Адобраны Саветам Рэспублікі Гэты закон




Дата канвертавання19.03.2016
Памер222.88 Kb.



Министерство образования Республики Беларусь

Белорусский государственный университет

Юридический факультет

Экспертиза проекта закона

Выполнили:

студенты 3 курса, 4 группы,

юридического факультета БГУ

специальности «Правоведение»

очной формы обучения

Амандурдыева Лачин Мухаммедкулиевна

Пелеванова Гульшат Мяликгулыевна

Платкова Руслана Руслановна

Сатгельдыева Айгуль Акмурадовна

Тагаев Назар Юсупович

Янышевская Юлия Святославовна

Минск


2011

Нами была проведена экспертиза проекта Закона Республики Беларусь «О доступе к информации и деятельности государственных органов» на соответствие законодательству Республики Беларусь и корректность норм проекта.


Праект

ЗАКОН РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Аб доступе да інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў
Прыняты Палатай прадстаўнікоў

Адобраны Саветам Рэспублікі

Гэты Закон накіраваны на забеспячэнне рэалізацыі і абароны права на доступ да інфармацыі, якая знаходзіцца ў дзяржаўных органах і арганізацыях, забеспячэнне інфармацыйнай адкрытасці ў дзейнасці дзяржаўных органаў і арганізацый.
Глава 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 1. Інфармацыя аб дзейнасці дзяржаўных органаў
Пад інфармацыяй аб дзейнасці дзяржаўных органаў (далей, калі не вызначана іншае, - інфармацыя дзяржаўных органаў) разумеюцца любыя звесткі аб асобах, прадметах, фактах, падзеях, з'явах і працэсах, якімі валодае дзяржаўны орган або арганізацыя (далей, калі не вызначана іншае, - дзяржаўны орган), незалежна ад формы іх прадстаўлення.
Артыкул 2. Сфера дзеяння гэтага Закона
Дзеянне гэтага Закона распаўсюджваецца на адносіны, звязаныя з забеспячэннем доступу грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей, калі не вызначана іншае, - грамадзян), і юрыдычных асоб да інфармацыі дзяржаўных органаў, за выключэннем:

парадку афіцыйнага апублікавання і давядзення да ўсеагульнага ведама прававых актаў Рэспублікі Беларусь;

парадку прадстаўлення інфармацыі дзяржаўных органаў у іншыя дзяржаўныя органы ў сувязі з ажыццяўленнем апошнімі іх функцый, ускладзеных нарматыўнымі прававымі актамі;

інфармацыі, у дачыненні да якой заканадаўчымі актамі ўсталяваны іншы парадак доступу.


Артыкул 3. Заканадаўства аб доступе да інфармацыі

дзяржаўных органаў
Заканадаўства аб доступе да інфармацыі дзяржаўных органаў грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і складаецца з гэтага Закона, Закона Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 года ”Аб інфармацыі, інфарматызацыі і абароне інфармацыі“ (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2008 г., № 279, 2/1552), актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, іншых актаў заканадаўства Рэспублікі Беларусь.

Калі міжнародным дагаворам Рэспублікі Беларусь вызначаны іншыя правілы, чым тыя, якія прадугледжаны гэтым Законам, тады ўжываюцца правілы міжнароднага дагавора.


Артыкул 4. Асноўныя прынцыпы доступу да інфармацыі

дзяржаўных органаў
Доступ да інфармацыі дзяржаўных органаў грунтуецца на наступных асноўных прынцыпах:

адкрытасці і даступнасці інфармацыі дзяржаўных органаў;

абароны персанальных даных і выканання правоў грамадзян на недатыкальнасць прыватнага жыцця, асабістую і сямейную тайну, абарону іх гонару і дзелавой рэпутацыі, права арганізацый на абарону іх дзелавой рэпутацыі;

выканання правоў і законных інтарэсаў удзельнікаў судовага працэсу і неўмяшання ў ажыццяўленне правасуддзя пры прадстаўленні інфармацыі, якая знаходзіцца ў судах;

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 10 ноября 2008 г. № 455-З “Об информации, информатизации и защите информации” Статья 17 “Информация, распространение и (или) предоставление которой ограничено - информация, содержащаяся в делах об административных правонарушениях, материалах и уголовных делах органов уголовного преследования и суда до завершения производства по делу” – Мы считаем что следует изменить данную норму,включив в неё уточнение: “при предоставлении информации, которая находится в судах до завершения производства по судебному разберательству”.

адказнасці за парушэнне права на доступ да інфармацыі дзяржаўных органаў.


Артыкул 5. Адкрытасць і даступнасць інфармацыі дзяржаўных

органаў
1. Інфармацыя дзяржаўных органаў з'яўляецца адкрытай і даступнай, за выключэннем інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана.

Доступ да інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне інфармацыі дзяржаўных органаў могуць быць абмежаваны заканадаўчымі актамі толькі ў інтарэсах нацыянальнай бяспекі, грамадскага парадку, абароны маральнасці, здароўя насельніцтва, правоў і свабод другіх асоб, а таксама ў мэтах абароны гонару, годнасці, асабістага і сямейнага жыцця грамадзян і поўнага ажыццяўлення імі сваіх правоў.
Коституция Республики Беларусь статья 34 “ Гражданам Республики Беларусь гарантируется право на получение, хранение и распространение полной, достоверной и своевременной информации о деятельности государственных органов, общественных объединений, о политической, экономической, культурной и международной жизни, состоянии окружающей среды.

Государственные органы, общественные объединения, должностные лица обязаны предоставить гражданину Республики Беларусь возможность ознакомиться с материалами, затрагивающими его права и законные интересы.

Пользование информацией может быть ограничено законодательством в целях защиты чести, достоинства, личной и семейной жизни граждан и полного осуществления ими своих прав”.

Также в статье 23 Конституции указано, что “ограничение прав и свобод личности допускается только в случаях, предусмотренных в интересах национальной безопасности, общественного порядка, защиты нравственности, здоровья населения, прав и свобод других лиц”

Это означает, что в статью этого проекта включены две статьи Конституции. Однако статья 34 касается информации, а 23 касается ограничения прав и свобод личности. То есть данным проектом закона допускается ограничение прав и свобод граждан в тех же случаях, что и 34 статьей.

2. Не можа быць абмежаваны доступ да інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне інфармацыі дзяржаўных органаў:

аб правах, свабодах і законных інтарэсах фізічных асоб, правах і законных інтарэсах юрыдычных асоб і аб парадку рэалізацыі правоў, свабод і законных інтарэсаў;

аб прававым статусе дзяржаўных органаў, за выключэннем інфармацыі, доступ да якой абмежаваны заканадаўчымі актамі;

аб надзвычайных сітуацыях, экалагічнай, санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўцы, гідраметэаралагічнай і іншай інфармацыі, якая адлюстроўвае стан грамадскай бяспекі;

аб стане аховы здароўя, дэмаграфіі, адукацыі, культуры, сельскай гаспадаркі;

аб стане злачыннасці, а таксама аб фактах парушэння законнасці;

аб ільготах і кампенсацыях, якія даюцца дзяржавай фізічным і юрыдычным асобам;

аб памерах залатога запасу;

аб абагульненых паказчыках па знешняй запазычанасці;

аб стане здароўя службовых асоб, якія займаюць пасады, уключаныя ў пералік вышэйшых дзяржаўных пасад Рэспублікі Беларусь;

якая збіраецца ў адкрытых фондах бібліятэк і архіваў, інфармацыйных сістэмах дзяржаўных органаў, фізічных і юрыдычных асоб, створаных (прызначаных) для інфармацыйнага абслугоўвання фізічных асоб.

3. Да інфармацыі дзяржаўных органаў, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана, адносіцца:

інфармацыя аб прыватным жыцці фізічнай асобы і персанальныя даныя;

інфармацыя, якая састаўляе камерцыйную, прафесійную, банкаўскую і іншыя тайны ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі;

інфармацыя, якая ўтрымліваецца ў справах аб адміністрацыйных правапарушэннях, матэрыялах і крымінальных справах органаў крымінальнага праследавання і суда да завяршэння вытворчасці па справе;

службовая інфармацыя абмежаванага распаўсюджвання;

іншая інфармацыя, доступ да якой абмежаваны заканадаўчымі актамі.


Артыкул 6. Службовая інфармацыя абмежаванага

распаўсюджвання
1. Пад службовай інфармацыяй абмежаванага распаўсюджвання разумеюцца звесткі, распаўсюджванне якіх можа прынесці шкоду інтарэсам грамадства або дзяржавы, перашкодзіць выкананню дзяржаўнымі органамі ўскладзеных на іх задач і якія не аднесены да дзяржаўных сакрэтаў.

2. Рашэнне аб аднясенні інфармацыі дзяржаўных органаў да службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання прымаецца кіраўніком дзяржаўнага органа.

3. Інфармацыя можа быць аднесена да службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання на тэрмін не болей пяці гадоў. У выпадку захавання падстаў для аднясення інфармацыі да службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання кіраўніком дзяржаўнага органа дадзены тэрмін можа быць падоўжаны, але не больш чым на пяць гадоў.

4. Парадак аднясення інфармацыі дзяржаўных органаў да службовай інфармацыі абмежаванага распаўсюджвання, а таксама парадак афармлення, апрацоўкі, захоўвання дакументаў, якія ўтрымліваюць службовую інфармацыю абмежаванага распаўсюджвання, вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.



Глава 2

СПОСАБЫ ЗАБЕСПЯЧЭННЯ ДОСТУПУ ДА ІНФАРМАЦЫІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ
Артыкул 7. Спосабы забеспячэння доступу да інфармацыі

дзяржаўных органаў
Доступ да інфармацыі дзяржаўных органаў забяспечваецца наступнымі спосабамі:

распаўсюджванне ў сродках масавай інфармацыі;

размяшчэнне ў дзяржаўным органе ў агульнадаступных месцах;

размяшчэнне на афіцыйных сайтах дзяржаўных органаў у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт (далей, калі не вызначана іншае, - інтэрнэт-сайты);

прысутнасць на пасяджэннях калегій дзяржаўных органаў і ў адкрытых судовых пасяджэннях;

прадстаўленне на падставе звароту;

распаўсюджванне і (або) прадстаўленне іншымі спосабамі.
Артыкул 8. Распаўсюджванне інфармацыі дзяржаўных

органаў у сродках масавай інфармацыі
1. Дзяржаўныя органы арганізоўваюць асвятленне ў сродках масавай інфармацыі пытанняў, якія ўваходзяць у іх кампетэнцыю.

2. Дзяржаўныя органы для асвятлення сваёй дзейнасці могуць засноўваць сродкі масавай інфармацыі.

3. Рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання, мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы штогод не пазней 1 сакавіка года, які ідзе следам за справаздачным, размяшчаюць у сродках масавай інфармацыі інфармацыю аб выніках сваёй работы за папярэдні год, зыходзячы з асноўных напрамкаў дзейнасці ўказаных дзяржаўных органаў.

Дополнить : “полной, достоверной и своевременной информации” и ввести ответсвенность за несвоевременное и не достоверное предоставление информации.

Інфармацыя аб выніках работы вызначаных у частцы першай гэтага пункта дзяржаўных органаў павінна адлюстроўваць дынаміку змяненняў у сацыяльнай, палітычнай, эканамічнай, культурнай сферах, якія адбыліся за справаздачны перыяд.


Артыкул 9. Размяшчэнне інфармацыі дзяржаўных органаў у

агульнадаступных месцах
1. Дзяржаўныя органы абавязаны пры дапамозе размяшчэння ў дзяржаўным органе ў агульнадаступных месцах распаўсюджваць:

1.1. інфармацыю аб дзяржаўным органе:

афіцыйная назва і арганізацыйная структура дзяржаўнага органа, паштовы адрас, адрасы інтэрнэт-сайта і электроннай пошты;

рэжым работы дзяржаўнага органа;

звесткі аб задачах і функцыях дзяржаўнага органа, іх структурных падраздзяленняў, а таксама тэксты нарматыўных прававых актаў (вытрымкі з іх), якія вызначаюць гэтыя задачы і функцыі;

пералік тэрытарыяльных органаў, падпарадкаваных (уваходзячых у склад) арганізацый дзяржаўнага органа і адасобленых падраздзяленняў, звесткі аб задачах і функцыях, а таксама іх паштовыя адрасы, адрасы інтэрнэт-сайтаў і электроннай пошты, нумары тэлефонаў даведачных службаў;

звесткі аб кіраўніку дзяржаўнага органа (пасада, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, нумар службовага тэлефона);

назва, месца знаходжання і рэжым работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа;

1.2. інфармацыю аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб:

парадак, час і месца прыёму грамадзян (іх прадстаўнікоў), у тым ліку прадстаўнікоў юрыдычных асоб, парадак ажыццяўлення папярэдняга запісу на прыём (пры наяўнасці папярэдняга запісу);

парадак кансультавання грамадзян пэўным работнікам (работнікамі) дзяржаўнага органа (пры ажыццяўленні ў дзяржаўным органе кансультавання грамадзян);

парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;

нумары тэлефонаў ”гарачых ліній“, тэлефонаў даверу і даведачных службаў;

аб месцы знаходжання кнігі заўваг і прапаноў і аб месцазнаходжанні (нумар кабінета), нумары службовага тэлефона, прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада работніка дзяржаўнага органа, адказнага за вядзенне кнігі заўваг і прапаноў;

1.3. інфармацыю аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў:

найменні адміністрацыйных працэдур;

вычарпальныя пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

пералікі дакументаў і (або) звестак, якія запрошваюцца дзяржаўным органам для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры з указаннем права юрыдычных і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, прадставіць дадзеныя дакументы самастойна;

формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, парадак іх запаўнення і прадстаўлення;

тэрміны ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

тэрміны дзеяння даведак або другіх дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

памер платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама рэквізіты банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы;

час прыёму, месца знаходжання, нумар службовага тэлефона, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка (работнікаў) дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе (якія ажыццяўляюць) прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

2. Апрача інфармацыі, прызначанай у пункце 1 гэтага артыкула, у мясцовых выканаўчых і распарадчых органах размяшчаецца інфармацыя:

аб дзяржаўных мінімальных сацыяльных стандартах;

аб свабодных (незанятых) зямельных участках, у тым ліку з размешчанымі на іх невыкарыстоўваемымі аб'ектамі нерухомых маёмасцяў, якія падлягаюць зносу;

аб долевым будаўніцтве шматкватэрных жылых дамоў;

аб рэканструкцыі і капітальным рамонце жылых дамоў, якія павінны адбыцца, чаканым павышэнні іх спажывецкіх якасцей, відах работ, якія плануюцца, ступені добраўпарадкавання прысядзібных тэрыторый, а таксама аб магчымым заказчыку (забудоўшчыку) на падставе заяў, якія паступілі ад заказчыкаў (забудоўшчыкаў).

3. У дзяржаўных органах можа размяшчацца таксама іншая інфармацыя ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі або якая размяшчаецца па рашэнню кіраўніка дзяржаўнага органа.
Артыкул 10. Размяшчэнне інфармацыі дзяржаўных органаў

на інтэрнэт-сайтах
1. Дзяржаўныя органы размяшчаюць інфармацыю аб сваёй дзейнасці ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт на сваіх інтэрнэт-сайтах або на адпаведных старонках інтэрнэт-сайтаў вышэйстаячых дзяржаўных органаў.

2. На галоўнай старонцы інтэрнэт-сайта непасрэдна або ў выглядзе асобных рубрык размяшчаецца інфармацыя:

2.1. аб дзяржаўным органе:

афіцыйная назва і арганізацыйная структура дзяржаўнага органа, паштовы адрас, адрас электроннай пошты;

нумары тэлефонаў даведачных службаў;

рэжым работы дзяржаўнага органа;

звесткі аб задачах і функцыях дзяржаўнага органа, іх структурных падраздзяленняў, а таксама тэксты нарматыўных прававых актаў (вытрымкі з іх), якія вызначаюць гэтыя задачы і функцыі;

пералік тэрытарыяльных органаў, падпарадкаваных (уваходзячых у склад) арганізацый дзяржаўнага органа і адасобленых падраздзяленняў арганізацыі, звесткі аб задачах і функцыях, а таксама іх паштовыя адрасы, адрасы інтэрнэт-сайтаў і электроннай пошты, нумары тэлефонаў даведачных службаў;

звесткі аб кіраўніку дзяржаўнага органа (пасада, прозвішча, уласнае імя, імі па бацьку, нумар службовага тэлефона);

2.2. аб рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб:

парадак, час і месца прыёму грамадзян, у тым ліку прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

парадак разгляду зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб;

нумары тэлефонаў ”гарачых ліній“, тэлефонаў даверу і даведачных службаў;

назва, месца знаходжання і рэжым работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа;

2.3. аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур у дачыненні юрыдычных асоб і грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў:

найменні адміністрацыйных працэдур;

вычарпальныя пералікі дакументаў і (або) звестак, якія прадстаўляюцца для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

формы (бланкі) дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур, парадак іх запаўнення і прадстаўлення;

тэрміны ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур;

тэрміны дзеяння даведак або другіх дакументаў, якія выдаюцца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

памер платы, якая збіраецца пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, а таксама рэквізіты банкаўскіх рахункаў для ўнясення такой платы;

час прыёму, месца знаходжання, нумар службовага тэлефона, прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку, пасада работніка (работнікаў) дзяржаўнага органа, які ажыццяўляе (якія ажыццяўляюць) прыём заяў аб ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур;

назва, месца знаходжання і рэжым работы вышэйстаячага дзяржаўнага органа;

2.4. аб таварах (работах, паслугах), якія вырабляюцца (якія выконваюцца, аказваюцца) дзяржаўнай арганізацыяй:

пералік тавараў (работ, паслуг);

кошты (тарыфы) на тавары (работы, паслугі);

2.5. аб навінах дзяржаўнага органа;

2.6. аб формах адваротнай сувязі;

2.7. іншая інфармацыя, якая вызначаецца Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь або якая размяшчаецца па рашэнню кіраўніка дзяржаўнага органа.

3. Парадак функцыянавання інтэрнэт-сайтаў дзяржаўных органаў вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь па ўзгадненню з Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Артыкул 11. Размяшчэнне інфармацыі на інтэрнэт-сайтах судоў
1. Акрамя інфармацыі, названай у пункце 2 артыкула 10 гэтага Закона, на інтэрнэт-сайтах судоў павінна быць размешчана інфармацыя, звязаная з разглядам справоў у судзе, у прыватнасці:

патрабаванні, якія прад'яўляюцца да формы і зместу дакументаў, што выкарыстоўваюцца пры звароце ў суд, і (або) узоры гэтых дакументаў, парадак прадстаўлення прызначаных дакументаў у суд;

звесткі аб памеры і парадку выплаты дзяржаўнай пошліны па катэгорыях спраў, якія падлягаюць разгляду ў судзе;

звесткі аб справах, назначаных да слухання;

тэксты судовых пастаноў, якія размяшчаюцца з улікам патрабаванняў, прадугледжаных гэтым Законам, звесткі аб іх абскарджанні і аб выніках такога абскарджання, а пры апублікаванні судовых пастаноў - звесткі аб крыніцах іх апублікавання;

парадак абскарджання судовых пастаноў;

растлумачэнні, абагульненні і агляды па пытаннях судовай практыкі разгляду судамі спраў;

парадак азнаямлення з матэрыяламі справы асоб, якія бяруць удзел у справе;

нумары тэлефонаў, па якім можна атрымаць інфармацыю даведачнага характару, у тым ліку аб праходжанні спраў, якія знаходзяцца ў судзе.

2. Тэксты судовых пастаноў, за выключэннем прысудаў, размяшчаюцца ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт пасля іх прыняцця. Тэксты прысудаў размяшчаюцца пасля іх уступлення ў сілу.

3. Пры размяшчэнні ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт тэкстаў судовых пастаноў у мэтах забеспячэння бяспекі ўдзельнікаў судовага працэсу з прызначаных актаў выключаюцца персанальныя даныя. Замест выключаных персанальных даных выкарыстоўваюцца ініцыялы, псеўданімы або другія знакі, якія не дазваляюць ідэнтыфікаваць удзельнікаў судовага працэсу.

4. Пры размяшчэнні ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт тэкстаў судовых пастаноў, якія ўтрымліваюць інфармацыю, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана, такая інфармацыя выключаецца з тэкстаў судовых пастаноў.

6. Не падлягаюць размяшчэнню ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт тэксты судовых пастаноў, вынесеных па справах:

якія закранаюць нацыянальную бяспеку;

якія ўзнікаюць з сямейных адносін;

які закранаюць правы і законныя інтарэсы непаўналетніх;

якія ўзнікаюць з адміністрацыйна-прававых адносін, вырашаюцца ў парадку асобай і загаднай вытворчасці ў адпаведнасці з Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь;

аб злачынствах супраць палавой недатыкальнасці або палавой свабоды.


Артыкул 12. Адкрытасць пасяджэнняў калегіяльных

дзяржаўных органаў
1. Калегіяльныя дзяржаўныя органы забяспечваюць магчымасць прысутнасці фізічных асоб, у тым ліку прадстаўнікоў юрыдычных асоб, на сваіх пасяджэннях, за выключэннем закрытых пасяджэнняў.

2. Закрытыя пасяджэнні калегіяльных дзяржаўных органаў праводзяцца ў выпадках абмеркавання на іх пытанняў, інфармацыя аб якіх з'яўляецца інфармацыяй, прадстаўленне і (або) распаўсюджванне якой абмежавана.

3. Дзяржаўныя органы размяшчаюць інфармацыю аб даце, часе і месцы правядзення пасяджэння, аб павестцы пасяджэння на сваіх інтэрнэт-сайтах і (або) у сродках масавай інфармацыі, а таксама ў дзяржаўных органах у агульнадаступных месцах не пазней, чым за дзесяць каляндарных дзён да дня пасяджэння калегіяльнага органа.

У выпадку правядзення пасяджэння ў закрытым рэжыме размяшчаецца рашэнне дзяржаўнага органа або службовай асобы, на падставе якой абмяжоўваецца доступ да пасяджэння.

4. З мэтай забеспячэння доступу да пасяджэнняў калегіяльных дзяржаўных органаў у дзяржаўным органе вядзецца запіс жадаючых прысутнічаць на адпаведным пасяджэнні. Запіс інфармацыі аб наведвальніку і наяўнасць дакумента аб асобе з'яўляецца падставай для доступу да пасяджэння. Запіс павінен уключаць прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку грамадзяніна, які жадае прысутнічаць на пасяджэнні, а для прадстаўніка юрыдычнай асобы - прозвішча, уласнае імя і імя па бацьку, найменне юрыдычнай асобы, а таксама пасада, якую ён займае.

5. Парадак прысутнасці наведвальнікаў на пасяджэннях дзяржаўных органаў вызначаецца ў нарматыўных прававых актах, якія рэгламентуюць дзейнасць дадзеных дзяржаўных органаў.



Глава 3

ЗВАРОТ ЗА АТРЫМАННЕМ ІНФАРМАЦЫІ ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАЎ

Артыкул 13. Формы зваротаў за атрыманнем інфармацыі

дзяржаўных органаў і асаблівасці разгляду зваротаў
1. Зварот за атрыманнем інфармацыі дзяржаўных органаў можа ажыццяўляцца ў вуснай, пісьмовай або электроннай форме.

2. Пры звароце за атрыманнем інфармацыі дзяржаўных органаў не патрабуецца тлумачэнне прычын неабходнасці атрымання такой інфармацыі, за выключэннем інфармацыі, якая раней прадстаўлялася грамадзяніну або юрыдычнай асобе Рэспублікі Беларусь (далей, калі не вызначана іншае, - заяўнік).



3. Патрабаванні, якія прад'яўляюцца да зваротаў за атрыманнем інфармацыі дзяржаўных органаў, іх рэгістрацыі, адказам на звароты, парадку разгляду зваротаў, у тым ліку да падстаў, па якім зварот можа быць пакінуты без разгляду па сутнасці, вызначаюцца заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб з улікам асаблівасцей, прадугледжаных гэтым Законам.

ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ от 6 июня 1996 г. N 407-XIII «ОБ ОБРАЩЕНИЯХ ГРАЖДАН» под обращением понимает «индивидуальное или коллективное предложение, заявление, жалоба гражданина (граждан) в государственный орган, иную организацию (должностному лицу), изложенные в устной или письменной форме». Т.о. электронная форма обращения данным Законом не регулируется. Поэтому в проекте Закона нужно предусмотреть требования предъявляемые к электронным обращениям.

Артыкул 14. Адказ на зварот за атрыманнем інфармацыі

дзяржаўных органаў
1. Пры звароце за атрыманнем інфармацыі дзяржаўных органаў, апублікаванай у афіцыйных выданнях дзяржаўных органаў і арганізацый, сродках масавай інфармацыі або размешчанай у глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт, у адказе на зварот дзяржаўны орган і арганізацыя могуць абмежавацца ўказаннем назвы, даты выхаду і нумара афіцыйнага выдання, сродку масавай інфармацыі, у якім апублікавана інфармацыя, якая запрошваецца, і (або) электроннага адраса інтэрнэт-сайта, на якім размешчана інфармацыя, якая запрошваецца.

2. У выпадку калі інфармацыя, якая запрошваецца, датычыцца інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана, у адказе на зварот указваюцца від, найменне, нумар і дата прыняцця прававога акта, у адпаведнасці з якім доступ да гэтай інфармацыі абмежаваны. У выпадку калі частка інфармацыі, якая запрошваецца, датычыцца інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана, а астатняя інфармацыя з'яўляецца агульнадаступнай, дзяржаўны орган і арганізацыя абавязаны прадставіць агульнадаступную інфармацыю.

3. У выпадку калі аб'ём інфармацыі, якая запрошваецца, перавышае дзесяць старонак, у адказе можа быць прапанавана прадставіць дадзеную інфармацыю ў электронным выглядзе.
Артыкул 15. Падставы, якія выключаюць прадстаўленне

інфармацыі дзяржаўных органаў
1. Інфармацыя дзяржаўных органаў не прадстаўляецца ў выпадку, калі:

інфармацыя, якая запрошваецца, датычыцца інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадстаўленне якой абмежавана, за выключэннем выпадкаў, прызначаных у артыкуле 16 гэтага Закона;

не ўнесена плата, калі прадстаўленне інфармацыі ажыццяўляецца за плату ў адпаведнасці з гэтым Законам;

інфармацыя, якая запрошваецца, з'яўляецца ўмяшаннем у ажыццяўленне правасуддзя або прадстаўленне інфармацыі, якая запрошваецца, не дазваляе забяспечваць бяспеку ўдзельнікаў судовага разбору.



Изменить: если в случае предоставления запрашиваемой информации могут подвергнуться опасности участники судебного разбирательства.

2. Не падлягаюць абавязковаму прадстаўленню:

дакладныя, службовыя запіскі, даручэнні службовых асоб і іншая ўнутраная перапіска дзяржаўнага органа;

інфармацыя дзяржаўных органаў, калі гэта інфармацыя апублікавана ў афіцыйных выданнях, сродку масавай інфармацыі або размешчана ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы Інтэрнэт;

інфармацыя дзяржаўных органаў, якая раней прадстаўлялася заяўніку і апошнім не прыводзяцца матываваныя доказы аб неабходнасці паўторнага прадстаўлення інфармацыі;

інфармацыя, калі ў звароце ставіцца пытанне аб тлумачэнні нормы права, растлумачэнні яе прымянення, прававой адзнацы прававых актаў, прынятых дзяржаўным органам, вырабу прававой пазіцыі па запыце, правядзенні аналізу дзейнасці дзяржаўнага органа або правядзенні іншай аналітычнай работы, непасрэдна не звязанай з абаронай правоў заяўніка.

3. Прадстаўленне інфармацыі дзяржаўных органаў, якая адносіцца да аб'ектаў аўтарскага права або сумежных правоў, ажыццяўляецца з улікам заканадаўства аб аўтарскім праве і сумежных правах.
Артыкул 16. Прадстаўленне службовай інфармацыі

абмежаванага распаўсюджвання, інфармацыі аб

прыватным жыцці фізічнай асобы і персанальных

даных
1. Службовая інфармацыя абмежаванага распаўсюджвання можа быць прадстаўлена па рашэнню кіраўніка дзяржаўнага органа.

2. Інфармацыя аб прыватным жыцці фізічнай асобы і яе персанальныя даныя павінны быць прадстаўлены дзяржаўным органам фізічнай асобе, да якой датычыцца дадзеная інфармацыя і персанальныя даныя, па патрабаванню гэтай асобы.



Прадстаўленне інфармацыі аб прыватным жыцці фізічнай асобы і персанальных даных іншым асобам дапускаецца толькі са згоды фізічнай асобы, да якой датычыцца дадзеная інфармацыя і персанальныя даныя.

Нужно уточнить, какое разрешение должно дать лицо о предоставлении о нём информации другим лицам, в письменной, устной или электронной.

Артыкул 17. Плата за прадстаўленне інфармацыі дзяржаўных

органаў
1. Інфармацыя дзяржаўных органаў прадстаўляецца бясплатна, за выключэннем выпадку, прадугледжанага часткай першай пункта 2 гэтага артыкула, а таксама выпадкаў, прадугледжаных Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2010 г., № 4, 2/1623).

2. Плата за прадстаўленне інфармацыі дзяржаўных органаў збіраецца толькі ў выпадку, калі для задавальнення запыту патрабуецца капіраванне і (або) друк больш чым дзесяці старонак дакумента.



Думаем, следует создать приложение к данному закону. Чтобы ввести ограничение 10 страниц, нужно закрепить в данном приложении шрифт, размер шрифта, поля, размер страниц. Это позволит избежать разногласий.

Плата за прадстаўленне інфармацыі дзяржаўных органаў не павінна перавышаць фактычных выдаткаў на капіраванне і (або) друк.

Парадак вызначэння памеру платы вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, калі іншае не ўстаноўлена Падатковым кодэксам Рэспублікі Беларусь.

3. У выпадку калі прадстаўленне інфармацыі дзяржаўных органаў ажыццяўляецца на платнай аснове, дзяржаўны орган паведамляе аб гэтым заяўніка.

Тэрмін разгляду запыту пачынае цячы з дня прадстаўлення дакумента, які пацвярджае ўнясенне платы.

При условии, что все требования, предъявляемые к письменному обращению соблюдены.
4. Пункты 2 і 3 гэтага артыкула не распаўсюджваюцца на прадстаўленне інфармацыі, якая закранае правы і (або) абавязкі заяўніка.

5. Дзяржаўныя органы маюць права вызваляць ад платы за прадстаўлене інфармацыі інвалідаў, пенсіянераў, ветэранаў і иншых грамадзян, якія адносяцца да малазабяспечаных катэгорый насельніцтва.



ЗАКОН РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 6 января 1999 г. N 239-З О ПРОЖИТОЧНОМ МИНИМУМЕ В РЕСПУБЛИКЕ БЕЛАРУСЬ дает определение понятию малообеспеченные граждане (семьи), под которыми понимаются «граждане (семьи), имеющие по объективным причинам среднедушевой доход ниже бюджета прожиточного минимума». Да и не понятен механизм, по которому государственный орган должен определить, что гражданин является малообеспеченным. Думаю, что гражданин должен подать соответствующее заявление. В связи с этим считаю, что формулировка п.5 ст. 17 некорректна. Лучше закрепить ее следующим образом: «Государственные органы имеют право освободить от уплаты за предоставление информации малообеспеченных граждан, по заявлению последних». Либо ««Государственные органы имеют право освободить от уплаты за предоставление информации пенсионеров, инвалидов, ветеранов, А ТАКЖЕ малообеспеченных граждан, по их заявлению». Вторая норма шире. То есть должен быть регламентирован список документов, при подаче которых видно, что лицо является малообеспеченным.

Глава 4

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПАРАДКУ ДОСТУПУ ДА ІНФАРМАЦЫІ, ЯКАЯ ЗНАХОДЗІЦЦА У ДЗЯРЖАЎНЫХ ОРГАНАХ І АРГАНІЗАЦЫЯХ

Артыкул 18. Абарона права на доступ да інфармацыі

дзяржаўных органаў
1. Рашэнні і дзеянні (бяздзейнасць) дзяржаўных органаў, іх службовых асоб, якія парушаюць права на доступ да інфармацыі дзяржаўных органаў, могуць быць абскарджаны ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы і арганізацыі, а пасля абскарджання ў вышэйстаячыя дзяржаўныя органы і арганізацыі - у суд, у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Пры абскарджанні рашэння дзяржаўнага органа, іншай арганізацыі, падпарадкаваных (падсправаздачных) непасрэдна Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, адпаведны зварот можа разглядацца ад імя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

2. Калі ў выніку неправамернай адмовы ў доступе да інфармацыі дзяржаўных органаў, або несвоечасовага яе прадстаўлення або прадстаўлення яўна няпэўнай інфармацыі або інфармацыі, якая не адпавядае зместу запыту, заяўніку былі прычынены страты, такія страты падлягаюць пакрыццю ў адпаведнасці з грамадзянскім заканадаўствам.
Артыкул 19. Адказнасць за парушэнне права на доступ да

інфармацыі дзяржаўных органаў
Службовыя асобы дзяржаўных органаў і арганізацый, вінаватыя ў парушэнні права на доступ да інфармацыі дзяржаўных органаў, нясуць дысцыплінарную, адміністрацыйную, грамадзянскую і крымінальную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.


Глава 5

ЗАКЛЮЧНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
Артыкул 20. Меры па рэалізацыі гэтага Закона
Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь у шасцімесячны тэрмін:

сумесна з Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў Рэспублікі Беларусь падрыхтаваць і ўнесці ва ўстаноўленым парадку прапановы па прывядзенню заканадаўчых актаў у адпаведнасць з гэтым Законам;



прывесці рашэнні Урада Рэспублікі Беларусь у адпаведнасць з гэтым Законам;

Стоит указать срок , за который должно быть все приведено в надлежащую форму.

забяспечыць перагляд і прызнанне страціўшымі сілу рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання, падпарадкаванымі Ураду Рэспублікі Беларусь, іх нарматыўных прававых актаў, якія супярэчаць гэтаму Закону;



прыняць іншыя меры, неабходныя для рэалізацыі палажэнняў гэтага Закона.
Артыкул 21. Уступленне ў сілу гэтага Закона
Гэты Закон уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання, за выключэннем гэтага артыкула і артыкула 20, якія ўступаюць у сілу з дня афіцыйнага апублікавання гэтага Закона.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка