Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадзкіх аб’яднанняў і маладых журналістаў




Дата канвертавання17.03.2016
Памер35.91 Kb.






Адукацыйная праграма “Будзь на сувязі” запрашае да ўдзелу прадстаўнікоў моладзевых грамадзкіх аб’яднанняў і маладых журналістаў.
Што такое “Be connectеd!”?
Гэта доўгатэрміновая праграма падрыхтоўкі рэдактароў інтэрнэт-рэсурсаў моладзевых арганізацый.
Мэта праграмы: Паляпшэнне каналу ўзаемасувязі моладзевых арганізацый з іх мэтавымі групамі праз узмацненне інфармацыйнага патэнцыялу арганізацый.
Будзь на сувязі!” - гэта адукацыйная праграма, якая складаецца з:


  • Тэарэтычнага курсу: 6 трэнінгаў з лепшымі беларускімі экспертамі ў галіне інтэрнэт-журналістыкі і прасоўвання вэб-рэсурсаў па спецыялізацыі “Рэдактары сайтаў моладзевых арганізацый” (адміністраванне, кантэнт, SMO, SEO, падрыхтоўка і рэалізацыя інфармацына-рэкламных кампаній па прасоўванню ўласных сайтаў і паслугаў у інтэрнэце).

Даты семінараў:

  1. Люты – 24-26.02

  2. Сакавік – 16 -18.03

  3. Красавік – 13-15.04

  4. Май 12-13.05

  5. Ліпень 7-8.07

  6. Лістапад –17-- 18.11.

Семінары праводзяць медыя-эксперты і рэдактары беларускіх інфармацыйных парталаў. Паміж семінарамі будзе весціся актыўная праца на сайтах арганізацый пад куратарствам спецыялістаў.

  • Практычнай часткі: распрацоўка ўдзельнікамі праграмы ўласных інфармацыйна-рэкламных праектаў, скіраваных на прасоўванне вэб-рэсурсаў сваіх арганізацый (конкурс міні-грантаў). Рэалізацыя праектаў пад супервізіяй спецыялістаў.

На каго разлічана праграма“Be connectеd!”
Вы працуеце з моладзю? Ваша арганізацыя паспяхова рэалізуе праекты і аказвае паслугі маладым людям ў розных галінах? У вас есць пра што распавесці, куды запрасіць і што прапанаваць беларускай моладзі? Маеце сайт альбо групы ў сацыяльных сетках альбо і тое і другое? АЛЕ


  • Няма спецыяліста, які б пастаянна займаўся інфармацыйнай працай.

  • Няма магчымасцяў для пастаяннага прасоўвання інтэрнэт-рэсурса вашай арганізацыі.

  • Не хапае навыкаў інфармацыйнай работы ў інтэрнэце: напісанне артыкулаў, прасоўванне інфармацыі аб вашай дзейнасці і паслугах.

  • Вы незадаволены вашым сайтам і хацелі б сур’езна ўзяцца за справу, але не ведаеце з якога боку падысці.

  • Ваша мэтавая група не ведае пра вашае існаванне.

  • Интэрнэт журналістыка – гэта тое, чым бы вы хацелі займацца, але не хапае ведаў і навыкаў.

Калі хоць штосьці з пералічанага вам падыходзіць, “Bудзь на сувязі!” – ваша праграма!
Запрашаем да ўдзелу:


  1. Сябраў, актывістаў і валанцераў моладзевых грамадзкіх аб’яднанняў, што займаюцца інфармацыйнай работай альбо маюць мінімальны досьвед у гэтай сферы. Ад адной арганізацыі могуць падавацца 2 чалавекі.



  1. Маладых людзей, якія займаюцца журналістыкай, для навучання і далейшай працы на навастным сайце www.ampby.org. Не абавязкова быць сябрам грамадзкай арганізацыі, але пажадана мець досьвед грамадзкай дзейнасці.

Што трэба для ўдзелу ў праграме “Be connectеd!”?

  1. Запоўненныя заяўкі ад 1-2 кандыдатаў ад арганізацыі.

  2. Для журналістаў: матывацыйны ліст і рэзюме.

Тэрмін падачы заявак: да 12 лютага 2012г. уключна.
Усе дадатковыя пытанні і запоўненныя заяўкі дасылайце на адрас: beconnected2011@gmail.com

Заяўка на ўдзел ў праграме “Be connectеd!”





  1. Прозвішча, імя, імя па бацьку ўдзельніка праграмы.



  1. Кантакты:



  1. Назва арганізацыі.



  1. Пазначце сферы вашай дзейнасці ў арганізацыі.



  1. Апішыце досьвед вашай інфармацыйнай працы.



  1. Як пабудавана інфармацыйная праца ў арганізацыі?



  1. Ці есць ў арганізацыі сайт (пазначце адрас)? Як вы ацэньваеце яго: дызайн, аднаўляльнасць, тэхнічныя характарыстыкі, наведвальнасць? Што б вы хацелі змяніць?



  1. Ці есць зараз ў арганізацыя праектная дзейнасць, скіраваная на моладзь?



  1. Асаблівасці харчавання і пражывання, пра якія вы хацелі б паведаміць: вегетарыянства, дыеты і г.д.



Будзем на сувязі!



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка