Адкрыты Савет Клуба 23. 11. 2010 Удзельнікі




Дата канвертавання20.03.2016
Памер11.14 Kb.
Адкрыты Савет Клуба 23.11.2010
Удзельнікі:

Савет:
1. Балабанаў Канстанцін.


2. Гарыдавец Ірына.
3. Крываў Сяргей.
4. Рудакова Наталля.
5. Малец Марыя.

Сябры Клуба:


1. Кіпрыяновіч Вячаслаў.
2. Куцько Андрэй.
3. Поль Сяргей.
4. Таццяненка Андрэй.

Іншыя:
1. Аляксей (прыйшоў упершыню ).


2. Лукашэвіч Кацярына.
3. Ганна.
4. Сердзюкоў Сяргей.
5. Цішчанка Вольга.
6. Шагун Уладзімер.

Вырашылі:


1. Прапанаваць да разгляду Агульнага сходу кандыдата на Ганаровага сябра турклуба Ірыну Гарыдавец. Выканаўца - Савет Клуба.
2. Арганізаваць прыбіранне памяшкання турклуба раз у 2-4 тыдні сябрамі турлуба, а таксама правядзенне генеральнага прыбірання 7 снежня 2010. Выканаўца - Кіпрыяновіч Вячаслаў.
3. Дамовіцца з кіраўніцтвам універсітэта пра рамонт памяшкання турклуба і мерах па памяншэнню вільготнасці паветра ў ім. Выканаўца - Гарыдавец Ірына.
4. Святкаванне Новага Года адбудзецца 18-19 снежня 2010 ў традыцыйным фармаце ў Зялёным. Выканаўца - Гарыдавец Ірына.
5. Інвентарызацыю рыштунку правесьці 29-30 лістапада 2010. Выканаўцы - Куцько Андрэй, Туравец Вадзім, Сердзюкоў Сяргей.
6. Вырабіць фотагазеты па выніках сезону лета - восень 2010. Выканаўцы - Гарыдавец Ірына ( збор фота), Сердзюкоў Сяргей (вёрстка).
7. Падрыхтаваць да зацвярджэння Агульным сходам праекты Зімовага каляндара 2010/11 і Каляндарнага плану турклуба на 2011 год.
8. Распрацаваць праект Палажэння аб карыстанні і пракаце клубнага рыштунка да абмеркавання на Агульным Сходзе. Адказны - Туравец Вадзім.
9. Зацвердзілі дату правядзення Агульнага сходу - 14 снежня 2010.
10. Вырабіць для ўсіх ахвотных майкі, кепкі, бэджы. Выканаўца - Гарыдавец Ірына.
11. Новымі сябрамі клуба сталі Куцько Андрэй, Самуйлік Міхаіл, Таццяненка Андрэй.

Рэзюме падрыхтаваў Кіпрыяновіч Вячаслаў, Інфацэнтр ТК "Альтаір".


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка