Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”




Дата канвертавання27.05.2016
Памер89.2 Kb.
Аддзел адукацыі Нясвіжскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

Навасёлкаўская сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”



Інавацыйная краязнаўчая дзейнасць – аснова сістэмы патрыятычнага выхавання школьнікаў
(метадычныя рэкамендацыі

з вопыту работы па рэалізацыі педагагічнага праекта

Укараненне мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных традыцый беларускага народа”)

Крэнь Наталля Канстанцінаўна,

намеснік дырэктара

па вучэбна-выхаваўчай рабоце

Метадалагічныя аспекты

На працягу пяці гадоў (2008-2012) ва ўстанове адукацыі ажыццяўлялася ўкаранення мадэлі школы патрыятычнага выхавання на аснове нацыянальных традыцый беларускага народа. Педагагічным калектывам была створана сістэма патрыятычнага выхавання школьнікаў, асновай якой з’яўляецца менавіта турысцка-краязнаўчая дзейнасць. На ўласным вопыце мы пераканаліся, што менавіта краязнаўства нараджае пачуццё патрыятызму – глыбокай любові да Радзімы. Яно з’яўляецца важнейшым сродкам, які звязвае навучанне і выхаванне з жыццём. Веды пра свой край, яго мінулае і сучаснае неабходны для непасрэднага ўдзелу ў яго пераўтварэнні, так як родны край – жывая, дзейнасная частка вялікага свету.

Краязнаўства – гэта і важнейшы фактар маральнага, інтэлектуальнага, эстэтычнага, працоўнага, асобаснага развіцця школьнікаў. Знаёмства з гістарычным мінулым, сучасным і мяркуючым будучым сваёй малой радзімы, асаблівасцямі прыроды, эканамічнымі, палітычнымі, культурнымі і іншымі ўмовамі садзейнічае фарміраванню ў школьнікаў светапогляду, у які ўключана асэнсаванне сваёй прыналежнасці да нацыі і, як вынік – гонару за гэта.

Выхаванне патрыятызму праз краязнаўства – гэта шматгранны і складаны працэс, які пашырае кругагляд і развівае пазнаваўчыя інтарэсы вучняў, далучае да творчай дзейнасці, фарміруе практычныя і інтэлектуальныя уменні, дапамагае ў выбары прафесіі. Вывучэнне роднага краю дае магчымасць зацікавіць вучняў пошукава-даследчай работай.

Важным метадалагічным патрабаваннем выхавання патрыятызму ў школьнікаў з’яўляецца комплекснасць у краязнаўчай рабоце. Арганізоўваць яе неабходна ў некалькі этапаў:


  1. вывучэнне мясцовага матэрыялу на ўроках, факультатыўных занятках;

  2. вывучэнне краязнаўчай літаратуры, у якой разглядаецца гісторыя края, геаграфія і г.д.;

  3. вывучэнне архіўных дакументаў, памятнікаў гісторыі культуры, прыроды, нацыянальных асаблівасцей;

  4. правядзенне даследчых экспедыцый, экскурсій, турыстычных паходаў;

  5. апрацоўка, сістэматызацыя і афармленне матэрыялаў, папаўненне летапісаў;

  6. інфармаванне вынікаў краязнаўчай дзейнасці праз сродкі масавай інфармацыі, школьную газету ці часопіс, школьны інтэрнет-сайт, арганізацыю работы школьнага краязнаўчага музея ці вугалка;

  7. выкарыстанне краязнаўчых матэрыялаў у вучэбна-выхаваўчым працэсе.


Вывучэнне асаблівасцей малой радзімы –

Навасёлкаўскага сельскага савета

Любоў да Радзімы пачынаецца з любві да малой радзімы. Вывучэннем асаблівасцей Навасёлкаўскага сельскага савета займаюцца ўсе вучні школы сумесна з настаўнікамі і бацькамі.

Эфектыўнай формай работы ў гэтым накірунку з’яўляецца дзейнасць краязнаўчага гуртка. Пры складанні праграмы гуртка важна не ўпусціць два моманты: арганічнае адзінства геаграфічных і гістарычных асаблівасцей краю з геаграфіяй і гісторыяй краіны ў цэлым. Тэматыка работы краязнаўчага гуртка можа быць складзена з улікам вывучэння:


  1. самых складаных пытанняў вучэбнай праграмы;

  2. праблем, якія не ўваходзяць у вучэбную праграму.

Так, на занятках гуртка ў нашай школе асноўная ўвага надаецца вывучэнню асаблівасцей вёсак Навасёлкаўскага сельскага савета.

Для таго, каб гурткоўцы не гублялі цікавасці да заняткаў, важна выкарыстоўваць розныя формы і прыёмы работы, чаргаваць заняткі тэарэтычнага і практычнага характару: пасля лекцый праводзіць экскурсіі, абарону дакладаў і рэфератаў чаргаваць з праглядам відэафільма ці паходам.

У капілцы гурткоўцаў нашай школы ёсць карта-схема малой радзімы, даследчая краязнаўчая работа на тэму «Майстры народных промыслаў Навасёлкаўскага сельскага савета», правядзенне круглага стала «Вада – бясцэннае багацце» з удзелам урача-валеолага Нясвіжскай цэнтральнай раённай бальніцы, начальніка інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы акружаючага асяроддзя Нясвіжскага райвыканкама, дырэктара комплекса «Водазабор «Вінклераўскі» і іншае.

Дзякуючы праекту «Вернем жыццё храму», архітэктурнае збудаванне храма ў вёсцы Новыя Навасёлкі прызнана гістарычным помнікам, узятае пад ахову дзяржавы. У падцвержанне можна пазнаёміцца з пашпартам, уліковай картай гісторыка-культурнай каштоўнасці, ахоўным абавязацельстам на матэрыяльную гісторыка-культурную каштоўнасць. У 2012 годзе Пазняк Кацярына, вучаніца 10 класа напісала даследчую працу “Каталіцкія храмы Нясвіжчыны”, у аснове якой вывучэнне Навасёлкаўскага храма.

Казлоўская Вікторыя два гады вывучала дыялектныя асаблівасці гаворкі жыхароў, якія пражываюць на тэрыторыі Навасёлкаўскага сельскага савета (кіраўнік - настаўніца беларускай мовы і літаратуры Казлоўская Таццяна Аляксандраўна). У выніку ў капілка школы папоўнілася яшчэ адной даследчай працай «Брыльянты жывой народнай мовы».

Нельга ўявіць сабе развіццё любові да гістарычнага мінулага нашай Радзімы без ведання асаблівасцей быту, культуры беларускага народа. Так у кабінеце гісторыі быў створаны этнаграфічны куток. Стварэнне музейных экспазіцый не павінна быць простым збіральніцтвам, а мэтанакіраваным, абгрунтаваным і запланаваным камплектаваннем, якое будзе абавязкова выкарыстоўвацца ў вучэбна-выхаваўчым працэсе.й ці куток - базальніцтвам, а мэтанакіраваным і абгрунтаваным камплектаваннемпа часопісы, інтэктычныя і інтэлектуаль

Вялікае значэнне пры вывучэнні гістарычнага мінулага краю класныя кіраўнікі надаюць самастойнай рабоце па зборы, афармленні, сістэматызацыі і выкарыстанні краязнаўчых матэрыялаў. Гэта чытанне і абмеркаванне кніг, артыкулаў з газет і часопісаў, гутаркі і сустрэчы са знакамітымі землякамі, людзьмі розных прафесій. Былі арганізаваныя сустрэчы з удзельнікамі III і IV Усебеларускіх народных сходаў Платун Святланай Міхайлаўнай – фельдшарам Навасёлкаўскага фельдшарска-акушэрскага пункта і Маслоўскай Наталляй Уладзіміраўнай, дырэктарам нашай установы адукацыі. Цікавай і змястоўнай была сустрэча і размова дзяцей з ветэранам працы Салавей Марыяй Вікенцьеўнай.

У рамках педагагічнага праекта праводзіўся конкурс сачыненняў «Легенды маёй сям’і», конкурс сямейных фотагазет «Разам мы – сіла!», выстава сямейнай творчасці «Скарбонка телентаў». Большасць вучняў вядуць сямейныя партфоліа і складаюць генеалагічныя дрэвы. Некаторыя сем’і выкарыстоўваюць для складання радавода электронныя праграмы (сям’я Крэнь).

Дзякуючы вялікай пошукавай рабоце піянераў ў 2009 годзе было ўзноўлена імя яшчэ аднаго абаронцы Радзімы, які пахаваны ў брацкай магіле ў вёсцы Старыя Навасёлкі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, - Леуса Якава Раманавіча. Наладжана сувязь з роднымі, якія пражываюць у Мінску. Ужо трэці год дачка Якава Раманавіча з мужа, сынам і ўнучкай прыязджаюць у нашы мясціны, каб несці Вахту памяці па загінуўшых.

Не застаюцца без увагі і нашы ветэраны Каструбай Марыя Васільеўна і Новік Міхаіл Аляксандравіч. Сустрэчы з імі дапамагаюць асэнсаваць вучням, што такое сапраўдны патрыятызм.


Вывучэнне знакамітых мясцін Беларусі

Адным з напрамкаў дзейнасці ў рамках педагагічнага праекта з’яўляецца арганізацыя і правядзенне вандровак па Беларусі. Пра эфектыўнасць экскурсійнай работы сведчаць наступныя факты:

1. Яна садзейнічае больш глыбокаму засваенню дзецьмі матэрыялаў, звязаных з гістарычнымі падзеямі, пашырае і паглыбляе іх веды.

2. Дае магчымасць больш увагі удзяліць вывучэнню краязнаўчым матэрыялаў.

3. Фарміруе гістарычную памяць падрастаючага пакалення пра мінулае свайго народа і гістарычныя карані сваёй зямлі, роду, населенага пункта.

У час падрыхтоўкі да экскурсій важна падрыхтаваць для вучняў пошукава-даследчыя заданні, накіраваныя на даследаванне гісторыка-культурных, эканамічных каштоўнасцей рэгіёну ў непарыўнай сувязі з гісторыяй, культурай і эканомікай краіны. Пасля знаёмства са знакамітымі мясцінамі роднага краю і на аснове сваіх ведаў вучні маюць магчымасць аналізаваць падзеі, якія адбываліся ў краіне і ў рэгіёне на працягу розных гістарычных эпох. Такім чынам, фарміруюцца ўменні навуковага асэнсавання і ацэнкі падзей, з’яў, працэсаў, якія адбываліся ў рэгіёне праз разуменне механізмаў глабальных гістарычных і сацыяльных працэсаў.

За пяць гадоў нашы вучні разам з настаўнікамі і бацькамі правялі каля трыццаці экскурсій па Беларусі. Пабывалі ў Мінску, Міры, Полацку, Заслаўлі, Брэсцкай крэпасці, Бярэсці, Жыровічах, Хатыні, на Кургане Славы, у Белавежскай пушчы, на радзіме Якуба Коласа і ў іншых месцах.

Вельмі цікава і змястоўна прайшоў турыстычны паход па Нясвіжскаму і Стаўбцоўскаму раёнах у жніўні 2011 года. На абласным этапе конкурсу турыстычных паходаў ён адзначаны на 6 месцы. Кожная экскурсія ці паход абавязкова заканчваецца творчай справаздачай.

Наведванні экспазіцый гісторыка-краязнаўчага музея і знакамітых мясцін роднага горада Нясвіжа натхнілі Варанковіча Максіма, вучня 11 класа, на стварэнне відэафільма «Нясвіж – жывая легенда», які быў узнагароджаны дыпломам аддзела адукацыі за ўдзел у конкурсе ў рамках акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся».

З актыўным выкарыстаннем камп’ютарных тэхналогій мы можам сцвярджаць, што стварэнне відэафільмаў з’явілася яшчэ адной інавацыйнай формай краязнаўчай дзейнасці. Аднак недастаткова навучыць валодаць камп’ютарнай праграмай. Важна навучыць граматна, змястоўна, мэтанакіравана і эстэтычна прадставіць краязнаўчы матэрыял у фільме.


Ад мясцовага да агульнага

У працэсе вывучэння гісторыка-культурных і геаграфічных асаблівасцей малой радзімы важна не толькі паказаць дзецям на тыя каштоўнасці, што знаходзяцца побач з намі, але і паказаць узаемасувязь мясцовага і агульнага, каб яны адчувалі сябе грамадзянамі ўсёй нашай краіны.

На школьным сайце створана асобная старонка з назвай «Мая Беларусь». Матэрыял старонкі змяшчае краязнаўчую інфармацыю ва ўзаемасувязі: вёска Старыя Навасёлкі – Нясвіжскі раён – Міншчына – Рэспубліка Беларусь. А на галоўнай старонцы можна ўбачыць Беларусь на карце ў акружэнні суседніх дзяржаў. Такім чынам, каб падрыхтавацца да ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, знайсці цікавую інфармацыю, даведацца навіны вучням, бацькам і нават настаўнікам, дастаткова наведаць школьны сайт www.novosel.nesvizh-edu.by.

Інфармаванне вынікаў краязнаўчай дзейнасці

Летапісанне было, ёсць і павінна захавацца як адна з форм інфармавання вынікаў краязнаўчай дзейнасці. Вучні нашай школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў вядуць летапіс школы. Створаны альбом «Ветэраны Навасёлкаўскага сельскага савета».

У рэкрэацыі школы размешчаны стэнд «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», у класах – ідэалагічныя і тэматычныя вугалкі, матэрыялы якіх выкарыстоўваюцца ў час правядзення ўрокаў, выхаваўчых мерапрыемстваў з вучнямі і бацькамі па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванні. У метадычных капілках педагогаў - анкеты для вучняў і бацькоў, неабходная літаратура, распрацаваныя метадычныя рэкамендацыі ў дапамогу бацькам па фарміраванні ў дзяцей пачуцця гордасці за свой край, свой народ і яго багатую культурную спадчыну. Створаны банк аўтарскіх метадычных распрацовак пазаўрочных і пазакласных выхаваўчых мерапрыемстваў, банк электронных мультымедыйных і відэададаткаў.

Пра вынікі краязнаўчай работы вучні паведамляюць у раённай газеце «Нясвіжскія навіны», а таксама ў школьнай газеце «Віражы».


Спіс рэкамендаванай і выкарыстанай літаратуры

1. Александровіч, С.Х. Пуцявінамі роднага слова. / С.Х.Александровіч. - Мн., 1971.- 67 с.

2. Анцыферова, А. Г. Психологическая опосредованность социальных воздействий на личность, ее развитие и формирование. Психологические исследования социального развития личности / А.Г.Захарова. - М.: Институт психологии, 1991.-123 с.

3. Бехтерев, В.М. Вопросы общественного воспитания / В.М.Бехтерев. – М, 1991.- 207 с.

4. Карнейчык Я. Беларуская нацыя. - Мн. 1991.- 98 с.

5. Куликова, Т. А. Семейная педагогика и домашнее воспитание / Т.А.Куликова. – М, 1997.-183 с.

6. Культура духовных запросов личности / – Киев: Высшая школа, 1986. -203 с.

7. Полонский, И.С. Педагогические проблемы внешкольного общения подростков. - В кн.: Комплексный подход к воспитанию школьников / - М.: Просвещение, 1982. – 139 с.



8. Энцыклапедыя лiтаратуры і мастацтва Беларусі / - Мн., 1975. – 276 с.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка