Аднадумцы і апаненты прыстасаванца Самсона Самасуя. Майстэрня паводле рамана А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя» (11 класс) Мэта урока




Дата канвертавання06.07.2016
Памер36.5 Kb.
Аднадумцы і апаненты прыстасаванца Самсона Самасуя.
Майстэрня паводле рамана А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя»

(11 класс)
Мэта урока:

  1. Вызначыць і ўсядоміць месца прыстасавальнітца ў жыцці, Яго ўплыў на асобу і ассяродзе яе існавання.

  2. Фарміраваць уменне вучняў адстойваць сваю пазіцыю і граматна весці дыялог.

  3. Развіваць патрэбы вучняў у самавыхаванні і самавызначэнні.


Ход майстэрні

  1. Індукцыя (настроенасць на вобраз).

Вучням адна за адной прапануюцца дзве музычныя кампазіцыі розных накірункай ці стыляў.

Майстар. Для каго з вас больш прывабнай, прымальнай з’яўляецца першая кампазіцыя, а для каго – другая? (Вучні падымаюць рукі.)

Заўважаеце? Вы умоўна раздзяліліся на дзве группы: кожная паасобку – супока аднадумцаў, адносна погляду іншай группы – апаненты.



  1. Самаканструкцыя.

Вучням прапануецца падзяліць ліст паперы папалам, на адной яго палове запісаць слова “аднадумец”, на другой – “апанент” і на кожнай часцы ліста двума-трыма словамі ці словазлучэннямі назваць тыя асацыяцыі, што узнікаюць пры ўзгадванні вышэй названых паняццяў (прадметы, паняцці, дзеянні і інш.)

  1. Сацыялізацыя.

Кожны вучань чытае запісаныя ім словы, пасля з іх вылучаюцца найбольш дакладныя, ключавыя паняцці.

Майстар. Аднадумцы сходзяцца ў сваіх меркаваннях, поглядах на прадмет увагі. Магчыма, праз некаторы час нехта з іх пераасэнсуе сваю пазіцыю і памяняе яе – пад уплывам часу, пад уздзеяннем пераканаўчых довадаў свайго субяседніка. і гэта натуральна, калі аднадумец становіцца апнентам ці апанент – аднадумцам, бо на тое ёсць аб’ектыўныя прычыны. А як мы можам назваць з’яву, калі чалавек, у залежнасці ад сітуацыі, прымыкае то да адной групы, то да другой? (Адказы вучняў: прыстасавальніцтва.)

  1. Сацыяканструкцыя.

Майстар. Аб’ектам нашай увагі сёння павінее быць сатырычна раман А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя». Давайце з вамі падумаем, якім чынам тэма нашага ўрока можа звязаць дадзены твор з паняццямі “аднадумец”, “апанент”, “прыстсаванец”.

Вучні фармулююць тэму, затым запіс яе адкрываецца на дошцы.

Якой жа мэты варта нам дасягнуць у сённяшняй майстэрні?

Вучні фармулююць мэту, затым запіс яе адкрываецца на дошцы.



Майстар. Самсон пры ўсіх сваіх якасцях чалавек неардынарны: лагер аднадумцаў і лагер апанентаў ён стварае сам.каго ж ён ўключае ў гэтыя групы і чым пры гэтым кіруецца? Давайце паспрабуем вырашыць?

Ідзе работа ў групах:

1-я і 2-я групы – аднадумцы Самсона;

3-я і 4-я групы – апаненты Самсона.



  1. Сацыялізацыя.

Прадстаўлення рэзультатаў групамі (фармуляванне адказаў-разважанняў з пацярджэннямі з рамана.)

Пытанні:

Да 1-й і 2-й груп: што аб’ядноўвае аднадумцаў Самсона? Якая агульная прымета маецца ў іх?

Да 3-й і 4-й груп: што аб’ядноўвае апанентаў Самсона? Якая іх характэрная прымета?

Адказы вучняў.



Майстар. Паглядзіце, калі ласка, якая дзіўная справа аітрвмліваецца: сцвярджаючы думку аб прыналежнасці пэўных герояў рамана або да аднадумнікаў, або да апанентаў, мы можам заўважыць, што суддзя Торба апынуўся адразу у дзвюх групах. Як такое можа быць?

Адказы вучняў.



Майстар. Каб упэўніцца ў праўдзівасці сваіх меркаванняў, давайце зараз звернемся да сцэны суда суддзі Торбы.

Перачытваецца ў голас сцэна суда – выступленне абвінаваўцы Самсона Самасуя.



Пытанні да вучняў:

    • Як вы гледзіце ў гэтых абставінах на самога Самсона?

    • Ці прыемны вам такі Самсон? Чаму?

  1. Разрыў.

Майстар. У пачатку ўрока мы з вамі гаварылі аб тым, што памяняць пазіцыю - гэта натуральна, прымальна. Чаму ж тады асуджаем Самсона?

Прыкладны адказ.

Калі прыстасаванне мае дачыненне да справы густу – гэта не страшна, бо яно ўплывае, прытым не абавязкова негатыўна, толькі на носьбіта гэтай якасці. Калі ж чалавек прыстасоўваецца да іншых людзей, да абставін, урэшце, да патрабаванняў часу – гэта небяспека, якая пагражае разбурэннем асобы і ассяродзя яе існавання, ганьбаваннем усякай маралі і этыкі.

Пытанні:


    • Як вам здаецца, а ў сённяшнім жыцці каго больш – самсонаў-прыстасаванцаў ці іх апанентаў?

    • На чый жа бок ўстае аўтар рамрна, сцвярджаючы выснамі Крэйны, “што прыказкі Торбы зусім не Торбіны, а належаць усяму народу ў цэлым”?

  1. Рэфлексія.

Майстар. У завяршэнне нашай сённешнай працы прапаную кжонаму з вас прадоўжыць адну ці некалькі наступных фраз (на выбар).

Я хачу (не хачу), каб ...

Я ўпэўніўся (-лася), што ...

Я задумаўся (-лася) ...

Мяне трывожыць (радуе) ...

Майстар. З вашых выказванняў відаць, што пастаўленных мэтаў мы дасягнулі, як відаць і тое, што ў любыя часы, пры любых патрабаваннях жыцця побач з намі былі і будуць самсоны самасуі, іх аднадумцы і апаненты. Аднак кожны з нас павінен усвядоміць наступнае: многае залежыць асабіста ад мяне, і мне рашаць, павялічыць колькасць Самсонавыз прыхільнікаў ці ненавіснікаў.


  1. Дамашняе заданне (творчасць).

Пераасэнсаваць яшчэ раз здабытыя на ўроку ісціны і дацт пісьмовы адказ на пытанне : Самсон Самасуй – гэта бытавая з’ява ці нешта большае?

Майстар дзякуе ўсім за працу, за імкненне да адкрыццяў, шчырасць і адкрытасць думак...



Данный материал взят с сайта: http://Gosvoroni.narod.ru


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка