Аддзел ідэалагічнай работы бераставіцкага райвыканкама аддзел культуры бераставіцкага райвыканкама раённая арганізацыя таварыства “веды”




Дата канвертавання24.03.2016
Памер175.86 Kb.


АДДЗЕЛ ІДЭАЛАГІЧНАЙ РАБОТЫ БЕРАСТАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

АДДЗЕЛ КУЛЬТУРЫ БЕРАСТАВІЦКАГА РАЙВЫКАНКАМА

РАЁННАЯ АРГАНІЗАЦЫЯ ТАВАРЫСТВА “ВЕДЫ”
Серыя: Іх імёнамі названы вуліцы на

Бераставіччыне
Партызанка з Лашы

Вольга Соламава

г. п. Вялікая Бераставіца

2009 год
Вуліцы, як і людзі, маюць імёны. У Вялікай Бepacтaвiцы, у

Пагранічным, у Малой Бераставіцы і іншых населеных пунктах нашага раёна многія з іх носяць імёны славутых людзей (Пушкіна, Гогаля, Гагарына i г.д.), пра якіх кожны з нас ведае з дзяцінства. Некаторыя вуліцы названы ў гонар нашых землякоў (Анацэвіча, Жыжаля, Ражанскага, Леткі і інш.) ці тых людзей, якія ў час вайны здзейснілі подзвіг на нашай зямлі (Міхайліна, Цытаішвілі, Соламавай). Пра гэтых людзей мы ведаем значна менш або i зусім нічога не ведаем. Спадзяемся, што серыя матэрыялаў “Іх імёнамі названы вуліцы на Бераставіччыне” і гэты нарыс аб жыцці і баявых справах Вольгі Соламавай, імя якой прысвоена адной з вуліц г.п. Вялікая Бераставіца, будуць карыснымі для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю.


Рэдакцыйны савет:

Чыкун С.Я. (старшыня), Раманік А.М.

(намеснік старшыні), Болбат Я.У., Ваўчок С.М., Глякоўская Н.І., Ляховіч В.І., Пацэнка М.І., Хоміч А.Ц.


Аўтар нарыса: Пацэнка М.І., метадыст па захаванні

гісторыка-культурнай спадчыны раённага

метадычнага цэнтра, Лаўрэат прэміі

Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.


Рэдактар: Болбат Я.У.


ПАРТЫЗАНКА З ЛАШЫ

ВОЛЬГА СОЛАМАВА

Соламава Вольга Іосіфаўна (29.05.1920, в. Лаша Гродзенскага павета, цяпер Гродзенскага раёна – 02.02.1944), адна з арганізатараў і кіраўнікоў камсамольска-маладзёжнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Беластоцкай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. З 1939 настаўніца пачатковай школы. З 1943 у тыле ворага, памочнік упаўнаважанага ЦК ЛКСМБ па Беластоцкай вобл., стварала падпольныя райкомы і камсамольскія арганізацыі ў партызанскіх атрадах і населеных пунктах. З 1.11.1943 сакратар Гродзенскага падпольнага гаркома ЛКСМБ. У складзе партызанскай брыгады імя Аляксандра Неўскага выконвала баявыя заданні. У час аперацыі апынулася ў акружэнні і, каб не трапіць у рукі карнікаў, застрэлілася. На месцы гібелі каля в. Жорнаўка Бераставіцкага раёна, на радзіме і ў Гродне Соламавай пастаўлены помнікі, яе імем названы вуліцы ў Гродне і г.п. Вялікая Бераставіца. Ганаровы грамадзянін г. Гродна.

(Энцыклапедыя гісторыі Беларусі,

Мн., 2003г., т.6/1, стар. 386)
Недалёка ад вёскі Казённая Жорнаўка знаходзіцца тое месца, дзе прыняла апошні бой з фашыстамі партызанка з Лашы – Вольга Соламава. Адсюль яна, дваццацічатырохгадовая дзяўчына, зрабіла свой апошні крок – у бессмяротнасць.
Ці то ў летнюю спёку,

ці ў сцюжу зімой

Ля Жорнаўкі вёскі ў полі

Узвышаецца помнік

над мірнай зямлёй,

Самотны ў ціхім наваколлі.

Ён вырас, дзе бой

партызанка вяла...

Настаўніца,

з Лашы дзяўчына,

Дзе ў бітве бясстрашнай

жыццё аддала,

Каб вольнай квітнела краіна...

Помнік В.Соламавай (Апанас Цыхун)

вёска Жорнаўка
***

Вольга нарадзілася 18 мая 1920 года ў вёсцы Лаша, што знаходзіцца недалёка з аднаго боку ад Індуры і Луцкаўлян, з другога боку – ад Свіслачы, Сухой Даліны і Квасоўкі. У сям’і было шасцёра дзяцей, Вольга сярод іх была старэйшай. Так ужо вялося тады ў сялянскіх шматдзетных сем’ях: на старэйшых лажыліся клопаты па нагляду за меншымі, ім прыходзілася раней за іншых паспытаць смак батрацкага хлеба. Гэты лёс не мінуў і Вольгу. Прыходзілася глядзець за брацікамі і сястрычкамі, адначасова спалучаць гэта з вучобай у польскай школе. У бацькі было толькі 3,5 гектара зямлі, таму старэйшай дачцы прыйшлося ў раннім узросце дапамагаць не толькі на бацькоўскім палетку, але наймацца на працу да мясцовых памешчыкаў і асаднікаў.

У канцы 1960-х гадоў аўтару гэтых радкоў у пошуках матэрыялаў аб Вользе Соламавай давялося некалькі разоў бываць у Лашы і ў суседняй з ёю вёсцы Сухая Даліна, сустракацца з яе землякамі, якія добра памяталі Вольгу і яе бацькоў.

Аляксандр Гайдук – якому тады споўнілася 65 гадоў – гаварыў:



- У бацькі Вольгі было мала зямлі. Гэта застаўляла яго працаваць днём і ноччу. Рана сталі яму дапамагаць дзеці і ў першую чаргу старэйшая дачка Вольга. У час жніва яна наймалася да паноў і падпанкаў і ўсё жніво не разгінала спіны, працуючы з сярпом на збожжавых палетках. На вечарынках яна была жыццярадасная, вясёлая, галасістая, дзве прыгожыя касы вельмі пасавалі да яе, прыварожвалі мясцовых кавалераў. Але яна аднолькава адносілася да ўсіх, нікому не аддавала перавагі ...

Восіп Любчынскі дапоўніў:



- Яе бацька, мой цёзка, нягледзячы на сваю беднасць і на тое, што ў Лашы і ў навакольных вёсках быў актыўны нацыянальна-вызваленчы рух, да палітыкі быў раўнадушны. Яны з жонкай чамусьці любілі чырвоны колер, і, можа, таму шылі сукенкі для сваіх дачушак з чырвонага палатна. Менавіта ў такой сукеначцы па святочных днях бегала па вёсцы і Волечка, а яшчэ ў яе быў прыгожы чырвоны каптурык. Можа, таму яе ў дзяцінстве называлі “бальшавічкай”…

- Адкуль у іх сям’і гэтае расійскае прозвішча …Соламавы?



- Ніякія яны не Соламавы. Называлася і пісалася сям’я пры польскім часе, як і многія іншыя, Салома… У нас у навакольных вёсках прозвішчы ўсе мужыцкія: Бык, Кароўка, Барáн, Салома… Потым пры “першых” Саветах некаторыя гарадскія сталі пісацца Быкавымі, Кароўкінымі, Бáрынамі ці Бараноўскімі… Сем’і, у якіх прозвішча было да вайны Салома, пасля вайны сталі пісацца Салáма. А Вольга ў партызанах, напэўна, стала называцца Сóламава …

Так гаварылі і блізкія Вольгіны родзічы. Яны таксама думалі, што ўсё пайшло ад партызанскіх часоў… Архівы былі тады недаступны…

...Нягледзячы на ўсе жыццёвыя пера-петыі, Вольга закончыла 5 класаў польскай школы, сфарміравалася, як маладзёжны лідэр, някепска навучылася пісаць па-руску.
ЮНАЦТВА
Усё гэта ёй спатрэбілася ў недалёкім будучым. У верасні 1939 года Заходняя Беларусь была далучана да БССР. На Гродзеншчыну прыйшло новае жыццё: пачынаецца калектывізацыя, арганізоўваюцца першыя калгасы, адчыняюцца школы, клубы, хаты-чытальні. У грамадска-палітычным жыцці прымае актыўны ўдзел і Вольга. Яна арганізоўвае ў Лашы гурток мастацкай самадзейнасці. У той час сярод самадзейных артыстаў кіраўнікоў-спецыялістаў не было, не было, як цяпер кажуць, прафесійнай спецыялізацыі, таму ў Лашанскім самадзейным гуртку адны і тыя ж самыя юнакі і дзяўчаты – хто што ўмеў – і спявалі, і танцавалі, і выконвалі драматычныя ролі ў спектаклі па п’есе Я.Купалы “Паўлінка”. Галоўную ролю – Паўлінкі - моладзь без усякіх спрэчак аддала Вользе. А вось на выкананне іншых быў нават своеасаблівы конкурс…

Першы канцэрт самадзейных артыстаў адбыўся ў студзені 1940 года ў памяшканні мясцовай школы. А потым было выступленне на раённым аглядзе (тады называлася “алімпіяда”) мастацкай самадзейнасці, а потым і на абласным – у Беластоку (у 1939-1941 гг. Гродзеншчына ўваходзіла ў склад Беластоцкай вобласці з цэнтрам у Беластоку). Гродзенская гарадская газета дала высокую ацэнку выступленням лашанскіх артыстаў, асобна была адзначана Вольга Соламава. Добра адазвалася аб самадзейных артыстах і беластоцкая абласная газета “Вольная праца”. Словам, арганізацыйныя здольнасці Вольгі былі заўважаны і высока ацэнены ўжо тады. 24 сакавіка 1940 года ў Заходняй Беларусі праводзіліся выбары ў Вярхоўны Савет СССР і Вярхоўны Савет БССР. Таму, напэўна, невыпадкова Вольга была ўключана ў склад участковай камісіі .

Пасля выбараў лашанскай “Паўлінцы” прапанавалі вучыцца на шасцімесячных настаўніцкіх курсах, якія дзейнічалі пры нядаўна створаным Гродзенскім педагагічным вучылішчы. Адкрываліся новыя школы, чакаць настаўнікаў з дыпломамі не было часу. Вольга з задавальненнем прымае гэтую прапанову і з галавой акунаецца ў вучобу: пасля польскай школы патрэбна было асвойваць прадметы пачатковай школы на беларускай і рускай мовах, вывучаць асновы педагогікі, методыку навучання ў пачатковых класах і многае іншае.

Пераехаўшы на вучобу ў Гродна, Вольга спачатку жыла ў сваякоў, а потым перайшла ў інтэрнат. Вірлівае студэнцкае жыццё спачатку яе аглушыла гарадской мітуснёй і штодзённым клопатам пра “хлеб надзённы”, а потым Вольга прыстасавалася, як кажуць, уцягнулася ў вучобу, гарадскі побыт і ўжо марыла ў будучым паступіць у педагагічнае вучылішча на поўны курс дзённага аддзялення.

7 мая 1940 года яшчэ адна значная падзея здарылася ў жыцці: яе прынялі ў камсамол. У той час гэта было адметнай падзеяй для маладых людзей, тым больш, калі чалавек (няважна, ці гэта юнак, ці дзяўчына) быў патрыётам Савецкай краіны. Пасля заканчэння курсаў “Паўлінцы” прапанавалі застацца ў Гродне, але яна хацела паспрабаваць сябе ў сельскай школе. Яе накіравалі на працу ў пачатковую школу ў вёску Іванаўцы Падліпскага сельсавета Гродзенскага раёна.
НАСТАЎНІЦА
У вёсках Падліпскага сельсавета яшчэ і цяпер жыве некалькі чалавек, якія памятаюць настаўніцу Вольгу Восіпаўну Соламаву (у Заходняй Беларусі ў пераважнай большасці былі Восіпы, а не Іосіфы, і па сцвярджэнні жыхароў Лашы бацьку Вольгі называлі Восіп, хаця ў анкеце яна ўжо піша на расійскі лад – Іосіфаўна).

Вернемся яшчэ раз і да Вольгінага прозвішча. Аўтару гэтага нарыса ўдалося адшукаць у архіве дакументы, напісаныя яе рукой (аўтабіяграфія, Лісток па ўліку кадраў), і афіцыйныя дакументы: характарыстыка райкома партыі, рэкамендацыя бюро райкома партыі. У гэтых дакументах, якія адносяцца да 1940 года, прозвішча Вольгі пішацца на рускі манер: Соламава… Метамарфоза пераўтварэння аднаго ў другое, напэўна, застанецца загадкай назаўсёды. Можна меркаваць, што пры афармленні дакументаў на шасцімесячныя курсы які-небудзь чыноўнік з русіфікатарскімі замашкамі вырашыў перахрысціць Вольгу. (У тыя часы гэта бывала досыць часта). А можа ёй, натуры, бясспрэчна, рамантычнай і гераічнай, хацелася адарвацца ад “мужыцкай” асновы і ўзляцець з новым прозвішчам птушкай увысь, пад аблокі… Яна пазней, у 1944 годзе, і ўзляціць … у бессмяротнасць.

Запомнілася Вольга многім жыхарам Іванаўцаў зноў-такі сваёй знешняй прываблівасцю, прыгожымі, ладнымі косамі, сваёй зграбнай постаццю і пастаяннай ветлівасцю. Сама з вёскі, яна была не фанабэрыстая, вельмі таварыская. Хутка знайшла агульную мову як з вучнямі, так і дарослымі. Успамінаюць такі выпадак. Хтосьці са школьнікаў зімой прастудзіўся і захварэў: вядома ж, зімы ў тыя гады былі і марозныя, і снежныя. А Характарыстыка Вольгі Соламавай, жыў хлапчук на хутары,

1940 г. кіламетры за 2 ад самой вёскі.

Так, Вольга кожны дзень, нягледзячы на тое, што снегу было па калена, на працягу тыдня хадзіла пасля заняткаў да яго, рыхтавала з ім урокі.

Успамінаюць многае... Цяжкім ярмом для тагачасных вяскоўцаў была “добраахвотная” падпіска на Дзяржаўную трохпрацэнтную пазыку. Гэта яна толькі так прыгожа называлася “добраахвотнай”, а была прымусова-абавязковай. Праводзілася яна ў Іванаўцах вясной 1941 года. Наехала начальства з раёна, нават міліцыянеры з бліскучымі рамнямі цераз плячо і з пісталетам на баку. Спачатку сабралі сход, доўга тлумачылі, абяцалі, пагражалі – толькі некалькі чалавек падпісалася... Назаўтра пайшлі па хатах – зноў мала дабавілася падпісчыкаў. І не таму, што вяскоўцы не хацелі дапамагчы сваім сціплым узносам Савецкай дзяржаве, а таму, што і на гэты сціплы ўзнос не хапала грошай. Хтосьці параіў начальству ўзяць у камісію па арганізацыі пазыкі маладую настаўніцу. Кажуць, Вольга спачатку заўпарцілася, а потым выставіла ўмову: у вёсцы Іванаўцы не павінна быць людзей з раёна. Яна паспрабуе справіцца з гэтым заданнем, па тым часе нялёгкім і адказным, адна. І папрасіла для гэтага тыдзень. І справілася...

З хаты ў хату хадзіла настаўніца, тлумачыла, агітавала, прасіла, угаворвала, нават сваю невялікую зарплату ў доўг прапаноўвала... Не было з яе боку толькі аднаго – пагрозаў... Даручэнне ўлады было выканана. Вёска Іванаўцы першая і адна з нямногіх у Гродзенскім раёне выканала заданне па колькасці ахопу падпісчыкаў і па суме грошай, што паступілі ў фонд пазыкі.



Аўтабіяграфія Вольгі Соламавай, Аўтарытэт настаўніцы ў

(напісана яе рукой). вяскоўцаў, асабліва ў моладзі,

быў вялікі. Яна была не толькі настаўніцай, але і спявачкай, і танцоркай, і дэкламатарам, і завадзілай, словам, тым, каго любяць і паважаюць маладыя. Было складана, але яна стварыла камсамольскую арганізацыю ў вёсцы і ўзначаліла яе. Раённыя ўлады рэкамендавалі маладую настаўніцу ў дэпутаты Беластоцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных. Восенню 1940 года яе выбіраюць дэпутатам абласнога Савета. Самуіл Якаўлевіч Шварцман, які ў 1943-44 гадах быў камісарам партызанскага атрада “Звязда”, у 1940-41 гадах таксама быў дэпутатам Беластоцкага абласнога Савета. Ён расказваў, што Вольга Соламава пасябравала з Любоўю Восіпаўнай Прытыцкай, сястрой Сяргея Восіпавіча Прытыцкага, якая таксама была дэпутатам, з іншымі дэпутатамі, хутка асвоілася і актыўна ўключылася ў дэпутацкую працу. Запомнілася яму выступленне Вольгі на сесіі, на якой абмяркоўвалася становішча ў народнай адукацыі і культуры. Спачатку Вольга гаварыла пра школьныя праблемы, пра якія гаварылі і ранейшыя выступоўцы: не хапае падручнікаў, сшыткаў, бацькі дзяцей часта не пускаюць у школу. Але адным пытаннем яна раптам заставіла ўсіх схамянуцца: “Чаму на вёсцы ў большасці адкрываюць не беларускія, а рускія школы? Пры Польшчы выкладанне ў школах вялося на польскай мове, а цяпер у большасці школ на рускай...Чаму?”

У прэзідыуме зашапталіся, заварушыліся... Прадстаўнік з Мінска бесцырымонна перабіў яе рэплікай: “Да потому, дорогой товарищ, что русский язык является для всех народов Советского Союза родным языком”. На што Вольга рэзка адказала: “Для ўсіх можа і з’яўляецца, а для нашых дзяцей “ён цяжка даступны”, як замежная мова... Родная мова для нашых дзяцей – беларуская, яна бліжэй да польскай і да вясковай і дзецям лягчэйшая і больш даступная”.

Думаецца, што маладую настаўніцу нельга западозрыць у нацыяналізме ці нават у высокай нацыянальнай самасвядомасці. Сапраўды, беларуская мова была для тутэйшых дзяцей не толькі бліжэйшай за рускую, але і роднай мовай, якая, праўда, пад час “паланізацыі” вельмі змяшалася з польскай.

А ў хуткім часе гэта зразумелі і ў Мінску, дзе была выдадзена пастанова “Аб уліку нацыянальных асаблівасцей тэрыторый пры адкрыцці школ у Заходняй Беларусі”.

ВАЙНА
У першыя дні вайны Вольга Соламава паспела разам з некаторымі настаўнікамі эвакуіравацца. Трапіла ў Мардовію, працавала ў школе. І ўжо ў 1942 годзе ў Беларускі штаб партызанскага руху, у Цэнтральны Камітэт камсамола неаднаразова паступалі просьбы накіраваць яе на фронт або ў тыл ворага. У адным са сваіх пісьмаў яна пісала: “Я не могу быть в стороне от той борьбы, какую ведут наши доблестные солдаты и героические белорусские партизаны с врагом…

У другім пісьме гаварылася: “Моя родная Беларусь, мой родной край, где остались мои родители, мои братья и сёстры, горит в огне, заливается кровью… Может быть уже нет их в живых… Ведь фашисты не щадят семьи, в которых были депутаты, комсомольцы… Я должна быть вместе со своим народом…

Нарэшце яе настойлівасць перамагла. Спачатку яе выклікалі на гутарку ў раённы цэнтр у ваенкамат і райком камсамола, а потым у Маскву, у ЦК камсамола, затым у Беларускі штаб партызанскага руху. Тут яна сустрэлася з земляком Сяргеем Восіпавічам Прытыц-



Помнік В. Соламавай кім, які доўга гутарыў з ёю. Было выра-

на яе радзіме ў в. Лаша шана накіраваць Вольгу ў спецшколу для

падрыхтоўкі яе для работы ў тыле ворага.


* * *

Безумоўна, спецшкола нічым не была падобна на школу ў звычайным разуменні цывільных людзей. Тут вучылі многаму, што магло спатрэбіцца за лініяй фронту: канспірацыі і падрыўной справе, агітацыйнай рабоце і рукапашнаму бою, уменню метка страляць, скакаць з парашутам і, калі таго запатрабуюць абставіны, уменню мужна … ўміраць.

Спецшкола знаходзілася недалёка ад Мурама, у Арэхаўцы. Тут і сустрэў Вольгу Соламаву Аляксандр Шварцман, з якім яны былі знаёмы па дэпутацкай дзейнасці ў Беластоцкім абласным Савеце дэпутатаў. Тут жа быў Міхаіл Казакоў, былы старшыня гарадскога камітэта фізкультуры ў Беластоку, а цяпер камандзір спецгрупы. “Вольга Соламава, па А. Я. Шварцман



ўспамінах таго ж Аляксандра Шварцмана, вельмі

блізка здружылася з былой студэнткай Маскоўскага інстытута аўтамабільнай прамысловасці Янінай Брун, са студэнтам з Гомельшчыны, радыстам Раманам Ярыга, шахцёрам з Урала, снайперам Пятром Ануфрыевым, якія таксама рыхтаваліся для партызанскай барацьбы ў Беларусі. Тады яшчэ ніхто не ведаў, што яны сустрэнуцца ў Ліпічанскай пушчы, толькі будуць у розных атрадах”.

Увосень 1942 года спецшколу перабазіравалі на станцыю Сходня пад Масквой. І зноў вучоба, пастаянныя трэніроўкі з поўнай выкладкай: гэта значыць з аўтаматам, гранатамі, толам і г.д.

Сяргей Восіпавіч Прытыцкі пасля вайны гаварыў: “…гэта была школа для сапраўдных мужчын,але і яны не ўсе яе вытрымлівалі… У гэтай школе праходзілі спецпадрыхтоўку жанчыны, якія мужна вытрымлівалі ўсё… І марш з поўнай выкладкай на 15-20 кіламетраў, і скачкі з парашутам, і многае іншае…
У ТЫЛЕ ВОРАГА
Былы сакратар Беластоцкага падпольнага абкома камсамола Трафім Мікалаевіч Стрыжак успамінаў, што яшчэ да прыбыцця

Т.М. Стрыжак Вольгі Соламавай у Ліпічанскую пушчу ён

атрымаў радыёграму з Беларускага штаба партызанскага руху за подпісам начальніка штаба П.З. Калініна і першага сакратара ЦК ЛКСМБ М.В. Зімяніна. У ёй гаварылася, што ў Ліпічанскую пушчу “командирована боевая комсомолка Ольга Соломова, родом из-под Гродно, которая хорошо знает местность, традиции и обычаи местного населения. Она утверждена помощником уполномоченного ЦК комсомола по Белостокской области…

Пасля прыбыцця на месца прызначэння ў Ліпічанскую пушчу, у месцараспалажэнне брыгады Аляксандра Неўскага, дзе знаходзіўся і падпольны абком партыі і абком камсамола, Вольга праз некалькі дзён дабілася, каб яе ўзялі на баявое заданне. Яна ў складзе партызанскіх груп некалькі разоў хадзіла на чыгунку Ліда - Баранавічы, Масты - Ваўкавыск, М.В.Шышкін

Масты – Ліда, дзе прымала ўдзел у падрыве

варожых эшалонаў. Былы камандзір роты партызанскага атрада “Звязда”, баявыя групы якога дзейнічалі і на Бераставіччыне, сакратар падпольнага Крынкаўскага райкома камсамола М.В.Шышкін успамінаў:



- Першая мая сустрэча з Вольгай Соламавай адбылася ў лістападзе 1943 года ў Ліпічанскай пушчы, дзе базіраваўся падпольны абком камсамола. Выклікаў мяне сакратар абкома Т.М.Стрыжак. Акрамя яго ў зямлянцы былі рэдактар маладзёжнай газеты “Малады партызан” Якаў Качан і чарнавокая дзяўчына сярэдняга росту у салдацкай гімнасцёрцы, туга перацягнутай партупеяй, і ў кірзавых ботах. Гэта і была Вольга Соламава. Энергічная, жыццярадасная, яна хутка збліжалася з людзьмі, і яны хіліліся да яе…Вольга разам з партызанамі хадзіла на баявыя заданні на чыгунку, прымала ўдзел у баях з фашысцкімі гарнізонамі. Асабліва вызначылася яна ў прапагандысцкай рабоце сярод насельніцтва. Не зважаючы на небяспеку, яна з іншымі партызанамі і ў адзіночку хадзіла ад вёскі да вёскі, ад хутара да хутара, распаўсюджвала лістоўкі, падымала моладзь на барацьбу, расказвала пра навіны з фронту.

Як успамінаў рэдактар падпольнай партызанскай газеты



9 мая 1988 года. Ветэраны вайны (злева направа) “Молодой партизан”, С.Я.Шварцман, Д.Д.Гардзіенка, А.П.Дзевялтоўскі член падпольнага

М.В. Шышкін, піянеры Канюхоўскай школы каля Беластоцкага абкома

помніка-абеліска на месцы гібелі В.Соламавай камсамола Якаў Качан,

каля в. Жорнаўка (устаноўлены ў 1955 годзе). кіраўніцтва абкома і

партызанскай брыгады, карыстаючыся тым, што Вольга добра ведала польскую мову і сама была мясцовая, пасылала яе для правядзення разведвальнай і агітацыйнай работы, арганізацыі падпольных камсамольскіх і антыфашысцкіх груп у раёны вакол Гродна: Сапоцкінскі, Гродзенскі, Крынкаўскі, Дамброўскі, Аўгустоўскі…

1 лістапада 1943 года Вольгу зацвердзілі “секретарем Гродненского подпольного горкома комсомола и за ней закрепили Гродненский, Скидельский, Сапоцкинский, Домбровский и Августовский районы для проведения подпольной работы среди молодёжи и оказания практической помощи подпольным райкомам”.

У адным з данясенняў на імя Т.М.Стрыжака яна паведамляе, што “установила связь с членами ВЛКСМ в 5 районах, организовала 6 подпольных комсомольских организаций, 2 антифашистских комитета, создала диверсионную группу из местного актива…

У аналагічным данясенні ад 5 студзеня 1944 года – за месяц да гібелі - Вольга паведамляе: Немцы засылают под видом партизан банды. Они грабят население, а потом ещё доносят немцам на преданных советской власти людей… В районе Гродно дополнительно организовано 4 подпольных комсомольских организации в следующих населенных пунктах: в деревне Казённая Жорновка из 3 человек, в деревне Конюхи из 4 человек...

У наступным данясенні паведамляецца: “… Первичная подпольная комсомольская организация из д.Жорновка порезала связь на шоссе Белосток-Гродно…Комсомольцы установили связь с комсомольским и советским активом в районе Домброво… Туда была доставлена подпольная литература…”



Прыводзіцца спіс падпольных камсамольскіх груп, арганізаваных у час апошняга паходу, і іх кіраўнікоў. Побач з іншымі называюцца групы: у вёсцы Казлы з 3-х чалавек на чале з Аўдзіевічам Міхаілам, у Магілянах з 3-х чалавек на чале з Дзейкалам Паўлам, у Жорнаўцы з 3-х чалавек на чале з Кандрусевічам Міхаілам.

Звернемся зноў да ўспамінаў тых, хто быў побач з Вольгай у той цяжкі час. Той самы Якаў Качан, рэдактар Помнік В. Соламавай, вёска Жорнаўка. падпольнай партызанскай газеты



Устаноўлены ў пачатку 1990-х гадоў “Молодой партизан”, у пасля-

ваенных публікацыях пісаў: “У той час суровых выпрабаванняў, калі штодзённа, штогадзінна, штохвілінна смерць хадзіла за кожным па пятах, людзі аставаліся людзьмі. Яны любілі і ненавідзелі, плакалі ад гора і шчыра радаваліся маленькім радасцям, кахалі, жаніліся і нават у партызанскім лагеры нараджалі дзяцей. З таварышамі, сябрамі, каханымі і на смяротна небяспечныя заданні хадзілі больш упэўненымі ў вернасці адзін аднаму. Мы неяк са Стрыжаком заўважылі, што там, куды ішла Вольга, стараўся быць побач з ёй Васілій Бібіч, член Гродзенскага падпольнага райкома партыі, прыгожы, статны хлопец з далёкага Урала, дужы і мужны партызан. І ў гэтым ні камандаванне партызанскай брыгады, ні партыйныя, ні камсамольскія органы не бачылі крыміналу: Вользе ўжо было 24 гады, а Васіль нават крыху быў старэйшы за яе. Партызаны па-добраму зайздросцілі ім і пасля вызвалення сабіраліся ўсе разам справіць партызанскае вяселле. Але не суджана было гэтаму здзейсніцца…



…У канцы студзеня 1944 года Вольга Соламава з групай партызан, сярод якіх быў і М.В.Шышкін, які пасля вайны жыў у Вялікай Бераставіцы, выйшлі з Ліпічанскай пушчы ў напрамку Масты-Воўпа-Луна-Індура. У Жорнаўку партызаны прыйшлі ноччу другога лютага. Спыніліся ў хаце сувязнога Антона Антонавіча Мілашэўскага. Крыху адпачыўшы, М.В.Шышкін са сваёй групай накіраваўся на Крынкі, група В.П.Сахарава пайшла на Сакулку, а Соламава разам з Бібічам пакуль засталіся. Яны планавалі яшчэ сустрэцца з моладдзю вёскі, пагутарыць, наладзіць новыя сувязі, а потым – так было загадана камандаваннем - трэба было дабірацца да Сапоцкіна, Дамброва і да самога Аўгустова.

Успамінаў жыхар вёскі Жорнаўка Фама Іванавіч Жук:

- Я раніцай малаціў у гумне збожжа. Раптам пачуў стрэлы і аўтаматныя чэргі. Выглянуў і ўбачыў, што дзве постаці пабеглі да лесу, а ў вёску з

розных бакоў едуць на санях немцы… Помнік В. Соламавай,

Партызаны, адбегшы крокаў пяцьсот вёска Канюхі

ад вёскі, залеглі ў лагчыне, каля асушальнай

канавы, і пачалі адстрэльвацца: нямецкія кулі не давалі магчымасці ім дабрацца да лесу, які ўжо быў недалёка. Першым загінуў Бібіч, а Вольга Соламава, параненая, адстрэльвалася. Каб не трапіць ворагу жывой, апошнюю кулю яна выпусціла сабе ў сэрца…

Ёй было тады 24 гады ... Вечна маладой, адсюль, ад Жорнаўкі, яна ўвайшла ў бессмяротнасць.

Смерць Вольгі ўскалыхнула партызан. Яе ведалі, любілі, паважалі. Па партызанскіх атрадах пракацілася хваля мітынгаў, сходаў, суровых клятваў: адпомсцім за нашу Вольгу. І паляцелі пад адхон варожыя эшалоны, запалалі масты і склады, з новай сілай загрымелі выбухі ў гарнізонах: “За нашу Вольгу...”

Людская памяць, не паддаючыся часу, захоўвае светлы і гераічны вобраз мужнай партызанкі з Лашы Вольгі Соламавай. Пра яе складаюць вершы і песні, расказваюць легенды... Кожную раніцу, пачынаючы з вясны і да позняй восені, жыхароў Гродна ўрачыста вітае гудок цеплахода. Гэта “Вольга Соламава” разам з невялікім экіпажам радуецца новаму дню, запрашае на прагулку па Нёмане. А па вуліцах імя Вольгі Соламавай у Гродне і Вялікай Бераставіцы спяшаюцца людзі: дарослыя – на працу, школьнікі – у школу, а зусім маленькія – у садзік. Жыццё прац ягваецца…

На радзіме Вольгі , у вёсцы Лаша, і каля помніка В.Соламавай ля Канюхоўскай сярэдняй школы часта выстрайваюцца школьнікі на лінейкі. Юнацтва рапартуе гераіні пра свае справы….



А майскім вечарам, калі наваколле патанае ў белым вэлюме расцвіўшых садоў, часта можна бачыць, як перад гэтымі помнікамі на хвілінку – другую прыпыняюцца, узяўшыся за рукі, закаханыя пары... Што яны думаюць, аб чым мараць, што абяцаюць адзін аднаму?.. Можа, зрабіць жыццё яшчэ больш прыгожым, аб чым марыла і Вольга. Можа, узляцець птушкамі пад воблакі, чаго так хацела Вольга. Што ж, моладзі юнацтву дарога ўсюды адкрыта… За гэта і аддала сваё жыццё Вольга Соламава.
Аўтар нарыса:

Лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”, метадыст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці Мікалай Пацэнка




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка