Адукацыя ў Кітаі




Дата канвертавання17.03.2016
Памер18.74 Kb.
«Універсітэты Кітая запрашаюць»
12-13 лістапада ў Ліцэі Беларускага дзяржаўнага універсітэта праходзіла выстава “Адукацыя ў Кітаі”, на якой былі прадстаўлены вядомыя універсітэты КНР, інфармацыя аб культуры гэтай краіны. Выставу адкрылі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітая на Беларусі У Хунбінь і Міністр адукацыі нашай краіны А.М.Радзькоў.

— Сёлета аналагічную выставу мы правялі ў Кітаі, каб грамадзяне гэтай краіны мелі магчымасць пазнаёміцца з сістэмай беларускай адукацыі, — паведаміў Міністр адукацыі Беларусі Аляксандр Міхайлавіч Радзькоў. — Падобныя сустрэчы дазваляюць адчуць узаемныя адукацыйныя патрэбы. Нам важна, у якіх універсітэтах Кітая будуць праходзіць падрыхтоўку беларускія студэнты.

Па словах Міністра адукацыі, зараз ў КНР навучаюцца па абменах 24 беларускія студэнты, магістранты і аспіранты. На іх прыкладзе ёсць магчымасць ацаніць адукацыйны ўзровень кітайскіх універсітэтаў.

— Спадзяюся, што дзякуючы гэтай выставе мы пабачым больш беларускіх студэнтаў у Кітаі, — зазначыў ў сваю чаргу спадар У Хунбінь. Ён паведаміў, што для таго, каб паступіць ў любы кітайскі універсітэт, замежнікам трэба ведаць кітайскую мову. У гэтым сэнсе беларускія студэнты вельмі нядрэнна сябе праяўляюць, але такіх пакуль адзінкі.

Дарэчы, зараз у нашай краіне пачалі вывучаць кітайскую мову больш за 200 малодшых школьнікаў, прычым з 1 класа. Патэнцыяльна яны — будучыя студэнты кітайскіх універстіэтаў. Акрамя таго, нямала вучняў вывучаюць гэтую мову па-за школьнай праграмай. Гэта яшчэ раз пацвярджае высокую цікавасць да кітайскай культуры і перспектыўнасць развіцця беларуска-кітайскіх адносін. Адметна, што менавіта першакласнікі аднымі з першымі наведалі выставу.

У асноўным жа выстава зацікавіла прадстаўнікоў міжнародных аддзелаў нашых ВНУ, якія мелі магчымасць абмеркаваць са сваімі кітайскімі калегамі пытанні абмена студэнтамі, магістрантамі, аспірантамі, а таксама пытанні двухбаковага навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.



Частка экспазіцыі была прысвечана вышэйшай адукацыі Беларусі. Зараз у нашай рэспубліцы вучыцца калі 1500 кітайскіх студэнтаў, якія асвойваюць самыя розныя спецыяльнасці: тэхнінчыя, аграрныя, медыцынскія, гуманітанры, творчыя. Па словах Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Кітая на Беларусі, у першую чаргу КНР зацікаўлена ў падрыхтоўцы спецыялістаў, якія валодалі б рускай мовай — гэтага патрабуе дынаміка эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзьвюма краінамі. Таму, па словах спадара У Хунбіня, у бліжэйшыя гады колькасць кітайскіх студэнтаў у беларускіх ВНУ будзе павялічвацца.

Іна Нікіценка.
«Настаўніцкая газета» №148 (6457) ад 15 лістапада 2007 года


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка