Адкрыць у браўзеры Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны




Дата канвертавання28.05.2016
Памер38.28 Kb.








Адкрыць у браўзеры
















Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны















Навіны ГА "Цэнтр "Трэці сектар"


  • Ацані праект Стратэгіі развіцця Гарадзеншчыны. Жыхары Гарадзеншчыны да 25 чэрвеня могуць запоўніць анкету ацэнкі праекта Стратэгіі ўстойлівага развіцця (СУР) Гарадзеншчыны да 2015 г.
     

  • Запрашаем на спартова-экалагічны абмен ў Германіі. Табе цікавы спорт, актыўны лад жыцця, ты неабыякавы да тэмы аховы навакольнага асяроддзя  і хочаш даведацца пра магчымасці актыўнага ўдзелу моладзі ў жыцці грамадства? Заяўляйся на ўдзел у міжнародным моладзевым абмене “Back to the nature”, які адбудзецца з 17 па 27 жніўня 2015 года ў Паўночнай Германіі!
     

  • Гісторыя ад першай асобы: гарадзенка Ірына Новік перамагла ў конкурсе відэаінтэрв’ю “Памяць народа” Конкурс быў арганізаваны Беларускім архівам вуснай гісторыі сумесна з моладзевай грамадскай арганізацыяй “Гісторыка”. Яго ўдзельнікам прапанавалі запісаць на відэа успаміны сваіх блізкіх – бабуль, дзядуль ці знаёмых, якія былі сведкамі цікавых гістарычных падзей.
     

  • У Беластоку пачала дзейнічаць Картка актыўнага сеньёра. Зніжкі пры наведванні культурных пляцовак, басейнаў – гэта першыя ільготы, якія чакаюць уласнікаў Карты актыўнага сеньёра, якую пачалі выдаваць нядаўна ў суседнім Беластоку. Карткай сталыя жыхары Беластока могуць карыстацца з першага чэрвеня.
     


Навіны партнёраў


  • Экспресс-курс разговорного польского языка. Хотите быстро научится основам польского разговорного языка? Вам интересно учиться в интерактивной и весёлой атмосфере, без изучения многочисленных скучных грамматических правил? Тогда приглашаем на «Экспресс-курс разговорного польского языка».
     

  • Практычны семінар "Крэатыў карыснага дзеяння для тых, хто любіць свой горад". Таварыства "Зялёная сетка" і ініцыятыўная група "Варштат Ідэй" запрашаюць на практычны семінар, на якім вы даведаецеся аб праекце "Школа супергерояў", пра цяжкасці і поспехах мінскіх гарадскіх актывістаў.
     

  • Зялёны Партал Гродзеншчыны шукае рэдактара. Хочаце паспрабаваць сябе ў новай ролі, паглыбіцца ў тэму экалогіі, працаваць у камандзе ініцыятыўных і неабыякавых людзей, ствараць новы і крэатыўны кантэнт? Тады гэтая праца для вас.
     

  • Гарадзенскія арнітолагі падлічылі і акальцавалі рэдкіх сокалаў-пустальгоў. Прадстаўнікі аб’яднання “Ахова птушак Бацькаўшчыны” (АПБ) праехаліся па леташніх адрасах гнездавання пустальг і спраўдзілі, ці ёсць там сёлета гнёзды.

     

Магчымасці


  • Адукацыйны і кадравы цэнтр «Новае заўтра» запрашае да супрацоўніцтва  З 1 траўня па 1 верасня 2015 г. адукацыйны і кадравы цэнтр «Новае заўтра» праводзіць конкурс «Звярніце на нас увагу!» І запрашае да супрацоўніцтва беларускія арганізацыі і ўстановы.
     

  • Журналістаў запрашаюць да ўдзелу ў курсе “Лічбавая журналістыка ва Усходняй Еўропе”  Курс уключае дзве сесіі ў Германіі і адзін інтэнсіўны анлайн-модуль. Удзельнікі атрымаюць веды і навыкі па мабільных выданнях, тэхнічнай апрацоўцы кантэнту для Інтэрнэту, анлайн-расследаваннях і камп'ютарнай бяспецы.
     










 2015 ГА "Цэнтр "Трэці сектар"
Вы атрымалі гэты ліст, бо падпісаліся на рассылку "Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны"

Наш адрас:

ГА "Цэнтр "Трэці сектар"

Будзёнага 48а

Гродна 230023



Belarus


Add us to your address book

unsubscribe from this list    update subscription preferences 












База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка