Адны непрыемнасці




Дата канвертавання21.05.2016
Памер55.32 Kb.
Адны непрыемнасці
На гарышчы жыло рудое кацяня. Ніхто не ведаў, як яго зваць, таму што гаспадара ў яго не было.

Аднойчы шчаня бегала па двары і брахала: «Гаў-гаў!»

— Навошта ты мяне клічаш? – спытала кацяня ў шчаняці.

— Я цябе не клічу, — здзівілася шчаня – Гэта я проста брашу: «Гаў!»

— А мяне так і клічуць: кацяня Гаў!

Калі суседскі чорны кот даведаўся, што рыжае кацяня зваць Гавам, ён пачухаў спіну аб комін суседскага дома і сказаў:

— Я б не раіў кацяняці з такім імём

спускацца на двор. На двары кацяня з такім імём чакаюць адны непрыемнасці.

«Калі яны мяне чакаюць, трэба ісці», — падумала кацяня Гаў і пачало спускацца на двор, спяваючы песеньку: «Раз, два, тры, чатыры, пяць, я іду шукаць!»

На двары кацяня Гаў ўважліва агледзела ўсе куточкі. Нідзе ніякіх непрыемнасцяў не было.

— Дзе ж яны, гэтыя непрыемнасці? – спытала кацяня ў чорнага ката.

Раптам на двор выйшаў вялікі сабака. Ён пабачыў кацяня і гукнуў яго:

— Гэй ты, руды! Хадзі-ка сюды! Як цябе зваць?

— Гаў, — адказала кацяня.

— Штоооо?! – здзівіўся сабака.

— Гаў!


— Ах, ты яшчэ і дражнішся! – закрычаў сабака і пабег за кацянём. А кацяня ўцякло.

Калі кацяня прыбегла на сваё гарышча, кот спытаў яго:

— Ну, пабачыў, што на двары цябе чакаюць непрыемнасці?

— Не, не пабачыў. Я іх паўсюль шукаў і ўжо амаль знайшоў, але мяне сабака прагнаў.



Добра схаваная катлета
Шчаня прыйшло да кацяняці на гарышча і прынесла катлету.

— Папільнуй, каб ніхто не сцягнуў маю катлету, папрасіла шчаня. – Я крышку пагуляю па двары, а потым прыйду і з'ем яе.

— Добра, — згадзілася кацяня Гаў.

Кацяня засталося вартаваць катлету. На ўсялякі выпадак яно накрыла катлету скрынкай ад торта.

І тут прыляцела муха. Прыйшлося яе прагнаць.

Кот, які адпачываў на даху, раптам пачуў вельмі знаёмы і смачны пах.

— Дык вось адкуль пахне катлетамі... – сказаў кот і сунуў у шчыліну лапу з кіпцюрамі.

«Вой! – падумала кацяня Гаў. – Катлету трэба ратаваць...»

— Дзе мая катлета? – спытала шчаня.

— Я яе схаваў! – сказала кацяня Гаў.

— А яе ніхто не знойдзе?

— Не хвалюйся! – упэўнена сказала кацяня Гаў. – Я яе вельмі добра схаваў. Я яе з'еў.



Калі пачынаюць кусацца
Сабаку надзелі намызнік. Кот прыйшоў і адабраў у сабакі костку. А сабака толькі рыкаў і не мог укусіць ката.

— Гэта называецца намызнік! – сказала шчаня кацяняці. – Праўда, вельмі прыгожы?

— Вельмі прыгожы! – згадзілася кацяня Гаў.
— Як ты лічыш, — спытала шчаня, — можна яго прымерыць?

— Можна! – вырашыла кацяня і яны разам пачалі сцягваць намызнік з сабакі.

Як толькі сабака застаўся без намызніка, ён адразу памчаўся шукаць ката.

А шчаня і кацяня пачалі прымяраць намызнік.


Тут прыбег сабака і вытрас шчаня і кацяня з намызніка.


— Калі я вырасту, мне таксама падораць намызнік, — сказала шчаня кацяняці, — каб я не кусаўся.

— Хіба ты збіраешся кусацца? – здзівілася кацяня.

— Не, — сказала шчаня, не збіраюся, але, калі я вырасту, можа стацца, мне і схочацца!


Так несправядліва!
Шчаня бегала па двары і брахала: гаў! гаў!

Раптам на гарышчы адчынілася акенца, адтуль зірнула кацяня і спытала:

— Навошта ты мяне клічаш?

— Я цябе не клічу, — здзівілася шчаня, — я проста брашу: «Гаў!»

— А мяне так і клічуць – кацяня Гаў!

Цябе вельмі прыгожа клічуць, — сказала шчаня. Ведаеш што, давай гуляць у даганялкі.

— Давай, — згадзілася кацяня Гаў.

Тым часам кот сцягнуў у сабакі костку і ўцёк. Сабака памчаўся за катом.

Імчыцца сабака за катом. Вось-вось зловіць. Але кот кінуў костку, а сам скочыў на плот. І ўбачыў, што па іншы бок...

...шчаня гоніцца за кацянём. Шчаня і кацяня гуляліся ў даганялкі, але кот пра гэта не ведаў. Ён падумаў: «За мной, дарослым катом, гнаўся вялікі сабака, а за гэтым маленькім кацяняткам гоніцца маленькае шчаня».

Кот зручней улад-каваўся на плоце і сказаў:

— Гэта жыццё! Сабакі ганяюцца за катамі. Шчанюкі ганяюцца за кацянятамі. Гэтак было! І гэтак будзе заўсёды!

Шчаня пачула і пакрыўдзілася.

— Чаму я павінен заўсёды за табой ганяцца? – сказала яно кацяняці. – Так несправядліва. Трэба па чарзе. Спачатку я за табой, а потым ты за мной.

І кацяня памчалася за шчанюком. Шчаня ўцякае, а кацяня Гаў даганяе. А потым шчаня пагналася за кацянём, а потым зноўку — кацяня за шчанюком.
Сярэдзіна сасіскі
— Смачна есці! — сказала кацяня Гаў сабаку, які грыз костку.

— Рррр! — зарычаў у адказ сабака.

— Смачна есці! — сказала кацяня Гаў чорнаму кату.

Кот праглынуў рыбу і адказаў:

— Дзякуй.

— Гэта ў цябе што? — спытала кацяня ў шчаняці.

— Сасіска! — адказала шчаня. — А ты таксама ідзеш абедаць?

— Не, — уздыхнула кацяня, — я не магу абедаць, таму што я яшчэ не снедаў.

— Давай з'ямо маю сасіску разам! — прапанавала шчаня. — Ты еш з аднаго боку, а я з іншага. А там, дзе мы сустрэнемся, будзе сярэдзіна.

— Нешта мы вельмі хутка сустрэліся, — сказала шчаня кацяняці. — Ты ўпэўнены, што сярэдзіна сасіскі ў гэтым месцы?

— Цяпер ужо не істотна! — сказала кацяня. — Усё роўна ў сасіскі ніякіх іншых месцаў не засталося.

Сакрэтная мова
— Хадзі сюды! — закрычала шчаня кацяняці. — Я нешта прыдумаў!

— Што ты прыдумаў? — спытала кацяня Гаў.

— Я прыдумаў сакрэтную мову.

— А навошта сакрэтную? — здзівілася кацяня Гаў.

— Каб мы маглі размаўляць і ніхто нас не разумеў.

— Гэта добра! — узрадвалася кацяня. — Скажы мне што-небудзь на сваёй сакрэтнай мове.

— Кука маркука балям барабука! — сказала шчаня.

Вельмі сакрэтна, — ухваліла кацяня Гаў, — нічога не зразумела.

— А цяпер, — сказала шчаня, — давай я табе на вушка скажу, што гэта значыць «кука маркука».

— Не трэба! — сказала кацяня. — Не кажы.



— Чаму не трэба? — здзівілася шчаня.

— Таму што сакрэтна! — сказала кацяня Гаў. — І няхай будзе сакрэтна. Няхай нікому ніколі нічога не будзе зразумела. Нават мне. Тады ў нас будзе сапраўдная абсалютна сакрэтная мова.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка