А.І. Буцько зацверджана начальнік аддзела адукацыі, спорту І турызму Зэльвенскага райвыканкама С. М. Лойка План работы




Дата канвертавання06.07.2016
Памер125.76 Kb.

УЗГОДНЕНА

Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму

А.І.Буцько



ЗАЦВЕРДЖАНА

Начальнік аддзела адукацыі,

спорту і турызму

Зэльвенскага райвыканкама

С.М.Лойка


План работы

метадычнага аб’яднання

настаўнікаў фізікі і астраноміі

на 2013-2014 навучальны год




І. Аналіз работы метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізікі і астраноміі за 2012-2013 нав. год і задачы на новы навучальны год
Метадычнае аб'яднанне настаўнікаў фізікі аб'ядноўвае 16 педагогаў. Яны маюць вышэйшую адукацыю, стаж работы большасці з іх - звыш 20 год. 10 педагогаў (62,5 %) маюць вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю, 4 - першую (25 %), 1 - другую (6,25 %), 1 – без катэгорыі (малады спецыяліст).

Работа метадычнага аб'яднання плануецца, зыходзячы з вынікаў анкетавання, з ўлікам рэкамендацый інструктыўна-метадычных пісьмаў Міністэрства адукацыі "Аб выкладанні вучэбнага прадмета "Фізіка" і "Аб выкладанні вучэбнага прадмета "Астраномія".

Работа раённага метадычнага аб’яднання настаўнікаў фізікі была скіравана на вырашэнне наступных задач:

1. Стварыць умовы для асобасна-прафесійнага развіцця настаўнікаў фізікі праз узмацненне практычнай састаўляючай метадычнай работы, актывізацыю вучобы педагогаў па праектаванню і правядзенню ўрокаў на сучасным узроўні;

2. Павысіць прафесійную кампетэнтнасць настаўнікаў фізікі па пытаннях: распрацоўка правіл па навучанню бяспечным паводзінам пры правядзенні лабараторных работ, кіраўніцтва пазнавальнай дзейнасцю вучняў, сродкі карэкцыі і папярэджання тыповых памылак вучняў пры засваенні зместу вучэбнага прадмета, арганізацыя і правядзенне факультатыўных заняткаў, стварэнне сістэмы паўтарэння вучэбнага матэрыялу, ажыццяўленне рэфлексіі на ўроку.

3. Забяспечыць удасканаленне асобасна-прафесійнага ўзроўню настаўнікаў, павышэнне іх матывацыі да самаразвіцця і самарэалізацыі.

Адзіная метадычная тэма: «Шляхі папярэджання тыповых памылак і цяжкасцей вучняў пры засваенні зместу вучэбнага прадмета “Фізіка”.

У план работы метадычнага аб'яднання былі ўключаны пытанні па ўдасканаленню працэсу навучання фізіцы, па выкананню практычнай часткі праграмы па фізіцы.

У 2012-2013 нав. годзе на пасяджэннях МА былі разгледжаны наступныя пытанні:

1. Сучасныя падыходы да канструявання ўрока: дыскрэтны, сістэмна-структурны, камунікатыўны, дэманстрацыйны, задачны, дзелавой гульні і інш.

2. Планаванне ўрока з пазіцый якасці фізічнай адукацыі. Выбар аптымальных форм арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці на ўроку і факультатыўным занятку.

3. Асаблівасці праектавання факультатыўных заняткаў. Кіраванне самастойнай пазнавальнай дзейнасцю вучняў па авалодванні прадметнымі ведамі.

4. Актыўная ацэнка працэсу і вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў.

5. Дыягнастычнае мэтавызначэнне і адваротная сувязь як інструменты ацэнкі і ўмова павышэння якасці адукацыі.

6. Роля рэфлексіі ў адукацыйным працэсе. Прыёмы рэфлексіі. Шляхі развіцця рэфлексіўных здольнасцей вучняў.

7. Тыповыя памылкі і цяжкасці вучняў. Сродкі карэкцыі і папярэджання тыповых памылак вучняў пры засваенні зместу вучэбнага прадмета.

8. Паняцце агульнавучэбных уменняў, навыкаў і спосабаў пазнавальнай дзейнасці. Патрабаванні вучэбнай праграмы па фарміраванні агульнавучэбных уменняў і спосабаў пазнавальнай дзейнасці вучняў.

9. Умовы, якія забяспечваюць развіццё агульнавучэбных уменняў і спосабаў пазнавальнай дзейнасці. Шляхі фарміравання і развіцця агульнавучэбных уменняў і спосабаў пазнавальнай дзейнасці на ўроках і факультатыўных занятках па фізіцы.

10. Тэарэтычныя аспекты адоранасці: прынцыпы, крытэрыі і метады выяўлення.

Першы занятак прайшоў у Цяглевіцкім дз/с-СШ, другі – ў Галынкаўскай СШ у форме семінара-практыкума. Былі наведаны адкрытыя ўрокі “Магутнасць” у 7 класе (Рудзь Т.І.) і “Сонца як зорка” у 11 класе (Кавалевіч А.М.). Урокі былі праведзены на высокім прафесійным узроўні і дэманстравалі практычную рэалізацыю вырашэння разглядаемых на занятку педагагічных і метадычных праблем.

Былі распрацаваны памяткі па навучанню бяспечным паводзінам пры выкананні лабараторных работ. У кабінетах фізікі школ раёна распрацаваныя памяткі сістэматызаваны ў асобныя папкі.

Трэці занятак адбыўся ў СШ №2 і прайшоў у форме круглага стала. Удзельнікі МА прэзентавалі напрацоўкі па падрыхтоўцы адукацыйных прадуктаў па тэмах: “Ажыццяўленне рэфлексіі на ўроку”, “Фарміраванне матывацыі вучэбнай дзейнасці на ўроку фізікі і ў пазаўрочны час”.

Абагулены перадавы педагагічны вопыт настаўніцы фізікі Каралінскай СШ Пачынчык Т.І. “Арганізацыя пазакласнай работы па фізіцы”

Кожным педагогам - удзельнікам МА - на працягу навучальнага года праведзена значная работа па абнаўленню і папаўненню метадычнай базы кабінетаў, папаўнены папкі з рознаўзроўневымі, тэставымі заданнямі, заданнямі да прадметных алімпіяд.

Вялася навукова-даследніцкая работа, вынікі якой прадстаўлены на раённай навукова-даследніцкай (гімназія №1 – 1 месца, Князеўская гімназія – ІІ месца, СШ №2 – з месца) і эколага-біялагічнай (Міжэрыцкая СШ – І месца, гімназія №2 – ІІ месца, Галынкаўская СШ – 3 месца) канферэнцыях. Апошнія гады журы адзначае, што ўзровень даследчых работ вучняў дастаткова высокі. Стабільна высокія вынікі паказваюць вучні гімназіі №1 (наст. Рында І.І.), СШ № 2 г.п. Зэльва – (наст. Мацкевіч І.Г.), Князеўскай гімназіі (наст. Белец В.П.). Цікавыя напрацоўкі прадстаўлялі вучні Цяглевіцкага дз/с-СШ, Дзярэчынскага дз/с-СШ, Каралінскай школы (наст. Рудз Т.І., Роўгач А.А., Пачынчык Т.І.).

У бягучым навучальным годзе ўпершыню настаўнікі фізікі раёна падрыхтавалі зборную каманду Зэльвенскага раёну да ўдзелу ў абласным турніры юных фізікаў. Каманда паспяхова вытрымала завочны тур і была запрошана да ўдзелу ў вочным туры. Выніковае 12 месца сярод 17 дапушчаных да вочнага тура каманд. (Некаторыя каманды да вочнага тура наогул не былі дапушчаны). Актыўны ўдзел ў падрыхтоўцы да турніра прынялі настаўнікі Жамойцін В.І., Сушчэвіч Ж.П., Мацкевіч І.Г., Пачынчык Т.І., Нічыпар А.І., Кавалевіч А.М., Рудзь Т.І.

Таксама ў гэтым годзе ўпершыню раённы Цэнтр па рабоце з адоранымі вучнямі праводзіў фізбой “Знаёмая механіка”. Удзел прынялі каманды СШ №3 (наст. Жамойцін В.І.) – І месца, Князеўскай гімназіі (наст. Белец В.П.) – ІІ месца, гімназіі №1 (наст. Стасевіч І.І.) – ІІІ месца, Галынкаўскай СШ (наст. Кавалевіч А.М.).

Акрамя вышэйпералічаных мерапрыемстваў, якія непасрэдна тычацца фізікі, ёсць яшчэ і прыкладныя накірункі, у прыватнасці, конкурсы па энергазберажэнні, “Энергамарафон”, ШПІРЭ. Вучань 9 класа СШ №3 Дарафей В. з работай “Магчымасць выкарыстання інфрачырвоных абагравальнікаў для ацяплення школьнай спартыўнай залы” пад кіраўніцтвам настаўніка фізікі Жамойціна В.І. прымаў удзел у Рэспубліканскім конкурсе па энергаэфектыўнасці “Энергамарафон-2012”, і быў адзначаны Дыпломам ІІІ ступені. Гэтая ж работа была адзначана Дыпломам у намінацыі “Тэарэтычная работа” па лініі ШПІРЭ.

Педагогі раёна сістэматычна працуюць над павышэннем выніковасці ўдзелу вучняў у алімпіядным руху, аднак рэзультатыўнасць удзелу нават у раённай алімпіядзе застаецца нізкай. У бягучым годзе толькі двое вучняў здолелі пераадолець 50 % бар’ер і прымалі ўдзел у ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды. У сувязі з гэтым у наступным навучальным годзе неабходна павысіць якасць падрыхтоўкі і ўдзелу вучняў у алімпіядным руху.

Зыходзячы з вышэйпададзенага метадычнае аб’яднанне настаўнікаў фізікі і астраноміі ставіць перад сабой наступныя задачы:

1. Аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам па павышэнню якасці арганізацыі і правядзення вучэбных заняткаў.

2. Павышэнне ўзроўню падрыхтаванасці вучняў па прадметах праз розныя формы арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці.

3. Павышэнне якасці падрыхтоўкі і ўдзелу вучняў у алімпіядным руху.
Метадычная тэма: «Удасканаленне адукацыйнага працэсу па фізіцы і астраноміі праз павышэнне прафесійнага майстэрства педагогаў».
ІІ. Арганізацыйная работа.


    1. Анкетаванне настаўнікаў фізікі і астраноміі з мэтай вывучэння запытаў па аказанню метадычнай дапамогі ў рабоце.

Жнівень 2013 г., Роўгач Г.С., кіраўнік МА

    1. Вывучэнне нарматыўных дакументаў па абнаўленню зместу адукацыі сучаснай школы, метадычных рэкамендацый Міністэрства адукацыі па арганізацыі навучальна-выхаваўчага працэсу па прадметах “Фізіка” і “Астраномія” на 2013-2014 навучальны год .

Жнівень 2013 г., усе настаўнікі

    1. Кансультаванне настаўнікаў фізікі і астраноміі па пытаннях планавання, правядзення паэлементнага аналізу, арганізацыі навукова-даследніцкай дзейнасці, пазаўрочнай дзейнасці (па запатрабаваннях).

На працягу года, Роўгач Г.С., кіраўнік МА

    1. Вывучэнне метадычных запытаў педагогаў на наступны навучальны год.

Красавік 2014 г., Роўгач Г.С., кіраўнік МА
ІІІ. Удасканаленне навукова-тэарэтычнай і метадычнай падрыхтоўкі, педагагічнага майстэрства настаўнікаў.

3.1. Метадычная выстава з вопыту работы настаўнікаў па тэмах заняткаў метадычнага аб’яднання, па тэмах самаадукацыі.

Красавік, усе настаўнікі

3.2. Агляд навінак навуковай і метадычнай літаратуры.

На працягу года, Роўгач Г.С., кіраўнік МА

3.3. Арганізацыя навукова-даследніцкай работы з вучнямі (з вопыту работы).

Сушчэвіч Ж.П., наст. фізікі СШ №3 г.п. Зэльва

3.4. Практычная рэалізацыя пераемнасці ў навучанні фізіцы і матэматыцы (з вопыту работы).

Белец В.П., наст. фізікі Князеўскай гімназіі

IV. Кіраўніцтва самаадукацыяй педагогаў:

4.1. Аказанне дапамогі настаўнікам без катэгорыі і ІІ кваліфікацыйнай катэгорыі ў выбары тэм па самаадукацыі, у падрыхтоўцы да заняткаў МА.

На працягу года, Роўгач Г.С., кіраўнік МА

4.2. Абмен вопытам работы педагогаў па тэмах самаадукацыі.

На працягу года, удзельнікі МА

4.3. Аналіз вынікаў работы настаўнікаў па самаадукацыі за навучальны год.

Май 2014 г., Роўгач Г.С., кіраўнік МА

V. Абагульненне перадавога педагагічнага вопыту:

5.1. Абагульненне вопыту работы настаўніка фізікі Галынкаўскай СШ Кавалевіча А.М. па тэме “Выкарыстанне магчымасцей кабінета фізікі для павышэння якасці адукацыі”.

Красавік, Кавалевіч А.М., наст. фізікі Галынкаўскай СШ

5.2. Абагульненне вопыту работы настаўніцы фізікі Дзярэчынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы па тэме “Выкарыстанне структурна-лагічных схем і сістэматызуючых табліц у працэсе навучання фізіцы як сродак павышэння якасці ведаў вучняў па прадмету”.

Красавік, Роўгач Г.С., наст. фізікі Дзярэчынскага дз/с-СШ
VI. Аказанне дапамогі маладым настаўнікам і педагогам, якія атрымалі рэкамендацыі пасля атэстацыі:

6.1. Аказанне метадычнай дапамогі настаўнікам па пытаннях праходжання атэстацыі. па выкананню рэкамендацый, атрыманых у час атэстацыі.

На працягу года, Роўгач Г.С., кіраўнік МА

6.2. Кансультацыя “Падцвярджэнне катэгорыі як стымул прафесійнага росту педагога”.

Снежань, Роўгач Г.С., кіраўнік МА

6.3. Кансультацыі для педагогаў па розных пытаннях арганізацыі навучання фізіцы і астраноміі (па запытах).

На працягу года, Роўгач Г.С.

VII. Пасяджэнні МА:

ЗАНЯТАК 1. Елкаўская СШ, 11 лістапада 2013 г.

Тэма: Методыка навучання рашэнню задач на розных этапах і ўзроўнях навучання фізіцы

Форма работы: семінар-практыкум.

І. Пытанні для абмеркавання:

1. Рашэнне задач як сродак навучання фізіцы.

Мацкевіч І.Г., наст. фізікі СШ №2 г.п. Зэльва

2. Методыка рашэння якасных задач па фізіцы.

Ганчар В.М., наст. фізікі Ялуцавіцкай БШ

3. Метады і спосабы рашэння разліковых задач па фізіцы.

Нічыпар А.І., наст. фізікі Міжэрыцкай СШ

4. Методыка рашэння графічных задач.

Белец В.П., наст. фізікі Князеўскай гімназіі

5. Работа з адоранымі вучнямі, методыка рашэння алімпіядных задач па фізіцы.

Рында І.І., наст. фізікі гімназіі №1 г.п. Зэльва

ІІ. Выступленне з вопыту работы:

Арганізацыя навукова-даследніцкай работы з вучнямі (з вопыту работы).

Сушчэвіч Ж.П., наст. фізікі СШ №3 г.п. Зэльва

IІІ. Практыкум:

1. Наведванне адкрытых урокаў па тэме занятку.

Баброўскі С.М.,

наст. фізікі Елкаўскай СШ

2. Самааналіз ўрокаў.

Баброўскі С.М.,

наст. фізікі Елкаўскай СШ

3. Аналіз і абмеркаванне ўрокаў.

Члены МА

ІV. Распрацоўка метадычных рэкамендацый.

Роўгач Г.С., кіраўнік МА

Літаратура

1. Запрудскі М.І. Пытанні настаўніка да вучняў як сродак навучання – 2012. - № 4;

2. Запрудскі М.І. Як эфектыўна арганізоўваць самастойную дзейнасць вучняў – 2011. – № 5;

3. Каменецкий С.Е., Орехов В.П. Методика решения задач по физике в средней школе. М.: Просвещение, 1971г. - 448с. (Пособие для учителей.)

4.  Луцэвіч А.А., Федаркоў Ч.М. Эксперыментальныя задачы ў сістэме навучання фізіцы – 2011. – № 4; 

5. Маслов И.С. Индивидуальная образовательная траектория учащегося и пути ее реализации на уроках физики – “Фізіка: праблемы выкладання”, 2008 г., № 3

6. Матецкий Н.В., Харазян О.Г. Решение задач как способ систематизации и обобщения знаний учащихся – “Фізіка: праблемы выкладання”, 2007 г., № 2

ЗАНЯТАК 2. Ялуцавіцкая БШ, 6 снежань 2013 г.

Тэма: Арганізацыя дзейнасці педагога па карэкцыі ведаў і ўменняў, удасканаленню навыкаў самакантролю і самаацэнкі вучняў.

Форма работы: семінар-практыкум.

І. Пытанні для абмеркавання:

1. Карэкцыя ведаў і уменняў вучняў як неабходны элемент навучання фізіцы.

Жамойцін В.І., наст. фізікі СШ № 3 г.п. Зэльва

2. Дыдактычныя метады і прыёмы правядзення карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў.

Рудзь Т.І., наст. фізікі Цяглевіцкага дз/с-СШ

3. Самакантроль і самаацэнка вучнямі ўласнай дзейнасці на ўроку.

Баброўскі С.М., наст. фізікі Елкаўскай СШ

ІІ. Выступленне з вопыту работы:

Практычная рэалізацыя пераемнасці ў навучанні фізіцы і матэматыцы.

Белец В.П., наст. фізікі Князеўскай гімназіі

IІІ. Практыкум:

1. Наведванне адкрытага ўрока па тэме занятку.

Ганчар В.М., наст. фізікі Ялуцавіцкай СШ

2. Самааналіз ўрока.

Ганчар В.М., наст. фізікі Ялуцавіцкай СШ

3. Аналіз і абмеркаванне ўрокаў.

Члены МА


V. Распрацоўка метадычных рэкамендацый.

Роўгач Г.С., кіраўнік МА

Літаратура

1. Емельянов В.С. Теоретическая модель процесса формирования умений самоконтроля в обучении – «Современные исследования социальных проблем», №10, 2012 г.

2. Запрудскі, М.І. Аб крытерыях аценкі пазнавальнай дзейнасці вучняў і яе вынікаў – 2012. - № 3

3. Никитина Т., Потапова М. Коррекция знаний и умений по физике. Монография.

4. Сабитова Н.Я. Подготовка к ЕГЭ, коррекция знаний по физике 7-11, Томск, монография.

5. Хмельницкая А.Ю. Формирование оценочных умений учащихся при обучении физике – Ярославский педагогический вестник, №4, 2011 г.

6. Эффективный урок: какой он? / сост. Н.И. Прокопенко. – Мозырь: ИД “Белый ветер”, 2007 г.

7. Якубовская Э.Н. Организация рефлексивной деятельности учащихся на уроке – “Фізіка: праблемы выкладання”, 2008 г., № 5

ЗАНЯТАК 3. СШ № 2 г.п. Зэльва, 7 красавік 2014 г.

Тэма: г


Форма работы: круглы стол.

І. Пытанні для абмеркавання (рыхтуюцца ўсе ўдзельнікі МА):

1. Тэхналогіі навучання, якія прымяняю пры выкладанні фізікі, астраноміі.

2. Мае метадычныя знаходкі гэтага навучальнага года.

ІІ. Прэзентацыя ўласных метадычных напрацовак.

ІІІ. Выступленні з вопыту работы:

1. Выкарыстанне магчымасцей кабінета фізікі для павышэння якасці адукацыі”.

Кавалевіч А.М., наст. фізікі Галынкаўскай СШ

2. Выкарыстанне структурна-лагічных схем і сістэматызуючых табліц у працэсе навучання фізіцы як сродак павышэння якасці ведаў вучняў па прадмету.

Роўгач Г.С., наст. фізікі Дзярэчынскага дз/с-СШ

ІV. Распрацоўка метадычных рэкамендацый.

Роўгач Г.С., кіраўнік МА



VІІI. Рэдакцыйна-выдавецка дзейнасць:

8.1. Даклады па тэарэтычных пытаннях, якія разглядаліся на пасяджэннях МА.

На працягу года, удзельнікі МА

8.2. Метадычныя рэкамендацыі па тэмах пасяджэнняў МА

На працягу года, Роўгач Г.С., кіраўнік МА

8.3. Матэрыялы з вопыту работы удзельнікаў метадычнага аб’яднання.

На працягу года, удзельнікі МА
IХ. Арганізацыя пазакласнай работы па прадметах:

9.1. Правядзенне ва ўстановах прадметных тыдняў.

На працягу года

9.2. Арганізацыя і правядзенне школьных і раённых алімпіяд па фізіцы і астраноміі.

Кастрычнік-лістапад 2013 г.

9.2. Арганізацыя падрыхтоўкі да ўдзелу каманд раёна ў абласной алімпіядзе па фізіцы і астраноміі.

Снежань 2013 – студзень 2014 г.

9.3. Арганізацыя ўдзелу вучняў у рэспубліканскім прадметным конкурсе “Зубраня”.

Снежань 2013 г., удзельнікі МА

9.4. Удзел у навукова-даследніцкай канферэнцыі школьнікаў.



Красавік 2014 г., удзельнікі МА
Кіраўнік МА Роўгач Г.С.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка