Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы




Дата канвертавання23.03.2016
Памер44.4 Kb.
Тэма: “Адмена прыгоннага права. Буржуазныя рэформы”
1. Як звалі Віленскага генерал-губернатара,ініцыятара прашэнняў памешчыкаў заходніх губерняў Расіі да імператара аб вызваленні сялян ад прыгоннай залежнасці:

а) М.Навасільцаў б) У.Назімаў в) М.Мураўеў г) А.Чартарыйскі

2. Памешчыкі якіх беларускіх губерній звярнуліся з прашэннем да імператара

а) Віленскай б) Магілеўскай в) Ковенскай г) Гродзенскай д) Мінскай

3. Вызначце дакумент, які з’яўляецца першым афіцыйным дакументам аб адмене прыгоннага права : а) “Маніфест аб адмене прыгоннага права” б) “Палажэнне аб сялянах, якія выходзяць ад прыгоннай залежнасці” в) рэскрыпт Аляксандра ІІ на імя віленскага генерал-губернатара Назімава г) устаўныя граматы

4. Рэскрыпт Аляксандра ІІ быў падпісаны а) 20 лістапада 1857 б) 20 лістапада 1860

в) 20 лістапада 1855 г) 19 лютага 1861

5. Заканадаўчых актаў аб адмене прыгоннага права было а) 4 б) 14 в) 7 г) 17

6. Ці верна , што сяляне , якія жылі на землях аднаго памешчыка , стваралі а)сялянскую грамаду б) воласць

7. Ці верна, што некалькі сялянскіх абшчын аднаго царкоўнага прыходу стваралі

а) воласць б) грамаду в) абодва адказы правільныя г) абодва адказы няправільныя

8. Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася а) з апублікавання рэскрыпта Аляксандра ІІ б) з абвяшчэння палажэнняў аб адмене прыгону в) з прызначэння міравых пасрэднікаў г) са стварэння 3 студзеня 1857г Сакрэтнага камітэта пад старшынствам Аляксандра ІІ

9. Пасля адмены прыгону сяляне выбіралі а)савет, б) валасное праўленне, в) валаснога старшыню г) міравых пасрэднікаў д) валаснога суддзю.

10. Ці правільна, што пасля адмены прыгоннага права а)працягваў дзейнічаць звычай кругавой парукі б) адмяняўся звычай кругаваой парукі

11. Ці правільна, што валасны суд дзейнічаў а) па спецыяльна складзеным законам

б) паводле норм звычаёвага права в) абодва адказы правільныя г) абодва няправільныя

12. Для непасрэднага правядзення сялянскай рэформы ствараліся ўстановы а) сакрэтныя камітэты б) грамадскія камітэты в) павятовыя міравыя з’езды г) губернскія па сялянскіх справах установы

13. Кантроль за дзейнасцю міравых з’ездаў ажыццяўлялі а) губернатары б) імператар

в) міравыя пасрэднікі г) суддзі

14. Ажыццяўленне сялянскай рэформы на Беларусі адбывалася на падставе

а) Агульнага палажэння б) дзвух мясцовых палажэнняў в) рыскрыпта Аляксандра ІІ г) прашэнняў памешчыкаў заходніх губерняў

15. Першай інстанцыяй па ўрэгуляванню адносін паміж памешчыкамі і сялянамі былі а) сялянская грамада б) валасны суддзя в)міравыя пасрэднікі г) сельскія старасты

16. Да правядзення выкупной аперацыі сяляне лічыліся а) часоваабавязанымі б) прыгоннымі в) вольнымі

17 Часоваабавязанае становішча на беларусі было скасавана а) 1 сакавіка 1863г б) 2 лістапада 1863 в) 28 снежня 1881 г) 1 студзеня 1883

18. Калі дзяржаўныя сяляне Беларусі станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў а) 1857 б) 1867 в) 1887 г) 1897

19. Судовая рэформа на Беларусі пачалася ў а) 1864 б) 1872 в) 1882 г) 1885

20 Міравыя суддзі на беларусі а) выбіраліся б) прызначаліся міністрам юстыцыі

в) прызначаліся губернатарам г) прызначаліся генерал- губернатарам

21. Прысяжныя павераныя пачалі ўдзельнічаць у судовых паседжаннях ў а) 1864г

б) 1872г в) 1882г г) 1888г

22. Земствы на Беларусі былі ўведзены а) 1864 б) 1881 в) 1906 г) 1911 д) 1917

23 Земствы былі ліквідаваны а) 1864 б) 1881 в) 1906 г) 1911 д) 1918

24 У якіх беларускіх губерніях земствы так і не былі ўведзены?....

25.” Палажэнне аб мерах для аховы дзяржаўнай бяспекі і грамадскага спакою” было прынята а) 19 жніўня 1881г б) 19 лютага 1861г в) 19 ліпеня 1917г г) Аляксандрам ІІ

д) Аляксандрам І е) Мікалаем ІІ

26 Новае гарадское палажэнне, якое рэзка павялічвала маёмасны цэнз пры выбары органаў гарадскога самакіравання было прынята ў а) 1882 б) 1892 в) 1902 г) 1912

27 Ці правільна, што а) на Беларусі працягвала дзейнічаць мяжа яўрэйскай аселасці б) скасоўвалася мяжа яўрэйскай аселасці

28. Яўрэям забаранялася а) працаваць у дзяржаўных установах б) працаваць у паліцыі в) працаваць на афіцэрскіх пасадах у арміі г) працаваць на чыгунцы.

29. Выплата заробка сельскагаспадарчаму работніку прадуктамі на Беларусі пасля 1861г гэта – а) ардынарыя б) дзякла в) сервітут г) пахт д) шнур

30 Аграрная праграма, абвешчаная царскім указам 20 чэрвеня 1906г прадугледжвала

а) дабраахвотны продаж памешчыцкай зямлі праз сялянскі банк б) ліквідацыя абшчыннага землеўладання в) ліквідацыя памешчыцкага землеўладання г) надзялене сялян зямлей у асабістую ўласнасць д) пашырэнне сялянскага землекарыстання за кошт казеннага фонду е) разбурэнне сялянскай абшчыны ж) увядзенне ўраўняльнага землекарыстання па працоўнай норме.

31 Аўтарам аграрнай праграмы быў а) С.Віттэ б) П.Кісялеў в) П.Сталыпін г) У.Назімаў

32. Як П.Сталыпін звязаны з Беларуссю? А) вучыўся ў Віленскай гімназіі б) займаў пасаду Віленскага губернатара в) родам з Беларусі г) займаў пасаду Гродзенскага губернатара

33. Рэформы Сталыпіна пачаліся з а) Маніфеста Мікалая ІІ аб увядзенні дэмакратычных свабод б) Маніфеста ад 6 жніўня 1906г аб стварэнні Дзяржаўнай думы в) указу Мікалая ІІ ад 9 лістапада 1906г аб выхадзе сялян з абшчыны і атрыманні зямлі ў асабістую ўласнасць г) указу Мікалая ІІ аб роспуску Дзяржаўнай думы.

34. Усе часткі церазпалоснага сялянскага надзела, зведзеныя ў адно поле, якое з’яўляецца прыватнай уласнасцю селяніна –гэта...

35. Асобная сялянская гаспадарка з жыллем і пабудовамі , размешчаная па-за межамі вескі – гэта ...

36. Правядзенне сталыпінскай аграрнай рэформы было звужана ў а) Віцебскай губерніі б) Віленскай в) Гродзенскай г) Магілеўскай д) Мінскай

37. Якая беларуская губернія займала другое месца пасля Саратаўскай па тэмпах выхаду сялян з сялянскай абшчыны а) Віцебская б) Віленская в) Мінская г) Магілёўская д) Гродзенская

38. Сталыпінская аграрная рэформа і хутарызацыя была прыпынена указам ў а) лістападзе 1914г б) лістападзе 1915 в) лістападзе 1916 г) лістападзе 1917

39. Ініцыятарам якой рэформы на Беларусі (акрамя аграрнай) быў Сталыпін а) ваеннай б) земскай в) школьнай г) судовай д) гарадской

40. “Сталыпінскім гальштукам” назывлі....

41. Ці верна , што на Беларусі , ў параўнанні з Расіяй, быў а) большым працэнт створаных хутароў б) быў меньшым працэнт створаных хутароў.



42. Падлічыце суму выкупнога плацяжу селяніна, калі сума гадавога аброку складала 6 рублёў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка