Адзначце словы, у якіх спалучэннем літар дж перадаюцца два гукі




Дата канвертавання18.05.2016
Памер84.86 Kb.
Тэст № 4

Інструкцыя для вучняў

На выкананне тэста адводзіцца 90 хвілін. Заданні рэкамендуецца вы-конваць паслядоўна. Калі заданне не ўдаецца выканаць адразу, пера-ходзьце да наступнага. Калі застаецца час, вяртайцеся да прапушча-ных заданняў.

У кожным заданні можа быць болын за 1 правільны адказ. Нумары выбраных адказаў адзначце ў бланку пад нумарам задання.



А1. Адзначце словы, у якіх спалучэннем літар дж перадаюцца два гукі.

  1. аджыць 4) аджаты

  2. пасаджаны 5) паджылкі

  3. нараджэнне

А2. Адзначце радкі, дзе ўсе падкрэсленыя галосныя з'яўляюцца націскнымі.

  1. дрыгавічы, мюзікл 4) язмін, каменны

  2. статут, статус 5) несла, ганьба

  3. трхфель, куфар

АЗ. Адзначце словы, у якіх пішацца літара О.

  1. кр.. .шыць 4) с... лянка

  2. р...зум 5) др...гнуць

  3. сальфеджы...

А4. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Е.

  1. зерн...сховішча 4) вогн...ўстойлівы

  2. жыцц.. .радасны 5) земл.. .трасенне

  3. сво...асаблівы

А5. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ы.

  1. раз...ходзіцца 4) с.ходзіцца

  2. за...скрыцца 5) уз...сці

  3. за...шоўшы

А6. Адзначце словы, у якіх пішацца прыстаўная літара.

  1. чарна...усы 4) ...Орша

  2. ...угал 5) ...ордэн

  3. ...эты

А7. Адзначце словы, у якіх пішацца літара Ў.

  1. бра.. .нінг 4) Ланда...

  2. на ...краіне 5) газета «Зорка» ...дзельнічала

  3. па...за

А8. Адзначце словы, у якіх пішацца мяккі знак.

  1. піс.. .меннік 4) дзес.. .ці

  2. з...вяно 5) ц...мяны

  3. дз...веры

А9. Адзначце словы, у якіх прапушчана літара.

  1. бязлітас.на 4) ра...сол

  2. фарпос.ны 5)ра...станоўка

  3. ціс.нуць

АІО. Адзначце выпадкі, калі пры ўтварэнні патрэбнай формы адбываецца чаргаванне зычных гукаў.

  1. адрас на (канверт) 4) ісці левым(бераг)

  2. скакаць на адной (нага) 5) з правай (рука)

  3. радавацца (адзнака)

А11. Адзначце словы, у якіх пішацца вялікая літара.

  1. (П, п)адуанскі універсітэт 4) (П,п)ушкінскія чытанні

  2. (У,у)сходнія славяне 5) (Ф, ф)едзевы малюнкі

  3. (А,а)йчынная гісторыя

А12. Адзначце словы, утвораныя бяссуфіксным спосабам.

1)стук 4) бягун



  1. падкаваць 5) моладзь

  2. паціху

АІЗ. Адзначце словазлучэнні, у якіх прыметнікі ўжыты ў пераносным значэнні.

  1. востры нож 4) вострае становішча

  2. востры розум 5) востры канец

  3. востры зрок

А14. Адзначце радкі, у якіх усе словы з'яўляюцца сінанімічнымі.

  1. стандарт, норма, мадэль 4) мінуўшчына, былое, быццё

  2. хутка, шпарка, таропка 5) даведацца, пранюхаць

  3. дробны, мізэрны, танны

А15. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок.

  1. цёмна_карычневы 4) баба_яга

  2. зноў_такі 5) Нава_полацк

  3. прыгожа_аформлены

А16. Адзначце назоўнікі з канчаткам -У (-Ю).

  1. літр бензін... 4)зваліццаз дуб...

  2. расці ў бярэзнік... 5) член прафком...
    3)шумнатоўп...

А17. Адзначце сказы, у якіх дапушчаны памылкі.

  1. Ваеннае аташэ працуе ў дыпламатычным прадстаўніцтве.

  2. Новае атэлье адкрылася на нашай вуліцы.

  3. У нашых лясах не водзіцца ружовая фламінга.

  4. Новая канцэртная зала мае вялікае фае.

  5. Вынікі конкурсу абвяшчае аўтарытэтнае журы.

А18. Адзначце дзеясловы, якія ўжываюцца з канчаткам -аць (-яць).

  1. дор(у,а)ць 4) грэ(ю,я)ць

  2. люб(ю,я)ць 5) став(ю,я)ць

  3. агледз(ю,я)ць

А19. Адзначце сказы са стылістычна-граматычнымі памылкамі.

  1. Важнейшая задача — уздым прамысловасці.

  2. Лес бліжэй возера.

  3. Працаваць цяжэй, чым адпачываць.

  4. Васіль спакайнейшы за Янку.

  5. Задачу можна рашыць больш простым спосабам.

А20. Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца Ь.

  1. пяц...дзесят 4) міл...ён

  2. абедз.. .ве 5) шэсц.. .сот

  3. восем...сот

А21. Адзначце сказы, у якіх ужываецца зваротны займеннік сябе.

  1. Грымнуў камарык на зямлю з высакосці і пабіў-паламаў косці.

  2. — А ты хоць дрэва пасадзіў? — няхай спытае кожны.

  3. Калі ўжо ўздумаў, дык хай бы і ішоў сам, куды толькі захочацца — хоць у

партызаны, хоць у паліцыю.

  1. Арлянём у сне бачу, не знаю спакою.

  2. Мы купілі канькі.

А22. Адзначце словазлучэнні з няправільным ужываннем дзеепрыметнікаў.

  1. нагледжаныя мясціны 4) нарастаючы шум

  2. згубіўшыяся грошы 5) вывучаная мова

  3. заплеценая каса

А23. Адзначце сказы са стылістычна-граматычнымі памылкамі.

  1. Апрануўшыся, бацька выйшаў на ганак.

  2. Слухаючы гэту музыку, успамінаецца лета.

  3. Добра падумаўшы, гэту задачу можна рашыць.

  4. Лятаючы на ваенным самалёце, з ім здарылася аварыя.

  5. Расказаўшы пра здарэнне, вучні разышліся.

А24. Адзначце словы, якія пішуцца разам.

  1. астацца сам_насам 4) развіталіся да_заўтра

  2. перавязаць на_крыж 5) з_усім не весела

  3. зрабіў у _адкрытую

А25. Адзначце сказы, у якіх НЕ пішацца асобна.

  1. Гэта (н.. .)праўда, а хлусня. 4) Цэлы тыдзень стаяла (н.. .)пагода.

  2. (Н.. .)прыкметна падкралася восень. 5) Хата (н.. .)падмецена.

  3. Хлопчыку (н.. .)хочацца спаць.

А26. Адзначце пропускі, дзе пішацца НЕ (НЯ).

Як н_! быў раззлаваны Мурзік, які н_2як н_3 мог дараваць гаспадарам іх «здраду», але і ён патроху прымірыўся з тым, што з'явілася тут н_4йкая новая жывая істота і за н_5 вельмі доўгі час знайшла прытулак і ласку.



А27. Адзначце сказы з моўнымі памылкамі.

  1. Нечакана ён захварэў грыпам.

  2. Група школьнікаў акружыла любімую настаўніцу.

  3. Баравікі спрабуюць нават пасмяяцца над даверлівым грыбніком.

  4. Дзве апошніх зімы выдаліся марознымі.

А28. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца працяжнік.

  1. Сіняя пушча зялёны палац маёй радзімы.

  2. Тут іграла калісьці неба шумна-весела. А цяпер_абеліскі, пні-пянёчкі наўкола.

  3. Дзед твой спадчыну бацькі дзецям пакінуў.

  4. Гэта вельмі важна: дзецям жыць і свой трымаць адказ. Дык няхай жа со-

рам-стыд пякельны не пячэ іх за нядбайных нас.

А29. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску.

1) Шнуруюць бабы і дзяўчаты і кантралююць мох узняты і тыя кучачкі

калюшак, дзе грыб схаваў свой капялюшык.

2) Дом быў невялікі, але акуратна дагледжаны з блакітнымі аканіцамі з



узорыстымі ліштвамі.

  1. Нават самыя цудоўныя_ светлыя імгненні немагчыма спыніць.

  2. Прырода ўмее гаварыць і ствараць і настрой і лагоду.

АЗО. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.

  1. Поспеху ён дабіўся галоўным чынам дзякуючы сваёй жонцы.

  2. I здавалася жывое нешта йшло ад гэтых ртрун.

  3. Дзень добры суседзе да нас у хату!

  4. У месячнай ночы асіна відаць была здалёк.

АЗІ. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.

  1. Яна ішла поруч з ім невысокая, з мяккімі шэрымі вачыма.

  2. А Масква была ў тую восень нечувана прыгожай, пакорліва-мяккай.

  3. Высокі, блакітны з крэмавым, нядаўна пафарбаваны глядзеў на шумлівую
    вуліцу дом Горавай.

  4. Не падобны на звычайных птушак дзяцел настойліва стукае сваім нібыта жа-
    лезным носам па старадрэвіне.

А32. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.

  1. Як чалавеку далёкаму ад навукі асабіста мне гэта хітраспляценне слоў мала
    што тлумачыла.

  2. Вяртлявая смуглянка Галя амаль заўсёды зазірала ў суседні сшытак.

  3. Ясь скупы і прагны дзед задумаў прыбраць камень з поля.

  4. Усходнеславянскі першадрукар Ф. Скарына нарадзіўся ў Полацку.

АЗЗ. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы адасабляюцца.

  1. Стаяў Міколка на вятру дрыжыкі прадаваўшы.

  2. Лічыцца, што чытаць лежачы шкодна.

  1. Сцепаніда пастаяла нешта абдумваючы і не выходзячы на насып і хуценька
    пайшла за канавай.

  1. Сосны тут за Бярэзаўцам упіраліся ў самае неба.

А34. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Колькі працы_і колькі сумлення!

  2. Была раніца_і хвоі ўжо скінулі з сябе цёмную посцілку ночы.

  3. Зрэдку па шашы праязджалі машыны_ ці праходзілі салдаты.

  4. У крыніцы вельмі смачная вада_ і таму ўся вёска ходзіць сюды.

А35. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца коска.

  1. Працуе Мікітка_як мокрае гарыць.

  1. Прыгледзеўшыся, я заўважыў, што яна трымае белы скрутак_і з яго відаць
    невялікі тварык.

  1. У першы момант Вася не ведае_што яму рабіць.

  2. Але лепш бы пачуць стрэлы_каб ведаць, дзе вораг і небяспека.

А36. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ставіцца двукроп'е.

  1. Войскі пайшлі на захад_у горадзе застаўся адзін толькі полк.

  2. Па батарэі разнеслася чутка_нас будуць пасылаць малодшымі камандзірамі
    ў іншыя батарэі, дывізіёны.

  3. Ідзеш у дарогу на дзень_ хлеба вазьмі на два.

  4. Ганна пачула_ззаду яе нехта даганяе.

А37. Выберыце правільны варыянт пастаноўкі знакаў прыпынку на месцы про-пускаў.

Не мы стварылі нашу мову і нам трэба вельмі асцярожна абыходзіцца з

ёю_ каб не абразіць волю і вопыт тых беларусаў што адышлі ў гісторыю

чалавецтва.



  1. Коска, двукроп'е, коска. 4) Працяжнік, двукроп'е, коска.

  2. Працяжнік, коска, коска. " 3) Коска, коска, коска.

А38. Якая схема адпавядае пастаноўцы знакаў прыпынку ў наступным сказе з простай мовай?

Сястра перапытаў Патап Хведаровіч, і ўсмешка кранула яго вусны, але по-тым ён зноў загаварыў сур'ёзна (Е,ё)сць, сынок, у дуба сястра — сібірская лістоўніца



  1. «П? - а і а:- П». 3) «П? - а: п».

  2. «П?»- а і а:- «П». 4) «П? - а, - п».

А39. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст?

1. У чэрвені змаўкаюць птушыныя спевы. 2. Клапатлівыя бацькі безупынна носяць у гняздо корм, чарвякоў, вусеняў, мошак. 3. За дзень адна сям'я шпакоў знішчае каля чатырохсот шкодных садовых вусеняў. 4. Нялёгка ім накарміць сваіх дзяцей. 5. У большасці лясных птушак вывеліся маленькія птушаняты.

1)2,1,5,3,4 4)3,1,2,4,5

2)1,5,2,4,3 5)4,2,1,3,5

3)3,4,5,1,2

А40. Вызначце стыль і тып тэксту.

Машына кранулася і павольна паехала. Я пайшоў пеша. Думак было гэ-тулькі, што невядома куды іх дзяваць. Перад самым краем вёскі купка бярэз-ніку. У сярэдзіне яе мураваны абеліск з чырвонай пяцікутнай зоркай. Абеліск абліцаваны пад мармур. Над ім золатам блішчаць словы: «Вечная слава тым, хто аддаў жыццё за народнае шчасце». Я пастаяў, скінуўшы капялюш, і маў-кліва пайшоў далей, дзе пры павароце са шляху ў вуліцу стаяла Марына і ча-кальна глядзела на мой кожны крок. Я моўчкі параўняўся з ёю, запытальна па-глядзеў у твар. (Паводле Р. Сабаленкі)

1) Мастацкі, апісанне. 4) Публіцыстычны, апісанне.

.. 2) Мастацкі, апавяданне. 5) Публіцыстычны, апавяданне.



3) Мастацкі, разважанне.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка