Адказ на ліст грамадзяніна




Дата канвертавання27.03.2016
Памер16.29 Kb.

Адказ на ліст грамадзяніна



Дэпартамент выканання

пакаранняў Рэспублікі Беларусь

Вітаю вас!


Клічуць мяне Трасцянка Іван Мікалаевіч, 1982 года нараджэння, грамадзянін Рэспублікі Беларусь. Не жанаты, маю дачку Трасцянка Вольгу Іванаўну, 2003 года нараджэння. На гэты момант я адбываю пакаранне ў
ПК-14, якая знаходзіцца ў Барысаўскім раёне, ст. Навасады. Я з’яўляюся маламаёмным грамадзянінам, пацярпелым ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У сувязі з гэтым вырашыў звярнуцца да вас за ўдакладненнем некаторых пытанняў, якія мяне вельмі цікавяць, бо ў адносінах да мяне дапушчана несправядлівасць. Вельмі прашу аднесціся да майго ліста сур’ёзна, таму што за ім – жыццё чалавека!

Я лічу вельмі няправільным тое, што да мяне не прымянілі амністыю, таму што, па сутнасці, я нічым не адрозніваюся ад іншых асуджаных, якія адбываюць пакаранне за такое ж злачынства, як у мяне.

Дык вось, 30.08.2011 г. я быў асуджаны судом Ленінскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 208 Крымiнальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь да 4 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. На момант вынясення прысуду я не пакрыў прычыненую злачынствам шкоду ў памеры 12.670.000 беларускіх рублёў.

Так сталася, што 15.04.2012 г. я ўчыніў новае злачынства па ч. 1 арт. 208 КК Рэспублікі Беларусь, і 07.06.2012 г. суд прызначыў мне пакаранне – 1 год 6 месяцаў пазбаўлення волі. У адпаведнасці з ч. 1 ст. 73 КК, да прысуджанага пакарання суд далучыў часткова неадбытую частку паводле прысуду суда Ленінскага раёна г. Мінска ад 30.08.2011 г., і канчаткова было вызначана так: па сукупнасці злачынстваў прызначыць пакаранне 3 гады 1 месяц пазбаўлення волі.

У ліпені 2012 года была амністыя, і многім маім калегам, з якімі я разам адбываў пакаранне, скарацілі тэрмін або ўвогуле выпусцілі. А да мяне гэтую меру, як я лічу, неправамерна не прымянілі. Таму я прашу вас падрабязна адказаць мне, ці законна гэта? Прашу ўлічыць, што 11.01.2013 г. я цалкам пакрыў шкоду і на сённяшні дзень запазычанасці не маю.

І яшчэ: на гэты момант мяне хвалюе самае галоўнае пытанне. Калі ласка, растлумачце мне, калі я падпадаю пад амністыю 2012 года, ці могуць да мяне прымяніць яе цяпер?


З павагай, Трасцянка І.М.

26.02.2014 г.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка