Ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання27.03.2016
Памер106.03 Kb.



Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 4 (323)

( 29 студзеня 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Спроба легалізацыі 2

Асамблея няўрадавых арганізацыяў ладзіцца ў IBB 2

Фэстываль арт-праектаў запрашае 3

Спабор для маладых літаратараў 3

Фонд Баторага падтрымлівае беларускіх партнэраў 4

Канфэрэнцыя ў ЗША 4

Стыпендыі для навучаньня ў Бэрліне 5

Канфэрэнцыя “Беларуская мадэль ААН” 5

Падтрымка дзейнасьці жаночых арганізацый 5

Міжнародная Летняя Школа па правах чалавека 6

Спабор для дзяцей “Помнікі роднага краю” 7

Спабор праектных прапановаў NSA-LA 7

Спабор Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця 7

Стыпендыі для дасьледчыкаў і творцаў 7





Падзеі:

уверх

Спроба легалізацыі


Галоўная Рада непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі прыняла зварот да  ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальных меньшасцяў Леаніда Гулякі.

У звароце – прапановы легалізацыі далейшай дзейнасьці арганізацыі. Нягледзячы на тое, што існуюць  дыяметральна супрацьлеглыя  пункты гледжаньня на прычыны канфлікту паміж саюзам палякаў на чале з Анжалікай Борыс і ўладай, зацікаўленыя бакі павінны сесьці за стол перамоваў і выпрацаваць канцэпцыю легалізацыі непрызнаванай беларускімі ўладамі арганізацыі.

Такія крокі, на думку сябра галоўнай рады зьвязу палякаў Анджэя Пачобута, у сёньняшняй сытуацыі ўзаемавыгодныя як для дзяржавы, так і для грамадзкага аб’яднаньня. У сярэдзіне сакавіка  мусіць адбыцца чарговы зьезд саюза палякаў на Беларусі на чале з Анжалікай Борыс, на якім будзе абірацца кіраўніцтва арганізацыі. У сваю чаргу, зьезд праўладнага саюза палякаў пройдзе ў верасьні бягучага года. Цяперашні старшыня арганізацыі Іосіф Лучнік паведаміў, што ня будзе прэтэндаваць на пасаду старшыні.

Паводле www.t-styl.info

уверх

Асамблея няўрадавых арганізацыяў ладзіцца ў IBB


6-7 сакавіка ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры (IBB) пройдзе Асамблея няўрадавых арганізацыяў.

Асамблея няўрадавых арганізацыяў - агульны сход грамадзкіх аб’яднаньняў і актывістаў – была ініцыяваная напрыканцы мінулага году лідэрамі шэрагу арганізацыяў.

На мерапрыемстве плянуецца абмеркаваць сытуацыю ў трэцім сэктары і супольна ацаніць вынікі зьменаў дзяржаўнай палітыкі, у першую чаргу, у дачыненьні да няўрадавых арганізацыяў. Таксама падчас Асамблеі адбудзецца Фэстываль НГА, дзе кожны жадаючы зможа прэзэнтаваць дзейнасьць сваёй арганізацыі.

У межах падрыхтоўкі да Асамблеі цягам лютага адбудуцца рэгіянальныя сходы, на якіх  будзе абмеркаваная сытуацыя ў трэцім сэктары рэгіёну і падрыхтаваныя прапановы да агульнага сходу. Ужо праходзяць кірункавыя круглыя сталы, дзе арганізацыі розных напрамкаў абмяркоўваюць сытуацыю ў сваёй сфэры дзейнасьці ды выпрацоўваюць рэкамэндацыі і праекты рашэньняў для агульнай Асамблеі.



Паводле рассылкі belngo.info

уверх





Абвесткі:



Фэстываль арт-праектаў запрашае


Творчыя і крэатыўныя людзі ва ўзросце ад 16 да 31 года запрашаюцца да ўдзелу ў фэсьце моладзевых эксперыментальных арт-праектаў.

Арт-фэстываль FUN HOUSE, прысьвечаны разьвіцьцю сучаснага мастацтва ў Беларусі, ладзіцца ў Менску з 27 красавіка да 2 мая.

На ім будуць прадстаўленыя найбольш актуальныя сучасныя накірункі: музыка, мода, фота, боды-арт, пэрформанс.

Удзельнікам фэсту можа стаць кожны, хто займаецца гэтымі відамі мастацтва і пройдзе адбор. Арганізатары мерапрыемства, моладзевае грамадзкае аб’яднаньне “Азбука прадпрымальніцтва”, галоўнай мэтай фэстывалю лічаць пошук маладых аўтараў, якія цікавяцца творчымі эксперыментамі.

У праграме таксама арт-трэнінгі, сэмінары і майстар-клясы па ўсіх творчых накірунках.

Апошні тэрмін падачы заявак – 25 лютага.

Больш падрабязную інфармацыю і фармуляры заявак – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://news.open.by/343/2008-12-30/64410/.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на тэлефоны: +375-296-02-60-05, +375-295-60-53-44



уверх

Спабор для маладых літаратараў


Беларускі ПЭН-Цэнтр абвяшчае творчы спабор для маладых літаратараў прымеркаваны да 75-годдзя з дня нараджэньня Карласа Шэрмана.

Да ўдзелу запрашаюцца творцы ад 16 да 27 гадоў (на момант абвяшчэньня


спабору). Ляўрэаты спабору будуць запрошаныя на літаратурны сэмінар
і майстар-клясы ў Менск, дзе змогуць прадставіць і абмеркаваць свае
творы з вядомымі пісьменьнікамі, выкладчыкамі, вучонымі.

«Прымаюцца літаратурныя творы тых жанраў, якімі быў слаўны


Карлас Шэрман, а менавіта вершы, эсэ, мастацкія пераклады, — кажа
куратар спабору і старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч. —
Таксама, у сувязі з тым, што сёлета мы адзначаем 200-гадовы юбілей
Эдгара Алана По, для маладых перакладчыкаў ўведзеная спецыяльная
намінацыя «пераклад аднаго твора Э. А. По».

Апошні тэрмін (паводле даты на паштовым штэмпэлі або даты адпраўкі электроннага ліста) – 20 сакавіка.

Падсумаваньне першага туру адбудзецца 20 красавіка.

Творы можна дасылаць на адрас: e-mail pen@vessobel.by (з пазнакай


«Літаратурны конкурс»). Паштовы адрас: 220050, а/с 218, Мінск, РГА
«Беларускі ПЭН-Цэнтр».

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне (017) 284–73–29.


Паводле раcсылкі nastaunik.info

уверх

Фонд Баторага падтрымлівае беларускіх партнэраў


У 2004-2006 г.г. у межах трох адкрытых грантавых спабораў для НГА, якія ладзіліся ў Беларусі і Украіне, былі адабраныя 55 агранізацыяў, якія атрымалі датацыі на падтрымку мясцовых ініцыятываў у сваіх супольнасьцях, арганізацыйнае разьвіцьцё й правядзеньне сустрэчаў і трэнінгаў.

Фонд Баторага прапануе беларускім грамадзкім арганізацыям, адабраным для супрацоўніцтва ў 2004-2006 гадах, узяць удзел у адукацыйных паездках і зьвяртацца па падтрымку на:

-праграмную дзейнасьць (у тым ліку правядзеньне спабораў міні-грантаў з мэтай падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў невялікіх мясцовых арганізацыяў і нефармальных групаў, а таксама дзейнасьць па прадстаўніцтву грамадзкіх інтарэсаў);
- правядзеньне азнаямляльніх паездак, сустрэчаў і трэнінгаў, якія садзейнічаюць наладжваньню кантактаў, абмену досьведам, атрыманьню новых ведаў.

Апошні тэрмін падачы заявак для арганізацыяў, якія былі адабраныя ў 2005 годзе – 31 студзеня; у 2006 годзе – 31 ліпеня.

За больш падрабязнай інфармацыяй з’вяртайцеся: citizens@batory.org.pl Agnieszka Komorowska, (48 22) 536 02 74, fax 536 02 20, Piotr Krygiel, (48 22) 536 02 41.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Канфэрэнцыя ў ЗША


Распачаўся прыём заявак на выступы на канфэрэнцыі “Кантэкст і ацэнка” амерыканскай асацыяцыі ацэнкі, якая ладзіцца ў г.Арланда (штат Флярыда) ў лістападзе.

Чакаецца каля 2500 удзельнікаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 20 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:


http://www.eval-net.org/index.php?id=62 .

Для спецыялістаў з краінаў з пераходнай эканомікай, якія ўпершыню плянуюць удзел у канфэрэнцыі, ладзіцца спабор грантаў (travel grants). Да ўдзелу ў спаборы запрашаюцца толькі тыя, чые выступы ўключаны ў праграму канфэрэнцыі. Такім чынам, першы крок – заяўка на выступ.



Інфармацыйная служба

Міжнароднай Сеткі “Ацэнка праграм”

уверх

Стыпендыі для навучаньня ў Бэрліне


Таварыства студэнцкіх абменаў з Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропай (GFPS)
прапаноўвае стыпендыі беларусам для навучаньня на працягу зімовага
сэмэстру ў Бэрліне.

Разам з нямецкімі фондамі «Памяць, адказнасць і будучыня» і «Цайт»


GFPS вылучае дзьве стыпендыі на шэсць месяцаў — з 1 кастрычніка 2009
гады да 28 лютага 2010 гады.

Запрашаюцца студэнты або магістранты любой спэцыяльнасьці з Беларусі, якія валодаюць нямецкай мовай і прымаюць удзел у грамадзкім або палітычным жыцьці краіны.

У стыпендыю ўваходзіць пакрыцьцё выдаткаў на візу і аплату навучаньня, а
таксама сродкі на асабістыя выдаткі.

Апошні тэрмін падачы анкет — 31 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.gfps.org/belarus.

Паводле раcсылкі nastaunik.info

уверх

Канфэрэнцыя “Беларуская мадэль ААН”


Трэцяя міжнародная канфэрэнцыя “Беларуская мадэль ААН” ладзіцца ў Менску з 12 да 15 красавіка.

Прыярытэтным пытаньнем “Беларускай мадэлі ААН” стане пытаньне пра прасоўваньне роўнасьці, барацьбы з усімі формамі расізма, ксэнафобіі і нянавісьці.

У канфэрэнцыі, якая арганізуецца рэспубліканскім грамадзкім аб’яднаньнем “Беларуская асацыяцыя клюбаў “ЮНЭСКА” возьмуць удзел больш за 350 школьнікаў і студэнтаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Нігерыі, Саудаўскай Аравіі, Турцыі, Літвы, Польшчы і Германіі.

Працоўная мова – ангельская.

Мадэль ААН – міжнародная адукацыйная праграма для старэйшых школьнікаў і студэнтаў. У аснове яе ляжыць ролевая гульня, якая імітуе паседжаньні ворганаў сыстэмы ААН. Удзельнікі выконваюць ролі дыпляматаў і абмяркоўваюць праблемы сусьветнай супольнасьці. Гульня адбываецца цягам 3-4 дзён.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (017) 237 87 91, 237 48 57.



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Падтрымка дзейнасьці жаночых арганізацый


Глябальны Фонд для Жанчын абвяшчае спабор грантаў на падтрымку жаночых грамадзкіх арганізацый і групаў, чыя дзейнасьць накіраваная на паляпшэньне становішча жанчын і дзяўчат.

Накірункі фінансаваньня праектаў:

-Выкараненьне гендэрнага гвалту,

-Паляпшэньне агульнага і рэпрадуктыўнага здароўя жанчын,

-Садзеяньне ўдзелу жанчын у грамадзка-палітычным жыцьці,

-Забесьпячэньне эканамічнай і экалягічнай справядлівасьці,

-Павышэньне доступу да адукацыі,

-Разьвіцьцё філянтропіі.

Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія арганізацыі (групы), асноўная дзейнасьць якіх прысьвечаная абароне інтарэсаў жанчын. Жанчыны мусяць займаць большасьць кіруючых пасад у арганізацыі.

Перавага аддаецца арганізацыям на стадыі фармаваньня, арганізацыям, якія працуюць над спрэчнымі і складанымі пытаньнямі, якія ўзначальваюць жанчыны з маргінальных слаёў насельніцтва.

Заяўкі прымаюцца ў любы час, на любой мове па эл.пошце, факсе альбо пошце. Тэрміновыя заяўкі разглядаюцца на працягу 2 месяцаў.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://civicportal.org/login.php?pre_nid=839.



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Міжнародная Летняя Школа па правах чалавека


Хэльсынскі Фонд па Правах Чалавека абвяшчае набор на 20-ю Міжнародную летнюю школу па правах чалавека, якая ладзіцца ў Варшаве-Мядзешыне з 20 да 27 чэрвеня.

Да ўдзелу запрашаюцца актывісты праваабарончых недзяржаўных арганізацый, супрацоўнікі ВНУ, прадстаўнікі ворганаў улады і ўстановаў, якія вядуць дзейнасьць, зьвязаную з правамі чалавека, з краін Цэнтральнай і Усходняй Эўропы, СНД, якія раней не прымалі ўдзелу ў летніх і зімовых школах па правах чалавека, арганізаваных Фондам.

Кандыдаты мусяць мець вышэйшую адукацыю альбо вучыцца на апошнім курсе ВНУ.

У праграме – лекцыі і практычныя заняткі па тэмах: гісторыя і філязофія правоў чалавека, унутраныя і міжнародныя сыстэмы абароны правоў чалавека, а таксама некаторыя асобныя правы.

Працоўныя мовы – руская і ангельская. Удзельнікі мусяць валодаць адной з іх.

Дакументы на ўдзел высылаць на эл.адрас: 20summer@hfhrpol.waw.pl альбо па адрасе: Helsiсska Fundacja Praw Czіowieka, ul. Zgoda 11, 00-018 Warszawa, POLSKA

Апошні тэрмін падачы заявак – 21 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://www.hfhrpol.waw.pl/news196-ru.html .



Паводле рассылкі БАСР

уверх




Не спазьніся!



Спабор для дзяцей “Помнікі роднага краю”


Грамадзкае аб’яднаньне “Беларуская асацыяцыя журналістаў” сумесна з грамадзкім аб’яднаньнем «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» абвяшчае дзіцячы спабор “Помнікі роднага краю”. 

Апошні тэрмін падачы прац – да 1 сакавіка.

Свае працы трэба дасылаць на адрас: 220030, г. Менск, пл. Свабоды, 17-304 з пазнакай «на конкурс “Помнікі роднага краю”».

Паводле прэс-службы БАЖ

уверх

Спабор праектных прапановаў NSA-LA


Эўрапейская Камісія абвясьціла новы спабор праектных прапановаў у межах праграмы "Аб'яднаньні грамадзян і ворганы мясцовай улады: праграмы для Беларусі".

Больш падрабязную інфармацыю (па-ангельску), формы заяўкі і інструкцыі па іх падрыхтоўцы  можна знайсці на вэб-плцоўцы Дэлегацыі Эўрапейскай Камісіі ў Беларусі .

Крыніца: www.eurobelarus.info

Паводле www.ngo.by

уверх

Спабор Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця


Сусьветны Банк запрашае грамадзкія арганізацыі да ўдзелу ў спаборы Фонда Сацыяльнага Разьвіцьця 2009 (былая Праграма малых грантаў).

Апошні тэрмін падачы заявак – да 12 лютага.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:

http://web.worldbank.org/

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Стыпендыі для дасьледчыкаў і творцаў


Інстытут Культурных дасьледваньняў у Бэрліне прапаноўвае кароткатэрміновыя (3 месяцы) і доўгатэрміновыя (10 месяцаў) стыпэндыі для дасьледчыкаў, куратараў і творцаў, якія зацікаўленыя ў абмеркаваньні канцэптуальных і інтэлектуальных аспэктаў іх праектаў з калегамі з розных акадэмічных дысцыплінаў.

Апошні тэрмін падачы аплікацыяў – 22 лютага.



Падрабязная інфармацыя на вэб-пляцоўцы Бэрлінскага Інстытута Культурніцкіх дасьледваньняў http://www.ici-berlin.org.

Паводле рассылкі belngo.info



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка