Адкрыты ўрок беларускай мовы ў 3 класе “Беларусь – мая Айчына” Тэма: “Прыстаўка”. Мэта




Дата канвертавання13.05.2016
Памер106.71 Kb.
Адкрыты ўрок беларускай мовы ў 3 класе

Беларусь – мая Айчына”



Тэма: “Прыстаўка”.
Мэта: вучыць дзяцей выдзяляць прыстаўкі ў словах, прыдумваць словы з

прыстаўкамі;

паўтарыць алфавіт;

развіваць мову вучняў, узбагачаць іх слоўнікавы запас;

выхоўваць любоў і павагу да Радзімы, пачуццё гонару за свой народ.
Ход урока.
Арг. момант. Настаўнік вітае дзяцей і гасцей, гаворыць:


  • Сёння ў нас незвычайны ўрок – прэзентацыя турыстычнага

агенцтва “Беларусь”. Мы пазнаёмім гасцей з некаторымі маршрутамі падарожжаў па Беларусі і пастараемся так іх зацікавіць, каб яны звярталіся толькі ў наша турагенцтва.
Гукавая размінка. Вучань чытае верш:
Белая Русь мая!

Чыстая ты мая!

Родная ты мая!

Белыя гоні бульбы,

Белыя косы дзяўчат.

Воблакаў белых над Бугам

Вечны парад!

Белых грыбоў кашолкі,

Белыя плечы бяроз,

Белыя россыпы золкіх,

Чыстых світальных рос.

Вейкі рамонкаў белых,

Белыя грывы завей.

Чыстыя душы смелых,

Простых тваіх людзей.
- Якія зычныя гукі часта сустракаюцца ў гэтым вершы? ( [ б ], [ б’ ] )
Хвілінка чыстапісання. Настаўнік чытае вершаваныя радкі:
- 1 -

Беларусі ўсёй бязмежжа

Гэта літара хавае.

Бульба, бераг, Белавежа,

Бор і вышка буравая.
Вучні пішуць вялікую літару Б і злучэнні з гэтай літарай.

Б Б Б Б Б Б Б …

Бя Бя Бя Бу Бу Бу Бе Бе Бе
Слоўнікавая работа. Удакладняецца назва краіны (Беларусь), прыводзяцца

словы, якімі яшчэ можна назваць Радзіму, адзначаецца,

што гэтыя словы пішуцца з вялікай літары. Словы

Беларусь, Радзіма, Бацькаўшчына, Айчына вучні

пішуць пад дыктоўку, напісанне правяраюць у парах.


Экскурсія па абласных гарадах Беларусі.
- Наша турыстычнае агенцтва, - гаворыць настаўнік, - прэзентуе экскурсію па абласных гарадах Беларусі. Назавіце і пакажыце на карце Беларусі абласныя цэнтры.
Вучні называюць і паказваюць на карце абласныя цэнтры, настаўнік дэманструе фотаздымкі з кнігі “Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі першакласніку”.
Увага дзяцей звяртаецца на дошку, дзе запісаны словы Гомель, Гродна, Брэст, Віцебск, Магілёў, Мінск. Вучні запісваюць іх у алфавітным парадку.
Падарожжа ў цэнтр нацыянальных рамёстваў.
Разгадваецца крыжаванка.

- 2 -


  1. Параход сам не хадзіў,

Я яго рукой вадзіў.

Параход ішоў па хвалях,

Як прайшоў – яны прапалі.

(Прас)




  1. Чырвоны сабака ў печы гуляе.

Ніколі не брэша, а рукі кусае.

(Агонь)




  1. Выспеў каля хаты

Прыгажун вусаты.

Як сажнём, наробім круп

Ды згатуем смачны суп.

(Ячмень)


  1. Сінявокі, слаўны, чысты,

Галавасты, залацісты,

Дасць абноў ён людзям шмат –

Будзе кожны вельмі рад.

(Лён)


  1. Месяц гэты вузкі, гнуткі,

У яго знутры ёсць зубкі.

Ён калісьці вельмі дбайна

Жыта жаў замест камбайна.

(Серп)


  1. Круглая гара,

Што ні крок, то нара.

(Напарстак)


  1. Выраслі ў полі браточкі

І зазванілі ў званочкі:

Жніце нас і малаціце,

Дзеткам пячэнне рабіце.

(Авёс)


  1. Два канцы, два колцы, цвічок пасярэдзіне.

(Нажніцы)
Дзеці хорам вымаўляюць слова ў выдзеленым слупку крыжаванкі (рамёствы), адказваюць на пытанні: якія беларускія рамёствы вы ведаеце? (Ганчарства, ткацтва, вырабы з саломы, вышыўка сурвэтак і рушнікоў.)

- 3 -


З чаго выраблялі тканіну? (З ільну.)
Выконваецца практ. 172. Вучні знаходзяць у вершы і зачытваюць словы, якія абазначаюць дзеянні прадмета, затым спісваюць іх, абазначаюць прыстаўкі, дзеляць іх для пераносу.

Выкананне задання правяраецца.


Фізкультхвілінка.
Падарожжа ў Бярэзінскі запаведнік.
Вучні чытаюць верш:
Лес ідзе да небакраю,

Рэчка, горачка, раўніна.

Вечна сэрцу дарагая

Беларуская карціна.

Ля крыніцы – медуніцы,

Каля рэчкі – поле грэчкі,

Дзе даліна – канюшына,

Ой ты, родная краіна!



В. Жуковіч
Загадзя падрыхтаваныя дзеці робяць паведамленні аб Бярэзінскім запаведніку.


  1. Прырода – наш вялікі дом, без якога было б немагчыма жыццё чалавека.

Беларусам пашанцавала на прыгажость і непаўторнасць краявідаў. А каб

зберагчы прыродныя багацці, у нашай краіне створаны запаведнікі,

нацыянальныя паркі, заказнікі.


  1. У Беларусі 1441 асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя, у тым ліку Бярэзінскі біясферны запаведнік, чатыры нацыянальныя паркі (“Белавежская пушча”, “Браслаўскія азёры”, “Прыпяцкі” і “Нарачанскі”), 513 заказнікаў (“Ельня”, “Асвейскі”, “Званец” і інш.) і 923 помнікі прыроды.




  1. Першы запаведнік – Бярэзінскі – быў створаны ў нашай краіне ў 1925 годзе, каб зберагчы баброў, якія на той час былі амаль знішчаны. Цяпер, як і некалькі стагоддзяў таму, тут гаспадараць бабры, бурыя мядзведзі, рысі, ваўкі, дзікі, ласі, казулі, алені, зубры, 230 відаў птушак.

Загадкавы” дыктант: чытае загадкі, дзеці пішуць адгадкі.


- 4 -


Улетку шэранькі,

Узімку беленькі,

Доўгія вушы мае,

Хутка ў лес уцякае.



(Заяц)
2. Не доктар, а дрэвы лечыць.

(Дзяцел)


3. Пад соснамі, пад ёлкамі

Ляжыць клубок з іголкамі.

(Вожык)


  1. Рыжая дзяўчына

Залезла ноччу ў двор,

Курэй пералічыла

І ўсіх панесла ў бор.

(Ліса)


  1. У белым сарафане,

Пад хусткаю зялёнай

Сумуе на паляне

Танклявая Алёна.

(Бяроза)




  1. Жыве ў дупле на дрэве,

Як птушка, скача ў голлі,

Гушкаецца, дурэе –

Няблага на прыволлі!

Грыбкоў сабе насушыць,

Арэшкаў назбірае;

Зіма сняжок цярушыць,

А ёй бяда малая!

(Вавёрка)




  1. Праз горы, даліны,

Праз тысячы сёл

З далёкай краіны

Вярнуўся пасол.

Паважны, чыноўны,

Ён стаў на страсе

У ботах чырвоных,

Каб бачылі ўсе.

(Бусел)


Вучні чытаюць запісаныя словы-адгадкі, настаўнік паказвае адгадкі-

малюнкі. Затым дзеці з адным са слоў складаюць сказ, у якім слова, якое абазначае дзеянне прадмета, павінна быць з прыстаўкай, выдзяляюць яе. (Дзяцел вылечыў дрэва. Бусел прыляцеў на балота. Вожык скруціўся ў клубок. Заяц задрыжаў ад страху. Бяроза заківала сваімі галінкамі.)

- 5 -

Экскурсія ў горад Полацк.

(Настаўнік чытае вершаваныя радкі,дэманструе ілюстрацыі старажытнага Полацка.)

Яшчэ ў дні старыя,

у век наш лучыны,

Аб горадзе Полацку

слава ішла, -

Друкар там выдатны

Францыск Скарына,

Што зоры, рассыпаў

па роднай краіне

Крыштальныя словы

навукі – святла!
(Вучні-экскурсаводы расказваюць:)
- Мы запрашаем нашых гасцей ў старажытны горад Полацк, дзе яны змогуць наведаць Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, музей беларускага кнігадрукавання, краязнаўчы і экалагічны музеі і шмат іншых цікавых мясцін.

- Наш знакаміты зямляк, палачанін Францыск Скарына, першы сярод усходніх славян стаў друкаваць кнігі. А кніга – гэта скарбніца народнай мудрасці, якая раней перадавалася ў прыказках.


(Работа па картках)
Скласці прыказкі, знайсці словы з прыстаўкамі, выдзеліць іх:
Чужая, пірагамі, старана, накорміць, не. (Чужая старана пірагамі не накорміць.)

У, толькі, чужым, краі, зжаліцца, вецер. чужым краі толькі вецер зжаліцца.)

Дарагая, матка, хатка, дзе, тая, нарадзіла, мяне. (Дарагая таяхатка, дзе нарадзіла мяне матка.)

Родная, зморанаму, як, зямелька, пасцелька. (Родная зямелька як зморанаму пасцелька.)

У, не, чужых, раз, людзях, у грудзях, забаліць. (У чужых людзях не раз забаліць у грудзях.)
Экскурсія ў горад Гомель.
(Экскурсаводы расказваюць)
- 6 -

- Мы жывём у Гомельскай вобласці. Наш абласны горад Гомель.

Гомель – старажытны горад, упершыню аб ім ўпамінаецца ў 1142 годзе. Нямала гадоў спатрэбілася, каб стаў такім, якім бачаць яго сёння жыхары і госці: буйным прамысловым цэнтрам, другім у Беларусі па аб’ёму выпускаемай прадукцыі, амаль з паўмільённым насельніцтвам. Гомель размешчаны на высокім беразе ракі Сож.

У горадзе працуе больш 100 прамысловых прадпрыемстваў. Дзейнічаюць такія гіганты індустрыі, як вытворчыя аб’яднанні “Гомсельмаш”, і “Гомельдрэў”, заводы “Цэнтраліт” і хімічны. Шырока вядома прадукцыя швейнага аб’яднання “Камінтэрн”, фабрык: кандытарскай “Спартак”, панчошна-трыкатажнай “8 Сакавіка”.

У Гомелі 7 вышэйшых навучальных устаноў, дзейнічаюць драматычны тэатр, тэатр лялек, цырк і філармонія. Праводзяцца міжнародныя фестывалі. Жыхары горада ганарацца сваімі школамі і дзіцячымі садамі, басейнамі і паркамі адпачынку.
Мы запрашаем усіх са старажытнага Полацка праехаць у Гомель. Як? Звярніце ўвагу на дошку.

На дошцы запісаны словазлучэнні. Трэба запісаць іх, знайсці і абазначыць прыстаўкі.



Ад’ехаць ад Полацка, з’ехаць з горкі, аб’ехаць лес, пераехаць цераз рэчку, прыехаць у Гомель.
Усе нашы вучні і настаўнікі любяць сваю мову, сваю Радзіму, ведаюць яе гісторыю і ахвотна дзеляцца набытымі ведамі і ўменнямі.
Вучні чытаюць вершаваныя радкі:
Я – дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма,

Хоць малая, але знаю:

Беларусь – мая Радзіма.


***
Я – беларус маленькі,

Спяшаюся са школы.

Як і бацькі, сумленны,

Руплівы і вясёлы.


***

- 8 -


Гляджу на родныя мясціны,

Адданая я ім навек,

Бо даражэй сваёй краіны

Не мае скарбаў чалавек.


Вынік урока.
- Прэзентацыя турыстычнага агенцтва “Беларусь” заканчваецца, - гаворыць настаўнік. – Сёння вы даведаліся шмат цікавага пра Беларусь, яе памятныя мясціны, жывёл і птушак, пра добрых і шчырых жыхароў Беларусі. Многа цікавых мясцін, незвычайных экскурсій і пажарожжаў чакае нас наперадзе.
Рэфлексія.
Д / З .

- 8 –
Белая Русь мая!

Чыстая ты мая!

Родная ты мая!

Белыя гоні бульбы,

Белыя косы дзяўчат.

Воблакаў белых над Бугам

Вечны парад!

Белых грыбоў кашолкі,

Белыя плечы бяроз,

Белыя россыпы золкіх,

Чыстых світальных рос.

Вейкі рамонкаў белых,

Белыя грывы завей.

Чыстыя душы смелых,

Простых тваіх людзей.

Лес ідзе да небакраю,

Рэчка, горачка, раўніна.

Вечна сэрцу дарагая

Беларуская карціна.

Ля крыніцы – медуніцы,

Каля рэчкі – поле грэчкі,

Дзе даліна – канюшына,

Ой ты, родная краіна!

В. Жуковіч
.


  1. Прырода – наш вялікі дом, без якога было б немагчыма жыццё чалавека.

Беларусам пашанцавала на прыгажость і непаўторнасць краявідаў. А каб

зберагчы прыродныя багацці, у нашай краіне створаны запаведнікі,

нацыянальныя паркі, заказнікі.


  1. У Беларусі 1441 асабліва ахоўная прыродная тэрыторыя, у тым ліку Бярэзінскі біясферны запаведнік, чатыры нацыянальныя паркі (“Белавежская пушча”, “Браслаўскія азёры”, “Прыпяцкі” і “Нарачанскі”), 513 заказнікаў (“Ельня”, “Асвейскі”, “Званец” і інш.) і 923 помнікі прыроды.




  1. Першы запаведнік – Бярэзінскі – быў створаны ў нашай краіне ў 1925 годзе, каб зберагчы баброў, якія на той час былі амаль знішчаны. Цяпер, як і некалькі стагоддзяў таму, тут гаспадараць бабры, бурыя мядзведзі, рысі, ваўкі, дзікі, ласі, казулі, алені, зубры, 230 відаў птушак.

- Мы запрашаем нашых гасцей ў старажытны горад Полацк, дзе яны змогуць наведаць Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, музей беларускага кнігадрукавання, краязнаўчы і экалагічны музеі і шмат іншых цікавых мясцін.

- Наш знакаміты зямляк, палачанін Францыск Скарына, першы сярод усходніх славян стаў друкаваць кнігі. А кніга – гэта скарбніца народнай мудрасці, якая раней перадавалася ў прыказках.
Чужая, пірагамі, старана, накорміць, не.

У, толькі, чужым, краі, зжаліцца, вецер.

Дарагая, матка, хатка, дзе, тая, нарадзіла, мяне.

Родная, зморанаму, як, зямелька, пасцелька.

У, не, чужых, раз, людзях, у грудзях, забаліць.

- Мы жывём у Гомельскай вобласці. Наш абласны горад Гомель.

Гомель – старажытны горад, упершыню аб ім ўпамінаецца ў 1142 годзе. Нямала гадоў спатрэбілася, каб стаў такім, якім бачаць яго сёння жыхары і госці: буйным прамысловым цэнтрам, другім у Беларусі па аб’ёму выпускаемай прадукцыі, амаль з паўмільённым насельніцтвам. Гомель размешчаны на высокім беразе ракі Сож.

У горадзе працуе больш 100 прамысловых прадпрыемстваў. Дзейнічаюць такія гіганты індустрыі, як вытворчыя аб’яднанні “Гомсельмаш”, і “Гомельдрэў”, заводы “Цэнтраліт” і хімічны. Шырока вядома прадукцыя швейнага аб’яднання “Камінтэрн”, фабрык: кандытарскай “Спартак”, панчошна-трыкатажнай “8 Сакавіка”.


У Гомелі 7 вышэйшых навучальных устаноў, дзейнічаюць драматычны тэатр, тэатр лялек, цырк і філармонія. Праводзяцца міжнародныя фестывалі. Жыхары горада ганарацца сваімі школамі і дзіцячымі садамі, басейнамі і паркамі адпачынку


Я – дзяўчынка-беларуска

З васільковымі вачыма,

Хоць малая, але знаю:

Беларусь – мая Радзіма.
***
Я – беларус маленькі,

Спяшаюся са школы.

Як і бацькі, сумленны,

Руплівы і вясёлы.


***

Гляджу на родныя мясціны,

Адданая я ім навек,

Бо даражэй сваёй краіны



Не мае скарбаў чалавек.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка