Адказы ІХ клас Максімальная колькасць балаў-50 б




Дата канвертавання01.05.2016
Памер96.38 Kb.
АДКАЗЫ

ІХ клас

Максімальная колькасць балаў-50 б.
Заданне 1.

Акардзеон-акардэон, аксесуар - аксэсуар, амнэзія-амнезія, лэдзі-ледзі, бізнес-бізнэс, бюлецень- бюлетэнь, веб-сайт-вэб-сайт, энергетычны-энэргетычны, нонсенс-нонсэнс, сэрвіс-сервіс, сенсарны-сэнсарны, інэрцыя-інерцыя.



Заданне 2.

Лацінскае слова

Словы ў беларускай мове з гэтымі каранямі

Circus “круг”

Цыркуль, цырк, цыркуляваць, цыркуляр…

Corona “вянок, вянец”

Карона, каранаваць, каранацыя, каронны, каранарны…

Bis “двойчы”

Біс, бісектрыса, бінокль, бінарны, білінгвізм, білабіяльны…


Заданне 3.

Сказ

Часцінамоўная прыналежнасць слова

Сінтаксічная роля слова

  1. Штучная елка прыгожая, затое елка –жывая і з шышкамі!

злучнік

Не з’яўляецца членам сказа

  1. Хто за тое, каб замовіць экскурсію ў Мірскі замак?

прыназоўнік з займеннікам

Тое (дапаўненне)

  1. У вёсцы з’явіліся дзве новыя крамы, прытым непадалёк адна ад адной.

злучнік

Не з’яўляецца членам сказа

  1. Дуб рос пры тым будынку, дзе летась захоўвалася сена.

Прыназоўнік з займеннікам

Тым (азначэнне)

Заданне 4.

Фразеалагізм

Значэнне фразеалагізма

Адвесці вочы

Хітруючы, адцягнуць увагу ад чаго-небудзь

Берагчы як зрэнку вока

Вельмі старанна, клапатліва, уважліва берагчы, аберагаць,

Вочы б мае не бачылі

Пра штосьці непрыемнае, што не хочацца бачыць

Глядзець вачамі каго-небудзь або чыімі-небудзь

Не мець уласнай думкі

З вока на вока

Сам-насам

Закрываць вочы на штосьці

Знарок не заўважаць штосьці, пакідаць без увагі

Кідацца ў вочы

Прыцягваць увагу, быць прыкметным

Хоць вока выкалі

Вельмі цёмна

Як вокам ахапіць

Колькі можна ўбачыць, як далёка бачыць вока

Як вокам маргнуць

Пра вельмі хуткае дзеянне

Заданне 5.

1. Словы былі размешчаны па алфавіце, іх аб’ядноўвае наяўнасць націскнога склада –ал.

2. Такія слоўнікі называюцца слоўнікамі рыфмаў ці сугуччаў.

3. Яны прызначаны для паэтаў, аматараў паэзіі, перакладчыкаў вершаваных тэкстаў.


Заданне 6.

Шырокі:вузкі=высокі: (х1) нізкі=(х2) стары:малады=(х3) гучны:ціхі.



Каментарый. У аснову прапорцый пакладзена вызначэнне фізічных параметраў, якія проціпастаўляюцца па адносінах да нормы (вышэй ці ніжэй).
Заданне 7.

1. І.І. Насовіч (1788-1877)

2. «Словарь белорусского наречия».
Заданне 8.

1. Дзецюкі.

2. Дудку і скрыпку са смыкам.

3. “Трэба дома бываць часцей”.

4. Пра Ф. Скарыну.
Заданне 9: 1,3,4,8,9
Заданне 10.


Аўтар твораў

Назвы твораў

Янка Купала

“Курган”

Рыгор Барадулін

“Трэба дома бываць часцей”

Францішак Багушэвіч

“Хмаркі”


АДКАЗЫ

Х клас

Максімальная колькасць балаў-50 б.
Заданне 1.

Бэжавы-бежавы, кібернэтыка-кібернетыка, купе-купэ, пепсі-кола-пэпсі-кола, маянез-маянэз, брунет-брунэт, віце-прэзідэнт-віцэ-прэзідэнт, дзепрэсія – дэпрэсія.
Заданнне 2.

Лацінскае слова

Словы ў беларускай мове з гэтымі каранямі

Nauta “марак”

Аэранаўт, касманаўт, астранаўт,арганаўт

Dico“гаварыць, называць”

Дыктар, дыктатар, дыктатура, дыктаваць, дыктант, дыктафон, эдыкт, прэдыкат, вердыкт

Fixi “прымацоўваць”

Афікс, прэфікс, суфікс, фіксаваць, фіксацыя, афіша, інтэрфікс


Заданне 3.

Сказ

Часцінамоўная прыналежнасць АДТАГО/АД ТАГО

Сінтаксічная роля

АДТАГО/АД ТАГО



Часта прыходзілася спыняцца, адтаго што дарога была гразкая і выбітая калёсамі.

частка састаўнога злучніка (просты вытворны) – адтаго што

не з’яўляецца членам сказа

Што датычыцца падарункаў, то яны залежаць ад таго, хто чым захапляецца; Ад таго дня прайшло шмат часу.

прыназоўнік з займеннікам

дапаўненне; азначэнне


Заданне 4

Фразеалагізм

Значэнне фразеалагізма

браць у галаву штосьці

многа думаць пра што-небудзь

вецер гуляе ў галаве

пра несур’ёзнага чалавека

выкінуць з галавы

перестаць думаць пра што-небудзь, каго-небудзь

дайсці сваёй галавой

самастойна разабрацца ў чым-небудзь

карона з галавы не зваліцца (не ўпадзе)

гонар не будзе закрануты, аўтарытэт не будзе парушаны

мець галаву на плячах

быць талковым, разумным

на сваю галаву

сабе на клопат

перакладаць з хворай галавы на здаровую

пра звальванне віны на іншага

прытуліць галаву

знайсці прытулак

сам чорт галаву зломіць

вялікі беспарадак; пра тое, у чым цяжка разабрацца


Заданне 5

Бязь, жмудзь, каламазь, кегель, лебедзь, пастараль, сажань, скрыжаль, цвіль, цюль.


Заданне 6

Добры:(х1) злы=любоў:нянавісць = (х2) далікатны:грубы=надзейны:(х3) ненадзейны



Каментарый. У аснову прапорцый пакладзена ацэнка чалавека і яго паводзін па параметрах “станоўчая-адмоўная”.
Заданне 7

  1. П.М. Шпілеўскі (1823-1861)

  2. «Словарь белорусского наречия, составленный П. Шпилевским» («Краткая грамматика белорусского наречия»), 1845.


Заданне 8

  1. Кузьму Чорнага.

  2. Алаізе Пешкевіч (Цётцы).

  3. “Раскіданае гняздо”.

  4. Куторгу.


Заданне 9: 2,4,5,7,9.
Заданне 10

Аўтар твораў

Назвы твораў

Паўлюк Трус

“Падаюць сняжынкі…” (урывак з паэмы “Дзясяты падмурак”)

Алесь Ставер

“Жураўлі на Палессе ляцяць”

Максім Багдановіч

“Санет” (“Паміж пяскоў Егіпецкай зямлі…”)



АДКАЗЫ

ХІ клас

Максімальная колькасць балаў-61 б.

Заданне 1

Менеджмент – мэнэджмэнт, бенэфіс – бенефіс, бейдж-бэйдж, сэрвіс-сервіс, фанабэрысты-фанаберысты, экземпляр-экзэмпляр, эсенцыя-эсэнцыя, тунель-тунэль.
Заданне 2

Лацінскае слова

Словы ў беларускай мове з гэтымі каранямі

Caput “галава, глава”

Капітан, капітал, капітальны, капітуляваць, капітэль, капюшон, капялюш, каптур, капуста

Curro, cursum“бегчы”

Курс, курсіў, кур’ер, курсор, конкурс, канкурэнцыя, экскурс, экскурсія

Lego “збіраць, чытаць”

Лекцыя, лектар, калекцыя, калектыў, калегія, легенда, селекцыя


Заданне 3

Сказ

Часцінамоўная прыналежнасць ПРЫЧЫМ/ПРЫ ЧЫМ

Сінтаксічная роля

ПРЫЧЫМ/ПРЫ ЧЫМ



Ля чыгуначнага пераезду стаяць ліхтарныя слупы, прычым нават паміж пуцямі.

злучнік (просты вытворны)

не з’яўляецца членам сказа

Ён захварэў ад марожанага, а сцюдзёнае надвор’е тут ні пры чым

прыназоўнік з займеннікам

выказнік


Заданне 4

Фразеалагізм

Значэнне фразеалагізма

вока гарыць на што-небудзь

вельмі хочацца мець што-небудзь

гары яно гарам

ужываецца як праклён; пра нешта непатрэбнае

гарыць зямля пад нагамі

пра небяспечнае становішча для каго-небудзь, неабходнасць уцякаць

гарэць на працы

поўнасцю аддавацца рабоце

на злодзеі і шапка гарыць

міжвольна выдаць тое ,што хацелася ўтаіць

не гарыць

няма патрэбы ў спешцы

нутро (душа) гарыць

вельмі ўсхваляваны, узбуджаны, трывожны стан

скура гарыць

пра залішне рухлівага, неспакойнага чалавека

у руках усё гарыць

пра таго, хто працуе добра, хутка, умела

як мокрае гарыць

вельмі марудна


Заданне 5

Абвесны лад: гультаюеце, лежыце, пад’ясце, падпечаце, схаменяцеся, траціце, возьмеце.

Загадны лад: гультаюйце, ляжыце, пад’ешце, падпячыце, схамяніцеся, трацьце, вазьміце.
Заданне 6

Запальваць:гасіць=будзіць:(х1) усыпляць= (х2)адчыняць:зачыняць=ствараць:(х3) руйнаваць.



Каментарый. У аснову прапорцый пакладзена сітуацыя рэалізацыі дзеяння, звязаная з проціпастаўленнем ажыццяўленне працэсу-ліквідацыя працэсу.
Заданне 7

Магчымыя варыянты сказаў:

1).Дрэва прыкрывае дом. / Дрэва прыкрывае дом.

2).Жыта нагадвае мора. / Жыта нагадвае мора.




Заданне 8

  1. “Сена на асфальце”.

  2. “Пагарэльцы”.

  3. Спарышы – сімвал кахання (варыянты – сімвал шчырых пачуцяў, сімвал шчасця).

  4. Ф.Багушэвічу.


Заданне 9: 1,2,4,7,10
Заданне 10

Аўтар твораў

Назвы твораў

Аркадзь Куляшоў

“Мая Бесядзь”

Алесь Ставер

“Жураўлі на Палессе ляцяць”

Максім Танк

“Родная мова”


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка