Аддзел адукацыі,спорту і турызму Любанскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі




Дата канвертавання11.06.2016
Памер197.08 Kb.
Аддзел адукацыі,спорту і турызму Любанскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар ДУА “Забалацкі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа Любанскага раёна”

___________ М.М.Андрухові

____ _________2016

АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

(аб’яднанне па інтарэсах “Краязнаўцы”)

Аўтар-складальнік:

Пархімовіч Ілона Іванаўна, настаўнік нямецкай мовы, першая катэгорыя


Узрост навучэнцаў 11-13 гадоў

Тэрмін рэалізацыі праграмы 1 год

Забалаць, 2016

Тлумачальная запіска
У канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі адным з асноўных напрамкаў з’яўляецца фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму асобы. У аснове гэтага працэсу ляжыць засваенне агульначалавечых каштоўнасцей, культурных і духоўных традыцый нашага народа. Сёння асаблівую актуальнасць набываюць краязнаўчыя заняткі, якія становяцца важным складальнікам у фарміраванні асобы навучэнцаў.

XХ-XХІ стагоддзі багаты на падзеі, факты, адкрыцці ў кожнай галіне навукі, тэхнікі, культуры, грамадскім жыцці. Інфармацыйнае рэчышча, каля якога праходзіць кожны дзень чалавека, становіцца ўсё шырэйшым. З дапамогай электронных сродкаў можна здабыць разнастайную інфармацыю. Навучаючы сучасных дзяцей у гэтых умовах, вельмі важна не спазніцца ў паведамленні звестак, якія спатрэбяцца ім у дарослым жыцці і з якімі па-грамадзянску і па-чалавечы годна можна адчуваць сябе на зямлі продкаў, шанаваць яе гісторыю, культуру, мову, разважаць аб будучыні краіны. У сістэме сучаснай адукацыі ёсць розныя сродкі вывучэння беларускай спадчыны, сярод якіх значнае месца займаюць аб’яднанні па інтарэсах турысцка-краязнаўчага профілю.

Веданне сваіх духоўных каранёў, спазнанне шматвяковага вопыту продкаў, адметных асаблівасцей рэгіёна, радаводу будзе спрыяць фарміраванню ў навучэнцаў як грамадзянска-патрыятычных якасцей, так і пошукавых здольнасцей.

Праграма аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўцы ” рэалізуецца на базавым узроўні, складзена ў адпаведнасці з Тыпавой праграмай дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (турысцка-краязнаўчага профілю), рэгіянальных асаблівасцей вёсак Забалаць і Юшкавічы Любанскага раёна.

Аб’яднанне па інтарэсах дазволіць далучыць навучэнцаў да ўсебаковага вывучэння сваёй малой радзімы, адраджэння рэгіянальных культурных традыцый і абрадаў, захавання гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны сваёй малой радзімы і краіны.

Праграма аб’яднання па інтарэсах “Краязнаўцы” скіравана на фарміраванне здаровага светапогляду навучэнцаў, на ўсведамленне прыгажосці сваёй малой радзімы, на адчуванне сувязі і еднасці розных пакаленняў, на бачанне багацця мясцовай флоры і фаўны, духоўнай і матэрыяльнай культуры, радасці стваральнага жыцця, набыткаў багатай гісторыі.

Праграма скіравана на выхаванне асобы гуманістычных і дэмакратычных поглядаў з развітым пачуццём нацыянальнай самасвядомасці, дае магчымасць арганізаваць адукацыйны працэс у цікавай, займальнай форме. Апрача лекцый і практычных заняткаў, педагог можа планаваць наведванне музеяў, правядзенне экскурсій з наступным іх абмеркаваннем, афармленне стэндаў, камплектаванне картатэкі фальклорных, этнаграфічных, краязнаўчых матэрыялаў, што будзе садзейнічаць падрыхтоўцы навучэнцаў да арганізацыі пошукавай і навуковай работы. Заняткі можна праводзіць з запрашэннем мясцовых жыхароў-умельцаў.

Праграма складзена на аснове наступных прынцыпаў навучання і выхавання:

- сувязь тэорыі з практыкай;

- адзінства эмацыянальнага, маральнага і інтэлектуальнага развіцця;

- дыферэнцыраваны падыход;

- сістэмнасць і непарыўнасць у рабоце;

- супрацоўніцтва педагога і навучэнцаў;

- разнастайнасць відаў і форм дзейнасці;

- комплекснасць;

- прынцып свабоды выбару.

Сістэма кантролю засваення праграмы ўключае:

- бягучы кантроль (гульні, конкурсы, міні-апытванні, тэматычныя выставы);

- выніковы кантроль (заліковыя выставы творчых работ, прадстаўленні прэзентацый, відэафільмаў, канцэрты, святы і спектаклі).
Мэта праграмы: фарміраванне рознабаковай, развітай, маральна ўстойлівай, творчай асобы навучэнца сродкамі краязнаўства.
Задачы:

- абудзіць цікавасць да гісторыі сваёй сям’і, умацаваць духоўныя і культурныя каштоўнасці;

- развіць агульначалавечыя маральна-эстэтычныя каштоўнасці, уяўленні аб дабрыні, прыгажосці, мужнасці, працавітасці, адданасці Радзіме і свайму народу сродкамі вуснай народнай творчасці;

- садзейнічаць развіццю цікавасці да традыцый і культуры малой радзімы, да яе сучаснага жыцця праз знаёмства з асобнымі відамі мастацтва, з дзейнасцю мясцовых майстроў і ганаровых грамадзян;

- садзейнічаць нацыянальна-культурнай ідэнтычнасці і павышэнню міжкультурнай талерантнасці праз вывучэнне народных традыцый, святаў, абрадаў;

- паспрыяць фарміраванню маральна-эстэтычных поглядаў навучэнцаў, лагічнага мыслення, эрудыцыі, узбагачэнню слоўнікавага запасу і агульнай моўнай культуры.




Арганізацыйныя ўмовы рэалізацыі праграмы
Узрост навучэнцаў – 11-13 гадоў. Тэрмін рэалізацыі праграмы – 1 год. Напаўняльнасць групы 12-15 чалавек. Заняткі праводзяцца 1 раз у тыдзень па 1 вучэбнай гадзіне. Гадавая колькасць гадзін – 39. Працягласць адной вучэбнай гадзіны – 45 хвілін.

Заняткі праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленымі санітарнымі нормамі і правіламі.

Пры вывучэнні асобных раздзелаў праграмы, звязаных з прыгатаваннем ежы, вышыўкай, вырабам рэчаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, праводзіцца інструктаж па правілах бяспекі.

Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне:

- камп’ютар, прынтар;

- мультымедыапраектар;

- стэнды і стэлажы для выстаў;

- фотаапарат;

- відэакамера;

- дыскі з запісамі беларускіх народных песень.

Матэрыялы і абсталяванне:

- фізічная карта Рэспублікі Беларусь;

- канцылярскія тавары (каляровыя алоўкі, фламастары, фарбы);

- папера і магніты;

- ніткі і іголкі для шыцця, нажніцы;

- тканіна, каляровыя ніткі (мулінэ);

- пяльцы для вышывання;

- харчовыя прадукты для выпечкі караваю (гатовае дражджавое цеста, мука);

- харчовыя прадукты для каляднага стала (вада, аўсяныя крупы (геркулес), ячневыя крупы, соль, цукар);

- народныя мужчынскія і жаночыя касцюмы.



Кадравае забеспячэнне: педагог дадатковай адукацыі.

Вучэбна-тэматычны план


п/п


Назва раздзела

Колькасць гадзін

Усяго

Теорыя

Практыка

1

Уступныя заняткі

1

1

-

2

Беларускі народны каляндар

4

2

2

3

Народная творчасць беларусаў

4

2

2

4

Народныя гульні і народныя танцы

5

2

3

5

Традыцыйны народны тэкстыль і адзенне беларусаў

3

1

2

6

Беларуская кухня

3

1

2

7

Сям’я і радавод

4

1

3

8

Тапаніміка Любаншчыны

4

3

1

9

Праз гісторыю ў сучаснасць

5

2

3

10

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

5

-

5

11

Заключныя заняткі

1

-

1




Усяго

39

15

24


Змест праграмы
1. Уступныя заняткі (1г.)

Мэта і задачы аб’яднання па інтарэсах. Правілы бяспечных паводзін. Санітарна-гігіенічныя патрабаванні. Анкетаванні “Мае продкі”, “Беларускія традыцыі”, “Талент”, “Рамёствы”, “Сівая легенда”, “Мой край”.



2. Беларускі народны каляндар (4г.)

Характарыстыка свят, абрадаў і абрадавай паэзіі паводле народнага календара. Сувязь традыцыйных свят і абрадаў з галоўнымі этапамі жыцця і працоўнай дзейнасцю чалавека. Асаблівасці народнай культуры Любанскага раёна. Земляробчы каляндар і назвы месяцаў. Будні, святы, прысвяткі. Нерухомыя і рухомыя святы. Асеннія святы, звычаі і абрады. “Пакровы”. “Дзяды”. “Усе святыя”. Зімовыя святы. “Каляды”. Калядныя вечары. Тры куцці. Калядныя варожбы. “Вадохрышча”. “Грамніцы”. Веснавыя святы. “Масленіца”. “Вербніца”. “Вялікдзень”. “Сёмуха”. Летнія святы. “Купалле”. Жніўныя звычаі і абрады.



Практычны занятак: Развучванне песень каляндарна-абрадавага цыкла.

3. Народная творчасць беларусаў (4г.)

Легенды і паданні. Жартоўныя легенды. Паходжанне назваў вёсак Любанскага раёна (у тым ліку Забалаць, Юшкавічы). Народны гумар. Казкі чарадзейныя. Казкі бытавыя. Казкі-анекдоты. Легенды-былічкі. Жарты.



Практычны занятак. Турнір знаўцаў народных казак “Падарожжа ў краіну казак”. Праект “Вёскі Любаншчыны”. Прэзентацыя “Талентамі поўніцца ваколіца” (Кішыла Т.Я., Галадок А.А., Сімановіч Л.Д., Караліс І.У., Батан Г.С.).

4. Народныя гульні і народныя танцы (5г.)

Класіфікацыя народных гульняў. Дзіцячыя гульні. Старажытныя гульні, іх вытокі. Каляндарна-абрадавыя гульні. Сямейна-абрадавыя гульні. Гульні, ігрышчы, танцы. Роля гульняў і танцаў у маральным выхаванні моладзі.



Практычныя заняткі. Творчая майстэрня “Гульні маёй мясцовасці”. Развучванне танца “Мяцеліца”. Конкурсна-гульнявая праграма “Свята беларускай народнай гульні. Гульні Любаншчыны”.

5. Традыцыйны народны тэкстыль і адзенне беларусаў (3г.)

Тканыя паясы. Ручнікі. Посцілкі і дываны. Ручное ткацтва. Жаночае і мужчынскае адзенне. Асаблівасці народнага адзення жыхароў Любаншчыны.



Практычны занятак. Наведванне школьнага этнаграфічнага пакоя. Маляванне ўзораў вышыўкі ручніка (арнамент “у валошкі”, “у галубкі”, “у зорачкі”). Вышыўка элементаў жаночага фартуха (вышыўка крыжыкам, падвойным крыжыкам, ланцужком, гладдзю). Выцінанка.

6. Беларуская кухня (3г.)

Ежа – этнакультурная з’ява. Нацыянальная кухня (пагранічны аспект). Асаблівасці прыгатавання традыцыйных беларускіх страў. Трапезы, якія звязаны са святамі каляндарнага цыкла. Абрадавыя стравы: свята Каляды (тры Куцці: посная, багатая, посная) – куцця, узвар з сушаных груш, яблыкаў, аўсяны кісель, грыбны квас, ламанцы, галушкі, каўбасы, калядны пірог, рыба і інш.; свята Вялікдзень – чырвоныя яйкі, пірагі (паскі, мазуркі), мясныя стравы, каўбасы, запечаны кумпяк, халадзец і інш.



Практычныя заняткі. Запіс рэцэптаў старадаўніх традыцыйных беларускіх страў ад сваіх бабуль. Стварэнне праекта “Беларускія прысмакі”. Прыгатаванне посных страў да каляднага стала (аўсяны кісель, посная куцця).

7. Сям’я і радавод (4г.)

Сямейныя святы і абрады. Функцыі сям’і. Сям’я, сямейныя адносіны і абрады ў розных народаў (параўнальны аспект). Асаблівасці сямейна-абрадавых традыцый Любанскага рэгіёна, в. Забалаць. Ахова мемарыяльных помнiкаў і памятных мясцін. Радаводнае дрэва сваёй сям’і. Гісторыя беларускай сям’і: традыцыі і сучаснасць. Тыпы і структура сям’і.



Практычныя заняткі. Развучванне песень сямейна-абрадавага цыкла. Этнаграфічны праект “Сямейны побыт. Сваякі. Традыцыі беларусаў”. Складанне радаводнага дрэва сваёй сям’i.

8. Тапаніміка Любаншчыны (4г.)

Асаблівасці сельскага рассялення ў розных раёнах Беларусі. Экалогія і выбар месца. Памер, шчыльнасць і густата паселішчаў, іх знешняе аблічча. Групы тапонімаў, што адлюстроўваюць гісторыю паселішчаў. Тапанімічныя назвы Любанскага раёна. Лексічны склад тапонімаў Любаншчыны. Словаўтваральны склад тапонімаў Любаншчыны. З назваў сельскіх паселішчаў. З назваў рэк, балот. Мікратапонімы в. Юшкавічы. Мікратапонімы в. Забалаць.



Практычны занятак. Складанне крыжаванак пра паходжанне назваў населеных пунктаў свайго рэгіёна. Выстава крыжаванак “Тапаніміка Любаншчыны”.

9. Праз гісторыю ў сучаснасць (5г.)

Вёска Забалаць Любанскага раёна ў XVI – XVIII ст. Развіццё сельскай гаспадаркі і адукацыі ў XX ст. Удзельнікі грамадзянскай вайны. Гісторыя школы. Настаўнікі. Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны. Вязні концлагероў.



Практычны занятак. Сістэматызацыя звестак пра былых выпускнікоў школы. Стварэнне медэатэкі “Якімі мы былі”.

10. Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару (5г.)

Экскурсіі. Наведванне выстаў, канцэртаў фальклорных калектываў, творчыя сустрэчы са знакамітымі землякамі, удзел у каляндарна-абрадавых святах.



11. Заключныя заняткі (1г.)

Свята “Сустрэча на вясковым падворку”.


Прагназуемыя вынікі

Навучэнцы павінны ведаць:

- каляндарную абраднасць беларусаў (з улікам мясцовага аспекту), гістарычныя звесткі аб вёсцы Забалаць Любанскага раёна;

- асаблівасці народных традыцый Любаншчыны, вёскі Забалаць;

- назвы, час правядзення і сутнасць народных каляндарных свят свайго рэгіёна;

- народныя казкі, легенды і паданні, гульні сваёй мясцовасці;

- адметнасці беларускай нацыянальнай вопраткі;

- асаблівасці сельскага рассялення ў розных раёнах Беларусі;

- нацыянальныя асаблівасці некаторых рамёстваў;

- асаблівасці прыгатавання традыцыйных і абрадавых беларускіх страў свайго рэгіёна;

- асаблівасці паэтычнага тэксту і выкарыстанне мясцовых дыялектаў і фразеалагізмаў;

- этнаграфію беларусаў праз мясцовы матэрыял, фальклорныя творы;

- гісторыю, асаблівасці народнай культуры, традыцыйную творчасць рэгіёна;

- радаслоўную сваёй сям’і;

- асноўныя паняцці і заканамернасці тапанімікі, культурна-гістарычныя карані геаграфічных назваў свайго рэгіёна.

Навучэнцы павінны ўмець:

- валодаць гістарычным матэрыялам аб паходжанні назваў населеных пунктаў сваёй мясцовасці;

- выконваць народныя песні, танцы, расказваць казкі, легенды, паданні;

- інсцэніраваць казку, легенду, паданне, жарт, прадумваючы дыялогі, рэмаркі, дэкарацыі, касцюмы, музычнае суправаджэнне і інш.;

- самастойна або з дапамогай педагога складаць сцэнарны план правядзення каляндарных свят згодна рэгіянальных традыцый;

- вышываць элементы нацыянальнага адзення;

- збіраць экспанаты, прадметы побыту землякоў-беларусаў, запісваць фальклорныя творы ад носьбітаў фальклору, сістэматызаваць сабраны матэрыял;

- карыстацца фотаапаратам і відэакамерай;

- выконваць правілы бяспекі ў час заняткаў, правядзення мерапрыемстваў і экскурсій.

- расказваць аб гісторыі свайго народа, яго традыцыях і звычаях;

- працаваць з картай;

- наладжваць сустрэчы з мясцовымі майстрамі-ўмельцамі, афармляць выставы іх уласных вырабаў;

- гатаваць традыцыйныя беларускія стравы;

- выконваць песні сямейна-абрадавага і каляндарна-абрадавага фальклору;

- валодаць паэтычным тэкстам і выкарыстоўваць у сваёй мове мясцовыя дыялекты і фразеалагізмы;

- працаваць з краязнаўча-этнаграфічнай і мастацкай літаратурай;

- збіраць экспанаты, прадметы побыту землякоў-беларусаў, запісваць фальклорныя творы мясцовых носьбітаў і сістэматызаваць сабраны матэрыял;

- складаць уласны радавод;

- прымаць удзел у рэалізацыі групавых і калектыўных творчых праектаў;

- працаваць з краязнаўча-этнаграфічнай і мастацкай літаратурай;

- беражліва і паважліва адносіцца да мовы, фальклорных, мясцовых прыродных багаццяў, вынікаў штодзённай працы;

- ганарыцца здабыткамі культурнага развіцця рэгіёна, яго самабытнай шматвекавой культурай.
Прыкладны рэпертуар
Беларускія народныя песні:

“А Калядачкі, а хадзіце к нам”, “Го-го-го, каза”, “У нас сягоння Масленіца”, “Ты, пчолачка ярая”, “Дапамажы, Божа”, “Прыйдзі, прыйдзі, вясна”, “Вясна-красна наставала”, “Добры вечар, пане гаспадару!”, “Ой, рана на Йвана”, “Ой, па рацэ” і інш.



Беларускія народныя казкі:

“Зайчыкава хата”, “Певень і жаронцы”, “Пра братоў, сястру і ведзьму”, “Чалавек у гасцях у Бога”, “Як бацька сыну жонку выбіраў”, “Аб дурню і залатым птаху”, “Залатая яблынька”, “Ракаў гнеў”, “Палешукі і Палевікі” і інш.



Народныя гульні і танцы:

“Проса”, “Пеўнік”, “У каменьчыкі”, “У клёка”, “Два, трэці– лішні”, “Хованкі”, “Ручаёк”, “Вяночак”; танцы “Мяцеліца”, “Котчынская кадрыля”, “Танок”, полька “Янка” і інш.



Формы і метады рэалізацыі праграмы

На занятках аб’яднання па інтарэсах прадугледжваецца дзейнасць, якая стварае ўмовы для творчага развіцця навучэнцаў і ўлічваецца дыферэнцыраваны падыход.

Этапы праграмы: азнаямляльны, развіваючы, даследчы. Асноўныя дыдактычныя прынцыпы праграмы: даступнасць і нагляднасць, паслядоўнасць і сістэмнасць навучання і выхавання, улік узроставых і індывідуальных асаблівасцей дзяцей. Акрамя пералічаных агульнадыдактычных прынцыпаў, у аснову праграмы аб’яднання па інтарэсах пакладзены прынцыпы ўзаемазвязанага засваення мовы і культуры, творчага развіцця асобы і індывідуалізацыі навучання.

Тыпы заняткаў: традыцыйны, інтэгрыраваны, камбініраваны.

Формы правядзення заняткаў: творчыя майстэрні, экспедыцыі, гульні, экскурсіі, канцэрты, спектаклі, выставы, творчыя справаздачы, прэзентацыі, міні-даследаванні, турніры, віктарыны, святы.

Выхаваўчыя мерапрыемствы: удзел у конкурсах і фестывалях рознага ўзроўню, выступленні з канцэртамі і спектаклямі перад бацькамі і грамадскасцю.

Работа з законнымі прадстаўнікамі: наведванне законнымі прадстаўнікамі заняткаў, індывідуальныя гутаркі, удзел і дапамога законных прадстаўнікоў у пошукавай дзейнасці.

Індывідуальныя, групавыя, калектыўныя праекты па даследаванні традыцыйнай культуры свайго рэгіёна дазваляюць кожнаму навучэнцу рэалізаваць сябе, задаволіць уласныя пазнавальныя інтарэсы, развіць свае здольнасці. У аснову навучання пакладзены метады арганізацыі самастойнай работы навучэнцаў, вынікі якой правяраюцца, аналізуюцца і абмяркоўваюцца на занятках. Форма правядзення можа быць самай разнастайнай: тэст, сачыненне-разважанне, дыскусія, гульня, абарона праектаў, прэзентацыя з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій і інш.

Плануючы працу на аснове сучасных інфармацыйных тэхналогій, педагог кіруецца роляй мультымедыйных сродкаў масавай камунікацыі ў актуалізацыі творчага патэнцыялу асобы, у рэалізацыі навучальнай, выхаваўчай і развіваючай функцый. Аднак варта памятаць, што асоба фарміруецца не толькі асобаю, соцыумам, уласнай жыццятворчасцю. Складальнікамі развіцця асобы з’яўляецца валоданне рознымі спосабамі дзейнасці, у першую чаргу пошукавага характару. Таму асноўнае месца ў сістэме работы гуртка займаюць творчыя пошукавыя заданні і праекты.

Творчае мысленне актывізуе пазнавальную дзейнасць, робіць навучэнцаў сааўтарамі новых ідэй. Прэзентацыя ўласных праектаў (індывідуальных, групавых) дазваляе праявіць іх большую актыўнасць і самастойнасць. У якасці індывідуальных заданняў навучэнцам можна прапанаваць скласці пытанні да віктарыны, тэсты да тэмы, падрыхтаваць даклад, міні-даследаванне, крыжаванку.

Праектныя заданні для групы з двух-пяці чалавек могуць быць наступнымі: падрыхтаваць газету, правесці апытанне жыхароў з мэтай збору звестак пра імёны і прозвішчы, мясцовыя тапонімы, інтэрв’ю з мясцовымі жыхарамі, аналіз сабранай інфармацыі, складанне тэматычных слоўнікаў, падрыхтоўка відэафільмаў і інш.

Калектыўныя праекты – дыспуты, спектаклі, турніры, конкурсы, выступленні, гульні, тэматычныя вечарыны.



У рабоце практыкуецца выразнае чытанне твораў, самастойныя і калектыўныя міні-даследаванні, ілюстраванне, інсцэніраванне, стварэнне літаратурна-музычных кампазіцый і сцэнарыяў традыцыйных народных свят, гульні, падарожжы, экскурсіі, наведванне музеяў народнага побыту, канцэртаў фальклорных калектываў. Дзякуючы намаганням навучэнцаў, праводзяцца народныя святы, сцэнарыі якіх састаўлены на мясцовым матэрыяле (Каляды, Вялікдзень, Гуканне вясны, Саракі, Купалле, Дажынкі ці інш.). Запрашэнне на такія святы мясцовых музыкаў, спевакоў, танцораў, казачнікаў спрыяе больш грунтоўнаму засваенню праграмы і разуменню народнай творчасці.
Літаратура для педагога

  1. Беларускі фальклор. Хрэстаматыя: вучэб. дапам. - 4-е выд., перапрац./ уклад.: К.П.Кабашнікаў [і інш.]. – Мінск: Вышэйшая школа, 1996.—856с.

  2. Беларускі фальклор: хрэстаматыя /склад. М.Ф.Шалоўская і [інш.]. – Мінск: ТАА “Юніпрэс”, 2003.– 688с.

  3. Беларускі фальклор: энцыкл.: у 2т./рэдкал.: Г.П.Пашкоў і [інш.]. –Мінск, 2005-2006. –Т.1-2.

  4. Беларусы / НАН Беларусі. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы; рэдкал.: В.М. Ярмалінская [і інш.].—Мінск: Беларуская навука, 2009.—Т.13: Тэатральнае мастацтва/ Р.Б. Смольскі [і інш.]; навук. рэд. А.І. Лакотка.—Мінск, 2012.—758с.: іл.

  5. Земляробчы каляндар. Абрады і звычаі / уклад. А.І. Гурскі, А.С. Ліс. – Мінск: Навука і тэхніка, 1990. – 403с.

  6. Кабашнікаў, К.П. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў / К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік. – Мінск, 2000. – 392с.

  7. Казакова, І.В. Беларускі фальклор: вучэб. дапаможнік / І.В. Казакова. – Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2007. – 309с.

  8. Касцюкавец, Л.П. Беларускія народныя абрады / Л.П. Касцюкавец. – Мінск, 1994. – 128с.

  9. Кухаронак, Т.І. Сацыяльна-педагагічны патэнцыял беларускіх свят і абрадаў: вучэб.-метад. дапаможнік / Т.І. Кухаронак, В.Г. Кухаронак. – Мінск: БДПУ, 2005. – 108с.

  10. Кухаронак, Т.У. Сямейная абраднасць беларусаў / Т.У.Кухаронак // Сям’я і сямейны быт беларусаў. – Мінск, 1990. – 137с.

  11. Ліцьвінка, В.Д. Святы і абрады беларусаў / В.Д. Ліцьвінка. – Мінск: Беларусь, 1998. – 190с.

  12. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 2002.– 240с.

  13. Ракава, Л.В. Традыцыі сямейнага выхавання ў беларускай вёсцы / Л.В. Ракава. – Мн.: Ураджай, 2000. – 111с.: іл.

  14. Раманцэвіч, В.І. Пачаткі роднае мовы: дапам. для ўсіх / В.І. Раманцэвіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1993. –143с.

  15. Стварэнне этнакультурна-адукацыйнай прасторы як умова выхавання духоўна-маральных каштоўнасцей і сацыялізацыі навучэнцаў у сістэме дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі: зборнік навукова-метадычных і практычных матэрыялаў / Склад. Т.М. Крыўко. – Мінск: НЦМТДМ, 2013. – 116с.

  16. Типовая программа дополнительного образования детей и молодёжи (туристско-краеведческий профиль)./ Сайт [Министерство образования Республики Беларусь]. – Режим доступа: http://www.edu.gov.by/ru/main.aspx?guid=6131 // Дата доступа: 26.09.2013г.

  17. Типовая программа дополнительного образования детей и молодёжи (художественный профиль) // Сайт [Министерство образования Республики Беларусь]. – Режим доступа: // http://edu.gov.by/main.aspx?guid=6131. Дата доступа: 25.09.2013г.

  18. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў: у 6т. – Т.1: Магілёўскае Падняпроў’е. – Мн.: Бел.навука, 2001. – 797с.; Т.2: Віцебскае Падзвінне.– Мн., 2004. – 910с.; Т.3: Гродзенскае Панямонне: у 2кн. – Кн.1 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 608с.; Кн.2 – Мн.: Выш.шк., 2006. – 736с.


Літаратура для навучэнцаў

  1. Анталогія беларускай народнай прыказкі, прымаўкі і выслоўя / уклад. А.С. Фядосік. – Мінск: Ураджай, 2002. – 298с.

  2. Беларускія народныя абрады / склад. Л.П. Касцюкавец. – Мінск: Беларусь, 1994. – 128с.

  3. Кабашнікаў, К.П. Беларуская вусна-паэтычная творчасць: Падруч. для студэнтаў / К.П. Кабашнікаў, А.С. Ліс, А.С. Фядосік. – Мінск, 2000. – 392с.

  4. Краіна Беларусь: ілюстраваная гісторыя / У.Арлоў, З.Герасімовіч. – 2-е выд. дапрац. – Браціслава:Kalligram, spol.sr.o., 2012. – 320с.: іл.

  5. Кухаронак, Т.І. Сацыяльна-педагагічны патэнцыял беларускіх свят і абрадаў: вучэб.-метад. дапаможнік / Т.І. Кухаронак, В.Г. Кухаронак. – Мінск: БДПУ, 2005. – 108с.

  6. Лозка, А. Гульні, забавы, ігрышчы / А.Лозка. – Мн.: Беларуская навука, 1996. – 534с.: нот.іл.

  7. Лозка, А.Ю. Беларускі народны каляндар / А.Ю. Лозка. – Мінск: Полымя, 2002. – 240с.

  8. Народная культура Беларусі: энцыкл. даведнік / пад агул. рэд. В.С. Цітова. – Мінск: БелЭн, 2002. – 432с.

  9. Народная спадчына: [для сярэд. і ст.шк. узросту] / уклад.: Фядосік А.С., Пятроўская Г.А. – Мінск: Народная, асвета,1984. – 208с.

  10. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65 000 слоў/ пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко. – Мінск: БелЭн, 2002.– 784с.

  11. Цітоў, В.С. Этнаграфічная спадчына. Беларусь. Краіна і людзі / В.С. Цітоў. –2-е выд. – Мінск: Беларусь, 2001. – 206с.: іл.

  12. Шур, В. Беларускія тыпы паселішчаў і іх назвы / В. Шур // Геаграфія: праблемы выкладання.– 1997.– с.75-85.

  13. Этнаграфiя Беларусi. Энцыклапедыя. Мінск: БелСЭ, 1989. – 575с.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка