Агульная інфармацыя аб праекце назва праекта




Дата канвертавання29.03.2016
Памер14.93 Kb.
АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ ПРАЕКЦЕ

Назва праекта: Рэканструкцыя сядзібы Дубашынскіх 17-19 стагоддзяў у в.Прошкава пад аб’ект аграэкатурызму.

Апісанне і мэта праекта: Неабходны рамонт будынка сядзібы з захаваннем і аднаўленнем гістарычнага аблічча. Плануецца аднаўленне парка, добраўпарадкаванне прылеглай тэрыторыі з захаваннем гістарычных асаблівасцей.

Стан праекта, стадыя рэалізацыі: інвестыцыйная прапанова.

ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ ПРАЕКТА

Каштарысны кошт праекта: 44 тыс. долараў ЗША.

Разліковы аб’ём інвестыцый: 44 тыс. долараў ЗША.

Крыніцы інвестыцый: сродкі інвестара.

Тэрмін акупнасці: 3 гады.

ПРАПАНОВЫ ІНВЕСТАРУ

Інвестыцыйная прыцягальнасць праекта: Сядзіба знаходзіцца недалёка ад аўтадарогі Р-45 (44 км) каля ляснога масіва і возера Пліса Вялікая, дзе вядзецца будаўніцтва аздараўленча-турыстычнага комплекса.

У раёне знаходзяцца гідралагічныя заказнікі «Белае», «Галубіцкая пушча», «Гурбы», батанічныя заказнікі «Зялёная дубрава» і «Халмагоры», заказнік «Доўгае», ландшафтны заказнік «Пліскі Камавы масіў», парк «Залессе», дэндралагічны сад, распрацаваны экалагічныя маршруты, маецца конна-спартыўная база і г. д.



Шукаемая форма ўдзелу: долевы ўдзел у фінансаванні праекта, арганізацыі адпачынку, стварэнне сумеснага прадпрыемства.

ЗВЕСТКІ АБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

Назва прадпрыемства: адкрытае акцыянернае таварыства «Глыбоцкі аграсэрвіс».

Адрас: 211800, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул. Дзяржынскага, 19.

Тэлефон:+375-2156 -26267

e-mail:glbagroadm@tut.by

Дырэктар: Якімовіч Васілій Васільевіч

Сфера дзейнасці і галіновая прыналежнасць: сельская гаспадарка. Арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства: адкрытае акцыянернае таварыства.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка