Агароднік Дзмітрый Барысавіч




Дата канвертавання21.05.2016
Памер9.24 Kb.

Агароднік Дзмітрый Барысавіч

нарадзіўся 11 чэрвеня 1978 года ў г. п. Зэльва.


З сямі гадоў займаўся футболам у мясцовай ДзЮСШ.

Першы трэнер- Путрэша С.В. Выступаў за каманды “Камунальнік” г.Слоніма (першая ліга) красавік - чэрвень 1995 года, “Днепр - Трасмаш” г. Магілёва ( вышэйшая ліга РБ) з чэрвеня 1995 года па жнівень 2000 года, “Зеніт” г. Санкт - Пецярбурга (вышэйшая ліга) з жніўня па ліпень 2003 года, “Металург” г. Ліпецка (першая ліга Расіі) са студзеня па жнівень 2003 года, “Дынама” г. Санкт - Пецярбурга (першая ліга Расіі) са жніўня па ліпень 2003года, “Неман” г. Гродна (вышэйшая ліга РБ) з красавіка па ліпень 2004 года, “Газавік- Газпром” г. Іжэўска (першая ліга Расіі) з ліпеня па снежань 2004 года.

У вышэйшай лізе Рэспублікі Беларусь па футболу сыграў 140 матчаў. Майстар спорта РБ. У складзе футбольнага клуба “Днепр - Трансмаш” у 1998 годзе стаў чэмпіёнам краіны. Выступаў у еўрапейскіх клубных турнірах, Лізе чэмпіёнаў, Кубку УЕФА “Інтэртото”.

У 2000г прызываўся ў зборную Беларусі і правёў у яе складзе адзін матч.

З 2005г іграў на радзіме ў складзе каманд “Неман”, “Днепр -Трансмаш”, “Верас”.

У 2008г завершыў спартыўную кар’еру.


па матэрыялах музея СШ №2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка