Адны без адных “Узаемныя” займеннікі




Дата канвертавання06.07.2016
Памер17.02 Kb.
Адны без адных

Узаемныя” займеннікі

Да якой часціны мовы адносіцца слова адзін? Так, гэта, безумоўна, колькасны лічэбнік. Аднак ёсць пэўныя канструкцыі, у якіх ён можа выконваць і іншую функцыю, напрыклад, займенніка. Таццяна Рамза нават вылучае асобную катэгорыю - узаемныя займеннікі.

Параўнайце:



Прыйшоў адзін чалавек (лічэбнік).

Мужчыны даўно не бачыліся адзін з адным (займеннік).

Апошняя канструкцыя на рускую перакладаецца словазлучэннем друг с другом. У адрозненне ад рускай, у нашай мове, у залежнасці ад таго, пра каго ідзе гаворка: асобаў жаночага ці мужчынскага полу - будуць ужывацца тыя ці іншыя формы абодвух словаў у канструкцыях. Прычым скланяцца ў такіх канструкцыях будзе толькі апошняе слова.



  1. Калі гэта 2 асобы жаночага полу: адна адной, адна адну, адна з адной.

  2. Калі гэта 2 асобы мужчынскага полу: адзін аднаго, адзін аднаму, адзін з адным.

  3. Калі гэта асобы рознага полу: адно аднаго, адно аднаму, адно з адным.

  4. Калі гэта больш за 2 асобы: адны адных, адны адным, адны з аднымі.

Трэба заўважыць таксама, што ў жывым маўленні часам сустракаюцца формы кшталту адзін другога, адна другую.

Заданні

Устаўце патрэбную канструкцыю:

  1. Вольга і Уладзь закаханыя адно ў аднаго.

  2. Прадстаўнікі дэлегацый абедзвюх краін павіталіся адны з аднымі.

  3. Хоць Ганна і Марыся даўно ведаюць адна адну, працягваюць трымацца надзвычай афіцыйна.

  4. Першыя месяцы пасля вяселля маладыя любілі бавіць вольны час адно з адным.

  5. Так і дажывалі свой век бабуля з дзядулем адно пры адным (адно з адным).

  6. Суседкі раптам убачылі адна адну і сумеліся.

  7. Дзеці згуртаваліся ў чатыры каманды і спрабавалі перахапіць ініцыятыву адны ў адных.

  8. Штовечар маці і сын тэлефанавалі адно аднаму.

  9. Браты-блізняты не ўяўляюць сваё жыццё адзін без аднаго.

  10. Сяброўкі пасля гэтага выпадку зусім перасталі давяраць адна адной.

Перакладзіце сказ Мы не общаемся друг с другом вот уже много лет, дзе мы 1.) 2 сястры; 2.) 2 браты; 3.) сястра і брат; 4.) сёстры і браты.

  1. Мы не кантактуем адна з адно вось ужо многа год (шмат гадоў).

  2. Мы не кантактуем адзін з адным вось ужо многа год (шмат гадоў).

  3. Мы не кантактуем адно з адным вось ужо многа год (шмат гадоў).

  4. Мы не кантактуем адны з аднымі вось ужо многа год (шмат гадоў).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка