шэфаў інтэрэс.

Так, зразумела – ён прыгожы,

У самай “кветачнай парэ”.

Ахоўнік… Пачакайце, годзе!..

Бо ў намесніках ён ходзіць!.

Але на жонак шэфаў вочы

“Не пяліць”! Ведае блазнюк,

Што шэф “сцярэ” калі захоча,

Або загне ўраз у крук!..

Сястру той жонкі? Гэта – можна,

Хоць і таксама асцярожна,

Як мужыкі жывуць у згодзе,

Ды ад цябе яшчэ народзіць,

Дык могуць выкінуць за борт,

Ці крыкнуць кіллеру: “Аппорт!..”

“Адлегласць” трэбна саблюдаць

І ў “шашкі” з шэфам не гуляць,

Бо ў жыцці ты не ў краме,

Дзе можна і прымахляваць, -

Тут апынешся ўраз у яме

І будзеш локаць свой кусаць…


Дзядулі быў наказ такі:

“Не зарся да чужога мёда…

А да начальства ў сваякі

Ісці, як туз цягнуць з калоды…”


(І колькі ставяць такіх фільмаў,

Ды пастулат такі забылі…)

А заснавальнікі той фірмы -

У тым Яўгена ацанілі!


XIV
Ён сёння песціцца ў ложку,

Звініць мабільны тэлефон,

Зноў мо якая “баба-ёжка”?

Ды адпачнуць жадае ён!.


Яго на тры вячэры клічуць,

(Яго рэкламай фірмы лічуць!..)

Дзень нараджэння, там вяселле,

А тут звычайнае пахмелле…


Куды ж паскача мой блазнюк,

Дзе мы пачуем зычны гук

Яго гітары, смак санета?

Бо клічуць хлопца і за гэта…

Прачнуўся, глянуў, зморшчыў твар:

“Пара, таварыш, “на бульвар”,

Там будзе кветачка-брунетка,

Здаецца шэфава суседка.

Тут шэф, як ёсць - не пакрыўдуе,

“Сям’ю бо моцную будуе!..”


XV
Наступны дзень таксама свята,

На свята тыдзень так багаты,

Цямнее… У “Пежо” сядае,

На газ націснуў – толькі пыл!

Дарога зямняя сівая…

Лядок - заскачыш тут кадрыль…

“Не, трэба ехаць асцярожна,

Да трасы звыкнуцца марознай…”

Яўген распраміў свае грудзі,

Эх!.. У сяброў вячэра ж будзе!

Там - “воля белая” сама,

Бо побач шэфаў тут няма!..

І будзе немец – бізнесмэн

І перакладчыца… Яўген

Ужо смакуе там сустрэчу

І стол застаўлены, дарэчы…

“О! Гэты фірменны шашлык,

З румянай корачкай індык!

Пірог замежны, хоць айчынны

Не горш, мы скажам прама так.

Але для кожнае дзяўчыны

Ён самы лепшы той прысмак…

А дранік з беларускім пловам?..

Паспрабаваў вось бізнэсмен,

Дык аднялася нават мова!..

А як макнуў шашлык у хрэн -

Ён вочы выкаціў на лоб!

Гатовы кінуцца ў галёп!..

“Я так люблю цябе, Васыль!..

А кажуць рускі плёха жіль!..”

(Ды мы не немцы, калі трэба –

Не пашкадуем бохан хлеба,

Апошні выкладзем кавалак,

І зробім вогнішча з запалак

Калі спатрэбіцца ўраз,

Прысмак засмажыўшы тут для вас.

“Мы вось такія дзівакі –

Менталітэт у нас такі!..”)


XVI
Яшчэ бакалаў смага просіць

Заліць гарачы тлушч катлет,

А перакладчыца свой носік

Ужо макнула ў жале…


Ды шэф на дроце.. Зноў вось трэба

Ляцець пад зорным зімнім небам

У офіс! (Хто даруе працу –

З тым трэба, хлопцы, “абдымацца”…)

Яўген з сябе яшчэ пакпіў:

“Ну што, таварыш, адпачыў?

Крыху разслабіўся, і годзе…

Сядай за руль!.. Не, так не пойдзе…

У чарцы ж нос свой памакаў,

Застацца можна ўраз без праў…”

Таксі імгненна ля пад’езда,

Імчыць Яўген мой на ўскрай,

На шэфаў “званы каравай”…

А што ж ў шэфаў гэта “нешта”?..

Э-э, зноў “культурная праграма”,

Прыехала ж Расіі “дама”…


(Апошні раз быў у тэатры

На гэтай самай “Клеапатры”)

Які-шашлык?.. І не скарынкі,

Альбо бакальныя расінкі!..

Лічыць прыйшлося хлопцу знічкі

З французскай цёткай-менеджэршай,

Была што з таліяй-сярнічкай…

Пасля чытала ў голас вершы,

На беларусскай мове часам,

Схіляла блізка свае пасмы

Так да Яўгенава пляча…

Яшчэ вячэру пры свячах

Пры “медным месяцы” жадала…

“Ну, цётка гэтая - дастала!”

Пасля такой “прагулкі чулай”, -

Яўген узяў тры дні адгулаў!..


XVII
Чароўны край азёраў чыстых

І белых буслаў мілы свет,

Дубовы рад дуброў плячыстых,

Дзе нарадзіўся наш паэт.


Ён, Багдановіч – гонар, слава,

Зямлі маёй радзімай – з’ява!

Святло нябеснага агня,

Вядомых класікаў раўня.


І паясоў узор славуты

Да нас у вершах ён данёс,

Вялікіх рэк шырокі плёс

Вясеннім сонцам апрануты…


Сінь васількоў у полі летнім,

Бярозак светлых бель снягоў

Пад беларускім небам ветлым

У ціхай гойданцы вятроў.


Успеты Коласам, Купалам

Сусвет палёў, лужын, узлессяў,

І фарбы трапныя Шагала

І “Песняроў” славутых песні


Мой край… Вясковае прыволле,

Драздоў пявучае застолле,

Душы маёй - спакой і лекі,

Я пакахаў цябе навекі!..


XVIII
Планеты місс!.. Сусвета місс!

Дзяўчаты наша – мара ўсім,

Яны вось - нейкі “кампраміс”

Усім пяшчотнасцям зямным!..
Славянскі дух і сарамлівасць,

І прастата, і глыбіня,

І таямнічая інтымнасць,

Крыніц празрыстых чысціня…


Сусвет шукае свае меркі…

(Хіба душы размернасць ёсць?..

Альбо ці могуць вось паперкі

Адзначыць тую прыгажосць?)


Дух глабалізма, дух далярны,

Свет абплятае быццам спрут, -

І прыгажосць – “актыў таварны”,

І сарамлівасць сёння - цуд…


Усе распісаны тут ролі,

(І распранацца дзе да голі!..)

А на ўмоўнасць напляваць,

Бо целам сталі гандляваць…


Шкада мне іх: у гэтым мроі

Згубіцца мода стрыжань той,

Душы славянскай, а героі

Інтыма стануць тут чаргой…


Такой вось “яў’ю дзікіх трызн”

К нам крочыць інтымглабалізм!..


ХIХ
У свеце ж “гвалтнага бяздоння”

На першым месцы шоу сёння?

Тэатр, што кумірам быў –

Яму вось месца саступіў.

І ўсё далей, далей, далей

Дух Станіслаўскага вітае

Сярод “вішнёвых тых алей”.

Яго “Вішнёвы сад” сякерай

Імпрызы б’юць, аж гай шуміць,

Пад сцягам “ультразвышманеўраў”

Арыгінальнасцю каб быць!..
І шоу праміць свае грудзі:

Інтымы цел, святло і тлум…

Але ў сэрцы нейкі сум:

А што далей вось, людзі, будзе?


Так разважаем мы вось з вамі,

А моладзь лыпае вачамі:

“Знайшоў ты, бацька, нейкі клопат,

Прыстойнасць – што? Ёсць сёння попыт!..”


І, каб вось быць у гушчы света -

Сваю “сучаснасць” падцвярджай,

Будзь сябрам блогаў Інтернета

І бегла прэсу прабягай.


Будзь шоў-гульбішчах – удзельнік,

Наведывай карпаратыў,

Клуб більярдны ў панядзелак,

З “кафэшкай бачнай” будзь на “ты”,

Але - ў меру!.. Не даруюць

Тым, хто “свінячыць”... Іх - “прасуюць”!..

Крыху расслабіцца вось можна,

Але быць трэба асцярожным.

Жыццё на “вотмуш” часта б’е,

Тых, не па-людску хто зап’е…

На вус матайце вось, студэнты,

Паходзіць каб інтэлегентам.

Тэатр трэба вам любіць…

(На ўсе прэм’еры …вам хадзіць!..


ХХ
Яўген на шоу… “Вінігрэт”

Шансона, лірыкі гратэстнай…

Зачырванеўся б тут паэт,

Калі б чытаў тых песняў тэксты…

Дзяўчат галёнкі, блеск агней,

Тлум, піск, авацый гучных хвалі!..

“А вы пра Галкіна чыталі?

Во, Пугачову хмурыць змей!..”

“А Коля Баскаў?.. А Крысціна?..

А хто Крутога палавіна?”

“Піліп Кіркораў дык-адзін!

Дачку здаецца нарадзіў...”

Вакол Яўгена “дзевы-дамы”.

А вось чаго і ім тут быць?

Ну, у тэатр лепш схадзіць

Або рабіць паход па крамах?

Шансон “слязу” сваю пускае,

Апладысменты зноў зрывае!

Глядач здаецца ўспацеў…

А зала быццам банка з кількай…

Ды кінуць “дзевы-дамы” шпількі:

“Кабзон, казалі, штосьці з’еў,

І на бальнічным прабывае?..”

“…А вось Лявонцеў, сын мой бачыў,

Дык гарбузы расціў на дачы”.

“Гануля - цёмная душа,

Усе яны жывуць у ЗША!

Паскачуць на ТВ праграме

І цэлы год зноў у Майяме!..

А гарбузы каці сама,

Як хочаш.., можаш задарма”.
Не, ён другое вось тэатр.

(Хоць тут прыезжых больш за ўсіх…)

На сцэне юны імператар

Блёск ад пагонаў залатых!..

Заслоны бархат, люстры, свечы!

Ступіў у казку сіні вечар…

І цішыня. Тут не да жартаў,

Тут разважаць аб вечным варта!..

Так, тут другое… Вунь студэнтка

З медінстытута, пэўна так,

Сукенка ледзь вышэй каленькі

І строгі з блёскамі піджак…


І з ёй знаёмства сёння можна

Так, непрыметна, завязаць,

І закахацца, ды не моцна,

Каб “волю” раптам не аддаць…


Так, будзе вернай добрай жонкай

На ўсё жыццё тут ад вянка.

І пойдуць памперсы, пялёнкі.

Канапка, тлушчык ля пупка.


“А ці не рана ты, таварыш?

Сабе такі “бул’ён” вось варыш?

Сядаць на манную куццю?..

“Не здраджу я яшчэ жыццю!..”

І мой Яўген адводзіць зрок,

Так датыкнуўся незнарок

Ён да такой “переспектывы”,

Ды захаваў “свае актывы”…


(“Не рана, хлопец, рана, рана! –

Мо, калі толькі вось Аксана?..

Але ёсць муж, “занята дама…”

Між імі тут здаецца - яма…)


(Аксана?.. Ёсць такая зорка!

Але аб тым пасля гаворка…)


ХХІ
Яно – жыццё – не твар мастацкі,

Жывыя людзі вам - не цацкі

Напэўна, думаеш, чытач,

Што вось забыў Яўген мой бацьку?

Ды – не… Мяне, чытач, прабач,
Такіх бацькоў я паважаю.

Сумленнем нашым назаву,

І крыху вось паразважаю,

Пачаўшы гэтую главу…

Казаў я: бацька не зламаўся.

Як збудавалі ж цэх кансервны,

Ён стаў загадчыкам майстэрні,

А хутка і вышэй падняўся…


Знайшлася добрая набета,

(За бацьку так Яўген мой рады.)

І развялі ўласны сад,

А побач з ім фасолі грады…

Свая і буьба, і капуста,

У хляўчуку падсвінак тлусты…


Сама ўдава. А ў пасёлку

Жыве дачка сваёй сям’ёй…

Распраміў бацька плечы зноўку,

Завёўся ж добраю раднёй!


Самой набеце Яўген сынам.

І сустраюць яго там

Заўсёды чынна і гасцінна,

Як падабае вось бацькам.


А грошы бацьку ён аднойчы

Паспрабаў, даць. Бацька – жах!

Насупіў бровы: “Я – рабочы!”

І на сваіх яшчэ нагах!


Ты напаўняй сваю капілку,

Мне б вам яшчэ дапамагчы,

Ды прыглядай ужо “кабылку”,

Свой час, каб вось не праскачыць!..

(Герой мой бацьку маразільнік

На юбілей усёж прывёз…

Той паглядзеў на сына пільна

І не схаваў незваных слёз)

Быў б я мастак, ад нас абоіх

Пісаў на першай паласе

Партрэт такіх бацькоў, за тое,

Хто гэтак крыж зямны нясе…


ХХІІ
О, стала модаю ў нас

Вось за мяжою бавіць час…

Егіпет! Турцыя! Майамі!..

Заве прыгожая рэклама:

“Кішэнь трасіце дзівакі:

Капціць на сонцы кумпякі!”

Не буду смакаваць з напевам

Пра той марскі цудоўны свет,

Там не адзін бываў паэт,

Сваёй “сардэчнай каралеве”

Ён прысвяціў там вершаў шмат

Пра акіянскі далягляд…

Пасля дажджлівых нашых летаў –

Там цягне хлопцаў да санетаў…


Хоць вось у нас свая ёсць лепасць…

Гарачыня такая летась

Была ўсюды,

пякло перцам!

Да нас імчалі іншаземцы,

Хай у Егіпет і ўлюблённых,

На поўдні звыкшых нават жыць.

Імчалі – у гаях зялёных,

Душу і сэрца астудзіць.

А як у возерах браслаўскіх

Хто цела раптам акунуў,

Ды ў цяньку пасля заснуў –

Лічы гасціў паўдня ў казцы!..
Пах баравін, суніц паляны,

І нават раннія туманы,

Свій асаблівы маюць густ -

З пявучым словам Беларусь!..


Але аддаўшы модзе мору -

Яўген быў сёння на Басфоры.

Прыдбаў ён фірменны матрац,

З Алёшам-сябрам бавіў час…


Не пазнаёміў я, чытач,

Цябе з Алёшам? Хлопец - “з соллю”!

Філосаф, ды трымае “мяч”

Развагі на “ўласным полі”…


Сталічны хлопец: сэрцам, духам…

Мастак вялікі разважаць

Пра розных гэткіх “маладухаў”,

Так называў ён тых “нашчадкаў” –

Мянялі пагляд як пальчаткі,

Што пад уплывам асяродзя:

Вось “маладухі” - ды і годзе!..
Бацькі Алёша – інжынеры,

Па іх слядах і сын пайшоў:

“Жыццё, жыццё, а не паперы,

Мятал – выснова ўсіх высноў!”


Быў у КБ… Утыльна, чыста,

І галавой тут працаваць…

Ды свет такі: эканаміста

Патрэбна веды набываць.


У новым ВНУ з ім нечаканна

Лёс звёў героя і майго,

І аднакурсніцу Аксану –

Кахання курса ўсяго!


Так - прыгажосць!.. Не тое слова

Ўсё: і стан, і нават мова,

Усмешка, крокаў лёгкіх лёт!..

І закахаўся там “народ

Студэнцкай казачнай краіны”,

Але, як кажуць, хлопцы – міма!

Бо там за белымі дзвярыма -

Чакаў “каханенькі мужчына”…

(Ды вось і зноў я пра Аксану,

Хаця далей яно па плану…)


ХХІІІ
Яўген с Алёшам, сябрам лепшым,

На пляжы… Сонца, “шведскі стол”…

“Ну, што, Яўген, на погляд першы

Мне тут здаецца: што нішто?!”


“Усе дзяўчаты і жанчыны

Як у садку тым апельсіны,

Адна цікавей за другой –

Вадой абласканы марской!..”


“Не апельсіны – мандарынкі!..

А тая – пэўна з нейкіх гор,”

“Але страляе ва ўпор…”

“А гэта статная бландзінка?..”

“Паназіраем… Вунь – брунетка!..

Ну, ледзь лявей… Яе суседка…”

“Не, ім на ўсё тут напляваць,

Сэнс тут у іх - адпачываць.

Усё ў доме ў парадку,

Муж да забаў яе прывык,

Ледзь затрымаецца спачатку -

Ды заўтра будзе тут як штык!.. ”

І ад змяркання да змяркання

У хлопцаў поле разважанняў!..

“А тыя спрытныя какеткі?”

“Сплюнь, хлопец, гэта - малалеткі…

Жадаеш тысячу праблем?..

Не, гэты “фрукт” я, брат, не ем!”

“А тая вунь, з паперкай носік?

Глядзі на нас як вочы косіць!”

“Ну, гэтай трэба смачны вечар,

Кан’як, інтым, цукеркі, свечы”.

“Машну трасці, ды так як след,

Хапіла б толькі на білет!”

“І што няўжо ўжо такія?..”

“Не, хлопец любы, пачакай,

Пі лепш паветра свежы чай,

Тут дні на вагу – залатыя!..

Вунь і нармальныя дзяўчаты,

Што каля мамкі, як ягняты…

Вось пажывем, паназіраем,

Брат – не спяшайся “гнаць налева”,

“Хамут” знайсці тут не праблема.

А што мы гэтага жадаем?

Брат, удыхай глыбей свабоду,

Як дзядзька мой даваў наказ:

“Не ходзь неведамым балотам

І беражы свабоды час!..

Ды засячы яшчэ на носе:

Што быць альфонсам гора, хлопцы,

Сын дармавы ў мышылоўцы,

Жыццём плаціць каб не прыйшлося!..”


“Вось той назначым мы спатканне…”

“Не, будзе доўга непрыступнай…”

“Алёша, а наконт - кахання?”

“Аб гэтым мы ў раз наступны!..”


ХХІV
І зноў герой мой у сталіцы,

Лазурны бераг толькі сніцца…

Зноў у тэатр, сёння трэба

Суправаджаць асобу з Вены,

І раптам вось званок: “Адмена!”

“Вялікі дзякуй табе неба!..”

Білетам каб не прападаць,

Алёшу б вось сюды пазваць?

Але той - у камандыроўцы…

“Ну, што за ўсіх адзін я, хлопцы!..


Антракт… Яўген каля буфета…

Вакол цукеркі… Він сухіх

Набор з усіх кірункаў света!

І колькі марачных сваіх!

“Мне б той вось плецяны глячок…”

“Яўген?.. І ты тут?.. Прывітанне! –

Яго кранулі за плячо…”

“О, ці не сон?.. Яна!. Аксана!”

“Культуру лепшую смакуем?”

(“А побач хто? Гадоў за сорак,

Касцюм у блесках і брыл’янт.

“Жанчынка!.. Рукі, твар – “з канторы!”

Прывабны твар… Ды смешны бант,

Што зашпіліла ў жоўты локан!..

“Бабулька” шпіліць на ўсю поўсць” -

Успамінае маладосць!”)

Абоіх да Яўгена крокі:

“Ну, як жывеш, Яўген? Напэўна,

Ужо знайшоў сваю царэўну?”

“Не – халасты.” – “Чаго вось так?”

“Ды ў замужнасцях - лайдак?”

“Ну, тады-наш!.. І я таксама

Адна, як кінутая крама

Вітрына ёсць і - увесь экстрым!

Вось так… Разбегліся з сваім…

Так што, мой сябра – запрашанне!..

Аднак, знаёмціся: Галіна…

Мая сяброўка…” – “Майго сына,

Завуць таксама вось Яўген”.

“Ён у мяне шашыст-спартсмен.

Вы?” – “Футбаліст, але - ахвотнік”…

(Галіна бантам трасянула,

Паджала вусны, … Перагнула?.

Пры сына ж можна прамаўчаць,

Не ім знаёмства пачынаць?..)

Аксана: “Наш Яўген парфумнік...

Хто - зараз?” – “Ну, скажу – намеснік…”

“Вось не стаяць сябры не месцы!”

“А ты?” – “Пайшла ў топ-мадэлі…

Не, не сама… Я – рэжысёр…

Мы там сцяжынкі толькі сцелім

У іх праслаўлены прастор…”

(Яўгена пад руку Аксана

Тут падахапіла… І пайшлі…)

“Галіна, ты яго таксама

З другога боку падхапі.

Каб не ўцёк.. Ты тут – адзін?”

“Як у вялікім поле млын!”

“А як наконт дня нараджэння,

Майго? Табе вось запрашэнне…”

“Я… на халяву?..” – “Яўген, кінь,

Усё да кропкі, да імгнення,

Там заплаціў грамадзянін,

Адзін, з далёкага замежжа”,

“Жаніх?” – “Лічы - дзівак заезжы,

Аматар з шыкам пагуляць,

Каб грошы з выкінтам кідаць!..

А ты для нас - вітраж, вітрына,

Такі відовішчны мужчына!..

Дзівак хай крыху параўнуе,

Ды больш кішэньку распакуе…”
ХХV
…Пасля вячэры ў рэстаране

Ён зразумеў, што ён Аксане,

“Патрэба” і вось сёння вінен,

Каб падкаціць яго Галіне…

Бо муж яе, якійсьці Цішка,

Тут “найпатрэбнейшая шышка”!

“Мужык разумны, дзесьці строгі,

Але гуляе вось без меры…

Жадае жонка кавалера,

Каб мужыку паставіць рогі”…

Яўген у дамках адмаўляўся,

Ды тут Аксана абняла

У танцы раптам і сказала:

“А ты Яўген, такі ж цяля,

Як быў, а пэўна і застаўся!”

Усмешка выпала імкліва:

“Не будзь такі ты палахлівы,

Ты пагуляй з ёй… Бачыш дама,

Вось расплылася быццам пляма…

Яе так Цішка нам патрэбны,

Бо ў яго тут “сектар хлебны”!..

Не гні да долу галавой,

Такі наш час вось, чалавеча

А ў нас наперадзе з табой,

Калі захочаш, будзе вечнасць!..”
ХХVІ
Жыццё спіраллю карагодзіць,

У моду баль зноў уваходзіць…

Алёша – сябра пазваніў:

“Дзень добры, старча, як ты жыў?

Ёсць навіна – тут баляў-школа

У нас адкрылася… Давай

Прыходзь там будзе і Мікола

Што п’е ў лазні з намі чай…”

“Я? Баляў – школа?!Там з дзіцячых

Гадоў танцуюць!” – “Сябра мой,

Там вось такіх, як я з табой

За трыдцаць год - з любоў’ю бачаць!..

Ты – статны, стыльны і высокі,

(Не надзімай вось толькі шчокі!..)

А там жа лялячкі такія!

Плывуць бы лебядзі вакол

Я бачыў з нашых вось акон!..

Не - німфы дацкія лясныя!..

І кажуць у Маскве мазурку

Ужо началі танцаваць,

Зноў, бачыш “царскую культурку”

Жадаюць сёння адраджаць…”

А ў цябе ж вось іншаземкі!..

Ды як убачаць твой “праход”,

Да броў прыкле там павекі

Увесь ненашанскі народ!..

І ёсць студэнтачкі-мядоўкі,

І нават лапанькі з Zіко…

Так што купляй хутчэй трыко

І заўтра будзь каля “Гандлёўкі”…

Два дні у “школу” пахадзіў,

На трэці - наш Яўген – астыў…

“Чаму вось марна траціць час,

Калі шэйк круціцца ў нас…”

ХХVІІ
І тыдзень быў Яўген з развагай;

Хто ён – вось пешка ў гульні?..

Клаў думкі разныя на вагі,

Сябе пытаў, усіх вініў…

Аксана?.. Эх, мая Аксана!..

Пад сэрца ныла моцна рана…

А ён чакаў, надзеяй жыў

І ўспаміны варушыў.

У інстытуце… (мо здалося) –

З іскрынкі кволай пачалося:

“Праводзь мяне, Яўген, дамоў.!”

Муж у яе, а ён ішоў..

А зараз?.. Аддаеш другой

Мяне, як той ланцуг сабачы,

Каб раптам быць тваёй гульнёй,

Ды і карысць у тым убачыць?..

І што Галіна?.. З ёю стрэцца?!.

А ці спыталі майго сэрца?...

(“А ты, Яўген, такі ж застаўся…”)

А што ж раней было тады?

Прызнацца праўдзе ён баяўся…

“Асёл багдацкі малады!”

Купіўся на “батон гасцінны…”

Няўжо такія вы, жанчыны!

Не, выбачайце вось мяне –

Не быць у вашай мне гульне

Ўсіх такіх інтрыг жаночых…

Ёсць у майго сумлення вочы!..


ХХVІІІ


Але, героя ў нядзелю

Галіна кліча да сябе

“Аксана будзе, Міша Целін

І будзе званейшы абед!..

Муж?.. За мяжой.., камандыроўка…

(“Эх, давярае ён “сяброўцы”:

“Ты там – не вельмі. Так ледзь-ледзь!

На свет не сорамна б глядзець”.)


Аксана двойчы пазваніла…

“Не, адкажу?.. І, выхад ёсць:

“Мой дзядька хворы…”

“Женя, мілы!

Мо адкладзеш на вечар хоць?”

“Не, не магу… Бо ён пры смерці,

Я ў яго адзін на свеце..”

(Ну, што ж – цудоўная прычына?...)

Яўген, ты сёння – малайчына!..

Такой жанчыне – ды адказ!

(Яно каштоўней іншы раз…)

Хоць і скажу вам, кавалеры,

Тут трэба мець пачуццё меры…

ХХІХ
Імчыць машына па шашы,

Дождж мелкі па асфальту скача,

Таполеў лісце церушыць,

У лужах булькамі рыбачыць…

Стаяць там двое… Парасон

вось-вось сарвецца на прыволле,

Ці ў трубу загнецца ён,

Дваіх каб вымыць колкай золлю…

Імчыць машына. “Што яму?..”

Гучыць музыка, слых салодзіць,

Яўгену добра на прыродзе,

Як кажуць – “поўны тут гламур!”..
Прытармазіў Яўген…”Сядайце…

Куды?” – “На Мінскі паварот…

Імчым мы вось да хворай маці,

А тут падняўся “хлябаход!..”

(Гадоў пад сорак, аднагодка

Яна напэўна будзе з ім…)

“Нам усяго да паварота,

А там рукой падаць зусім..”

“Сядайце. Вы мне па дарозе.”

“А Бог на свеце нашым – ёсць!..”

Зняла хусцінку… Прыгажосць!..

І свежасць, быццам вось з марозу!..

І ён таксама хлопец бачны,

Вусы для шыку, гонкі стан…

“А холад сёння як сабачы,

Але павезла нам, Раман!”

Размова ціхая аб полі,

Які ён будзе ўражай…

Ах, беларускі любы край,

З адной ты думкай, вечным болем:

Як будзем з хлебам мы назоўным,

Тады і песняй год вяршыць!..


Цячэ звычайная размова

Ды цёпла неяк на душы…


“А можа тое, што там, з-заду.

За тым даждлівым даляглядам,

Здаецца штучным, нежывым?

А ці было яно зусім?

А гэтым тут абоім проста,

У іх сям’я – надзейны востраў!

А мы ныраем, выплываем,

Жар-птушку вечную шукаем..

І можа тут, не за лясамі,

Такая птушка побач з намі?”


Шуміць насупраць ветер вольны,

Імчыць да водшыбаў лясных…

За іх дваіх Яўген спакойны,

Для іх і хляба – лёса штрых…


Ды што ты стукаеш так, сэрца,

Знайшло мо распач у жыцці?..

А можа трэба аглядзецца

І просты сэнс жыцця знайсці?..


ХХХ

Яўген мой разачараваны…

І думкі, думкі. Не сустрэў,

ён вось сапраўднае каханне,

Як колас той што не паспеў

Яшчэ да гэтай дзіўнай казкі,

Перажыванняў, мараў, ласкі...

І хоць і трыдцаць - чым ты жыў?

Жыцця адрэзак прасначыў?..

“Не – хопіць!.. Хопіць!.. Так не будзе!”

Готовы стукаць ён у грудзі.

Так, у яго сяброў хапае,

Дзяўчат?.. Даруйце, нават “зграя”!..

Ды толькі вось, як людзі кажуць:

“Вады ў студнях перапіў,

Але ў роце сёння смажыць”…

“Ды як ты жыў і чым ты жыў?..”

ХХХІ
Чытач, цябе я пазнаёміў

З Яўгенам. І табе рашаць:

Ці можна з новаю прадмовай

Яшчэ аповяд прадаўжаць?

Каб быў ён месца не пустое,

А прачытаўшы ты сказаў:

“Працяг патрэбен, бо герояў

Такіх здаецца сустракаў…”
Тады рэдактар возьме трубку

Пазвоніць скажа: “Братка любы,

Мазгуй зноў творчай галавой:

Патрэбен свету твой герой!”…


А прамаўчыш: таксама дзякуй,

Калі не плюнеш мне ўслед, -

І гэтая добрая адзнака,

І тут у выйграшы паэт!..





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка