Агульныя палажэнні




Дата канвертавання01.05.2016
Памер309.51 Kb.


ГЛАВА 1


АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
1. Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў” (далей “Установа”) – установа агульнай сярэдняй адукацыі, якая забяспечвае рэалізацыю адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, функцыянуе ў складзе І–ХІ класаў.

2. Заснавальнікам Установы з’яўляецца Сенненскі раённы выканаўчы камітэт (далей – Заснавальнік). Органам дзяржаўнага кіравання Установай з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Сенненскага раённага выканаўчага камітэта (далей – Упаўнаважаны орган).

3. Установа з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, штампы са сваім найменнем і рахункі ў банках, якія адкрываюцца ва ўстаноўленным парадку.

4. Установа ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, законамі Рэспублікі Беларусь, дэкрэтамі, указамі і распараджэннямі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, іншымі заканадаўчымі актамі і нарматыўнымі дакументамі Рэспублікі Беларусь, дадзеным Статутам.

5. Поўная назва Установы:

- на беларускай мове – Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”;

- на рускай мове – Государственное учреждение образования «Сенненская школа-интернат для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей».

Скарочаная назва:

- на беларускай мове – Сенненская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

- на рускай мове – Сенненская школа-интернат для детей-сирот и детей, оставшихся без попечения родителей.

6. Маёмасць Установы належыць на правах уласніка Заснавальніку і замацоўваецца на праве аператыўнага кіравання за Установай.

7. Месца знаходжання Установы: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, вёска Свабодная, д.1А


ГЛАВА 2

МЭТЫ, ЗАДАЧЫ, ВІДЫ ДЗЕЙНАСЦІ,

ПРАВЫ І АБЯВЯЗКІ УСТАНОВЫ
1. Асноўнымі мэтамі Установы з’яўляюцца:

- арганізацыя адукацыйнага працэсу, накіраванага на фарміраванне адукаванай, высокамаральнай, усебакова развітай асобы, яе падрыхтоўка да жыцця ў грамадстве;

- стварэнне ўмоў для прафесійнай падрыхтоўкі і атрымання прафесіі праз паэтапнае ўключэнне вучняў у сістэму вытворчай працы па накірунках традыцыйных для Віцебскай вобласці;

- падрыхтоўка да свядомага і адказнага выбару профілю навучання на аснове грунтоўных ведаў, працоўных уменняў і навыкаў;

- выхаванне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, павагі да правоў і свабоды чалавека, любові да Радзімы, прывіцця навыкаў здаровага ладу жыцця.

2. Вядучымі прынцыпамі дзейнасці Установы з’яўляюцца: даступнасць, навуковасць, адзінства нацыянальнага і агульначалавечага ў навучанні і выхаванні, дэмакратычнасць, гуманнасць, варыятыўнасць па зместу адукацыі і арганізацыі адукацыйнага працэсу.

3. Асноўнымі задачамі Установы з’яўляюцца:

- павышэнне якасці адукацыі, удасканаленне адукацыйнага працэсу шляхам творчага развіцця асобы вучня на аснове асобасна-арыентаванага навучання і выхавання з улікам магчымасцяў Установы;

- фарміраванне здаровага ладу жыцця, пашырэнне асяроддзя, якое ўмацоўвае здароўе;

- духоўна-маральнае выхаванне вучняў;

- прафілактыка правапарушэнняў вучняў.

4. Установа, акрамя асноўных функцый, у парадку, прадугледжаным заканадаўствам, можа ажыццяўляць:

- падрыхтоўку дзяцей да навучання на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

- навучальна-вытворчы працэс;

- эксперыментальную i iнавацыйную дзейнасць.

5. Пры арганізацыі выхаваўчага працэсу, ахове правоў, жыцця, здароўя вучняў, развіцця іх талентаў і здольнасцей, умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы, Установа ўзаемадзейнічае з працоўнымі калектывамі прадпрыемстваў, арганізацый, а таксама з установамі аховы здароўя, культуры, спорту, з установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

6. Ва Установе забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, іншых грамадскіх аб’яднанняў, якія маюць палітычныя мэты, а таксама стварэнне і ананімная або іншая супярэчлівая заканадаўству дзейнасць рэлігійных арганізацый.

7. Пры арганізацыі выхаваўчага працэсу ў пазаўрочны час Установа можа ўзаемадзейнічаць з зарэгістраванымі рэлігійнымі аб’яднаннямі з улікам іх станоўчага ўздзеяння на фарміраванне духоўных і культурных традыцый беларускага народа.

8. Установа мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі ў адпаведнасцi з заканадаўствам, на падставе міжнародных дагавораў Рэспублiкi Беларусь, дагавораў, якія заключаюцца паміж Установай і арганізацыяй замежнай дзяржавы (міжнароднай арганізацыяй), міжнародных і нацыянальных праектаў і праграм у сферы адукацыі.

9. Медыцынская дапамога вучням Установы аказваецца ў адпаведнасці з заканадаўствам дзяржаўнымі арганізацыямі аховы здароўя.

10. Установа вядзе архіўную справу і справаводства ў парадку, вызначаным заканадаўствам.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа выкарыстоўвае дакументы, тыпавыя формы, якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

11. Віды дзейнасці, якія ажыццяўляе Установа:

- 80210 агульная сярэдняя адукацыя;

- 85140 іншая дзейнасць па ахове здароўя чалавека;

- 20301 вытворчасць сталярных вырабаў;

- 36140 вытворчасць іншай мэблі;

- 18210 вытворчасць спецадзення;

- 17400 вытворчасць пасцельнай бялізны.

Віды дзейнасці, на здзяйсненне якіх патрабуецца спецыяльны дазвол (ліцэнзія):

- падрыхтоўка трактарыстаў-машыністаў катэгорыі “А”.

12. Мова навучання ва Установе – беларуская. Мова выхавання – беларуская і руская. Справаздача ва Установе вядзецца на беларускай і (або) рускай мове.

13. Установа самастойная ў ажыццяўленні адукацыйнай, навуковай, навукова-тэхнічнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі, падбору і расстаноўцы кадраў і іншай дзейнасці ў межах, якія ўстаноўлены заканадаўствам.

14. Установа ў адпаведнасці з заканадаўствам мае права:

14.1. ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць;

14.2. фарміраваць структуру і штатны расклад Установы;

14.3. ажыццяўляць дзейнасць, якая прыносіць даходы;

14.4. удзельнічаць у навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай і інавацыйнай дзейнасці, дзейнасці па навукова-метадычнаму забеспячэнню адукацыі;

14.5. уваходзіць у склад асацыяцый (саюзаў) і іншых аб'яднанняў некамерцыйных арганізацый;

14.6. ажыццяўляць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, у тым ліку знешнегандлёвую дзейнасць.

15. Іншыя правы Установы ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

16. Установа абавязана забяспечваць:

16.1. якасць адукацыі;

16.2. распрацоўку і зацвярджэнне ва ўстаноўленым парадку структурных элементаў навукова-метадычнага забеспячэння адукацыі, яго ўдасканаленне;

16.3. падбор, прыём на працу і расстаноўку кадраў, павышэнне іх кваліфікацыі;

16.4. матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з усталяванымі санітарнымі нормамі, правіламі і гігіенічнымі нарматывамі;

16.5. стварэнне бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

16.6. распрацоўку і прыняцце Правілаў унутранага распарадку для вучняў, Правілаў унутранага працоўнага распарадку для работнікаў Установы;

16.7. маральнае і матэрыяльнае стымуляванне вучняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы;

16.8. меры сацыяльнай абароны вучняў;

16.9. стварэнне неабходных умоў для арганізацыі харчавання і медыцынскай дапамогі, пражывання вучняў;

16.10. садзейнічанне ўпаўнаважаным дзяржаўным органам у правядзенні кантролю за забеспячэннем якасці адукацыі.

17. Іншыя абавязкі Установы ўстанаўлiваюцца Кодэксам Рэспублiкi Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства.

18. Установа ва ўстаноўленых заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прававых нормах нясе адказнасць за рэалізацыю канстытуцыйных правоў асобы вучня на атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, яе якасці і адпаведнасці патрабаванням адукацыйных стандартаў, за выбар форм арганізацыі вучэбнага і выхаваўчага працэсу з улікам узроставых, псіхафізіялагічных асаблівасцей, схільнасцей, здольнасцей, інтарэсаў вучняў, патрабаванняў аховы жыцця і здароўя дзяцей і падлеткаў.

19. Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу Установа выкарыстоўвае дакументы, тыпавыя формы якіх зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 3

СТРУКТУРА УСТАНОВЫ


  1. Да структурных падраздзяленняў Установы адносяцца сектар сацыяльна-выхаваўчай работы, сектар вучэбнай работы, сектар прафесійнай падрыхтоўкі, вытворчай і працоўнай дзейнасці, сектар жыццезабеспячэння, бухгалтэрыя.

Сектар сацыяльна-выхаваўчай работы:

- цэнтр сацыяльна-выхаваўчай работы;

- сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба;

- спартыўна-аздараўленчы комплекс;

- цэнтр сацыяльна-бытавой адаптацыі.

Сектар вучэбнай работы:



  • вучэбна-метадычны цэнтр;

  • інфармацыйна-рэсурсны цэнтр (бібліятэка);

  • цэнтр інфармацыйных тэхналогій.

Сектар прафесійнай падрыхтоўкі, вытворчай і працоўнай дзейнасці:

  • цэнтр падрыхтоўкі сталяроў;

  • цэнтр падрыхтоўкі швачак;

  • цэнтр падрыхтоўкі трактарыстаў-машыністаў;

  • вучэбна-доследны ўчастак (Гаспадарка).

Сектар жыццезабеспячэння:

  • пункт медыцынскай дапамогі;

  • харчавальны блок;

  • пральня;

  • гаражы;

  • складскія памяшканні;

  • ваданапорная вежа і помпавая станцыя;

  • ачышчальныя збудаванні.

2. Вучэбна-доследны ўчастак (далей – Гаспадарка) – структурнае падраздзяленне Установы, якое служыць для выканання наступных задач:

2.1. правядзення ўрокаў па вучэбных прадметах «Біялогія», “Геаграфія” «Чалавек і свет» і працоўнай практыкі вучняў;

2.2. арганiзацыі вучэбна-даследчай дзейнасці вучняў;

2.3. арганізацыі грамадска-карыснай працы і пазаўрочнай працоўнай і творчай дзейнасцi вучняў;

2.4. прафарыентацыйнай работы;

2.5. арганізацыі дапрафесійнай падрыхтоўкі вучняў па прафесіі “Агароднік” і вытворчай практыкі.

3. Для ажыццяўлення дзейнасці гаспадаркі Установе рашэннем Сенненскага райвыканкама прадстаўлены зямельныя ўчасткі.

4. Гаспадарка:

- выкарыстоўвае зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з іх прызначэннем і ўмовамі, на якіх яны прадастаўлены;

- забяспечвае культуру землекарыстання і жывёлагадоўлі, рацыянальнае выкарыстанне замацаваных зямельных участкаў, маёмасці і прыродных рэсурсаў;

- забяспечвае выкананне санітарна-гігіенічных нормаў і правілаў, супрацьпажарных патрабаванняў, мерапрыемстваў па ахове працы і стварэнні бяспечных умоў;

- выконвае правілы і нормы па ахове раслін, а пры ўзнікненні неабходнасці ўдзельнічае ў мерапрыемствах па іх ахове, ажыццяўляемых упаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і іх службовымі асобамі;

- выконвае заагігіенічныя нормы, ветэрынарныя правілы і мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне захворванняў і падзяжу жывёл пры ажыццяўленні дзейнасці па іх утрыманні, а таксама пры эксплуатацыі аб′ектаў, звязаных з утрыманнем жывёл;

- прытрымліваецца прадпісанняў ветэрынарных спецыялістаў пры правядзенні адпаведных каранцінных, абмежавальных або ветэрынарных мерапрыемстваў;

- ажыццяўляе іншыя правы і абавязкі, ускладзеныя на яе Палажэннем аб гаспадарцы, што зацвярджаецца дырэктарам Установы.

5. У структуры Гаспадаркі могуць стварацца наступныя аддзелы:

5.1. аддзел ахаванага грунта – для вырошчвання агародніны, кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых раслін, расады, размнажэння пладова-ягадных і дэкаратыўных раслін у парніках;

5.2. вытворчае падраздзяленне па вырошчванню сельскагаспадарчых культур (уключае таксама парк сельскагаспадарчай тэхнікі) – для вырошчвання па сістэме севазвароту гародніны, бульбы, садавіны, пладова-ягадных культур і іншых сельскагаспадарчых культур і раслін;

5.3. гадавальнік пладова-ягадных і дэкаратыўных культур – для вырошчвання сажанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустарнікаў;

5.4. заалагічны аддзел – пчальнік і стайня;

5.5. аддзел ландшафтнага і пакаёвага дызайну – для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, дрэвавых і куставых раслін, планіроўкі азелянення прышкольнай тэрыторыі і вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

5.6. экалагічны аддзел – для забеспячэння функцыянавання экалагічнай сцежкі.

6. Расклад заняткаў з вучнямі ў Гаспадарцы распрацоўваецца паводле плана работы Гаспадаркі, які з′яўляецца часткай плана работы Установы і зацвярджаецца дырэктарам Установы.

7. Сельскагаспадарчая прадукцыя, якая вырашчана ў Гаспадарцы, выкарыстоўваецца для арганізацыі харчавання выхаванцаў, закладкі насеннага фонду, на продаж насельніцтву і юрыдычным асобам.

8. Вытворчыя (вучэбна-вытворчыя) майстэрні, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі, як структурныя падраздзяленні Установы, ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце ”Працоўнае навучанне“ на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі працоўнага навучання, грамадска-карыснай, прадукцыйнай працы вучняў, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).

Палажэнне аб вытворчай (вучэбна-вытворчай) майстэрні або вучэбна-вытворчым камбінаце працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі распрацоўваецца Установай.



ГЛАВА 4


ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ УДЗЕЛЬНІКАЎ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ
1. Удзельнікамі адукацыйнага працэсу ва Установе з’яўляюцца вучні, выхаванцы (асобы, якія не навучаюцца, але знаходзяццана дзяржаўным забеспячэнні ва Установе, у дачыненні да якіх рэалізуюцца праграма выхавання), педагагічныя работнікі.

2. Ва Установу прымаюцца дзеці-сiроты i дзеці, якiя засталiся без апекi бацькоў, ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

Пры наяўнасці неабходных умоў сумесна са старэйшымі братамі і сёстрамі ў школу-інтэрнат могуць прымацца дзеці ва ўзросце ад 3 гадоў.

3. У асобных выпадках асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў ва ўзросце 18 і больш гадоў могуць навучацца і выхоўвацца ў школе-інтэрнаце да завяршэння навучання на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

4. Класы фарміруюцца напаўняльнасцю не больш за 20 вучняў.

5. Рознаўзроставыя выхаваўчыя групы напаўняльнасцю не больш за 12 вучняў.

6. На кожнае дзіця ці падлетка, якія накіроўваюцца ва Установу(акрамя тых, якія накіроўваюцца ва Установу на падставе рашэння камісіі па справах непаўналетніх аб прызнанні патрэбы ў дзяржаўнай дапамозе), прадастаўляюцца дакументы:


  • асабовая картка вучня ці пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі вучня або ведамасць адзнак з класнага журнала аб бягучых адзнаках;

  • рашэнне выканаўчага камітэта раённага (гарадскога) органа ўлады аб накіраванні дзіцяці ў дзяржаўную ўстанову;

  • накіраванне ўпраўлення адукацыі абласнога выканаўчага камітэта;

  • пасведчанне аб нараджэнні ў арыгінале, а пры дасягненні 16-гадовага ўзросту таксама пашпарт;

  • медыцынская даведка аб стане здароўя;

  • медыцынская даведка аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі;

  • дакументы, падцвярджаючыя статус дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, прадугледжаныя артыкуламі 4 і 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2005 года ”Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сiрот i дзяцей, якiя засталiся без апекi бацькоў“ ;

  • даведка аб наяўнасці і месца жыхарстве братоў, сясцёр і іншых блізкіх сваякоў;

  • даведка аб маёмасці, што засталася пасля смерці бацькоў, іншай маёмасці (дарэнні і інш.) звесткі аб асобах, што адказваюць за яе захаванне;

  • дакументы аб замацаванні жылой плошчы за непаўналетнімі або рашэнне выканаўчага і распарадчага органа аб пастаноўцы на ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў;

- копія рашэння суда аб спагнанні сродкаў з абавязаных асоб на ўтрыманне дзіцяці ў дзяржаўнай установе.

7. На кожнае дзіця, якое накіроўваецца ва Установу на падставе рашэння камісіі па справах непаўналетніх аб прызнанні патрэбы ў дзяржаўнай дапамозе, прадастаўляюцца дакументы:



  • асабовая картка вучня ці пасведчанне аб агульнай базавай адукацыі вучня або ведамасць адзнак з класнага журнала аб бягучых адзнаках;

  • рашэнне каміссіі па справах непаўналетніх аб прызнанні патрэбы ў дзяржаўнай дапамозе;

  • рашэнне выканаўчага камітэта раённага (гарадскога) органа ўлады аб накіраванні дзіцяці ў дзяржаўную ўстанову;

  • накіраванне ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама;

  • пасведчанне аб нараджэнні ў арыгінале, а пры дасягненні 16-гадовага ўзросту таксама пашпарт;

  • медыцынская даведка аб стане здароўя;

- медыцынская даведка аб адсутнасці кантактаў з інфекцыйнымі хворымі.

8. Грамадзяне, якія жадаюць прыняць выхаванца Установы, у перыяд канікул, выхадных дзён, дзяржаўных святаў і святочных дзён, якія з’яўляюцца непрацоўнымі, прадастаўляюць станоўчае заключэнне аддзела адукацыі, спорту і турызму па месцу жыхарства. У гэтым выпадку паміж кіраўніком Установы і грамадзянінам заключаецца дагавор аб умовах выхавання і ўтрымання дзяцей па форме, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

9. Установа ажыццяўляе постінтэрнатнае суправаджэнне выпускнікоў на працягу двух гадоў пасля спынення знаходжання ў школе-інтэрнаце. Мэтай постінтэрнатнага суправаджэння з'яўляецца садзейнічанне сацыяльнай адаптацыі і паспяховай інтэграцыі выпускнікоў у грамадства.

10. Вучні (выхаванцы) маюць правы :

- на атрыманне адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі праграмамі;

- на стварэнне спецыяльных умоў для атрымання адукацыі з улікам асаблівасцей іх псіхафізічнага развіцця;

- на ахову жыцця і здароўя ў час адукацыйнага працэсу;

- на бясплатнае псіхолага-медыка-педагагічнае абследаванне ў дзяржаўных цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі;

- на бясплатнае карыстанне падручнікамі і дапаможнікамі;

- на канікулы;

- на дапамогу педагагічных работнікаў у авалоданні ведамі;

- на бясплатнае карыстанне бібліятэкай, вучэбнай, вытворчай, навуковай і культурна-спартыўнай базай Установы;

- на прававую і сацыяльную абароненасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;

- на павагу асобы;

- на заахвочванне і ўзнагароды за поспехі ў вучэбнай, спартыўна-масавай, грамадскай, навуковай, навукова-тэхнічнай, эксперыментальнай, інавацыйнай дзейнасці, а таксама адукацыйных мерапрыемствах;

- прадстаўляць Установу на конкурсах, алімпіядах, аглядах, спаборніцтвах і іншых мерапрыемствах у адпаведнасці са сваімі магчымасцямі;

- выбіраць і быць абранымі ў органы вучнёўскага самакіравання;

- на адкрытую ацэнку сваіх ведаў, своечасовае паведамленне пра тэрміны правядзення кантрольных работ, зрэзаў, тэстаў, экзаменаў.

11. Вучні (выхаванцы) абавязаны:

- добрасумленна і адказна адносіцца да засваення зместу адукацыйных праграм, праграм выхавання;

- быць дысцыплінаванымі, клапаціцца пра гонар класа, школы, падтрымліваць яе традыцыі;

- клапаціцца пра сваё здароўе, імкнуцца да маральнага, духоўнага і фізічнага развіцця і самаўдасканалення;

- выконваць патрабаванні ўстаноўленых дакументаў, правілаў унутранага распарадку для вучняў;

- паважаць гонар і годнасць іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- ашчадна адносіцца да маёмасці Установы;

- прытрымлівацца класічнага дзелавога стылю адзення;

- падпарадкоўвацца загадам і вусным распараджэнням дырэктара Установы і яго намеснікаў, патрабаванням педагагічных і іншых работнікаў Установы і вучнёўскага самакіравання, выконваць Статут Установы;

- добрасумленна выконваць дамашнія заданні.

12. Вучню (выхаванцу) Установы забараняецца:

- мець пры сабе небяспечныя прадметы, асабліва зброю, патроны, петарды і г.д.;

- пачынаць і правакаваць бойкі;

- ужываць і мець алкагольныя напоі, наркатычныя і псіхатропныя сродкі;

- курыць у памяшканнях і на тэрыторыі Установы;

- удзельнічаць у азартных гульнях;

- дапускаць крадзеж, вандалізм, нанасіць наўмысна шкоду маёмасці Установы, уласнасці вучняў і работнікаў;

- насіць у памяшканні школы-інтэрната галаўныя ўборы;

- прыносіць на ўрокі плэеры, мабільныя тэлефоны, іншыя каштоўныя рэчы і карыстацца імі без дазволу настаўніка;

- карыстацца дэкаратыўнай касметыкай, насіць упрыгожванні;

- карыстацца ненарматыўнай лексікай.

13. Пры заканчэнні перыяду знаходжання ва Установе вучням (выхаванцам) выдаецца:



  • дакумент аб адукацыі;

  • пасведчанне аб нараджэнні, а пры дасягненні 16-гадовага ўзросту таксама пашпарт;

  • даведка аб знаходжанні ў школе-інтэрнаце;

  • даведка аб стане здароўя;

  • дакументы, якія пацвярджаюць страту бацькоў;

  • звесткі аб братах, сёстрах, блізкіх сваяках;

  • дакументы, якія пацвярджаюць яго права на маёмасць, грашовыя сродкі, якія ён атрымаў у спадчыну, на жылую плошчу, якую раней займаў ён (яна) ці бацькі, пенсіённая, ашчадная кніжка і іншыя дакументы, калі такія былі ў асабовай справе.

14. Выпускнікі пры накіраванні пасля заканчэння Установы ў другія ўстановы адукацыі ці на працаўладкаванне забяспечваюцца адзеннем і грашовымі сродкамі паводле пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

ГЛАВА 5


ПЕДАГАГІЧНЫЯ РАБОТНІКІ, ІНШЫЯ РАБОТНІКІ УСТАНОВЫ
1. Да педагагічных работнікаў Установы адносяцца асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, праграм прафесійнай падрыхтоўкі і ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю Установы, яе структурнымі падраздзяленнямі.

2. Да іншых работнікаў Установы адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

Правы і абавязкі іншых работнікаў Установы ўстанаўлiваюцца заканадаўствам, лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Установы, іх працоўнымі дагаворамі.

3. Патрабаванні, якія прад′яўляюцца да педагагічных работнікаў:

3.1. На педагагічную работу прымаюцца асобы, якія маюць неабходную вышэйшую або сярэднюю спецыяльную педагагічную адукацыю з прадстаўленнем адпаведных пацвярджаючых дакументаў.

Кваліфікайцыйныя патрабаванні да педагагічных работнікаў вызначаюцца кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

3.2. Педагагічную дзейнасць не могуць ажыццяўляць асобы:

3.2.1. пазбаўленыя права займацца педагагічнай дзейнасцю;

3.2.2. якія маюць судзімасць;

3.2.3. прызнаныя недзеяздольнымі або абмежавана дзеяздольнымi;

3.2.4. якія не маюць права займацца педагагічнай дзейнасцю ў выпадках, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.

3.3. Пры ўзнікненні ў перыяд ажыццяўлення педагагічнай дзейнасці абставін, якія перашкаджаюць яе ажыццяўленню і прадугледжаных пунктам гэтай главы, ажыццяўленне педагагічнай дзейнасці спыняецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

4. Педагагічныя работнікі:

4.1. маюць правы:

- мець устаноўленую нарматывамі поўную педагагічную нагрузку. Педагагічная нагрузка, аб’ем якой меншы, чым норма на стаўку заработнай платы, дапускаецца толькі з пісьмовай згоды работніка;

- абарону прафесійнай годнасці і гонару;

- забеспячэнне ўмоў для ажыццяўлення прафесійнай дзейнасці;

- творчую ініцыятыву, свабоду выбару педагагічна абаснаваных формаў і метадаў навучання і выхавання, вучэбных выданняў і сродкаў навучання;

- доступ да вучэбнай праграмы, вучэбна-метадычнай дакументацыі, інфармацыйна-метадычнага забеспячэння адукацыі;

- удзел у навуковай, эксперыментальнай, інавацыйнай, міжнароднай дзейнасці Установы;

- удзел у кіраванні Установай;

- павышэнне кваліфікацыі;

- маральнае і матэрыяльнае заахвочванне за поспехі ў педагагічнай дзейнасці;

- аб’яднанне ў прафесійныя саюзы, іншыя грамадскія арганізацыі, дзейнасць якіх не супярэчыць заканадаўству;

- выбірацца і быць выбраным у органы самакіравання;

- на атэстацыю ў адпаведнасці з парадкам, устаноўленым Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

- на працоўны і сацыяльны водпуск, на атрыманне пенсіі за выслугу гадоў, сацыяльныя гарантыі і кампенсацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

4.2. абавязаны:

- ажыццяўляць сваю дзейнасць на узроўні, які забяспечвае рэалізацыю адукацыйных праграм;

- захоўваць прававыя, маральныя і этычныя нормы;

- паважаць годнасць і гонар вучняў (выхаванцаў) і іншых удзельнікаў адукацыйнага працэсу;

- павышаць свой прафесійны ўзровень, праходзіць атэстацыю;

- захоўваць спецыяльныя ўмовы, неабходныя для атрымання адукацыі асобамі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

- аказваць уздзеянне на фарміраванне ў вучня якасцей грамадзяніна, патрыёта, культуры паводзін;

- выбіраць найбольш аптымальныя тэхналогіі і формы навучання;

- валодаць высокімі маральнымі якасцямі;

- прапагандаваць педагагічныя веды, весці работу са сваякамі выхаванцаў;

- выконваць загады і распараджэнні дырэктара Установы і яго намеснікаў, рашэнняў, прынятых педагагічным саветам.

5. Педагагічныя работнікі і іншыя работнікі Установы ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь нясуць адказнасць за пашкоджанне будынкаў і памяшканняў Установы, вучэбнага абсталявання, інвентара і іншай маёмасці.

6. Прыём на працу і звальненне педагагічных работнікаў і іншых работнікаў Установы ажыццяўляецца яе дырэктарам у адпаведнасці з заканадаўствам.

7. Аплата працы работнікам Установы ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, дзеючым ва ўстанове палажэннем аб матэрыяльным стымуляванні.

8. Павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў забяспечвае Упаўнаважаны орган у вызначаным заканадаўствам парадку.


ГЛАВА 6

КІРАВАННЕ УСТАНОВАЙ


1. Кіраванне Установай ажыццяўляе дырэктар, які ў сваёй дзейнасці ўзаемадзейнічае з органамі самакіравання Установы.

2. Дырэктар Установы прызначаецца і звальняецца Упаўнаважаным органам. Намеснікі дырэктара прызначаюцца і звальняюцца дырэктарам Установы. Дырэктар і намеснікі дырэктара забяспечваюць выкананне заканадаўства Рэспублікі Беларусь, рашэнняў дзяржаўных органаў кіравання.

3. Функцыянальныя абавязкі дырэктара, яго намеснікаў вызначаюцца тарыфна-кваліфікацыйнымі характарыстыкамі.

4. Дырэктар нясе адказнасць за якасць і эфектыўнасць работы Установы, умовы працы работнікаў, ахову правоў, жыцця і здароўя дзяцей, прадстаўляе без даверанасці інтарэсы Установы ў дзяржаўных органах і арганізацыях, у судзе.

5. Дырэктар Установы ажыццяўляе:

- кантроль за ходам і вынікамі адукацыйнага працэсу, прымае на работу і звальняе ва ўстаноўленым парадку педагагічных і іншых работнікаў Установы, вызначае іх абавязкі;

- размяркоўвае і нясе адказнасць за ўстанаўленне нагрузкі педагагічным работнікам;

- ва ўстаноўленым парадку набывае, арэндуе, заказвае абсталяванне і іншыя матэрыяльныя рэсурсы ў юрыдычных і фізічных асоб па безнаяўнаму разліку, выдае даверанасці, заключае дагаворы з арганізацыямі і фізічнымі асобамі, у тым ліку з выхаванцамі Установы, на выкананне разнастайных відаў работ па рамонце Установы, афармленню і гаспадарчым утрыманні яе памяшканняў, збудаванняў і інш.;

- заключае дагаворы на аказанне паслуг грамадзянам, а таксама арганізацыям;

- самастойна распараджаецца сродкамі, атрыманымі ад дзейнасці, якая прыносіць даходы;

- адмяняе рашэнні педсаветаў у тых выпадках, калі яны супярэчаць дадзенаму Статуту;

- выдае загады, распараджэнні і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі работнікамі Установы.

6. Да органаў самакіравання Установы адносяцца:

- Савет Установы;

- педагагічны савет Установы;

- савет прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.

7. Асноўным органам самакіравання Установы з'яўляецца Савет, які ўзначальвае дырэктар Установы. Савет Установы ствараецца ў мэтах рашэння асноўных пытанняў дзейнасці Установы.

8. Састаў Савета фарміруецца з прадстаўнікоў выхаванцаў, кіраўнікоў структурных падраздзяленняў, педагагічных і іншых работнікаў Установы.

9. У склад Cавета могуць уваходзіць прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў і іншых арганізацый.

10. Агульная колькасць членаў Cавета сем або дзевяць чалавек. Колькасны састаў Cавета фарміруецца ў наступнай прапорцыі:

25% – прадстаўнікі выхаванцаў Установы;

75% – прадстаўнікі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў Установы, педагагічных і іншых работнікаў Установы, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый.

11. Персанальны склад Cавета зацвярджаецца кіраўніком Установы.

Тэрмін паўнамоцтваў Cавета – 3 гады. Пры выбыцці каго небудзь з членаў Савета дазваляецца выбар і ўвядзенне ў склад Савета другога прадстаўніка ад адпаведнага структурнага подраздзялення.

12. Законным прадстаўніком вучняў (выхаванцаў) у школе-інтэрнаце з’яўляецца дырэктар Установы, які уваходзіць у склад Савета бязвыбарным шляхам.

Прадстаўнікі вучняў абіраюцца адкрытым галасаваннем у групах і на сходзе вучнёўскага самакіравання.

Прадстаўнікі структурных падраздяленняў Установы абіраюцца адкрытым галасаваннем на сходах у структурных падраздяленнях.

Прадстаўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, іншых дзяржаўных органаў, арганізацый – заказчыкаў кадраў, грамадскіх аб’яднанняў, іншых арганізацый уключаюцца ў склад Савета на аснове прапаноў кіраўнікоў названых органаў і арганізацый.

13. Педагагічны савет з’яўляецца калегіяльным органам, да кампетэнцыі якога адносяцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу, вызначэнне шляхоў рэалізацыі зместу адукацыі, правядзення атэстацыі і выпуску вучняў, павышэння метадычнага ўзроўню педагагічных работнікаў.

14. Савет па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх:

- садзейнічае папярэджанню безнагляднасці, правапарушэнняў непаўналетніх, выяўляе і ліквідуе іх прычыны і ўмовы;

- забяспечвае комплексны калегіяльны падыход па абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх;

- стварае ўмовы для сацыяльнай, псіхолага-педагагічнай рэабілітацыі непаўналетніх;

- вырашае канфліктныя сітуацыі ў калектыве непаўналетніх.

Тэрмін паўнамоцтваў савета Установы па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэннях непаўналетніх – 1 год.

15. Кампетэнцыя, састаў, арганізацыя дзейнасці Савета Установы, педагагічнага савета, савета па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэннях непаўналетніх, вызначаюцца палажэннямі аб гэтых органах самакіравання, якія зацверджаны Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


ГЛАВА 7

АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ


1. Адукацыйны працэс ва Установе арганізуецца па навучальных гадах і павінен забяспечыць якасць адукацыі, ахову жыцця і здароўя вучняў у час адукацыйнага працэсу, падтрыманне іх працаздольнасці на працягу вучэбнага дня, тыдня, навучальнага года, неабходную рухальную актыўнасць, развіццё іх творчых здольнасцей, прыцягванне да розных відаў сацыяльна значнай дзейнасці, а таксама сацыяльна-педагагічную падтрымку вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі.

Атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі ў выпадках, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, суправаджаецца бягучай, прамежкавай і выніковай атэстацыяй.

2. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях у тэрміны, якія вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

3. На працягу навучальнага года для вучняў Установы ўстанаўліваюцца восеньскія, зімовыя і веснавыя канікулы агульнай працягласцю не менш за трыццаць дзён, а для вучняў I і II класаў у III чвэрці (трэці тыдзень месяца) – дадатковыя канікулы працягласцю ў адзін тыдзень.

Тэрміны канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

4. Вучэбныя заняткі ва Установе праводзяцца ў першую змену.

5. Вывучэнне беларускай, рускай і адной замежнай мовы (англійскай) у школе-інтэрнаце з’яўляецца абавязковым, за выключэннем асобных катэгорый дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця, для якіх вывучаемыя мовы вызначаюцца нарматыўна-прававымі актамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

6. Адукацыйны працэс арганізуецца ў рэжыме 6-дзённага вучэбнага тыдня, які ўключае 5-дзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень для правядзення з вучнямі заняткаў прафесійнай падрыхтоўкі, спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, уключаючы арганізацыйна-выхаваўчую работу, арганізацыю працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб'ектах.

8. Адукацыйны працэс арганізуецца Установай з мэтай засваення вучнямі зместу наступных відаў адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі:

- адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі;

- адукацыйнай праграмы базавай адукацыі;

- адукацыйнай праграмы сярэдняй адукацыі;

- адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі.

9. Вучэбна-праграмная дакументацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, якая рэгламентуе адукацыйны працэс і ўмовы, неабходныя для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, вызначана артыкулам 167 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

10. Адукацыйный працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класах або індывідуальна.

11. Пры стварэнні класаў інтэграванага навучання і выхавання ва Установе неабходна ўлічваць, што колькасць асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця не павінна перавышаць больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці вучняў.

Камплектаванне класаў інтэграванага навучання і выхавання ў залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 14 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

12. Камплектаванне спецыяльных класаў у залежнасці ад структуры і ступені цяжкасці псіхафізічных парушэнняў асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктам 13 артыкула 268 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

13. Арганізацыя адукацыйнага працэсу ў класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класах ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі аб парадку стварэння спецыяльных груп, груп інтэграванага навучання і выхавання, спецыяльных класаў, класаў інтэграванага навучання і выхавання і арганізацыі адукацыйнага працэсу ў іх, зацвярджаемай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

14. З мэтай фізічнага развіцця, удасканалення рухальнай актыўнасці вучняў, накіраванай на ўмацаванне іх здароўя, Установа ў пачатку навучальнага года размяркоўвае вучняў з улікам стану здароўя па выніках іх медыцынскага абследавання ў арганізацыях аховы здароўя на асноўную медыцынскую групу, падрыхтоўчую медыцынскую групу, спецыяльную медыцынскую групу і групу лячэбнай фізічнай культуры.

15. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ ажыццяўляецца сумесна для вучняў, якія аднесены па стану здароўя да асноўнай медыцынскай групы і падрыхтоўчай медыцынскай групы. Пры гэтым вучні асноўнай медыцынскай групы выконваюць патрабаванні вучэбнай праграмы без абмежаванняў, а вучні падрыхтоўчай медыцынскай групы – у адпаведнасці з індывідуальнымі рэкамендацыямі доктара. Вучэбныя заняткі, як правіла, праводзяцца паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат).

16. Вывучэнне вучэбнага прадмета ”Фізічная культура і здароўе“ з вучнямі, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, ажыццяўляецца ў групах, напаўняльнасць кожнай з якой складае ад 8 да 15 вучняў незалежна ад іх узросту, полу і дыягназу захворвання, з выкарыстаннем адпаведнай вучэбнай праграмы, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь па ўзгадненні з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Колькасць груп і іх склад на пачатак навучальнага года зацвярджаюцца дырэктарам Установы.

17. Заняткі з вучнямі, якія аднесены па стану здароўя да групы лячэбнай фізічнай культуры, праводзяцца медыцынскімі работнікамі ва Установе па праграмах, зацверджаных Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

18. Вучні, якія аднесены па стану здароўя да спецыяльнай медыцынскай групы, групы лячэбнай фізічнай культуры, а таксама вучні, якія часова вызвалены ад вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, прысутнічаюць на ўроках і могуць прыцягвацца настаўнікам фізічнай культуры да несупрацьпаказаных ім відаў вучэбнай дзейнасці.

19. Ва Установе ўстанаўліваюцца наступныя формы вучэбных заняткаў: урокі, назіранні, экскурсіі, карэкцыйныя заняткі (для вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця) і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі), заняткі па фізічнай рэабілітацыі і практыка (медыцынская, творчая, працоўная, вытворчая), вучэбна-палявыя зборы, грамадска-карысная праца.

20. Вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах, якія вызначаны вучэбным планам Установы для абавязковага вывучэння, дапаўняюцца самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў.

21. Вучням даецца магчымасць выбару факультатыўных заняткаў, у тым ліку для вывучэння асобных вучэбных прадметаў на павышаным узроўні.

22. Вучэбныя гадзіны, якія вызначаны вучэбным планам Установы на правядзенне факультатыўных заняткаў, выкарыстоўваюцца на адну або некалькі груп у залежнасці ад зробленага вучнямі выбару.

23. Групы для правядзення факультатыўных заняткаў камплектуюцца з вучняў аднаго або паралельных класаў у колькасці не менш за 3 вучні.

24. Вучэбныя дасягненні вучняў на факультатыўных занятках ацэньваюцца слоўна на змястоўна-ацэначнай аснове без выстаўлення адзнак.

25. Склад груп для правядзення факультатыўных заняткаў зацвярджаецца загадам дырэктара.

26. Стымулюючыя і падтрымліваючыя заняткі праводзяцца пры напаўняльнасці груп не менш за 3 вучні, не ўлічваюцца ў максімальную дапушчальную вучэбную нагрузку на аднаго вучня ў кожным класе ў тыдзень і не з′яўляюцца сістэматычнымі для правядзення.

27. Штодзённая колькасць абавязковых вучэбных заняткаў ва Установе і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, які складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў і правілаў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца дырэктарам Установы.

28. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку па асновах бяспекі жыццядзейнасці і радыяцыйнай бяспецы, а таксама стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі, карэкцыйныя заняткі, плануюцца асобным раскладам, які зацвярджаецца дырэктарам.

29. Працягласць перапынкаў памiж абавязковымі вучэбнымі заняткамі, паміж абавязковымі вучэбнымі заняткамі і факультатыўнымі і іншымі заняткамі (кансультацыямі) вызначаецца Установай, зыходзячы з неабходнасцi забеспячэння арганiзацыi харчавання выхаванцаў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў і правілаў.

30. Выхаваўчы працэс ў групе ажыццяўляюць выхавальнікі паводле планаў выхаваўчай работы і сваіх функцыянальных абавязкаў. Выхаваўчы працэс ў класах падчас вучэбнах заняткаў ажыццяўляюць класныя кіраўнікі паводле планаў выхаваўчай работы і сваіх функцыянальных абавязкаў.

31. Установа праводзіць фізкультурна-аздараўленчую і спартыўна-масавую работу ў адпаведнасці з каляндарным планам правядзення фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемстваў і спартыўных спаборніцтваў на бягучы навучальны год.

Спартыўна-масавыя, фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы праводзяцца настаўнікамі, выхавальнікамі І–ХІ класаў (груп), настаўнікамі, якія ажыццяўляюць адукацыйны працэс па вучэбным прадмеце ”Фізічная культура і здароўе“, і іншымі настаўнікамі пасля праходжання iнструктажу па ахове працы ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

32. Па завяршэнні навучальнага года:

- з вучнямі Х класа праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты), на якія выдзяляецца 30 вучэбных гадзін;

- з вучнямі V–VII класаў установы на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны ў дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на кожны з адзначаных класаў). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі вызначае педагагічны савет Установы.

- з вучнямі VIII і Х класаў, якія засвойваюць змест адукацыйнай праграмы прафесійнай падрыхтоўкі, арганізуецца вытворчая практыка паводле вучэбнага плана прафесійнай падрыхтоўкі.
ГЛАВА 8

АГУЛЬНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ДА ПРЫЁМУ АСОБ

ДЛЯ АТРЫМАННЯ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

І ІХ АДЛІЧЭННЯ З УСТАНОВЫ


1. Накіраванне ва Установу выдаецца ўпраўленнем адукацыі Віцебскага аблвыканкама на падставе рашэння выканаўчага і распарадчага органа па месцы жыхарства дзіцяці аб уладкаванні яго ў школу-інтэрнат на дзяржаўнае забяспячэнне.

2. Вучні (выхаванцы) адлічваюцца з Установы:

2.1. пры атрыманні агульнай базавай адукацыі з паслядоўным уладкаваннем на вучобу ці працу;

2.2. пры атрыманні агульнай сярэдняй адукацыі з паслядоўным уладкаваннем на вучобу ці працу;

2.3. датэрмінова.

3. Навучэнцы адлічваюцца датэрмінова ў наступных выпадках:

3.1. у выпадку пераводу на падставе загаду ўпраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама ў іншую ўстанову адукацыі;

3.2. у выпадку паступлення ва ўстанову прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі або ва ўстанову сярэдняй спецыяльнай адукацыі пасля завяршэння навучання ў X класе на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

3.3. у выпадку змяшчэння дзіцяці на сямейную форму выхавання на падставе рашэння выканаўчага і распарадчага органа ў апякунскую або прыёмную сям’ю;

3.4. у выпадку ўсынаўлення, аднаўлення бацькоўскіх правоў на падставе рашэння суда;

3.5. па асабістым жаданні паўналетняга вучня (выхаванца), яго асабовай заявы на імя дырэктара, пры наяўнасці дакумента аб прыёме на працу;

4. Паўналетнія вучні (выхаванцы) адлічваюцца датэрмінова па ініцыятыве Установы ў выпадку:

4.1. непаспяховасці па трох і больш вучэбных прадметах;

4.2. непраходжання выніковай атэстацыі без уважлівых прычын па завяршэнні навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі;

4.3. сістэматычнага (паўторнага на працягу навучальнага года) невыканання або неадпаведнага выканання абавязкаў выхаванцам, калі да яго раней прымяняліся меры дысцыплінарнага спагнання.

5. выхаванцы адлічваюцца датэрмінова па абставінах, незалежных ад іх волі і Установы, у выпадку:

5.1. ліквідацыі Установы;

5.2. рэарганізацыі Установы;

5.3. уступлення ў законную сілу прыгавору суда, якім выхаванец асуджаны да пакарання, выключаючага прадаўжэнне атрымання агульнай сярэдняй адукацыі.
ГЛАВА 9

ФІНАНСАВАННЕ І МАТЭРЫЯЛЬНА-ТЭХНІЧНАЕ

ЗАБЕСПЯЧЭННЕ УСТАНОВЫ
1. Матэрыяльна-тэхнічная база Установы фарміруецца заснавальнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі, усталяванымі заканадаўствам.

2. Памяшканні Установы абсталёўваюцца мэбляй, інвентаром, сродкамі навучання, якія неабходны для арганізацыі адукацыйнага працэсу, у адпаведнасці з пералікамі, зацвярджаемымі Міністэрствам адукацыі.

3. Заснавальнік Установы забяспечвае абнаўленне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановы.

4. Установа нясе перад заснавальнікам адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам за захаванне і эфектыўнае выкарыстанне замацаванай за ёй маёмасці.

5. Фінансаванне Установы ажыццяўляецца за кошт сродкаў раённага бюджэту, сродкаў, атрыманых ад ажыццяўлення дзейнасці, якая прыносіць даходы, бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі юрыдычных асоб, індывідуальных прадпрымальнікаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам.

6. Установа ажыццяўляе дзейнасць, якая прыносіць даходы, у адпаведнасці з заканадаўствам.

7. Сродкі, атрыманыя Установай ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, паступаюць у яе самастойнае распараджэнне і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам і Статутам.
ГЛАВА 10

ЛІКВІДАЦЫЯ І РЭАРГАНІЗАЦЫЯ УСТАНОВЫ


1. Ліквідацыя Установы цягне за сабой спыненне яе дзейнасці без пераходу правоў і абавязкаў у парадку правапераемнасці да другіх асоб, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі.

2. Установа можа быць ліквідавана па рашэнні:

- Заснавальніка;

- Гаспадарчага суда.

Ліквідацыя Установы ажыццяўляецца на асновах, прадугледжанных дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. Заснавальнік Установы, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі Установы, абавязаны неадкладна пісьмова паведаміць аб гэтым рэгістрыруючаму органу, які ў сваю чаргу ў пяцідзённы тэрмін прадстаўляе Міністэрству юстыцыі звесткі аб тым, што ўстанова знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі, для ўнясення іх у Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

4. Заснавальнік Установы або орган, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі Установы, назначаюць ліквідацыйную камісію (ліквідатара) і ўстанаўліваюць у адпаведнасці з заканадаўствам парадак і тэрміны ліквідацыі. У прадугледжаных дзеючым заканадаўствам выпадках Установа ліквідуецца ў спрошчаным парадку без стварэння ліквідацыйнай камісіі пры наяўнасці адпавядаючага прадстаўлення ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа

5. Маёмасць, якая засталася пасля задавальнення патрэб крэдытораў Установы, перадаецца яго Заснавальніку.



6. Ліквідацыя Установы лічацца завершанай, а Установа, якая спыніла сваё існаванне – з даты ўнясення аб гэтым запісу ў Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка