Ад грамадзкага аб’яднаньня




Дата канвертавання27.03.2016
Памер91.72 Kb.


Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

www:ts.adukatar.net


Выпуск 8 (327)

( 26 лютага 2009 г.)


Рэдактар выпуска: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая





Сёньня ў выпуску:



Сустрэча-прэзэнтацыя 2

Першы нумар антыядзернай газэты 2

Падручнік па абароне дрэваў 2

Нефармальная школа адукатараў запрашае 3

Школа экалягічнага актывіста-2009 3

Міжнародны трэнінг для сябраў моладзевых арганізацый 4

Сэмінар для спецыялістаў у галіне навакольнага асяроддзя 4

Дзьверы ў дыпляматыю для падлеткаў 4

Мікрагранты ад Чэскага ўраду 5

Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці 5

Спабор “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў” 5

Гранты для выпускнікоў праграм UGRAD і Muskie 6

Спабор адукацыйных выданьняў 6

Спабор “Саюза беларускіх пісьменьнікаў 6






Падзеі:

уверх

Сустрэча-прэзэнтацыя


Прадстаўніцтва Эўрапейскай Камісіі ў Рэспубліцы Беларусь ладзіць інфармацыйную сустрэчу-прэзэнтацыю ў межах падрыхтоўкі да ўдзелу ў праграме “Аб’яднаньні грамадзянаў і органы мясцовага самакіраваньня: партнэрства на карысьць разьвіцьця”.

Сустрэча адбудзецца ў Гародні 27 лютага ў канфэрэнц-зале гатэля “Турыст” (пр-т Я.Купалы, 63, 2 паверх, пакой 203. Пачатак у 12.30.



уверх

Першы нумар антыядзернай газэты


Аргкамітэт па стварэньні грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная — гэта злачынства" выпусьціў першы нумар газэты "Островецкий вестник".

Газэта пакуль не зарэгістраваная і будзе выходзіць накладам да 299 асобнікаў, што адпаведна заканадаўству можна рабіць без афіцыйнай рэгістрацыі.

У першым нумары разьмешчаны ў асноўным матэрыялы антыядзернай накіраванасьці. Аўтары артыкулаў тлумачаць, з якой прычыны многія жыхары Астравецкага раёна выступаюць супраць будаўніцтва АЭС.

Як паведамлялася раней, у пачатку лістапада 2008 года сем жыхароў Астравецкага раёну, дзе плануецца будаўніцтва АЭС, сфармавалі аргкамітэт па стварэньні грамадзянскай ініцыятывы "Астравецкая атамная — гэта злачынства".

Сябры аргкамітэту лічаць, што АЭС "па азначэньні ня можа быць пабудаваная ў самай сейсманебясьпечнай зоне, якой зьяўляецца Астравецкі раён Гарадзенскай вобласьці". Апрача таго, яны "перакананыя, што будаўніцтва АЭС у постчарнобыльскай Беларусі — гэта не проста памылка, а злачынная задума, якая непазьбежна прывядзе да яшчэ адной вялікай і непапраўнай бяды, што выходзіць далёка за межы нацыянальных маштабаў".

Паводле www.t-styl.info

уверх

Падручнік па абароне дрэваў


Рыхтуецца да друку дапаможнік “Захаваем жыцьцё дрэвам. Грамадзкі ўдзел”.

Адным з аўтараў кнігі зьяўляецца гарадзенка Алена Вінчэўская.

Выданьне будзе ўтрымліваць інфармацыю аб кампетэнцыях органаў дзяржаўных уладаў адносна вырубкі і насаджэньня дрэваў і Закон РБ аб расьлінным сьвеце. Таксама складальніца плянуе зьмясьціць узоры зваротаў і адказаў на прыкладзе кампаніі па абароне дрэваў у Гародні. Дапаможнік адрасаваны людзям, якія хочуць абараніць зялёныя насаджэньні ў сваёй мясцовасьці або ўнесьці прапановы па вырашэньні гэтай праблемы, а таксама грамадзкім актывістам.

Дапаможнік будзе выдадзены напрыканцы чэрвеня.



Паводле www.t-styl.info

уверх

Начало формы

Конец формы





Абвесткі:



Нефармальная школа адукатараў запрашае


Рэсурсная праграма навучальных гурткоў абвяшчае набор на ўдзел у Нефармальнай школе адукатараў.

У межах навучаньня ладзяцца:



- арыентацыйны сэмінар-трэнінг для лідэраў навучальных гурткоў (нефармальная адукацыя дарослых і роля ў ёй навучальных гурткоў (сакавік);

- тэматычны сэмінар прысьвечаны аднаму з 6-ці накірункаў дзейнасьці навучальных гурткоў: сям’я, гендэрныя асьпекты, правы чалавека, прафэсыйнае разьвіцьцё, культура Беларусі, экалёгія (красавік);

- 2 сэмінары прысьвечаныя актуальным для лідэраў навучальных гурткоў тэмам і праблемам (травень, кастрычнік);

- правядзеньне ўдзельнікамі 1-2 навучальных гурткоў (лета);

- аднадзённы сэмінар па праектным мэнэджмэнце (верасень);

- напісаньне і рэалізацыя асабістага міні-праекта (восень);

- выстава па выніках міні-праектаў (сьнежань).

Вы атрымаеце магчымасьць пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, даведацца пра новыя формы працы з групамі, пазнаёміцца бліжэй з дзейнасьцю грамадзкіх аб’яднаньняў, а таксама знайсьці пляцоўку для рэалізацыі асабістых адукацыйных задумак і мараў.

Усе ўдзельнікі Школы адукатараў, якія будуць прымаць актыўны ўдзел напрацягу ўсяго году, атрымаюць сертыфікат.

Арыентацыйныя сэмінары-трэнінгі для Гомельскай, Магілёўскай, Гарадзенскай і Берасьцейскай абласьцей запланаваныя на 28-29 сакавіка.

Адбор удзельнікаў ладзіцца па выніках разгляду заяваў на ўдзел.

Апошні тэрмін падачы заяваў на ўдзел – да 8 сакавіка.

Заявы на ўдзел ад жыхароў Гарадзеншчыны прымаюцца на электронны адрас: hrodna.hurtki@tut.by .

уверх


Школа экалягічнага актывіста-2009


Школа экалягічнага актывіста-2009 распачынае набор удзельнікаў на трэнінгі першага ўзроўню.

Трэнінгі ладзяцца 4-5, 11-12 і 18-19 красавіка. Ахвотным да ўдзелу неабходна абраць адну дату.

Запісацца на трэнінг можна па электроннай пошце: ecodomik@gmail.com .

Школа экалягічнага актывіста – гэта штогадовыя адукацыйныя сэмінары і трэнінгі, якія ладзіць грамадзкае аб’яднаньне “Экадом”. Яна складаецца з двух узроўняў: пачаткоўцам даюць асноўныя экапаняцьці, на курсе для “прасунутых” удзельнікі атрымліваюць магчымасьць прымяніць веды на практыцы.



уверх


Міжнародны трэнінг для сябраў моладзевых арганізацый


Прадстаўнікі моладзевых арганізацый запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным трэнінгу "Peace Bag for Europe", які ладзіцца 9-16 красавіка ў Данецку, Украіна.

На трэнінгу будуць разглядацца пытаньні міжкультурнага дыялёгу і пабудовы міру ў Эўропе, будзе магчымасьць пошуку партнэраў і абмеркаваньня сумесных міжнародных праектаў.

У трэнінгу возьмуць удзел прадстаўнікі моладзевых арганізацый Баўгарыі, Румыніі, Арменіі, Грузіі, Эстоніі, Украіны, Гішпаніі. 

Трэнінг ладзіцца ў межах праграмы “Моладзь у дзеяньні”. Удзельнікам прадастаўляецца пражываньне, харчаваньне і кампенсацыя 70% ад кошту даезду.

Заяўку на ўдзел у трэнінгу неабходна даслаць на эл. адрас yuliya.stankevich@gmail.com .

Апошні тэрмін – да 5 сакавіка.



уверх

Сэмінар для спецыялістаў у галіне навакольнага асяроддзя


Шведзкая агенцыя па міжнародным супрацоўніцтве і разьвіцьці (SIDA) запрашае прадстаўнікоў дзяржаўных установаў і грамадзкіх арганізацый у Беларусі, якія займаюцца пытаньнямі навакольнага асяроддзя, да ўдзелу ў міжнароднай адукацыйнай праграме “Кіраўніцтва ў галіне навакольнага асяроддзя ва ўрбаністычных раёнах”.

Курс на ангельскай мове ладзіцца ў Швецыі з 7 да 25 верасьня. Рэгіянальны курс – з 10 да 21 сакавіка.

Больш падрабязная інфармацыя зьмешчаная на партале www.ngo.by, у раздзеле «Конкурсы праграмы вучоба».

Апошні тэрмін падачы заявак – да 22 траўня.

Заяўкі накіроўвайце на адрас:

SIPU Internationla AB

Tim Greenhow, Programme Manager

Dalagatan7

SE-11123 Stockholm

Sweden

Паводле www.ngo.by

уверх

Дзьверы ў дыпляматыю для падлеткаў


У межах спабору «Дзьверы ў дыпляматыю» падлеткам ва ўзросьце ад 13 да
18 гадоў прапаноўваецца ствараць вэб-сайты, якія паказваюць важнасьць
глябальных пытаньняў і дыпляматыі.

Заяўкі на ўдзел у спаборніцтве 2009 года ўжо прымаюцца.

Апошні тэрмін прадастаўленьня праектаў – да 15 сакавіка.

Пераможцы будуць абвешчаныя 21 траўня.


Зарэгістравацца для ўдзелу можна да 28 лютага на вэб-пляцоўцы па адрасе:
.http://www.globalschoolnet.org/gsndoors/timeline.cfm .

Спабор «Дзьверы ў дыпляматыю» ладзіцца Дзяржаўным дэпартаментам ЗША


сумесна з Global SchoolNet Foundation, некамерцыйнай праграмай
дыстанцыйнага навучаньня, якая базуецца ў Каліфорніі.

Штогод галоўны прыз прысвойваецца адной камандзе школьнікаў са Злучаных Штатаў і аднаму замежнаму калектыву.

Больш падрабязная інфарамацыя – на вэб-пляцоўцы Global SchoolNet Foundation:
http://www.globalschoolnet.org/gsndoors/aglance.cfm

Паводле рассылкі nastaunik.info

уверх




Не спазьніся!

уверх

Мікрагранты ад Чэскага ўраду


Чэская няўрадавая арганізацыя “Чалавек у нядолі” абвяшчае спабор праектаў на мікрагранты па праграме “Разьвіцьцё грамадзянскай супольнасьці і інфармаванасьці аб правах чалавека ў рэгіёнах Беларусі”.

Заяву можа падаць арганізацыя ці некалькі арганізацыяў, якія супрацоўнічаюць між сабой. Рэалізацыя і справаздачнасьць праекту - да 15 кастрычніка.

Апошні тэрмін падачы заяваў – 17 сакавіка.

Заяву трэба даслаць на эл.адрас mikrapraekty@gmail.com .



уверх

Стыпендыі Каледжаў міжнароднай супольнасьці


Адборачная камісія Камітэту Каледжаў міжнароднай супольнасьці ладзіць чарговы спабор на атрыманьне стыпендый для навучаньня з 2009/10 н. г. ў наступных каледжах:

Апошні тэрмін – да 27 сакавіка.

Падрабязную абвестку і прыклад эсэ моэна знайсьці на вэб-пляцоўцы па адрасе: http://svetlahorsk.belarda.org/index.php?ent=6

уверх

Спабор “Партнэрства грамадзкіх ініцыятываў”


Да ўдзелу запрашаюцца грамадзкія арганізацыі, адна з якіх зарэгістраваная ва Ўкраіне, Беларусі, Калінінградзкай вобласьці, другая – у Польшчы, трэцяя – у Германіі.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўках па адрасах: http://www.batory.org.pl/russian/pis.utf8.htm, http://www.pauci.org/



Паводле рассылкі БАСР

уверх

Гранты для выпускнікоў праграм UGRAD і Muskie


Праграма малых грантаў для выпускнікоў абменных праграм фінансуецца Аддзелам адукацыйных і культурных праграм Дўзярждэпартамента ЗША і накіраваная на падвышэньне прафэсыйнай кваліфікацыі выпускнікоў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 3 красавіка.

З пытаньнямі зьвяртайцеся на эл.адрас: asgp@irex.ru .

Паводле рассылкі БАСР

уверх

Спабор адукацыйных выданьняў


Рэспубліканскае грамадзкае аб’яднаньне “Таварыства беларускай школы” з мэтай пашырэньня выпуску газэт і часопісаў, якія выхоўваюць грамадзянскія пачуцьці, ладзіць спабор адукацыйных друкаваных выданьняў.

Апошні тэрмін – да 20 сакавіка.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне: 8029–7520821.

Паводле www.nastaunik.info

уверх

Спабор “Саюза беларускіх пісьменьнікаў


«Саюз беларускіх пісьменнікаў" абвяшчае адкрыты спабор на лепшы
літаратурны твор для дзяцей: зборнік вершаў, паэму, казку, аповесьць,
пьесу.

Завяршэнне разгляду твораў — 1 верасьня.



Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:
http://nv-online.info/index.php?c=ar&i=13053

Паводле рассылкі Nastaunik.info
уверх




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка