Агляд стаў больш суровым




Дата канвертавання29.03.2016
Памер23.22 Kb.
Агляд стаў больш суровым

З 1 жніўня ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14 красавіка 2011 года №497 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку правядзення агляду фізічных асоб на прадмет выяўлення стану алкагольнага ап’янення і (ці) стану, выкліканага ўжываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў”.

Згодна з вышэй названым Палажэннем, агляд – сукупнасць дзеянняў службовай асобы, якія праводзяцца пры неабходнасці з удзелам урача ці іншага спецыяліста ў парадку, устаноўленым сапраўдным Палажэннем, заканадаўствам, што вызначае парадак вядзення адміністрацыйнага працэсу, і (ці) крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, па выяўленні наяўнасці ці адсутнасці стану ап’янення ў фізічнай асобы, калі для гэтага не патрабуецца правядзення экспертызы.

Стан алкагольнага ап’янення – гэта наяўнасць абсалютнага этылавага спірту ў крыві ці выдыхаемым паветры ў канцэнтрацыі 0,3 і больш праміле ці наяўнасць пароў абсалютнага этылавага спірту ў канцэнтрацыі 150 і больш мікраграмаў на 1 літр выдыхаемага паветра.

Адмова ад праходжання ва ўстаноўленым парадку агляду – гэта выражаная ў пісьмовай ці вуснай форме нязгода фізічнай асобы праходзіць ва ўстаноўленым парадку агляд у цэлым, а роўна і адмова фізічнай асобы ад выканання ўказанняў службовай асобы (урача ці іншага спецыяліста), якія датычацца агляду.

Агляд праводзіцца з выкарыстаннем прыбораў, прызначаных для вызначэння канцэнтрацыі пароў абсалютнага этылавага спірту ў выдыхаемым паветры ці экспрэс-тэстаў, якія дапамагаюць вызначыць наяўнасць наркатычных сродкаў ці іншых рэчываў у біялагічных узорах, забраных у фізічных асоб.

Для лабараторнага даследавання пры аглядзе з удзелам урача ці іншага спецыяліста ў фізічных асоб могуць быць сабраны ва ўстаноўленым парадку біялагічныя ўзоры для вызначэння ў іх канцэнтрацыі абсалютнага этылавага спірту, наяўнасці наркатычных ці іншых рэчываў.

Службовая асоба вызначае месца агляду, неабходнасць выкарыстання падчас яго прыбораў і (ці) экспрэс-тэсту, а таксама ўдзелу ўрача ці іншага спецыяліста. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі для выканання ўскладзеных задач і функцый маюць права праводзіць агляд ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

Агляд фізічных асоб, у адносінах да якіх вядзецца адміністрацыйны працэс, дапускаецца толькі ў выпадках, калі ў адносінах да іх ёсць дастатковыя падставы лічыць, што яны знаходзяцца ў стане ап’янення. Такімі падставамі з’яўляюцца заявы фізічнай асобы ці паведамленні службовай асобы, дзяржаўнага аргана ці іншай арганізацыі, грамадскага аб’яднання аб ужыванні іншай фізічнай асобай алкагольных, слабаалкагольных напіткаў, піва, наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, наяўнасць прыкмет ап’янення (пах алкаголю з рота, цяжкасці пры захаванні раўнавагі, парушэнні мовы, выражаныя змены афарбоўкі скуры твару, пачырваненне вачэй, хісткая паходка і інш.).

Як бачым, Пастанова прадугледжвае шэраг новаўвядзенняў. асноўныя з іх – гэта зніжэнне парогавага ўзроўню канцэнтрацыі этылавага спірту ў выдыхаемым паветры ці ў крыві, і вызначэнне яго ў якасці адзінага крытэрыю стану алкагольнага ап’янення.

Гэта дазволіць прыцягваць да адказнасці вадзіцеляў, якія ўжылі перад пачаткам руху такі аб’ём алкагольных напіткаў, піва, які не выклікаў у іх клінічных праяў, але істотна знізіў іх рэакцыю ці парушыў маторыку рухаў, што можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў, у тым ліку траўміравання і (ці) гібелі людзей.

Яўгеній Пісарчук,



начальнік аддзялення Даі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка