Адказы Заданні-тэсты




Дата канвертавання30.04.2016
Памер336.7 Kb.
Адказы

Заданні-тэсты

1

А

11

Г

21

В

31

Д

41

А

2

Б

12

Д

22

Д

32

В

42

Б

3

Г

13

В

23

Б

33

Г

43

В

4

Д

14

А, Г

24

Д

34

В

44

В

5

Б

15

В

25

А, Б

35

Д

45

Д

6

А

16

А

26

В

36

Б

46

Г

7

В

17

Г2

27

Г

37

А

47

Б

8

Г

18

Д

28

В

38

Б

48

В

9

Б

19

А

29

Д

39

Г

49

А

10

Д

20

Г

30

Б

40

Д

50

Б, Д

18. Д); (Біблія – Biblia – так у Старажытным Егіпце называлі від папірусу, на лістах якога рабілі запісы, лісты сшывалі паміж сабой);

34 1. Цёплы вечар. Ціха ўсюды. На заходзе сонца. (“Рольнік”) 2. Круглае поле. Узгоркі, каменне. Лес па краях, як сцяна. (“Могілкі”) 3. Ціха. Ночка. Нічагутка навакол не дрогне, хіба толькі дах ціхутка, як стары, застогне. Вёска спіць – пара глухая. Позняя часіна. Не спіць толькі маладая ў школцы дзяўчына. Свеціць лямпа перад ёю, ціха, бы ў магіле. (“Школьная работніца”).

45. А – асятрына, Б – асцё, В – асыпак, Г – вяндліна.

46. Г) (тузін – 12 аднолькавых прадметаў, чортаў тузін – 13 (па забабонных уяўленнях нешчаслівы лік));

Творчыя заданні

51





Абрэвіятуры

Сэнсавыя беларускія адпаведнікі або расшыфроўка

1.

БАДы

біялагічна актыўныя дабаўкі

2.

Мінздраў

Міністэрства аховы здароўя

3.

АПК

аграпрамысловы комплекс

4.

АМАП

атрад міліцыі асобага прызначэння

5.

МУС

Міністэрства ўнутраных спраў

52


1. Калі адзначаецца Еўрапейскі дзень моў?

Еўрапейскі дзень моў стаў адзначацца 26 верасня з 2001 г.

2. Калі пад эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы?

Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца 21 лютага. Гэта мерапрыемства накіравана на тое, каб звярнуць увагу сусветнай супольнасці на неабходнасць падтрымання і захавання нацыянальных моў у сучасных умовах інтэнсіўнай міжнароднай інтэграцыі і глабалізацыі.

3. Калі ўступіў ў деянне Закон Рэспублікі Беларусь №430-З “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”?

З 1 верасня 2010 года.

53

Неабходна было падкрэсліць словы савет, рэвалюцыя, камунізм, прафсаюзны, сацыялізм, бальшавік, якія адносіліся да так званых рэвалюцыйных і інтэрнацыянальных слоў і, паводле Пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу” 1933 г. пісаліся насуперак правілу акання совет, рэволюцыя, комунізм, профсаюзны, соцыялізм, большэвік – так, як у рускай мове, адкуль былі запазычаны.

54


Да рэдагавання

Пасля рэдагавання

цвятная капуста

квяцістая капуста

саставіцель кнігі

складальнік (укладальнік) кнігі

вузы дружбы

повязі дружбы (сяброства)

уцечка вады

выцек вады

“уцечка” мазгоў

адток мазгоў

учот тавараў

улік тавараў

давільны прэс

выціскальны прэс

саветнік рэктара

дарадца рэктара

скромны наведвальнік

сціплы наведвальнік

сесіённы перыяд

сесійны перыяд

пад’ехала палутарка

пад’ехала паўтаратонка

цікавы субяседнік

цікавы суразмоўнік

бягучы год

сёлетні год, сёлета

55

1. Слова помнік ужываецца з дапаўненнем у давальным склоне або ў спалучэнні са зваротам у гонар каго—чаго-н.: помнік Багдановічу, помнік у гонар перамогі. Ужыванне зваротаў помнік каго—чаго і помнік аб кім—чым – парушэнне літаратурнай нормы.

Сказ пасля праўкі: Каля опернага тэатра ў Мінску стаіць помнік Багдановічу.

2. Патрыёт – 1) ‘чалавек, які любіць радзіму і свой народ’; 2) перан. Чалавек шчыра адданы якой-н. справе, які горача любіць што-н.: патрыёт роднага горада, калектыву. Памылкай з’яўляецца змешванне значэння слова патрыёт са значэннем слова энтузіяст – ‘чалавек, які адданы справе, ідэі, дзейнічае з душэўным уздымам, высокай ступенню захаплення, натхнення’.



Сказ пасля праўкі: Усе выкладчыкі ўніверсітэта – вялікія энтузіясты.

3. Палавіна – ‘адна з дзвюх роўных частак, якія разам складаюць цэлае. Таму няправільна пісаць і гаварыць: тры палавіны, чацвёртая палавіна, апошняя палавіна, дзве роўныя палавіны і г. д.



Сказ пасля праўкі: Канец (другая палавіна) снежня была для студэнтаў асабліва напружанай.

4. Парушэннем нормы лічыцца ўжыванне прыназоўніка ў раёне са словамі, якія абазначаюць час. У такіх выпадках гэты прыназоўнік замяняе прыслоўе каля, прыблізна. Гэты прыназоўнік ужываецца толькі для абазначэння месца: у раёне вакзала, паводкі.



Сказ пасля праўкі: Вадзім прызначыў сустрэчу свайму сябру каля дзевятнаццаці гадзін (а дзевятнаццатай гадзіне).

5. Адно са значэнняў слова сезон – ‘частка года, якая з’яўляецца найбольш прыдатнай для якой-небудзь работы, адпачынку і пад.’ Гэтае слова не можа спалучацца са словамі, якія маюць таксама значэнне часу (тыпу перыяд, пара і інш.), у такім выпадку яны з’яўляюцца таўталагічнымі.



Сказ пасля праўкі: Наступіла лета – курортны сезон.
56

1. Калі прыгадваюць імя Паўлюка Багрыма, адразу ўспамінаюцца мне першыя радкі яго верша: “Зайграй, зайграй, хлопча малы, і ў скрыпачку і ў цымбалы…” . 2. Адно са сваіх жаданняў Францішак Багушэвіч выказаў у вершы “Ахвяра”: “Маліся ж, бабулька, да бога, каб я панам ніколі не быў…” 3. Першае віленскае выданне Францішка Скарыны – “Малая падарожная кніжка” – выйшла ў 1522 годзе. 4. У якасці эпіграфа да свайго сачынення мне хацелася б узяць словы Максіма Багдановіча з яго верша “Пагоня”: “Толькі ў сэрцы трывожным пачую за краіну радзімую жах, – успомню Вострую Браму святую і ваякаў на грозных канях”.


57


блог

інтэрнэт-дзённік

выкшталцоны

адукаваны, выхаваны

бодзігард

целаахоўнік

гастарбайтар

рабочы-эмігрант

бодзібілдынг

культурызм

гжэчнасць

ветлівасць, далікатнасць, выхаванасць

брыфінг

нарада

звяздар

астролаг

бэбісітар

нянька

міленіум

тысячагоддзе

58




Суфіксы

Пары слоў

-н-

камень → каменны, бітум → бітумны;

-ан- (-ян-)

дошка → дашчаны, гліна → гліняны;

-ов- (-ев-)

пісьмо → пісьмовы, алюміній → алюмініевы;

-ск-

завод → заводскі, рыбак → рыбацкі;

-шн- (-ашн-)

сёння → сённяшні, цяпер → цяперашні;

-льн-

пераканаць → пераканальны, сцвярджаць → сцвярджальны.


Каментар. Пары слоў могуць быць рознымі, галоўнае, каб яны адпавядалі ўмове задання: вытворнае слова – адносны прыметнік. За кожную правільную пару налічваецца 0,5 бала.
59


Сказы

Склон і функцыя ў сказе

падкрэсленага слова



1. Свіран – традыцыйная гаспадарчая пабудова для хавання збожжа, прадуктаў, адзення, хатняга начыння.

Назоўны склон, дзейнік.

2. Галоўныя члены сказа могуць аддзяляць адзін ад другога даданыя членыя сказа.

Вінавальны склон, дапаўненне.

3. Ракайль часам называюць стылем у заходнееўрапейскім мастацтве першай паловы ХVIII ст. ракако.

Творны склон, дапаўненне.

4. Некаторыя даследчыкі лічаць, што лагічны націск прыдае слову менавіта першае месца ў сказе.

Вінавальны склон, дапаўненне.

5. Па сігналу трывогі ў музей выехала аператыўная група. В. Пруцяневіч, якая здзейсніла злачынства, збегчы не ўдалося.

Родны склон, дапаўненне.

60




1.

Той, хто займаецца бодзібылдынгам

бодзібілдар

2.

Той, хто займаецца або захапляецца боўлінгам

боўлінгіст (баўлінгіст)

3.

Аматар дарагіх, эксклюзіўных матацыклаў

байкер

4.

Работнік атэля, які арганізоўвае вольны час кліентаў

аніматар

5.

Прыхільнік брэйка; той, хто танцуе брэйк

брэйкер

6.

Спецыяліст у галіне валеалогіі

валеолаг

7.

Дасціпны чалавек

дасціпнік

8.

Спецыяліст у галіне дызайну

дызайнер

9.

Майстар па стварэнні кліпаў

кліпмейкер (кліпмэйкер)

10.

Мадэльер высокага ўзроўню, стваральнік моды ў адзенні.

куцюр’е

61




№ сказа

Перыфраза

Аднаслоўны сінонім

1.

Людскі паток

Натоўп

2.

Крылатыя госці

птушкі

3.

Баравы ласун кудлаты

мядзведзь

4.

Рэактыўных журавоў

самалётаў

5.

Зямля Тараса, пявучая зямля братоў

Украіна

62




амлет – летам

недабраны – набедраны

увязвацца – узвявацца

астатак – стаката*

намазка – мазанка

пакачаць – пачакаць

63

У беларускай мове ўзніклі прыстаўныя зычныя і галосныя гукі [в], [і], [а], [j]
64


Сказы

Склон і функцыя ў сказе

падкрэсленага слова



1. Гарадскія бібліятэкі павінны забяспечваць усім неабходным спецыяльныя базы кніжнага гандлю.

Вінавальны склон, дапаўненне.

2. Творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча можна аб’яднаць. Гэта дазваляе зрабіць уклад, унесены імі ў развіццё беларускай мовы.

Вінавальны склон, дапаўненне.

3. У конкурсе юных музыкантаў прынялі ўдзел выхаванцы многіх вядомых кампазітараў. Аднак першы прыз атрымала вучаніца Свірыдава.

Родны склон, дапаўненне.

4. Карэджыа называюць заснавальнікам пармскай школы жывапісу Антоніа Алегры.

Творны склон, дапаўненне.

5. Ратуша – будынак, у якім размяшчаліся органы гарадскога самакіравання.

Назоўны склон, дзейнік.

65


Няўдала ўжыты ў другім сказе займеннік “іх”, які замяняе з папярэдняга кантэксту словазлучэнне “старыя, парваныя кнігі”. Атрымліваецца, што берагчы трэба толькі парваныя кнігі, а астатнія – неабавязкова.
66

1. Багатая куцця ў славян (шчадрэц) вызначалася сапраўдным багаццем абрадавых страў, з якімі ў старажытнасці звязвалі надзею на дабрабыт і здароўе сям’і.



Прычына памылкі – няведанне значэння беларускіх слоў шчадрэц і шчадраванне. Шчадраванне – гэта народны традыцыйны звычай на шчадраца хадзіць па хатах)

2. У беларускай архітэктуры флюгер з’яўляецца значнай мастацкай дэталлю завяршэння вільчыка даху, шатра, купала і інш.



Прычына памылкі – няведанне значэння запазычаных слоў флігель і флюгер. Флюгерпрыбор для вызначэння напрамку і вымярэння хуткасці ветру. Выкарыстоўваецца як элемент афармлення жылых і грамадскіх будынкаў. Флігель (у архітэктуры) – дапаможная прыбудова да жылога дома ці асобнае збудаванне, якое ўваходзіла ў комплекс сядзібы.

3. У перакладзе з грэчаскай мовы філарэты – тыя, хто любіць дабрачыннасць.



Прычына памылкі – няведанне значэння запазычаных слоў філаматы і філарэты. Філаматытыя, хто імкнуцца да ведаў).

4. Першы твор Максіма Багдановіча – алегарычнае апавяданне “Музыка” – быў надрукаваны ў газеце “Наша ніва” ў 1907 годзе.



Прычына памылкі – няведанне жанраў літаратуры, фактаў біяграфіі Максіма Багдановіча.

5. Асноўная задача першага ў гісторыі беларускай лексікаграфіі шматтомнага тлумачальнага слоўніка беларускай мовы (т.1-5, 1977-84) – адлюстраванне лексіка-семантычнага стану беларускай літаратурнай мовы ад пач. ХХ ст. да 1970-х гг.



Прычына памылкі – няведанне тыпалогіі лексікаграфічных даведнікаў па беларускай мове.
67

Назоўны склон, адз. лік

Родны склон, адз. лік

Родны склон, мн. лік

выхавацелька

выхавацелькі

выхавацелек

шасцярня

шасцярні

шасцерань (і шасцерняў)

грэбень

грэбеня

грэбеняў

рагавень

рагаўня

рагаўней

68



Сказы

Пачаткова форма слова,

на якое прыпадае лагічны націск.



1. У перыяд разробленасці ўзнікаюць дыялектныя адрозненні, а ў перыяд цэнтралізацыі – згладжваюцца.

Узнікаць

2. У адных пісьменнікаў партрэт даецца больш падрабязна, у другіх – маўленчая характарыстыка.

Партрэт

3. Справа мы збіралі камні, злева – універсітэт.

Я

4. Гогаль спачатку параўноўвае Сабакевіча з мядзведзем, а потым называе гэтым словам.

Параўноўваць

5. Канец паказвае, што кожны можа. (Прыказка)

што

69

1. Ля ракі пенсіянеры –рыбакі вуды – пругкія антэны – ўбілі ў глей і глядзяць, як ціха кружаць папалаўкі, і як золак разгараецца ў імгле. 2. Айсбергі – гэта застылыя горы маўчання, помнікі шхунам разбітым і іх маракам. 3. Ледзяшы – першыя ластаўкі вясны. Пад яе сонечнымі ласкамі яны пачынаюць плакаць. 4. Гэй, трактар – жалезны мой конь, паспяшай! 5. Зязюля на лістах рабой бярозкі камусьці ліча шэрыя гады. Скажы мне, варажбітка баравая, мо чула дзе ці, можа, знаеш ты; калі да нас свабода завітае, калі з астрогу вернуцца браты?
70

Бровы, вачніцы, вейкі, лоб, павекі, падбароддзе (падбародак), сківіцы, скроні, скулы, шчокі.



Каментарый: вачніцыпаглыбленні ў пярэдняй частцы чэрапа, на твары, дзе змяшчаюцца вочы; вейківаласкі на краі павек; павекірухомыя складкі скуры, якія прыкрываюць вочы; падбародак (падбароддзе) – месца паміж барадой і шыяй; скулыпарныя косці чэрапа, размешчаныя ніжэй вочніцы над верхняй сківіцай твару, а таксама адпаведныя часткі твару; сківіцыдзве косткі твару, у якіх умацаваны зубы.
71

Безыменны, вялікі, мезенец, сярэдні, указальны.


72

  1. Назвы разумовых працэсаў: думаць, успомніць, уявіць, марыць, меркаваць.

  2. Назвы якасцяў прадметаў: горкі, кіслы, салодкі, салёны, прэсны.

  3. Назвы мэблі: шафа, шыфаньер, сервант, стэлаж, паліца.

  4. Назвы транспартных сродкаў: самалёт, веласіпед, аўтобус, катар, параход, верталёт.

  5. Назвы страў: шніцэль, біфштэкс, пельмені, ростбіф, плоў, галубцы.

  6. Назвы колераў: чырвоны, белы, карычневы, чорны, аранжавы, сіні, фіялетавы.

  7. Назвы частак цела чалавека: рука, вуха, калена, нос, галава, грудзі, жывот, рот, плячо, патыліца.

  8. Назвы свойскіх жывёл: сабака, кот, карова, авечка, кабыла, каза.

  9. Словы, якія характарызуюць чалавека як працаўніка: абібок, маруда, няўмека, лодар, працаўнік, гультай.

73

Бульбянішча, вічанішча (расла віка), грачанішча, ільнянішча, люцэрнішча.
74

1) Бросня; 2) жабурынне; 3) поплаў; 4) выган; 5) выдма;


75

Локаць – ‘даўжыня рукі ад пальцаў да локцевай часткі’; сажань – утворана ад дзеяслова сягаць і першапачаткова мела значэнне ‘адлегласць паміж канцамі пальцаў разведзеных у бакі рук’; цаля – у ХVI ст. ужывалася са значэннем ‘адзінка вымярэння на палец шырыні’; пядзя – ‘адлегласць паміж вялікім і ўказальным пальцамі’.


Каментар. У спецыяльнай літаратуры адзначаецца, што першымі меркамі чалавека былі часткі яго цела або адлегласць паміж імі. Таму яны і атрымалі назву меры антрапаметрычнага паходжання, дзе антрапа… – першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да чалавека. Паколькі часткі цела чалавека мелі пэўную даўжыню, то і за мерамі, якія адпавядалі гэтым часткам, замацаваліся адпаведныя назвы.

Больш падрабязна пра назвы адзінак меры, вагі і колькасці можна прачытаць у кнізе: Скурат К.У. Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз). – Мн. : Навука і тэхніка, 1974. – 192 с.


76

Англафоб.

Астатнія словы: англаман – чалавек, які захапляецца ўсім англійскім; англасакс – назва народнасці, якая ўтварылася ў Англіі ў 7 – 10 стст.; англафіл – прыхільнік англійскай нацыі, культуры і пад.; англіцызм – слова або моўны выраз, запазычаныя з англійскай мовы);


77
Дзіўна, што да нас з далёкіх часоў зараджэння гісторыі чалавецтва не дайшло ніводнага сведчання пра боль, шчасце і пакуту чалавека закаханага. Колькі наскальных малюнкаў ці пісьмёнаў ні згадвай, колькі выяў касцяных або гліняных пласцінак са знакамі старажытных пісцоў, адшуканых археолагамі, ні праглядвай, колькі берасцяных грамат або старых пергаментаў ні вывучай, нідзе не адшукаеш і следу таго пачуцця, якім выжывала і выжывае душа чалавечая. Княжыя рахункі, пісьмы купцоў, запісы пра ўраджай, пра збаны і зброю, нататкі пра колькасць паланёных у часе чарговай сечы, запісы аб куплі-продажы зерня і віна, просьба да ўсемагутнага Бога паспрыяць справе, а то і падману – гэта ёсць. А просьбы да другога сэрца чалавечага, а прызнання ў шчаслівым або пакутным пачуцці сваім – няма. Ці то таму, што ўсведамленне гэтага пачуцця прыйшло да людзей пазней, ці то таму, што любое пачуццё перамагала нязменная логіка жыцця, якое быццам знарок скрозь пацвельвалася і кпіла над імі, або заганяючы ў тупік, або высмейваючы.

Таіса Бондар


Стыль – публіцыстычны

Тып маўлення – апавяданне з элементамі разважання.

Сродкі сувязі – злучнікі, паўтор слоў
78

№ сказа

Фразеалагізм

Значэнне

1.

Выбраць дарогу

Вызначыць, як належыць дзейнічаць.

2.

З адкрытай душой

Шчыра, даверліва.

3.

Як малады неаб’езджаны конь

З вялікай хуткасцю.

4.

Кінуць слоўка

Коратка сказаць аб чым-небудзь.

5.

Праліваў слёзы

Сумаваў, плакаў.

79




1) бярозка [ск]

5) не ведалі [н’а]

2) мундзір [н’дз’]

4) супрацьдымны [дз’д]

3) перабежчык [шч]

5) хрэсьбіны [з’б’]

4) каўказскі [с]

6) cпартсмен [ц]

80



1) бязбровы, 2) бязверхі, 3) бяспошлінны, 4) бязвыезны, 5) няважны, 6) неспадзяваны, 7) бессаромны, 8) няцотны.
81
Адна палавіна, дзве палавіны, абедзве палавіны, першая палавіна, другая палавіна.
Каментарый. Пры слове палавіна ўжываюцца толькі лічэбнікі адна, дзве, абедзве, першая, другая. Гэта абумоўлена самім значэннем слова палавіна – ‘адна з дзвюх роўных частак, якія разам складаюць цэлае. Таму няправільна пісаць і гаварыць: тры палавіны, чацвёртая палавіна і г. д.
82


Кедр → кедр-оўнік

бюракрат → бюракрат-[ый]-я

ракушка → ракушач-нік

вінаград → вінград-нік

лаза → лаз-няк

бульба → бульб-оўнік

83


Пуцявіны песняра
Якуб Колас нарадзіўся ў маляўнічым лясным кутку, дзе векавечныя хвоі і кашлатыя елкі падпіралі неба, а побач бруіліся хвалі нястомнага Нёмана.

Акінчыцы, а потым Ласток – гэта ціхія і прыгожыя мясціны чароўнага роднага краю, дзе праляглі пуцявіны паэта. Але найбольш уражанняў юнацтва было звязана з леснічоўкай Альбуць, дзе ён прачытаў першае слова, склаў першы свой верш, слухаў песні лясных жаваранкаў, радаваўся гулкім вясновым навальніцам.

Апрача дарэктараў, быў у леснічоўцы і яшчэ адзін настаўнік – дзядзька Антось. Натура паэтычная і шматгранная, ён многае зрабіў, каб перад вачыма кемлівага і дасціпнага пляменніка раскрылася краса і веліч непаўторнай беларускай прыроды, складанае і нялёгкае сялянскае жыццё.

Тут, у Альбуці, загарэлася ў сэрцы Коласа паэтычная іскра, і ніякія ліхалецці жыцця не змаглі яе пагасіць. Так у Наднямонні з’явіўся свой паэт, свой пясняр сялянскай нядолі. Пачынаць паэтычны спеў яму дапамаглі хвалі Нёмана, гоман лесу, лугавое раздолле, дзядзькавы казкі, матчыны песні і само жыццё, якое настойліва стукалася ў акенца глухой леснічоўкі.

(Паводле С. Александровіча)
84
Эфектны – маляўнічы, прыгожы, чароўны.

Натхніцель – дарэктар, настаўнік.

Гора – ліхалецце, нядоля.

Мастак слова – паэт, пясняр, Якуб Колас.


85


адвячорак

падвячорак

бацькаўскі

бацькоўскі

гумар

гумор

бялізна

белізна

адолець

здолець

вечка

вейка

пачуванне

спачуванне

вышка

вышкі

акраец

акраек

газ

газа

86




В течение зимы

На працягу зімы.

Прислониться к стене

Прыперціся да сцяны.

Обеих старых берез

Абедзвюх старых бяроз.

Не говорить об этом

Не гаварыць пра гэта.

Благодарить маму

Дзякаваць маме.

87


Апошні сказ тэксту задання 5 з’яўляецца:


1. Паводле структуры сказ –

складаны

2. тып сказа –

складаназалежны

3. Сродак сувязі частак –

займеннік якое.

4. Віды адносін паміж часткамі

азначальныя

88




Імя

Прозвішча

Імя

Прозвішча

Максім

Багдановіч

Андрэй

Рымша

Ніл

Гілевіч

Алаіза

Пашкевіч

Аляксей

Дудараў

Іван

Шамякін

Рыгор

Барадулін

Васіль

Быкаў

Уладзімір

Дубоўка

Кандрат

Атраховіч

89



Каментарый.

1. Лішняе слова “база”. Гэта штамп, які ўжываецца ў значэнні ‘на аснове’. У дадзеным кантэксце яно не нясе ніякай сэнсавай нагрузкі. На ‘аснове’ спартыўна-аздараўленчага комплексу школа працаваць не можа. Трэба: У спартыўна-аздараўленчым комплексе БДУ “Брыганціна” завяршыла сваю работу “Зімовая школа студэнцкай журналістыкі”, дзе павышалі кваліфікацыю 200 прадстаўнікоў студэнцкіх газет.

2. Лішняе слова “проста”. Яно штучна ўжыта ў другім сказе ў значэнні размоўнай ўзмацняльнай часціцы ‘аж, зусім, сапраўды’. Сказ, у якім гэта часціца дарэчы: Цымбалісты, скрыпачы як зайграюць – проста дзіва!

3. Лішнія словы “з удзелам”. Калі гэта прэс-канферэнцыя міністра і рэктара, то яна не можа адбыцца без іх удзелу. Трэба: Раніцай адбылася прэс-канферэнцыя міністра адукацыі і рэктара БДУ.

4. Лішняе слова “свету”, паколькі ў значэнні лексемы чалавецтва “ўсе людзі планеты, свету” ўказанне на гэтае слова ёсць.

5. Лішняе слова “праліўны” або “лівень”. Трэба: За якія дзесяць хвілін рэдкі дождж змяніўся праліўным (або: ліўнем). Лівень – моцны, праліўны дождж.


90

1. У Дзятлаве ў гонар воінаў-інтэрнацыяналістаў на п’едэстал пастаўлена БМП. 2. Бясконцыя войны вяло ВКЛ з Асманскай імперыяй. 3. Шэраг карцін мастака захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі. 4. БДУ з’яўляецца вядучай ВНУ нашай краіны. 5. З 1957 г. вялося будаўніцтва Салігорска, дзе каля вадасховішча Случ было створана тры жылыя раёны.


91


Словы, якія ўжываюцца у значэннях, неўласцівых ім

Словы, якія павінны ўжывацца ў сказах

Каментарыі

жаданнем

энтузіязмам, натхненнем

Жаданне – ‘цяга для ажыццяўлення чаго-н., унутранае імкненне’: жаданне вучыцца, гарэць жаданнем. У вусным і пісьмовым маўленні гэтае слова памылкова змешваецца з такімі словамі, як натхненне, энтузіязм. Няправільна: працавалі з жаданнем, паступіў з вялікім жаданнем.

дуэль

барацьба, спаборніцтва

Дуэль – ‘паядынак паміж двума асобамі або спаборніцтва, барацьба двух бакоў’. Неправамерна ўжываць слова дуэль у значэнні шырокім ‘спаборніцтва, барацьба, конкурс’.

дылема

задача, праблема

Дылема – ‘цяжкі выбар паміж дзвюма магчымасцямі’. Няправільным з’яўляецца ўжыванне слова дылема ў значэнні задача, праблема.

прыярытэт

перавага

Прыярытэт – ‘першынство па часу ў адкрыцці, вынаходстве чаго-небудзь’. Нельга выкарыстоўваць гэтае слова ў значэнні перавага.

рэстаўрацыю

папраўку, рамонт

Рэстаўрацыя – 1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі, культуры. 2. Аднаўленне ранейшага палітычнага ладу (кніж.) Недакладным па сэнсе лічыцца ўжыванне слова рэстаўрацыя замест слоў рамонт, пачынка. Неадпавядае яно і стылістычна неуместно.

92

1. У словазлучэнні глыбокая бездань лішнім з’яўляецца слова глыбокая, паколькі словам бездань характарызуецца менавіта невымерная глыбіня, прорва. Бездань – ‘невымерная глыбіня; прорва’.

2. Няправільная таўталагічная канструкцыя буханку чорнага хлеба, паколькі значэнне слова буханка – адна штука печанага чорнага хлеба. Каб сказ атрымаўся правільным, неабходна выкрасліць словы чорнага хлеба. Гэта распаўсюджаная памылка, якая прадстаўлена і ў ТСБЛМ.

3. Памылковы таўталагічны выраз кавалькада коннікаў. Кавалькада – група коннікаў на прагулцы. Прычын памылкі – спроба замацаваць за словам кавалькада значэння ‘група, працэсія’.

4. Таўталагічны выраз далонь рукі. Далонь – ‘унутраны бок кісці рукі’ (частка рукі). Лішняе слова – рукі.

5. Ваенная акупацыя – таўталогія, паколькі слова акупацыя – гэта ‘гвалтоўны захоп чужой тэрыторыі ваеннай сілай’. Захоп тэрыторыі войскамі, а не іншым спосабам, і характарызуе значэнне слова акупацыя.
93

1. Да стылістычных фігур адносяцца анафара, эпіфара, градацыя, кальцо, інверсія, антытэза, шматзлучнікавасць, шматпрыназоўнікавасць і інш.

Не трэба ўключаць метафару і асіміляцыю.

Прычына памылкі – няведанне паняцця стылістычныя фігуры і тое, што да іх адносіцца.

2. Найважнейшай крыніцай ўзбагачэння слоўніка беларускай мовы, галоўным шляхам узнікнення тэрмінаў прынята лічыць словаўтварэнне.



Прычына памылкі – няведанне або неразмежаванне значэнняў такіх тэрмінаў, як словазмяненне, словаўжыванне, словаўтварэнне.

3. Ёсць меркаванне, што Ілья Капіевіч (Капіеўскі) заснаваў у 1700 годзе ў Амстэрдаме ўласную друкарню, а ў 1708 годзе па загадзе Пятра І удзельнічаў у падрыхтоўцы рэформы рускага пісьма, узораў новых шрыфтоў.



Прычына памылкі – няведанне гістарычных фактаў. Сымон Будны жыў у ХVІ ст. (1530-1593).

4. Вышэйшым органам Саюза пісьменнікаў БССР з’яўляўся з’езд пісьменнікаў БССР, на якім абмярковаліся важнейшыя праблемы літаратурнага жыцця рэспублікі.



Прычына памылкі – няведанне сутнасці такіх паняццяў, як пленум і з’езд. Пленум – пасяджэнне ўсіх членаў выбарнага кіруючага органа аргнізацыі. З’езд – сход прадстаўнікоў якіх-небудзь арганізацый.

5. Узорам тэтралогіі ў беларускай літаратуры з’яўляецца аповесць А.Васілевіч “Пачакай, затрымайся…”, дзе асобныя часткі (“Расці, Ганька”, “Доля знойдзе цябе”, “Новы свет”, “Пачакай, затрымайся…” складаюць сюжэтна завершаныя аповесці, звязаныя гісторыяй галоўнай гераіні, якая паказваецца на розных этапах свайго жыццёвага лёсу.


94
Сяджу па-за кратамі ў цемры сырой.

Арол малады, вольны птах, за сцяной,

Мой сумны таварыш, махае крылом,

Крывавую ежу клюе пад вакном.


Клюе і кідае, глядзіць у вакно,

Як быццам са мною задумаў адно.

Заве і узрокам, і крыкам сваім

І вымавіць хоча: “Давай паляцім!


Мы вольныя птахі; пара, брат, пара

Туды, дзе за хмарай бялее гара,

Дзе сіняе мора, радзіма мая,

Дзе волі прасторы, дзе вецер... ды я!..”



(Пераклад Юльяна Дрэйзіна)
95

1. Экваториальное течение.

экватарыяльнае цячэнне;

2. зделия из нефрита и диорита.

вырабы з нефрыту и дыярыту;

3. иероглифическая письменность.

іерагліфічнае пісьменства;

4. головы кайота и ягуара.

галовы каёта і ягуара;

5. рыба анфиокс –

рыба анфіёкс;

6. штат Луизиана –

штат Луізіяна;

7. провинция Онтарио –

правінцыя Антарыа;

8. красивая индеанка –

прыгожая індзеанка;

9. племена кайова и патайана –

плямёны каёва і патаяна;

10. национальный парк Йунке в Пуэрто-Рико –

Нацыянальны парк Юнке ў Пуэрта-Рыка;

11. индейский вождь Понтиак –

індзейскі важак Панціяк;

12. город-государство Майяпан –

горад-дзяржава Маяпан;

13. базары в Семпоале и Киауицтлане

кірмашы (базары) ў Семпаале і Кіяўицтлане;

14. храм Эль-Кастильо

храм Эль-Касцілья;

15. мореплаватель Тур Хейердал –

Тур Хеердал;

16. леса Индианы –

лясы Індыяны;

17. течение Ойя-Сиво –

цячэнне Оя-Сіва;

18. площадь Каласасайя в Тиауанако

плошча Каласасая ў Тыяўанака;

19. долина Огайо

даліна Агая;

20. океанийские языки

акіянійскія мовы;

21. вегетарианцами майя не были

вегетарыянцамі мая не былі;

96

1) вацін, 2) дэбют, 3) дыфірамб, 4) міласціна, 5) біфштэкс, 6) рафтынг, 7) сек’юрыці, 8) бодзістайлінг, 9) апладзіраваць, 10) пратэст.
97

1. Адклад не ідзе ў лад.

Не варта адкладваць на пазнейшы час тое, што трэба зрабіць неадкладна.

2. Дорага лыжка к абеду.

Дарагое, вартае ўвагі тое, штозроблена, атрымана своечасова, у патрэбны момант.

3. Гара з гарой не сходзяцца, а чалавек з чалавекам сыдзецца.

Гаворыцца пры нечаканай сустрэчы ці ростані на няпэўна доўгі час.

4. Еш, пакуль рот свеж.

Гаворыцца як жартаўлівае застольнае пабуджэнне піць і есці.

5. Не можаш памагчы, лепей памаўчы.

Гаворыцца таму, хто недарэчна ўмешваецца ў чые-небудзь справы.

6.Бачылі вочы, што куплялі, дык ешце, хоць павылазьце.

Гаворыцца як папрок, дакор, за неабачлівасць, неразважлівасць пры выбары, набыцці чаго-небудзь.

7. Кошцы гулі, а мышцы слёзы.

Тое, што аднамузадаецца жартам, забаўкамі, другому прыносіць пакуты.

8. На чужым горы шчасця не пабудуеш.

Гаворыцца пра таго, хто дамагаецца сваёй карыслівай мэты, ігнаруючы інтарэсы іншага чалавека.

9. Будзьце як дома, але не забывайцеся, што ў гасцях.

Кажуць жартаўліва гасцям.

10. Аддай рукамі, а хадзі нагамі.

Гаворыцца з абурэннем пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага і да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазыку.

98

1) блісчасты – трэба: блішчасты; 2) пасветчыць – трэба: пасведчыць; 3) свіццы – трэба: світцы; 4) нябошчыцы – трэба: нябожчыцы; 5) счаку – трэба: шчаку; 6) засчабяталі – трэба: зашчабяталі; 7) прыежджы – трэба: прыезджы; 8) росчына – трэба: рошчына; 9) дрохкае – трэба: дрогкае; 10) люцкі – трэба: людскі, посчаку – трэба: пошчаку.
99

Імёны багоў у розных рэлігіях:

Ісус Хрыстос, Іегова, Алах, Шыва, Брахма.

Словы, якія традыцыйна абазначаюць найважнейшыя рэлігійныя паняцці:

Крыж Гасподні, Гроб Гасподні, Святы Дух, Руская Праваслаўная Царква, Дзева Марыя.


Імёны заснавальнікаў рэлігій:

Буда, Мухамед, Заратустра.

Назвы культавых кніг:

Біблія, Евангелле, Каран, Стары Запавет, Псалтыр, Талмуд, Веды, Новы Запавет.

Назвах рэлігійных святаў, пастоў:

Вялікдзень, Дабравешчанне, Пасха Хрыстова, Рамазан, Курбан-Байрам, Вялікі пост, Каляды.

100


1. Добрыя вярсты дзве не спыняліся нястрыманыя жарты. 2. Дальнія хвойкі былі зацягнуты шызай смугой. 3. Сенажаці і палі аснежаны, рэкі высцелены гладкім памостам. Воўк з гушчару дарогай наезджанай бяжыць к вёсцы няпрошаным госцем. 4. Знаю, крыніцы гаючыя ёсць на радзімай зямлі. Даллю захоплен бліскучаю, выслаў ёй дум караблі. 5. Лежачы на мяккай матчынай пярыне пад саматканай, выбеленай у жлукце посцілкай, Аўсей пачынаў успамінаць зноў і зноў тое, што бог ведама калі было. 6. На зачараванае поле абягаюць хмараў цені. 7. І выходзіць між дрэў, у патаёмную вечара пору князь апошні Літвы, у хвалях гаснучых зыбкага свету. 8. Даўно не мытая, зашмальцаваная, зацертая кашуля, з нейкага чужога пляча прыліпла да цела. 9. Ha палянцы, парослай шурпатым лішайнікам, раптам кінуліся вачам разгоны маслякоў – маладых, крамяных, бліскучых ад расы. 10. Спалі мы, вядома, на сене ў пуні, пасярод вясковай цішыні, супакоеныя водарам сухой травы і абвялых красак. 11. Ha асфальтавых дарожках шасціць апалае, яшчэ не падмеценае лісце. 12. Абледзянелая ручаіна сонна гнала сінюю ваду. 13. Яшчэ да таго, як усё ў наваколлі апаноўвалася шумным ліўнем, неба над прыціхлай вёскай нізалі стрэлы маланак і расколвалі разложыстыя ўдары грому. 14. Ніякая іншая птушка, нават праслаўлены салавей не можа параўнацца ў спевах з лясным жаваранкам. 15. Наўздагон за знікаючай чарадой, з апошніх сіл перабіраючы крыллямі, не дужа высока ляцеў адсталы, падбіты журавок. 16. У дзіравых, астуджаных хатах па начах хадзіў вецер.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка