Адзенне (гульня-занятак) Праграмны змест




Дата канвертавання03.04.2016
Памер182.22 Kb.
АДЗЕННЕ

(ГУЛЬНЯ-ЗАНЯТАК)



Праграмны змест: фарміраваць абагульняшчае паняцце «адзенне»; практыкаваць у далучэнні прыметнікаў да назоўнікаў у родэі ліку, склоне; пашыраць і акгывізаваць намінатыўна-прэдыкатыўны слоўнік і слоўнік апісанняў па вывучаемай тэме; выхоўваць павагу да роднай мовы.

Слоўнікавая работа: штаны, рукавіцы, вязаць, вязаны, шкарпэткі, футра, завязваць, зімовая, шапка, куртка, летняя, адзенне, паліто, каўнер, пальчаткі, гузік, развязаць, знімаць, расшпіліць, кароткія, спадніца, сукенка, блузка, кашуля, шалік, капялюш, блузкі, спаднічкі, джынсы, шорты, хустачкі, кашулі, майкі, паліто, світэр, надзяваць, апранацца.

Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант: Бульбашык прыносіць чамадан з малюнкамі; гутарка аб адзенні; разгаядванне малюнкаў; моўная дыдактычная гульня «Выпраў памылку»; рухомая гульня «Капялюш» паводле верша В. Віткі; завучванне скорагаворак.

Матэрыял: невялікі чамадан, малюнкі, капялюш.

Ход занятку

I. Выхавацель. Добры дзень, Бульбашык, Што ты нам прынёс?

Бульбашык. Пакуль я да вас ішоў, знайшоў вось гэты чамадан. У ім шмат розных малюнкаў. Вось, паглядзіце.

II. Выхавацель прапануе дзецям разгледзець малюнкі, якія прынёс Бульбашык.

Выхавацель. Хлопчыкі, адкажыце, якое адзенне носяць дзяўчынкі? (Сукенкі, блузкі спаднічкі, штаны, джынсы, шорты, хустачкі.)

— А цяпер, дзяўчынкі, скажыце, што носяць хлопчыкі? (Доугія і кароткія штаны, кашулі, майкі.)



Бульбашык. А зараз правядзем гульню: вы буцзеце называць прадметы адзення, а я - паказваць іх на малюнках. Толькі прасіць мяне трэба ветліва, вось так, напрыклад: “Бульбашык, пакажы, калі ласка, сукенку”.

Бульбашык «паказвае» малюнкі, час ад часу «памыляецца», а дзеці павінны быць уважлівымі, заўважаць памылкі і выпраўляць іх.



Выхавацель. Як усе гэтыя рэчы можна назваць адным словам? (Адказы.) Давайце скажам разам — «адзенне». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)

— 3 чаго зроблена адзенне? (3 тканіны.)

III. Выхавацель чытае верш.

* * *


Разам мы здымаем тапкі,

Надзяваем шалікі і шапкі,

Апранаем боцікі і курткі


  • Усё! Гатовы да прагулкі!

Выхавацель. Якая зараз пара года? (Восень.)

— Якое надвор'е? (Халоднае, дажджлівае.)

— Як мы апранаемся ў халоднае надвор'е? (Цёпла.)

— Якое мы апранаем адзенне? (Шапкі, курткі, паліто, штаны, шалікі, світэры і г. д.)



Выхавацель. Паглядзіце, дзеткі, Бульбашык прынёс адзенне. Што яму трэба апрануць, каб не замерзці?

Дзеці (па аднаму) выбіраюць прадметы адзення, гавораць: «Апранаем штонікі (світэр, шапку, куртку, шалік і г. д.)».



Выхавацель. Так, Бульбашык ужо апрануты. На галаве у яго ша... (шапка). Якога колеру шапка?

— Ён апрануў сві... (світэр). Якога колеру світэр?

— Каб не замерзлі ногі, ён апрануў што... (штонікі). Якога колеру штонікі?

— Яшчэ ён апрануў ку... (куртку). Якога колеру куртка?

— Завязаў ша... (шалік). Якога колеру шалік?

IV. Рухомая гульня «Капялюш».

Дзеці становяцца ў круг. У аднаго з іх у руках капялюш. Пад час чытання верша ён перадае капялюш свайму суседу.

* * *

Лешп не кратай, лепш не руш



Мой дзіравы капялюш.

Падабаецца — надзень, А

ле толькі на дзень.

Раз надзень, два надзень,

Куды хочаш, туды дзень...

(В. Вітка)

Сусед працягвае чытаць тэкст і перадае капялюш далей. Такім чынам дзеці чытаюць верш па кругу. Капялюш затрымліваецца ў аднаго з дзяцей, калі верш дачытаны да канца. Гэта — новы гаспадар капелюша. Ён выходзіцьі на сярэдэіну круга, робіць некалькі танцавальных крокаў і падкідвае капялюші угору, астатнія дзеці ловяць яго. Затым гульня пачыаецца спачатку.



V. Моўная дыдактычныя гульня «Выпраў памылку».

Выхавацель. Давайце яшчэ трошкі пагуляем. Мы з Бульбашыкамі

будзем гаварыць, што мы носім, вы слухайце ўважліва і выпраўляйце, калі заўважыце памылку.

■ Хлопчыкі носяць сукенкі.

■ На галаву мы надзяваем штонікі.

■ Калі на двары горача, мы апранаем паліто.

■ На ногі апранаем світэр і г. д

VI. Выхавацель. Паслухайце, калі ласка, скарагаворку:

Пайшоў шпак на шашу.

Знайшоў шапку малышу.


  • Цудоўная шапка,

  • Дзякуй табе, татка.

Выхавацель. Куды пайшоў шпак?

— Што шпак зыайшоў на шашы?

— Якую шапку ён знайшоў?

— Каму ён аддаў гэтую шапку?

— Што сказаў яго малыш?

— Ці добра ён зробіў? За ўсялякую ласку, за ўсё добрае трэба дзякаваць. А зараз давайце вывучым гэту скорагаворку.

Дзеці хорам паўтараюць за выхавацелем тэкст скэрагаворкі ў роўным тэмпе.

VII. Бульбашык. Пара ўжо на прагулку збірацца. Аднак спачатку давайце ўспомнім, аб чым мы сёння гаварылі. Што вам спадабалася больш за ўсё? (Адказы.)

Дзеці развітваюцца з Бульбашыкам.

АБУТАК

(ГУЛЬНЯ-ЗАНЯТАК)




Праграмны змест: фарміраваць абагульняючае паняцце «абутак»; практыкаваць у далучэнні прыметнікаў да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне; пашыраць і актывізаваць намінатыўна-прэдыкатыўны слоўнік і слоўнік апісанняў па вывучаемай тэме; выхоўваць павагу да роднай мовы.

Слоўнікавня работа: басаножкі, боты, чаравікі, валёнкі, завязваць абцас, кеды, красоўкі, абувацца, абутак, тапкі, галёшы, чысціць, сандалі, пантофлі, абуваем.

Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант: Бульбашык прыходзіць у новых чаравіках: дыдактычная гульня «Што мы абуваем?»; гутарка пра абутак: верш «Чаравікі ў нашай Славы...»: дынамічная паўза «На палянцы зайка шэры».

Матэрыял: малюнкі, на якіх адлюстраваны розныя віды абутку, ілюстрацыі да верша.

Ход занятку

I. Да дзяцей завітвае Бульбашык у новых чаравічках.



Выхавацель. Паглядзіце, дзеткі, які сёння Бульбашык ганарысты.

* * *


Мне купілі чаравічкі,

Як чырвоныя сунічкі!

Заўтра рана ўранку

Стану я на ганку,

Па баках пагляджу,

А чаму — не скажу!



Выхавацель. Чаму Бульбашык ганарысты? Якія ў яго чаравічкі?

II. Выхавацель. Паглядзіце на малюнкі і скажыце, што мы абуваем? (Адказы.)

Дзеці павінны закончыць сказ: «На ногі мы абуваем...». (Боты, красоўкі, сандалі, басаножкі, пантофлі, чаравікі, валёнкі, тапкі.)



Выхавацель. Як адным словам можна назваць усе гэтыя рэчы? (Абутак.) Давайце скажам разам — «абутак». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)

— 3 чаго зроблены абутак? (Са скуры, ткані, штучных матэрыялаў.)

— Мы ўжо ведаем, што і калі мы апранаем. А цяпер пагутарым пра тое, што мы абуваем. Я пачну, а вы заканчвайце.

■ Калі ідзе дождж, мы абуваем... (гумавыя боты).

■ Калі мы ідзем на стадыён, абуваем... (красоўкі).

■ Калі на двары мароз, мы абуваем... (валёнкі, боты).

■ Улетку мы абуваем... (сандалі, басаножкі). Ш

■ Калі прыходзім дахаты, абуваем... (тапкі).

III. Выхавацель. Паслухайце ўважліва вершык пра дзяўчынку Славу, а потым адкажаце на мае пытанні.

Чаравікі ў нашай Славы

Адзін левы, другі правы.

Справа — левы,

Злева — правы,

— Скажы, Слава,

У чым справа?

— Тут маёй няма віны:

Паспрачаліся яны.

Выхавацель. Якія чаравікі ў Славы? Які злева? Які справа? Чаму Слава кажа, што яны паспрачаліся? (Адказы.) Давайце вывучым гэты вершык. Дзеці хорам паўтараюць за выхавацелем верш у розным тэмпе.

IV. Дынамічная паўза. “На палянцы зайка шэры...”.

1. На палянцы зайка шэры

2. То направа -

3. Гоп-гог-гоп.

4. То налева —

5. Гоп-гоп-гоп.

6. А за ім услед цяцера

7. Крыльцам левым —

8. Лоп-лоп-лоп.

9. Крыльцам правым -

10. Лоп-лоп-лоп.

11. Гэтак шчыра па парадку

12. Пачынгем фіззарадку.

1—2 — дзеці крочаць на месцы. 3 — паварочваюцца ў правы бок і падскокваюць 3 разы. 4—3 — тое самае ў левы бок 6—7 — крочаць на месцы. 8 — махаюць левай рукой 3 разы. 9— 10 — тое самае правай рукой. 11—12 — нахіляюцца то ўлева, то ўправа.



V. Бульбашык. Мы з вамі гаварылі, што адзенне бывае рознае для хлопчыкаў і дзяўчынак. А абутак для ўсіх аднолькавы ці таксама розны?

Выхавацель. Абутак, Бульбашык, вядома, розны. Паглядзіце на малюнкі. Як вы лічыце, які абутак могуць насіць дзяўчынкі, а які хлопчыкі? Чаму?

Дзеці выбіраюць малюнкі і адказвакшь на пытанні.



VI. Бульбашык. Дзякуй, дзеткі! Колькі ж цікавага я даведаўся сёння пра абутак. А вам што здалося новым? Што спадабалася? (Адказы.)

— Пабягу хутчэй да сваёй сяброўкі Алёнкі і ўсё ёй раскажу. Да пабачэння!

Дзеці развітваюцца з Бульбашыкам.

ЦАЦКІ.

БЕЛАРУСКІЯ НАРОДНЫЯ ЦАЦКІ

(ГУЛЬНЯ-ЗАНЯТАК)




Праграмны змест: пазнаёміць дзяцей з беларускай народнай цацкай- свістулькай; вучыць дзяцей інсцэніраваць казкі разам з выхавацелем, выконваючы невялікія ролі; працягваць вучыць адказваць на пытанні поўным сказам, дапасоўваць прыметнікі да назоўнікаў у родзе, ліку, склоне; утвараць прыметнікі ад назоўнікаў; пашыраць і актывізаваі намінатыўна-прэдыкатыуны слоўнік і слоўнік апісанняў па вывучаемай тэме: выхоўваць цікавасць да беларускай народнай творчасці.

Слоўнікавая работа: майстры, цацкі, курачка, пеўнік, цацкі-свістулькі, барабан, вялікая, верталёт, цацка, лялька, лялечны, кубік, каляска, маленькі, машына, мяккая пацка, мячык, самалёт, флажок, шарык.

Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант: Бульбашык прыносіць да дзяцей «чароўную» скрынку з казкамі; расказванне беларускай народнай казкі “Як курачка пеўніка ратавала”; пытанні; дыдактычная гульня «Што ў скрынцы ляжьць?»; гутарка аб цацках-свістульках «курачка» і «пеўнік».

Матэрыял: цацкі-свістулькі, настольны тэатр.

Ход занятку

I. Выхавацель прыносіць у групу ляльку Бульбашык са скрынкай.



Выхавацель. Добры дзень, Бульбашык. Што гэта ў цябе за скрынка?

Бульбашык. Добры дзень. Гэта не простая скрынка, а цудоўная. У ёй жывуць бабульчыны казкі.

Выхавацель. Дай я пагляджу. Ага, гэтую казку я ведаю, зараз я вам яе раскажу і пакажу.

II. Выхавацель, выкарыстоўваючы фігуркі настольнага тэатра, расказвае казку «Як курачка пеўніка ратавала».



Выхавацель. Ці спадабалася вам казка? Пра каго ў ёй расказваецца?

— Што здарылася з пеўнікам?

— Хто ратаваў пеўніка?

__Да каго курачка звярталася за дапамогай?

— Ці адразу ёй дапамаглі?

— Ці спадабалася вам курачка?

— Як мы можам сказаць пра курачку?

— Якая яна? (Добрая, клапатлівая, працавітая.)

— Які быў пеўнік?

— Хто яшчэ вам спадабаўся? Чаму?

Выхавацель прапануе расказаць казку разам. Сам гаворыць словы ад аўтара, перастаўляе фігуркі тэатра, дзеці агучваюць дыялогі жывёл.

III. Дынамічная паўза.



Бульбашык. Паглядзіце, што я знайшоў у скрынцы. Гэта мячыкі. Давайце пагуляем разам з імі.

І.Б'юць яго рукамі,

2. Б'юць яго нагамі.

3. Ён не скардзіцца, не плача,

4. Моўчкі лётае і скача.

1 — дзеці паказваюць, як яны б'юць рукамі мяч. 2 — паказваюць, як

б'юць па мячу нагамі. 3—4 — скачуць на абедзвюх нагах, быццам мячыкі.

IV. Выхавацель. Паглядзіце, дзеткі, гэтая скрынка і сапраўды чароўная. Акрамя мячыка, я знайшла ў ёй шмат цацак.

* * *

Боты лёгкія і шпоры,



Сам заўсёды ў гуморы.

Заспявае — дзень пачнецца.

Хто такі ён? Як завецца?

(Пеўнік.)

Выхавацель. Так, гэта пеўнік. А вось яго сяброўка — чубата курачка, лапкамі заграбае, малых дзетак склікае.

Выхавацель прапануе дзецям уважліва разглэдзець цацкі.



Выхавацель. Гэтыя цацкі зроблены з гліны. Значыць, якія гэта цацкі? (Гліняныя.) Гліняныя цацкі рабілі на Беларусі з даўніх часоў. У большасці гэта былі свістулькі. Лічылася, што яны даюць чалавеку сілу, а яшчэ сваімі гукамі і выглядам адганяюць ад дзяцей злых духаў.

Выхавацель прапануе дзецям пасвісцець у свістулькі.

V. Выхавацель. Ці спадабаліся вам цацкі?

— Якога яны колеру?

— Што намалявана на цацках?

— Хто робіць такія цацкі? Для каго?

— У чым таямнічая сіла цацкі -свістулькі?

— Ці падобныя гэтыя цацкі-свістулькі на герояў нашай казкі? Чаму?



(Адказы.)

Выхавацель. Паслухайце прыказку: «Разам жыць.— адзін аднаму служыць».

— Як вы разумееце гэтыя словы? Давайце вывучым гэтую прыказку на памяць.

— Дзякуй табе, Бульбашык, за цудоўную скрынку. Мы шмат чаго даведаліся дзякуючы ёй.

Дзеці дзякуюць Бульбашыку, развітваюцца з ім.




КВЕТКІ

(ГУЛЬНЯ-ЗАНЯТАК)




Праграмны змест: фарміраваць абагульняючае паняцце «кветкі»; пашыраць і актывізаваць намінатыўна-прэдыкатыўны слоўнік і слоўнік апісанняў па вывучаемай тэме; вучыць адрозніваць на слых і вымаўляць гукі [ж], [дж]; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Слоўнікавая работа: пралескі, валошкі, мак, кветкі, рамонкі, дзьмухавец, астры, бегонія, гваздзік, гліадыёлус, гаршчок, жывыя, кактус, квітнець, паліваць, рыхліць, садзіць, перасаджваць, расці, расліна, ружы, сад, садоўнік, сцяблінка, лісце, фіялка, фікус, кветка, аздабляць, лейка, поле, луг, палявыя, лугавыя, хатнія, званочак, алоэ.

Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант: да дзяцей прыходзіць Бульбашык; чытанне верша К. Цвіркі «Выйдзі ў луг ці ў поле...»; гутарка аб кветках; узор расказа выхавацеля; дынамічная паўза «Мак»; моўнае дыдактычнае практыкаванне «Пчала».

Матэрыял: малюнкі з кветкамі, какошнік «мак», цацачная пчолка.

Ход занятку

I. Бульбашык. Добры дзень, дзеткі.



Выхавацель. Добры дзень, Бульбашык. Сядай, калі ласка, разам з дзеткамі і паслухай вершык, які я зараз прачытаю.

Выйдзі ў луг ці ў поле

Летам —

Колькі там

Дзівосных кветак!

Жоўтыя,


Ліловыя,

Белыя,


Ружовыя,

Сінія,


Як вочкі, васількі,

Званочкі.



(К. Цвірка.)

II. Выхавацель. Аб чым гэты вершык? (Аб кветках.) Давайце скажам разам — «кветкі». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.) Паглядзіце і скажыце, як называюцца гэтыя кветкі.

Пад час размовы выхавацель выстаўляе малюнкі на фланелеграф. Выхавацель. Выраслі на ўзлеску першыя кветкі... (пралескі).

* * *

У лужку-лужочку

Выраслі сястрычкі:

Залатое вочка,

Белыя раснічкі.

(Рамонкі.)

Выхавацель. Так, гэта рамонкі. Па-руску гэтыя кветкі называюцца «ромашки». Давайце скажам разам — «рамонкі». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)
* **

Ля дарогі — шарык белы,

Вецер дзьме, а шарык цэлы.

А як дзьмухнуць хлапчукі—

Пух ляціць ва ўсе бакі.

(Цзьмухавец.)

Выхавацель. На рускай мове гэта «одуванчик». Па-беларуску бн называецца «дзьмухавец». Як вы думаеце, чаму? (Адказы дзяцей.) Давайце скажам разам — «дзьмухавец». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)

* * *


Цвіту ўсе лета я.

Жыву звычайна ў жыце

Нашу хлапечае імя.

Як зваць мяне, скажыце?



(Васілёк.)

* * *


А на гары мак, мак.

На даліне так, так.

А вы, мае маковачкі, —

Запатыя галовачкі.



Выхавацель. Давайце ўспомнім, пра якія кветкі мы гаварылі. (Адказы.) Бульбашык. Я ўсе гэтыя кветкі ведаю. Давайце зараз з вамі пагуляем. Вы павінны мяне ветліва папрасіць паказаць кветку. А я буду паказваць адпаведныя малюнкі. Напрыклад: «Бульбашык, пакажы, калі ласка, рамонкі» і г. д.

Бульбашык паказвае, а калі памыляецца, дзеці выпраўляюць памылкі.

III. Складанне сюжэтнага апавядання па ўзору выіавацеля.

Выхавацель. Дзе растуць усе гэтыя кветкі? (Улесе, на лузе, у палі) Паслухайце, я раскажу вам пра пралеску. Пралескі — маленькая блакітная кветачка. У яе жоўтае вочка, прыгожыя зялёныя лісцікі. Пралеска расце ў лесе, зацвітае ранняй вясной. А зараз раскажыце мне пра іншыя кветкі.

Дзеці складаюць невялікія апавяданні пра кветкі. Выхавацель падказвае пры дапамозе пытанняў, калі гэта трэба.



Выхавацель. Давайце ўспомнім, што патрэбна кветкам, каб яны выраслі такімі прыгожымі? (Адказы дзяцей.)

IV. Дынамічная паўза «Мак».



Выхавацель. Давайце ўспомнім вершык пра мак.

— А зараз мы правядзем гульню.

Спачатку ролю вядучага на сябе бярэ выхавацель. Потым пры дапамозе лічылкі выхавацель выбірае вядучага — «мак».

Выхавацель. На зялёным на лужку скача Таня ў кружку.

Выходзіць дзіця — «мак». Дзеці становяцца вакол яго, бяруцца за рукі, ходзяць і спяваюць:

А на гары мак, мак,

На даліне так, так.

А вы, мае маковачкі,

Залатыя галовачкі.



Дзеці. Ці паспеў мак?

Мак. Паехалі араць!

Запеўка з тым жа пытаннем паўтараецца некалькі разоў, а «мак» па чарзе адказвае: «Пасеялі», «Узышоў», «Расцвітае», «Паспеў». Пасля таго як «мак» скажа «паспеў», дзеці падбягаюць да яго і тармосяць.

V. Моўнае дыдактычнае практыкаванне «Пчала».

Выхавацель. Хто па кветчках лятае, сок духмяны збірае? (Пчала.)

(Выхавацель паказвае цацачную пчалу.) А зараз паслухайце вершык:

Рана-раненька пчала пакідала вулей.

Закружыла-загула, каб усе пачулі:

— Жу-жу-жу! Жу-жу-жу!

Я без справы не сяджу.

Выхавацель. Калі пчала пакінула вулей?

— Чаму ўсе пачулі, як выляцела пчала?

— Як яна гула? (Адказы.) Давайце раскажам вершык разам.

Дзеці разам з выхавацелем расказваюць вершык у розным тэмпе. Затым можна прапанаваць 1—2 дзеткам расказаць самастойна.

VI. Бульбашык. Паглядзіце, дзеткі, які прыгожы букет. Якія ў ім кветкі? Назавіце іх. Аб чым яшчэ вы даведаліся сёння? (Адказы.)

Бульбашык развітваецца з дзецьмі.




ЯГАДЫ

(ГУЛЬНЯ-ЗАНЯТАК)




Праграмны змест: фарміраваць абагульняючае паняцце “лясныя ягады”; працягваць вучыць утвараць формы назоўнікаў у родным склоне, утвараць прыметнікі ад назоўнікаў; практыкаваць у дапасаванні прыметнікаў да назоўнікаў у родзе, ліку. склоне; выхоўваць беражлівыя адносіны да прыроды.

Слоўнікавая ріабота: брусніцы, бруснічны, вараны, варыць, варэнне, суніцы, сунічны, журавіны, журавінавы, чарніцы. чарнічны, кампот, маліна, малінавы, рабіна, рабінавы, чорныя парэчкі, чырвоныя парэчкі, парэчкавы, агрэст, сушыць, сушаны, шыпшына, шыпшынавы, чэрвень, ліпень, жнівень.

Метадычныя прыёмы: сюрпрызны момант да дзяцей прыходзіць Бульбашык; гутарка аб лясных ягадах; моўныя дыдактычныя гульні: «Падбяры прыкмету», «Скажы, як я»; чытанне і завучванне верша В. Вярбы «Сунічка»; дынамічная паўза.

Матэрыял: кошык, слоікі з варэннем, малюнкі, фланелёграф, посуд для чая і інш.

Ход занятку

I. На стале стаяць сталовы і чайны посуд. Звоніць тэлефон.



Выхавацель. Дзеткі, нам толькі што патэлефанаваў Бульбашык.

Ён сказаў, што ў яго для нас ёсць сюрпрыз. Мы сёння не будзем займацца, а будзем піць чай. Які нам спатрэбіцца посуд? (Адказы дзяцей.)

Выхавацель прапануе дзецям накрыць стол. Потым прыносіць у групу Бульбашыка з кошыкам. Дзеці вітаюцца з лялькай.

Выхавацель. Мы ўсё шідрыхтавалі. А пра які сюрпрыз ты гаварыў па тэлефону?

Бульбашыік. Гэта вельмі смачны сюрпрыз. Мне здаецца, ён вам вельмі спадабаецца

Выхавацель заглядвае ў кошык.



Выхавацель. Дык гэта ж варэнне! Нават некалькі слоікаў!

Бульбашык. Так, гэта варэнне з лясных ягад. Мы з бабуляй яго разам варылі. У нашых лясах вельмі многа розных ягад. Усе яны вельмі смачныя і карысныя.

II. Выхавацель. Давайце паглядзім, з якіх ягад звараны гэты салодкі пачастунак. Вось гэты, напрыклад.

* * *

У траве, як аганькі, ружавеюць вугалькі.



Іх вадою не зальеш, рук і ног не апячэш.

Дзень і ноч гараць, палаюць,

Смак яны мядовы маюць.

(Суніцы.)

Выхавацелі, выстаўляе на стол слоік з сунічмым варэннем, а малюнак з гэтымі ягадамі — на фланелеграф.

Выхавацель. Як называецца гэтыя ягада?

— Якога яна колеру?

- Дзе растуць суніць ? (Адкозы дзяцей) Так, дзеткі, суніцы часцей за ўсе растуць на ўзлеску. Гэтая ягада паспявае ў чэрвені — першым месяцы лета. Давайце скажам разам — «чэрвень». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)

Выхавацель. А вось яшчэ адзін слоік.

* * *


Чырвоныя каралі вісяць

I з кустоў на нас глядзяць.

Гэта ягадка лясная

Лекі людзям замяняе.

(Маліна.)

Выхавацель выстаўляе на стол слоік з малінавым варэннем, малюнак маліны — на фланелеграф.



Выхавацель. Як называецца гэта ягада?

— Якога яна колеру?

— Дзе расце маліна?

— А, можа, вы ведаеце, калі паспявае маліна? (Адказы дзяцей.) Маліна паспявае ў ліпені—другім месяцы лета. Давайце скажам разам — «ліпень». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)

— Хто любіць частавацца малінай? Хто хадзіў збіраць маліну? (Адказы дзяцей.)

Бульбашык. Гэта варэнне маё самае любімае.

* * *


У лясочку ў траве

Гэта ягадка расце.

Хто яе назбірае, той

Павымазвае далоні

I адмыць іх павінен вадой.

(Чарніцы.)



Выхавацель. Так, дзеткі, гэта чарніцы.

Выхавацель выстаўляе на стол слоік з чарнічным варэннем, малюнак ягад — на фланелёграф.



Выхавацель. Якога колеру гэтыя ягадкі?

— Дзе растуць чарніцы?

— Якія ў іх лісточкі? (Адказы.)

Чарніцы растуць цэлымі палянкамі, а паспявае гэта ягада таксама, як і маліна, у другім месяцы лета... (ліпені).



Выхавацель. Паслухайце апошнюю загадку:

На балоце ў траве

Гэта ягадка расце.

Хто не пройдзе —

Спыніць крок,

Збіраць яе будзе,

Пра хваробу забудзе!

(Журавіны.)

Выхавацель выстаўляе на стол слоік з варэннем, малюнак журавін - на фланелёграф.

Выхавацель. Самымі апошнімі паспяваюпь журавіны. Яны растуць на балоце, таму збіраць іх могуць толькі дарослыя.

Бульбашык. Ягадка гэта вельмі кіслая, але карысная.

Выхавацель. Усе гэтыя ягады растуць у лесе, таму яны называюцца ляснымі ягадамі. Давайце паўторым разам — «лясныя ягады». (Харавыя і індывідуальныя адказы.)

III. Моўныя дыдактычныя гульні: «Падбяры прыкмету», «Скажы, як я».



Бульбашык. А цяпер я скажу назву ягады і пакажу вам малюнкі. Хто скажа больш за ўсіх слоў, каб апісаць яе, той атрымае цукерку. Напрыклад, суніцы духмяныя, салодкія, чырвоныя, карысныя, цудоўныя, мядовыя і г. д.

■ Чарніцы —...

■ Маліна —...

■ Журавіны — ..



Выхавацель. Вось гэтае варэнне з суніц. Я люблю сунічнае варэнне. А вы, дзеткі, якое варэнне любіце? Скажыце, як я.

■ Гэтае варэнне з чарніц. Я люблю чарнічнае варэнне.

■ Гэтае варэнне з маліны. Я люблю малінавае варэнне.

■ Гэтае варэнне з журавін. Я люблю журавінавае варэнне.

IV. Дынамічная паўза.

Дзеці выконваюць рухі, якія імітуюць збіранке ягад.

V. Чытанне і завучванне верша В. Вярбы « Сунічка».

Выхавацель. А зараз я прачытаю вершык пра сунічкі, але перад гэтым растлумачу вам незразумелыя словы. На небе ёсць зоркі, якія загараюцца і знікаюць. Яны называюцца знічкі. Паўторым гэтае слова разам — «знічкі». (Харавыя і індывідуальныя адказы дзяцей.)

***


Сунічка пашыла спадніцу

Пад колер чырвонай зары.

Нібыта маленькая знічка

Гарыць на паляне ў бары.

Дзяўчынка паставіла кошык,

3 сунічкі не зводзіць вачэй.

Дзяўчынка падумала трошкі:

—Хай спее на сонцы яшчэ.



(В. Вярба)

Выхавацель. Якога колеру ў сунічкі спаднічка?

— Дзе выспела ягадка?

— Чаму дзяўчынка не зводзіла вачэй з сунічкі?

— Ці шкода было дзяўчынцы пакінуць сунічку?

— А чаму яна яе пакінула?

— Можа, сунічка была недаспелая? А можа, там, дзе расла сунічка, было так хораша, што дзяўчынцы стала шкода зрываць ягадку? (Адказы.)

— Цяпер мы з вамі падзелімся на дзве групы. Кожная група па чарзе хорам за мной будзе чытаць свае радкі, а апошнія прачытаем усе разам.

Затым выхавацель прапануе паўтарыць радкі індывідуальна. Потым увесь верш дзеці чытаюць хорам.

VI. Бульбашык. Я лічу, што пара ўжо піць чай.

Выхавацель. Зараз, Бульбашык, я толькі хачу запытацца ў дзетак, з чым мы будзем піць чай.

— 3 якіх ягад гэтае варэнне?

— Ці цікава вам было сёння?

— Што спадабалася больш за ўсё?



Дзеці п'юць чай і развітваюцца з Бульбашыкам да восені.

Бульбашык. Надыходзіць лета, я паеду да бабулі на канікулы. I вам, дзеткі, жадаю добра адпачыць. А з надыходам восені мы зноў убачымся і зноў будзем вучыцца гаварыць па-беларуску. Да пабачэння!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка