Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама




Дата канвертавання05.05.2016
Памер179.91 Kb.
Аддзел ідэалагічнай работы, 00018128

культуры і па справах моладзі

Смалявіцкага райвыканкама

Смалявіцкі раённы арганізацыйна- метадычны цэнтр


Смалявіччыны

творчы вянок

(народныя і ўзорныя калектывы)
г.Смалявічы

2016г.


Культура беларусаў непарыўна звязана з жыццём народа, яна – жывы помнік народнай творчасці, плён натхнення многіх калектываў.

Гэта веліч мастацкага генія, прыгажосць яго маральнага аблічча, высакароднасць ідэалаў. Гэта важны духоўны набытак нацыі, адзін са сродкаў выхавання самасвядомасці.

З даўніх часоў славілася Смалявіччына незвычайнай мелодыкай беларускай песні, чысцінёй і непасрэднасцю музычных твораў, шматколернай гамай вясёлкі ўрачыстага карагода, таленавітымі майстрамі – стваральнікамі самабытных твораў з гліны, дрэва, лазы, саломы.

Сярод самадзейных калектываў сваёй стабільнасцю, ўзроўнем выканальніцкага майстэрства выдзяляюцца “народныя” і “узорныя” калектывы, якіх незалежна ад ведамаснай прыналежнасці на Смалявіччыне налічваецца 18.

У раёне ёсць цэлае суквецце гучных імён, якія дзякуючы свайму таленту, творчаму натхненню, намаганням, утрымліваюць выдатныя самадзейныя калектывы, якія стваралі і ствараюць культуру Смалявіччыны, якія складаюць гонар яе: Алена Дзедавец, Юрый Навінскі, Сяргей Пятроўскі, Алена Мыцько, Надзея Навінская, Ірына Ходас, Марыяна Кіслых, Іна Мурашка, Канстанцін Герашчанка, Валерый Гусеў, Тамара Пятровіч і інш.

Беларусы любяць народную творчасць, ашчадна захоўваюць, шануюць яе, таму што адначасова з’яўляюцца і творцамі, і захавальнікамі ўсяго каштоўнага, вечнага.

Час няўмольна бяжыць, мастацтва спадарожнічае гісторыі. І кожны з нас у гэтым складаным працэсе адлюстроўвае рэчаіснасць эпохі, адчуваючы і ўсведамляючы сваю нацыянальную годнасць.

Народны духавы аркестр e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\духовой оркестр гдк\img_0080 копия.jpg

Смалявіцкага гарадскога Дома культуры
Народны духавы аркестр гарадскога Дома культуры быў створаны ў 1957 годзе. з 1978 года аркестр носіць ганаровае найменне “народны”.

Мастацкі кіраўнік - Сяргей Феліксавіч Пятроўскі, які з’яўляецца незменным кіраўніком на працягу амаль што 30 год.

Канцэртмайстар - Леанід Красінскі.

За доўгі час свайго існавання не адно пакаленне аркестра даказала, што па праву носіць званне “народны”. Праз сотні рэпетыцый, індывідуальных заняткаў прайшлі аркестранты, каб дабіцца зладжанага гучання інструментаў, злітага ў адно цэлае.

У гісторыі кожнага творчага калектыва ёсць свой зорны час. Такім часам для аркестра можна лічыць 1977 год. За ўдзел у IV фестывалі песні і танца Эстонскай ССР аркестр са Смалявіч быў удастоены Вялікага залатога медаля фестывалю.

Калектыў з’яўляецца пастаянным ўдзельнікам абласнога фестывалю духавой музыкі “Майскі вальс”, і кожны раз знаходзіцца у тройцы пераможцаў фестывалю.

Сёння на рахунку аркестра шматлікія узнагароды за ўдзел у міжнародных, рэспубліканскіх , абласных мерапрыемствах.

Народны духавы аркестр Смалявіцкага гарадского Дома культуры вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён нязменны ўдзельнік раённых, гарадскіх, свят, конкурсаў, фестываляў.

Арганізацыя рэпетыцый, канцэртная дзейнасць, асаблівасці падбору рэпертуару і канцэртных праграм – вось той няпоўны спіс мерапрыемстваў, якія праводзіць кіраўніцтва калектывам.

e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\смоляночка\100_8037.jpg


Народны ансамбль песні “СМАЛЯНАЧКА”

Смалявіцкага гарадскога Дома культуры

Калектыў створаны ў 1985 годзе. І.С.Жэлтак – першы кіраўнік ансамбля. З 1991г. кіраўніком калектыву становіцца А.Д.Пыталеў, які даў яму назву “Смаляначка” і падрыхтаваў канцэртную праграму ансамбля на прысваенне наймення “народны”. 22 лютага 1993г. ансамбль атрымлівае ганаровае найменне “народны”. У розныя гады кіраўнікамі калектыва былі: М.А.Патаповіч, В.Г.Кур’ян, А.А.Нітчанка, А.М. Дзедавец.

З 2012 года калектывам кіруе Андрэй Вітальевіч Перадзерый.

У калектыў уваходзяць удзельнікі розных спецыяльнасцей і прафесій. Але ўсіх іх аб’ядноўвае добрая народная песня, жаданне спяваць і прыносіць задавальненне гледачам. Зараз у ансамблі спяваюць 8 чалавек.

Народны ансамбль песні “Смаляначка” выступае не толькі на сцэне гарадскога Дома культуры, яго удзельнікі прапагандуюць беларускую народную песню на розных пляцоўках краіны. Ансамбль заўсёды ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах горада: “Каляды”, “Масленка”, “Купалле”, “Зажынкі” і “Дажынкі”. Рэпертуар калектыву рэгулярна абнаўляецца. Яго спевакі выконваюць беларускія, палескія, рускія песні.

Выступленні “Смаляначкі” кранаюць сваёй эмацыянальнасцю і лірызмам. Ансамбль узнагароджаны ганаровымі граматамі, дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.

За апошнія тры гады (2013-2016) адбылося звыш 80-ці канцэртаў для жыхароў раёна, на прадпрыемствах, кірмашах і розных пляцоўках краіны.

“Смаляначка” мае калектыў-спадарожнік – гэта ўзорны ансамбль народнай песні “Смолачкі”, які займаецца на базе ГУА “Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў”. Дзеці вучацца на народна-харавым аддзяленні пад кіраўніцтвам выкладчыка харавых дысцыплін А.М.Дзедавец.



e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\вяжынка\dsc03340.jpg

Народны ансамбль песні “Вяжынка”

Будагоўскага сельскага Дома культуры

Ансамбль песні “Вяжынка” Будагоўскага сельскага клуба быў створаны ў 1986 годзе. Мастацкі кіраўнік – Ходас Ірына Анатольеўна, акампаніятар – Палякоў Сяргей Сцяпанавіч.

У 1997 годзе ансамбль калектыў атрымаў ганаровае найменне “народны”. Ансамбль вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Больш за шэсцьдзесят канцэртаў за апошнія тры гады было дадзена для жыхароў горада, раёна, вобласці.

Народны ансамбль песні “Вяжынка” ў 2006 годзе двойчы быў госцем праграмы на беларускім тэлебачанні “Спявай, душа”, прымаў удзел у Міжнародным фестывалі праваслаўных песнапенняў, рэгіянальных кірмашах г.Барысава, г.Жодзіна.

На рахунку народнага ансамбля песні “Вяжынка” дыпломы, ганаровыя граматы, каштоўныя падарункі. З 2001 года свае веды і вопыт, песенную культуру “Вяжынка” перадае дзіцячаму ансамблю-спадарожніку “Свяціца”.
e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\ад шчырага сэрца\2.jpg
Народны ансамбль песні “Ад шчырага сэрца”

ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў”.

Народны ансамбль песні “Ад шчырага сэрца” пачаў сваю дзейнасць у 1992 годзе на сцэне Смалявіцкага гарадскога Дома культуры. У снежні 1997 года ансамбль атрымаў ганаровае званне “народны”.

Адметнай рысай калектыва з’яўляецца ансамблевае гучанне, пошук, імкненне да новага і разнастайнага як у рэпертуары, так і ў стылі выканання: ад народнага да класічнага, ад свецкага да ўзнёслага духоўнага, ад акадэмічнага да эстраднага.

Калектыў выступае са шматлікімі канцэртамі не толькі ў роднай школе, але і на сцэнах гарадскога Дома культуры, розных прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна. На працягу апошніх год ансамбль “Ад шчырага сэрца” актыўна прымаў удзел у шэрагу творчых мерапрыемстваў абласнога і міжнароднага маштабу. Сярод іх: удзел у абласным фестывалі патрыятычнай песні і паэзі “Песні юнацтва нашых бацькоў” у г. Жодзіна, дзе атрымаў дыплом II ступенi, у святочных мерапрыемствах, прысвечаных святу горада Смалявічы, удзел у вакальным конкурсе ХІІІ міжнароднага фестываля «Молодежь России и Беларуси в ХХІ веке вместе» (дыплом пераможцы ў намінацыі «Соответствие музыкального материала постановке»). Дыплом лаурэата I ступенi на XI фестывале народнай творчасцi Мiнскай вобласцi « Напеу зямлi маёй», г. Мар'iна Горка 2014 год.

Удзельнікі калектыву захапляюць гледача сваім шматгалосным выкананнем, музычнасцю і цікавым рэпертуарам.
e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\народный ансамбль плиса\фото пліса нов\plissa.jpg
Народны ансамбль песні “Пліса”

Кастрычніцкага сельскага Дома культуры

Сваю творчую дзейнасць народны ансамбль песні "Пліса» пачаў у 1972 годзе і называўся «Раніца». З 1997 года ансамбль узначаліў Канстанцін Герашчанка. З яго прыходам калектыў набыў назву “Пліса”. Беларускія народныя песні загучалі па-новаму. Канстанцін Герашчанка сам піша мелодыі і робіць цікавыя апрацоўкі песень. У рэпертуары з’явіліся музычныя творы самадзейных аўтараў.

У 2001 годзе ансамблю песні “Пліса” было прысвоена ганаровае найменне “народны”.

Ансамбль «Пліса» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. За апошнія тры гады ансамбль неаднаразова выступаў з сольнымі канцэртамі ў г.Мінск, Жодзіна, Смалявічы, прымаў удзел у мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Беларусі на Кургане Славы.

Народны ансамбль песні "Пліса" даў некалькі сольных канцэртаў на пляцоўках горада Беларэчанска Краснадарскага краю на святкаваннях, прысвечаных 150-годдзю г.Беларэчанска, а таксама ў Адыгейскай нацыянальнай філармоніі ў г.Майкопе.

Ансамбль “Пліса” – лаўрэат Міжнародных фзстываляў: славянскай культуры “Славянск 2013”, народнай творчасці “Венок дружбы” ў г.Бабруйску (2014г), “Зямля пад белымі крыламі” ў г.Тальяці, РФ (2015г.)

Сёння ансамбль песні «Пліса» з'яўляецца пастаянным удзельнікам мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў доме культуры, у раёне і вобласці, прымае актыўны ўдзел у праводзімых фэстывалях і конкурсах.
Народны ансамбль песні "Пліса» неаднаразова запісваўся на беларускім радыё і тэлебачанні, а таксама запісаў дыск са сваімі песнямі.
.

j0105336
d:\фото шарма от володько\20х30\б 3 =14шт.jpg

Ўзорная студыя бальнага і сучаснага

танца “Шарм” Смалявіцкага гарадскога Дома культуры.
Студыя эстраднага бальнага танца была заснавана ў 2000 годзе. У 2002 годзе студыі прысвоена ганаровае найменне “узорны”. За кароткі час “Шарм” вельмі палюбіўся гледачу.

Выступленні калектыва адметны яркасцю, прагажосцю і асаблівай эмацыянальнасцю. Студыя “Шарм” праводзіць вялікую работу па прапагандзе харэаграфічнага мастацтва, актыўна ўдзельнічае ў канцэртнай дзейнасці і валодае высокім узроўнем выканаўчага майстэрства. Кожнае выступленне калектыва нясе ў сабе невычэрпную, жывую энергетыку бальнага танца.

З выступленнямі студыя пабывала ў Расіі, Прыбалтыцы, Францыі і узнагароджана медалём “Ганаровы калектыў” за высокае выканаўчае майстэрства па бальных і ўсходніх танцах, развіццё і прапаганду танцавальнай культуры.

На рахунку калектыва граматы, дыпломы, каштоўныя падарункі. Гэта яшчэ раз даказвае, што ў маладых танцораў шматлікія перамогі наперадзе, а таксама многа няздзейсненых пастановак і нерэалізаваных сюжэтаў. Час і натхнёная праца дапамогуць адбыцца самым смелым задумам.

Узорная студыя “Шарм” пастаянны ўдзельнік раённых, гарадскіх, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных мерапрыемстваў.

c:\documents and settings\администратор\мои документы\downloads\image (5).jpg

Народны фальклорны калектыў “ЖЫВІЦА” Барсукоўскага сельскага Дома культуры
Народны фальклорны калектыў “Жывіца” быў створаны ў 1990 годзе, на базе Барсукоўскага сельскага Дома культуры аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Смалявіцкага райвыканкама. Мастацкі кіраўнік – Шэверноўская Наталля Аляксандраўна, акампаніятар – Казлоўскі Аляксандр Міхайлавіч.

У 1997 годзе калектыву было нададзена ганаровае найменне “народны”.

Рэпертуар ансамбля налічвае шмат народных і абрадавых песень. Гэтыя песні блізкія сэрцу кожнага вяскоўца, бо ў кожнай з іх часцінка менавіта вясковага жыцця. Але ж галоўная каштоўнасць ансамбля – яго ўнікальнасць. Не народныя песні, якія ён выконвае сапраўды цудоўна, а народныя абрады. У сваёй праграме калектыў мае абрады “Вяселле”, “Уваходзіны”, “Хрэсьбіны”, “Радзіны”, “Каляды”, “Юр’е”, “Купалле”, “Зажынкі”, “Дажынкі”, “Сёмуха”, “Масленіца” і іншыя.

На базе Барсукоўскага СДК з удзелам народнага фальклорнага ансамбля “Жывіца” праходзяць абрады, вячоркі, канцэрты, пасядзелкі, вечары-сустрэчы, вечарыны пад гармонік і шмат іншых мерапрыемстваў.


e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\духовой оркестр смолевичская дши\дмшкопия.jpg

Узорны духавы аркестр ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў”.

Духавы аркестр дзіцячай школы мастацтваў г.Смалявічы створаны ў 1996 годзе. Мастацкі кіраўнік – Навінскі Юрый Аляксандравіч, канцэртмайстар – Юхнель Аляксандр Віктаравіч.

У 1996 годзе пакладзены пачатак творчай дзейнасці, якая праходзіла першы час толькі ў межах школьных канцэртаў дзіцячай школы мастацтваў. З кожным годам калектыў рос у колькасных, а таксама ў выканальніцкіх адносінах.

Аркестр дзіцячай школы мастацтваў з’яўляецца калектывам-спадарожнікам народнага духавога аркестра гарадскога Дома культуры, дзе 50% нязменных удзельнікаў – выпускнікі дзіцячага аркестра школы мастацтваў.

У 2005 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне “узорны”. У 2010 і 2013 гадах калектыў паспяхова падцвярджае званне “абразцовы”.

Дзіцячы духавы аркестр дасягнуў значных вынікаў, вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён нязменны ўдзельнік раённых, гарадскіх, абласных свят, конкурсаў, фестываляў.


e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\ника\защита ника 2016\фотоссет 2016\img_5311.jpg

Узорны танцавальны калектў “Ніка”

Барсукоўскага сельскага Дома культуры

Танцавальны калектыў “Ніка” быў створаны ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік – Ракіцкая Ганна Андрэеўна.

У 2006 годзе калектыў удастоены ганаровага наймення “узорны”, а ў 2010 і 2013 гадах паспяхова яго падцвердзіў.

У рэпертуары калектыву каля 50 разнажанравых танцавальных пастановак, розных па характару і тэмпераменту. Сярод іх: беларускія, рускія, украінскія, а таксама танцы іншых народаў міра. Калектыў таксама мае пастаноўкі сучаснага напрамку: “Лягушата”, “Ягадкі”, “Ковбои”, “Сараканожкі”.

Танцавальны калектыў “Ніка” вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. За апошнія тры гады для жыхароў горада Смалявічы і раёна калектыў даў каля 200 канцэртных выступленняў. За час свайго існавання ўзорны танцавальны калектыў “Ніка” набыў багаты і цікавы рэпертуар, які мае свайго гледача. Выступленне калектыва – гэта цудоўнае падарожжа ў мір пачуццяў і эмоцый. Падарожжа, якое нікога не можа пакінуць раўнадушным.

З дня існавання калектыва стала ўжо сапраўднай традыцыяй праводзіць справаздачны канцэрт харэаграфічных калектываў Барсукоўскага СДК, галоўную ролю якога выконвае узорны танцавальны калектыў “Ніка”. І з кожным годам узровень гэтага мерапрыемства павялічваецца. Гэтаму спряе танцавальнае майстэрства ўдзельнікаў і прафесійна пастаўленыя харэаграфічныя сюжэты нумароў.

У 2010 годзе быў створаны калектыў-спадарожнік “Задорынка”.

e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\клавис\оркестр народных инструментов клавис.jpg

Узорны аркестр народных інструментаў ДУА «Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў”.
“Узорны”аркестр народных інструментаў ДУА “Смалявіцкая дзіцячая школа мастацтваў” створаны Ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік – Кіслых Марыяна Міхайлаўна.

У 2006 годзе калектыву прысвоена ганаровае найменне “узорны”. З пачатку сваей творчай дзейнасці аркестр з’яўляецца актыўным удзельнікам школьных, гарадскіх, рэгіянальных конкурсаў і фестываляў. У 2010 і 2013 гадах калектыў паспяхова падцвярджае званне “абразцовы”.

Рэпертуар калектыва яркі і разнастайны. Ў яго ўваходзяць творы замежных, рускіх, савецкіх кампазітараў, п’есы сучасных аўтараў, апрацоўкі народных песен, эстрадныя кампазіцыі, інструментоўкі.

На працягу свайго існавання узорны аркестр народных інструментаў прымаў актыўны ўдзел у канцэртнай дзейнасці школы, горада, раёна.


e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\народный оркестр плисская дмши\img_5855.jpg

Народны аркестр народных інструментаў ДУА “Пліская дзіцячая музычная школа мастацтваў”
Пачатак творчай дзейнасці аркестра народных інструментаў Пліскай дзіцячай музычнай школы пакладзены ў 2001 годзе. Мастацкі кіраўнік Іна Анатольеўна Мурашка, канцэртмайстар Чмялёва Іна Валянцінаўна.

За час свайго існавання аркестр набыў багаты і цікавы рэпертуар, мае свайго слухача. У рэпертуары рускія і замежныя творы арыгінальнай апрацоўкі інструментальных мелодый і сучасных твораў.

Аркестр адразу стаў запатрабаваны ў межах Пліскай дзіцячай музычнай школы і пасёлка Кастрычніцкі. Калектыў з’яўляецца ўдзельнікам усіх мерапрыемстваў Пліскай сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, выступае на сцэнічных пляцоўках п.Кастрычніцкі, горада Смалявічы і Смалявіцкага раёна.

Практычна ўсе ўдзельнікі маюць вышэйшую адукацыю ці з’яўляюцца студэнтамі вышэйшых навучальных устаноў. Гэта дазволіла калектыву павысіць выканальніцкі ўзровень.

У 2006 годзе аркестр атрымаў ганаровае найменне “народны”. Ні адно мерапрыемста у горадзе, раёне, школе не абыходзіцца без удзелу гэтага цікавага калектыву. “Народны” аркестр народных інструментаў выступае і за межамі раёна.

“Народны” аркестр народных інструментаў неаднаразова разнастаіў канцэртныя праграмы іншых творчых калектываў. Так калектыў выступаў на юбілейным канцэрце народнага ансамбля песні “Смаляначка”, быў запрошаны на юбілей Маладзечанскага музычнага вучылішча імя М.К. Агінскага.

Творчых вынікаў у сваёй дзейнасці аркестр народных інструментаў Пліскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў змог дабіцца дзякуючы вялікай зацікаўленасці і любові да музыкі, высокай працаздольнасці і прафесійнаму выканальніцкаму майстэрству.

e:\мои документы\подтверждение званий 2016г\смолочки\смолочки\фотографии\img_3407 копия-30х20.jpg

Узорны ансамбль народнай песні “Смолачкі” Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў
У 1995 годзе ў дзіцячай школе мастацтваў г.Смалявічы пачало сваю работу харавое аддзяленне з манерай народнага выканання. Вучні харавого аддзялення былі аб’яднаны ў ансамбль народнай песні “Смолачкі”, у выкананні якога адбываліся пастаноўкі каляндарна-зямляробчага цыклу: каляднага, веснавога, купальскага і жніўнага абрадаў, дзе выкарыстоўваліся элементы гульні, танца і тэатралізацыі. У студзені 2007г. ансамбль атрымаў ганаровае званне “узорны”, якое паспяхова пацвердзіў у 2010 і 2013гг.

Калектыў выконвае песні і ў традыцыйных запісах, і ў апрацаваным выглядзе. На працягу свайго існавання калектыў выступае са шматлікімі канцэртамі не толькі у роднай школе, але і на сцэнах ГДК, дзцячых садкоў, агульнаадукацыйных школ, розных прадпрыемстваў і арганізацый горада і раёна.

У апошнія гады калектыў станавіўся ўдзельнікам шэрагу мерапрыемстваў. описание: описание: e:\мои документы\буклеты\обложка смолочки.jpg

Увесь час скарбонка ансамбля “Смолачкі” папаўняецца перамогамі ў конкурсах:

У красавіку 2015г. адзначыў 20-цігадовы юбілей са дня стварэння калектыва, да якога падрыхтаваў урачыстую праграму “Звініць крыніцай песня”. Святочны канцэрт адбыўся на сцэне Смалявіцкага ГДК.
e:\мои документы\подтверждение званий коллективов 2013г.документы\пасаг\пасаг фото\img_0003.jpg

Народны ансамбль песні “Пасаг”

Зяленаборскага сельскага Дома культуры
Народны ансамбль песні “ПАСАГ” Зялёнаборскага СДК быў створаны ў 1980 годзе. У 1998 года ансамбль атрымаў ганаровае найменне “народны”.

З часу заснавання і на працягу далейшых 30 год нязменным кіраўніком і натхняльнікам калектыву была Людміла Віктараўна Кляніцкая. За гады свайго існавання істотна мяняўся творчы склад і рэпертуар калектыву. Спачатку спявалі маладыя жанчыны. Ішлі гады і да сваіх мацярок далучаліся падросшыя дзеці. Яны збераглі духоўны скарб старэйшага пакалення, збераглі свой пасаг. Адсюль і пайшла назва ансамбля “Пасаг”. Зараз у калектыве спрабуе свае сілы ўжо трэцяе пакаленне аматараў песеннай творчасці.

Натуральна, што час адбіўся на стылі выканання і рэпертуары. І побач з роднымі беларускімі песнямі загучалі са сцэны творы аўтараў з усяго свету.

Апошнім часам акампаніятарам калектыву Уладзімірам Віктаравічам Гусевым створана інструментальная група у складзе чатырох мясцовых самадзейных музыкаў, што дазволіла ансамблю атрымаць новае гучанне.

.e:\мои документы\подтверждение 2014г\маладзички\фота маладзічкі смалявіцкі раён\смалявіцкі раён народны фальклорны гурт маладзічкі 1.jpg

Народны фальклорны гурт “Маладзічкі” Усяжскага сельскага Дома культуры

Народны фальклорны гурт “Маладзічкі” дзейнічае на базе Усяжскага сельскага Дома культуры з 1980 года. З 2008 года яго ўзначальвае хормайстар Дома культуры Яўгенія Валер’еўна Макарэвіч.У складзе гурта 12 чалавек – рабочыя, настаўнікі школы, супрацоўнікі дзіцячага сада, пенсіянеры, якія пражываюць на тэрыторыі Усяжскага сельскага Савета.

У рэпертуары калектыву шмат беларускіх народных песень, прыпевак, жартаў, паколькі асноўны накірунак творчай дзейнасці калектыву – гульнёвыя праграмы, сярод якіх “Будзе свята – будуць і жарты”, “Па працы і адпачынак”, “Ці на базар, ці на свята” і г.д. Важнай формай дзейнасці гурта з’яўляецца тэатралізацыя каляндарных і сямейных абрадаў з элеменамі гульні: “А ў нашай Васілінкі сёння радзінкі”, “Вяселле” і інш.

Калектыў заўсёды ў творчым пошуку новага і як мага больш разнастайнага рэпертуару. Гурт выступае са шматлікімі праграмамі не толькі ў пасёлку Усяж, але і на канцэртных пляцоўках горада Смалявічы, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, за межамі раёна. “Маладзічкі” – нязменныя ўдзельнікі свята горада Смалявічы, святаў вёсак, кірмашоў, неаднаразовыя пераможцы раённага свята гульні і гумару “Смалявіцкія пацехі”.

Фальклорны гурт “Маладзічкі” Усяжскага СДК надзвычай арыгінальны і запатрабаваны, паколькі далучае гледачоў да духоўных каштоўнасцяў народнага жыцця.

Клуб самадзейных майстроў “Землякі”img_0017

Смалявіцкага раённана цэнтра рамёстваў
Клуб самадзейных майстроў “Землякі” Смалявіцкага раённана цэнтра рамёстваў працуе з 2002 года. Кіраўнік клуба -Вольга Іванаўна Барысенка. Удзельнікі клуба - людзі розных узростаў, розных прафесій, яны займаюцца рознымі відамі дзейнасці народнай творчасці: вышыўка, фларыстыка, саломапляценне, лозапляценне, жывапіс, выраб з прыроднага матэрыялу і іншыя, але ўсіх іх аб’ядноўвае энтузіязм і вялікая любоў да беларускай нацыянальнай спадчыны, народнай творчасці.

У плён сваіх рук майстры ўкладваюць цеплыню і чысціню сваіх сэрцаў. І таму іх вырабы становяцца сапраўднымі творамі мастацтва, сведчаннем невычэрпнага народнага таленту. Іх самабытныя творы з нязменным поспехам экспануюцца на самых розных выставах, выклікаюць не толькі захапленне, а і жаданне многіх, асабліва моладзі, далучыцца да творчасці, авалодаць дзівосным умельствам. І майстры рады падзяліцца сваімі сакрэтамі, перадаць свой вопыт нашчадкам. Многія члены клуба “Землякі” з’яўляюцца кіраўнікамі гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву.

Ніводнае раённае, абласное свята не абыходзіцца без удзелу народных майстроў Смалявіччыны.

За асабісты ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнага мастацтва ўдзельнікі клуба ўзнагароджаны ганаровымі граматамі аддзела культуры Смалявіцкага райвыканкама, ўпраўлення культуры Мінскага аблвыканкома, дыпломамі.

Вялікая работа праводзіцца па арганізацыі вольнага часу і адпачынку майстрамі клуба. Сумесна з імі праводзяцца агеньчыкі, вечары адпачынку, вечары-сустрэчы з майстрамі, ўшанаванне майстроў і г.д. Майстры не толькі прапагандуюць свае творы, але знаёмяцца з работамі новых майстроў, абменьваюцца вопытам і проста цудоўна адпачываюць.

На базе клуба майстроў “Землякі” пастаянна вядзецца вучоба кіраўнікоў гурткоў па дэкаратыўна-прыкладному мастацтву па розных відах дзейнасці: саломапляценне, мяккая цацка, саломка, вышыўка, фітадызайн і г.д, акрамя гэтага праводзяцца семінары-практыкумы.

Шмат чаму можна навучыцца ў майстроў, але перш за ўсё захоўваць традыцыі, рамёствы і духоўную культуру даравітых продкаў.

Народная студыя выяўленчага мастацтва “Спектр”e:\мои документы\подтверждение 2014г\cпектр на подтверждение смолевичский район\фото спектр\p020311_1202.jpg

Азярыцка-Слабадской дзіцячай школы мастацтваў
Студыя створана 1 кастрычніка 1998 года. Нязменным яе кіраўніком з’яўляецца Пятровіч Тамара Уладзіміраўна.

Студыя вядзе работу з навучэнцамі па розных накірунках мастацкай творчасці. Асноўнымі з’яўляюцца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і станковы жывапіс. Наведвальнікі студыі – дзеці і падлеткі ва ўросце ад 6 да 17 гадоў. На сённяшні дзень у калектыве займаюцца 30 чалавек.

За час свайго існавання студыя неаднаразова ўдзельнічала ў міжнародных конкурсах у Польшчы (гг. Саснавец, Торунь), Расіі (гг. Масква, Міхайлаўскае, Навасібірск) і інш. Творчая актыўнасць неаднаразова адзначалася ганаровымі граматамі і дыпломамі. Так,на абласным конкурсе “Юныя таленты Міншчыны” навучэнка студыі Пятровіч Марта ўзнагароджана дыпломам І ступені. Кіраўнік студыі надае шмат увагі выхаванню адказных, самасвядомых, грамадска актыўных асобаў. Не абмінаюць увагай студыйцы выстаўкі, прысвечаныя вострым сацыяльным тэмам, напрыклад прафілактыцы СНІДу. Традыцыяй стала правядзенне мерапрыемстваў для ветэранаў вайны да свят 23 лютага і Дня Перамогі.

Пастаянная экспазіцыя работ студыйцаў арганізавана ў памяшканні праўлення УП “Азярыцкі-Агра”, перыядычна праходзяць выставы ў дзіцячым садку в. Азярыцкая Слабада і сельскай бібліятэцы. Своеасаблівай справаздачай для навучэнцаў з'яўляецца штогадовая выстаўка да заканчэння навучальнага года.

Да кожнага ўдзельніка студыі кіраўнік мае індывідуальны падыход. Таленавіты педагог адразу заўважае адораных дзяцей, дапамагае юным талентам у ракрыцці іх патэнцыялу. Так, у Азярыцка-Слабадской дзіцячай школе мастацтваў і агульнаадукацыйнай школе прайшлі персанальныя выставы вучаніцы школы Мультан Таццяны.

Добрым паказчыкам якаснай работы студыі з'яўляецца тое, што ў перыяд з 2002 па 2007 гады 5 выпускнікоў студыі паступілі ў профільныя вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, у тым ліку ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт на архітэктурны факультэт, Архітэктурна-будаўнічы каледж і інш.




50

Народная студыя выяўленчага мастацтва “Карамель” Забалоцкага сельскага Дома культуры

Народная студыя “Карамель” існуе на тэрыторыі Забалоцкага СДК з 2008 года. У складзе студыі дзеці ад 4 да 10 гадоў. Жывапіс, кампазіцыя – асноўныя асноўныя творчыя напрамкі калектыву. Таксама вучні знаёмяцца з графікай і скульптурай. Вывучаюць творчасць знакамітых мастакоў.

Галоўнай ідэяй стварэння студыі “Карамель” з’явілася жаданне выявіць дзяцей у сельскай мясцовасці, здольных адлюстроўваць свет па-свойму, думаць нестандартна і перадаваць свае пачуцці цераз колер, фармат, дчуванне

святла. Кіраўніком студыі “Карамель” з’яўляецца педагог вышэйшай катэгорыі, загадчыца мастацкага адзялення Смалявіцкай дзіцячай школы мастацтваў – Камінская Наталля Аляксееўна.


Дырэктар раённага метадычнага

цэнтра народнай творчасці Гаўрыкаў Уладзімір Міхайлапвіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка