Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў




Дата канвертавання15.03.2016
Памер44.96 Kb.
КАНТРОЛЬНЫ ТЭСТ

А1. Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў:

1) Усе дзверы і вокны разгорнуты насцеж.

2) На стале ляжала разгорнутая кніга.

3) Перад вачыма раскінуліся бязмежныя палеткі.

4) Бязмежнае акно займала амаль палову сцяны.

А2. Адзначце сказы, у якіх ужыта лішняе, непатрэбнае слова:

1) Валя абвязала шыю бацькавым шалікам.

2) Мы ішлі па лесе і любаваліся ляснымі дрэвамі і кветкамі.

3) Праплывалі па баках дарогі зубчатыя яліны, купчастыя прыдарожныя хвоі.

4) Падарожнікі цікавіліся звычаямі карэнных абарыгенаў.

АЗ. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў пераносным значэнні:

1) Дзяўчаты з усмешкай дарылі букеты. I вось загарэлася полымя кветак.

2) Калі асядала магутнае шыпучае полымя, мы пяклі ў прысаку бульбу.

3) Матчынай зямлі карэнне ніколі не адпусціць нас.

4) Карэнне дрэў густа перапляло дарогу.

А4. Адначце радкі, у якіх запісаны словазлучэнні з амонімамі:

1) хлеб ды соль - нота соль,

2) край блакітных азёр - на краю вёскі,

3) каўнер з чорнага коціка - коцікі на вербах,

4) атрымаць двойку за кантрольную - перасесці на двойку (тралейбус).

А5. Адзначце сказы, у якіх ёсць сінонімы:

1) Гудзе, шуміць вялізны горад.

2) Вецер ірве, вые.

3) Усё ціха, мёртва, нерухома.

4) Вецер дзьме, не сунімаецца.

А6. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словы ўжыты ў неўласцівым ім значэнні:

1) Шырокі двор акружалі гаспадарлівыя пабудовы.

2) Я ў людзей не папрашу: даруйце! Бо ў песнях не хлусіў.

3) Дарыце кветкі жанчынам не толькі ў свята.

4) Потым спявак выканаў жартаўлівую песню.

А7. Адзначце сказы, у якіх ёсць антонімы:

1) Дарога спусцілася ў лагчыну, паднялася на пагорак.

2) Дарога павярнула направа, шмыгнула ў хвойнік.

3) Малы жадае быць старэйшым.

4) Стары быць хоча маладым.

А8. Адзначце сказы, у якіх няправільна ўзноўлены фразеалагізм:

1) Пара ўжо ісці на свой хлеб, не век жа сядзець у бацькоў на плячах.

2) Гэты ўсё жыццё трымае камень у кішэні.

3) Старыя жылі душа ў душу.

4) Так і жывём мы як кот з сабакам.

А9. Адзначце рад, у якім запісаны толькі стылістычна нейтральныя словы:

1) шалёны, мафія, візіт,

2) анамастыка, уласцівасць, экспрэсія,

3) рух, зямля, чалавек,

4) вылезці, збянтэжыцца, цыбаты.

А10. Вызначце стыль і тып тэксту. Адзначце нумар правільнага адказу.

У аснове нашай вечна юнай любові да радзімы, незалежна ад таго, пішам яе з вялікай літары ці з малой, ляжаць многія фактары. I сярод іх, несумненна, найважнейшае месца займае наша прыхільнасць да засвоеных ад самага дзяцінства слоў, якімі называюцца нашы вёскі і гарады, вуліцы і плошчы, паркі і скверы і паблізу ад месца жыхарства рэкі і азёры, палі і лугі...

У спадчыну ад мінулых пакаленняў нам дасталася велізарная колькасць назваў населеных пунктаў, рэк і азёр, урочышчаў і іншых геаграфічных аб'ектаў. На зямлі нашай Бацькаўшчыны, бадай, не знойдзеш аніводнай народнай назвы, якая б узнікла выпадкова, без дай прычыны. Калі ўважліва прыгледзецца, дык заўсёды вызначыш, што вынікае яна з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці жыхароў і вельмі часта звязана з гістарычным мінулым чалавека. (Паводле Л.Лыча.)

1) мастацкі, апавяданне,

2) мастацкі, апісанне,

3) публіцыстычны, апавяданне,

4) публіцыстычны, разважанне.

А11. У якім парадку трэба размясціць сказы, каб атрымаўся тэкст? Адзначце нумар правільнага адказу.

1. Прачніцеся сёння, заўтра, паслязаўтра. 2. Кожны раз ён поўніць душу спакойнай радасцю, ціхім замілаваннем, надзеяй і чаканнем чагосьці добрага і таямнічага. 3. Гэты цуд не паўтараецца, ён кожнай раніцай нечым адметны. 4. Прачніцеся раніцай на самым досвітку, калі сонца яшчэ не выглянула з-за небасхілу. 5. Кожны раз вас будзе чакаць цуд, які не перадасць пэндзлем ніводзін нават самы таленавіты мастак.

1)1,4,3,2,5;

2)2,3,5,1,4;

3)4,1,5,3,2;

4)4,5,2,3,1.

А12. Вызначце стыль і жанр маўлення фрагмента тэксту. Адзначце правільны адказ.

Большую частку года востраў быў як бы адасоблены ад іншых вёсак і мястэчак. Нават у нядрэнныя дні рэдкія газеты ці лісты ад сыноў і братоў дабіраліся сюды ў паляшуцкай торбе нялёгка: каму было прыемна лазіць па гразі без вельмі важнай прычыны? Але і гэта нямоцная сувязь са светам пры кожным зацяжным дажджы лёгка рвалася. Восенню ці вясной яна перарывалася на цэлыя месяцы: багна, што страшна разбухала ад слоты і разводдзя, адразала востраў ад свету мацней, чым гэта маглі б зрабіць абшары вадзянога прастору. Многія дні людзі жылі, як на плыце, які злая нагода адарвала ад берага і занесла ў мора, — трэба чакаць, калі спадарожны вецер ці лёс зноў падгоніць да зямлі.

1) публіцыстычны, нарыс,

2) публіцыстычны, нататка,

3) мастацкі, раман,

4) мастацкі, аповесць,

5) мастацкі, апавяданне.

В1. Запішыце слова, якое мае наступнае лексічнае значэнне:

1) бацькаў або матчын брат; цётчын муж;

2) дарослы мужчына наогул. Зварот да старэйшага мужчыны.

В2. Знайдзіце лішняе ў сінанімічным радзе слова. Выпішыце яго. Кволы, нямоглы, наравісты.

В3. Знайдзіце сказ, у якім няправільна ўзноўлены фразеалагізм. Запішыце ўстойлівы выраз правільна.

1) Ну што ж, бывай. Свет цесны, сустрэнемся.

2) Мусіць, на маім твары не толькі была напісана пагроза, але і рашучасць прывесці яе ў выкананне.

3) Іх здружыла цяжкая франтавая дарога, па якой яны ішлі плячо да пляча вось ужо чацвёрты год.

4) У мяне, шаноўны, так справы вядуцца, што муха носа не падточыць.

5) Узнагароды даюцца не для таго, каб супакоіцца, спачываць на лаўрах.



В4. Вызначце стыль і тып маўлення. Запішыце адказ у назоўным склоне.

Буслы (Сісоnііdае), сямейства птушак атрада буслападобных, або галянастых. 11 родаў, 18 відаў, пераважна ў тропіках. На Беларусі 2 віды: бусел белы (Сісоnіа сісоnіа) і бусел чорны (Сісоnіа піgrа), які занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Бусел чорны часцей трапляецца на Палессі, радзей — на поўначы і вельмі рэдка ў заходніх і ўсходніх раёнах Беларусі. На пачатку 1989 г. колькасць папуляцыі бусла чорнага ў рэспубліцы дасягнула 1007.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка