Адзін за другім на сцэну падымаліся прызёры раённых восеньскай і вясновай прадметных алімпіяд. Больш за 80 чалавек былі ўзнагароджаны дыпломамі раённага аддзела адукацыі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер12.64 Kb.
Адзін за другім на сцэну падымаліся прызёры раённых восеньскай і вясновай прадметных алімпіяд. Больш за 80 чалавек былі ўзнагароджаны дыпломамі раённага аддзела адукацыі. Сярод іх нямала вучняў, якія станавіліся лепшымі адразу ў двух, а то і трох прадметах. Не адстаюць ад навучэнцаў старэйшых і сярэдніх класаў самыя маленькія разумнікі — вучні 4-х класаў.

Матэматыка, хімія, біялогія, геаграфія, гісторыя, родная і замежныя мовы — юныя сенненцы праявілі сябе ў кожным з названых прадметаў школьнай праграмы. Да пераможцаў раённай алімпіяды па тэхнічнай і абслугоўваючай працы можна смела адносіць азначэнне «залатыя рукі».

Сенненшчына слаўная сваімі спартыўнымі традыцыямі. І многія з тых, хто сёння атрымліваў заслужаную ўзнагароду за перамогі на спаборніцтвах раённага, абласнога і рэспубліканскага маштабаў, ужо заўтра стануць спартыўным гонарам Беларусі.

«Ранішняя зорка» адкрыла дарогу ў краіну творчасці многім творча адораным хлопчыкам і дзяўчынкам. За сёлетні, 16 па ліку, фестываль было прадэманстравана 88 выступленняў юных танцораў, спевакоў, мадэльераў. Свае работы прадставілі таксама мастакі і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Лепшыя ў намінацыях «Вакальная творчасць», «Харэаграфічная творчасць», «Тэатр моды», «Выяўленчае мастацтва», «Дэкаратыўна-прыкладная творчасць» узнагароджаны дыпломамі. Зоркі фестывалю сваімі выступленнямі ў час свята падарылі прысутным нямала прыемных хвілін.



Начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Людміла Аніськовіч адзначыла працу настаўнікаў, якія ўзрасцілі найбольшую колькасць выдатнікаў. Сярод узнагароджаных Ганаровымі граматамі раённага аддзела адукацыі А.М. Сукорская, С.Л.Румо, І.В.Зіньковіч, С.А.Храпавіцкая, І.А.Шумкова, Т.А.Канашчанка, А.М.Ермакова, Т.Л.Саўлевіч, Л.К.Зайко, В.В.Вайцешак, А.І.Кучынская, А.Г.Сапежка, А.А.Чаранкевіч, І.Л.Ігнатава, Т.П.Каранеўская, спецыялісты раённага цэнтра дзяцей і моладзі Г.М.Жаркова і А.А.Таненя.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка