Ад эпохі рамантызму да нашых дзён




Дата канвертавання27.03.2016
Памер216.45 Kb.


Баршчэўскі Л.П.

Васючэнка П.В.

Тычына М.А.

БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА І СВЕТ

Ад эпохі рамантызму да нашых дзён:


папулярныя нарысы

Мінск

Радыёла-плюс”



2006

УДК 821.161.3.09

ББК 83.3 (4Беи)

Б 26
Аўтары выказваюць шчырую падзяку за карысныя парады і садзеянне Алене Баршчэўскай і Уладзіміру Сіўчыкаву

Рэцэнзенты:

канд. філал. навук, дацэнт кафедры замежнай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта Е.А.Лявонава;

канд. філал. навук, прафесар, загадчык кафедры замежнай літаратуры УА “Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт” Ю.В.Стулаў;

доктар філал. навук, прафесар кафедраў гісторыі беларускай літаратуры Беларускага дзяржаўнага універсітэта і беларускай філалогіі Варшаўскага універсітэта Хаўстовіч М.В.

Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А.

Беларуская літаратура і свет : ад эпохі рамантызму да нашых дзён :

Б26 папулярныя нарысы. — Мінск: Радыёла-плюс, 2006. — 596 с., 12 іл.


ISBN 985-448-065-8

Гэтая кніга – самы поўны на сённяшні дзень інтэграваны выклад найважнейшых з’яваў літаратуры ХІХ—пачатку ХХІ ст., у якім беларуская літаратура разглядаецца як неад’емная частка сусветнага літаратурнага працэса. Кніга з’яўляецца своеасаблівым працягам папулярных нарысаў Л.Баршчэўскага “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму”, што выйшлі ў 2003 г.

Адрасуецца старшакласнікам, настаўнікам, абітурыентам, студэнтам, выкладчыкам — усім, хто цікавіцца мастацкім словам, пытаннямі беларускай і сусветнай літаратуры і культуры.
УДК 821.161.3.09

ББК 83.3 (4Беи)

ISBN 985-448-065-8 © Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В.,

Тычына М.А., 2006

© Афармленне. ПУП “Радыёла-плюс”, 2006
Замест уводзінаў
Канец XVIII і пачатак ХІХ стагоддзя — пераломны час у гісторыі літаратур Еўропы і Паўночнай Амерыкі. Для творцаў гэтай пары ўсё меншае значэнне маюць усталяваныя раней каноны літаратурнай творчасці. Не жанр, не стылёвыя сродкі, а сам аўтар робіцца галоўным чыннікам поспеху альбо няпоспеху таго ці іншага твора. Адбываецца працэс выразнай індывідуалізацыі стылю: менавіта індывідуальны, аўтарскі стыль цяпер супрацьстаіць норме, аўтарытэт якой раней лічыўся непахісным. Творчае, прасякнутае мыслядзеяннем “я”, падпарадкоўвае сабе універсальную норму, перамагае традыцыяналізм, які цягам шматлікіх стагоддзяў прадвызначаў сутнасць літаратурнага працэсу ў Еўропе і Азіі. Вырашальную ролю ў гэтых рэвалюцыйных зменах адыграла ўзнікненне і развіццё рамантычнай плыні, фармаванне рамантычнага метаду мастацкага адлюстравання рэчаіснасці.

Сярэдзіна ХІХ стагоддзя — зорная часіна рэалістычнага спосабу асваення свету. Рэалізм не адмяняў творчых дасягненняў сваіх папярэднікаў-рамантыкаў, а працягваў адкрываць шматстайнасць навакольнай рэчаіснасці і духоўнае багацце чалавечай асобы, сцвярджаў нацыянальную самабытнасць і гістарычную канкрэтнасць мастацкага вобраза..Многія пісьменнікі, якія пачыналі як рамантыкі, пазней станавіліся на пазіцыі рэалізма (Бальзак, Стэндаль, Гюго, Міцкевіч, Пушкін). Рэалізм паказваў жыццё ў “формах самога жыцця”, ствараючы вобраз пры дапамозе тыпізацыі рэальных фактаў (“тыповыя характары ў тыповых абставінах”), і быў у гэтых сэнсе раўназначным паняццю жыццёвай праўды.

У другой палове ХІХ стагоддзя рэалізм дасягнуў сваёй вяршыні ў творчасці Флабера, Дзікенса, Талстога, Дастаеўскага — яны імкнуліся да ўсеабдымнай шматстайнасці светаразумення, да паказу складанасці і супярэчлівасці чалавечай натуры, трагічнай раз’яднанасці людзей і народаў, сутыкнення ў невырашальных канфліктах асобы і грамадства, народа і ўлады. У рэалістычнай — бальзакаўска-талстоўскай — канвенцыі аўтар набываў функцыі творцы мастацкай мадэлі рэчаіснасці і ў пэўнай ступені ўступаў у суперніцтва з самім Богам як першастваральнікам Сусвету. Пазнавальныя магчымасці рэалізма пазней раскрыліся ў шматтомных раманных цыклах, у жанры “сямейнай сагі” Заля, Ралана, Франса, Галсуорсі, Т.Мана, Горкага, Драйзера, К.Чорнага, І.Мележа і іншых.

На мяжы ХІХ і ХХ стагоддзяў літаратурны працэс прыкметна палярызаваўся. Натуралізму, які абапіраўся на дасягненні прыродазнаўства, супрацьстаяў дэкаданс, які паўстаў супраць крайняй рацыяналізацыі жыцця і стаў эстэтычнай прадумовай узнікнення мадэрнізма. ХХ стагоддзе ў аснове сваёй стагоддзе мадэрнізма, які з’явіўся на арэне спачатку еўрапейскай, а затым і сусветнай гісторыі ў акружэнні шматлікіх літаратурных плыняў і школ імпрэсіянізма, сімвалізма, экспрэсіянізма, футурызма, акмеізма, дадаізма, сюррэалізма, імажынізма, “плыні свядомасці”, экзістэнцыялізма, “новага рамана”, “драмы абсурду”. Мадэрнізм узнік на фоне трагічных катаклізмаў, войнаў і рэвалюцый і глабальнага расчаравання ў чалавечых каштоўнасцях і ў самім прагрэсе.

Канец ХХ і пачатак ХХІ стагоддзяў праходзіць пад знакам філасофіі і эстэтыкі постмадэрнізма, які адкрывае ў чалавеку яго унікальнае “я” і адначасова “другога” ў іншых людзях, які абуджае глабальнае мысленне і здольнасць спалучаць у свядомасці розныя эпохі, культуры, стылі, спасцігаць рэальнае шматмоўе свету, супярэчлівыя ідэі і погляды, быць талерантным і свабодным. Постмадэрнізм нараджае ў кожным чалавеку мастака. Побач з паняццем аўтара ён сцвярджае паняцце чытача, які на свой лад і розум інтэрпрэтуе творы.

На Парнасе агульначалавечай культуры і нацыянальнай літаратуры нікому не цесна. Набеліянты знаходзяцца ў добрым суседстве з майстрамі мастацкага слова, якія не дачакаліся пры жыцці прэстыжных прэмій і чые персаналіі таксама ўключаны ў гэтую кнігу, бо яны, паводле агульнага прызнання знаўцаў, маюць усе падставы заняць “свой пачэсны пасад” у пантэоне сусветнай літаратуры.



ВЫБРАНАЯ БІБЛІЯГРАФІЯ
а) Паасобныя літаратуразнаўчыя крыніцы абагульняльнага і агульнатэарэтычнага характару
Адам Міцкевіч і Беларусь: Зборнік / Укл. В. Грышкевіч, рэд. А. Мальдзіс. Мн., 1997.

Адамовіч Алесь. Здалёк і зблізку: Беларуская проза на літаратурнай планеце. Мн., 1976.

Адамовіч Алесь. Літаратура, мы і час. Мн., 1979.

Адамовіч Антон. Да гісторыі беларускае літаратуры / Укл. Л. Юрэвіча. Мн., 2005.

Адамовіч Г. З крыніц сусветнай літаратуры: Дапаможнік. Мн., 1998 (Глава 1, Заключэнне, бібліяграфія).

Адамовіч Г. Літаратура — Кантэкст — Тэзаўрус. Мн., 2003.

Акудовіч В. Разбурыць Парыж. Мн., 2004.

А.С. Пушкін і Беларусь: Зборнік / Укл. Т. Махнач; гал. рэд. А. Мальдзіс. Мн., 1999.


Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст.: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001.

Астраух А. Беларуская літаратура ў кантэксце сусветнай: Дапаможнік. Гродна, 2001.

Багдановіч І. Авангард і традыцыя: Беларуская паэзія на хвалі нацыянальнага адраджэння. Мн., 2001.

Багдановіч І. Беларуская паэзія 20-х гадоў як зьява літаратурнага авангардызму // Запісы. Беларускі інстытут навукі і мастацтва. Выпуск 27. New York — Менск, 2004.

Барысевіч Ю. Цела і тэкст. Мн., 1998.

Беларуская літаратура: Вучэбны дапаможнік для 10 класа школ з профільным і паглыбленым навучаннем, ліцэяў, гімназій / Пад рэд. В. Рагойшы. Мн., 2001.

Беларуская літаратура / Пад рэд. Дз. Бугаёва: Падручнік для 9 класа. Мн., 1997.

Беларуская літаратура / Пад рэд.М. Мішчанчука: Падручнік для 11 класа. Мн., 1998.

Беларуская энцыклапедыя. Т. 18, кн. ІІ (“Беларусь”). Мн., 2004 (раздзел “Літаратура”) .

Бельскі А. Краса і смутак. Мн., 2000.

Бельскі А. Сучасная літаратура Беларусі. Мн., 2000.

Бельскі А., Кароткі У., Навуменка П., Тарасюк Л., Шамякіна Т. Беларуская літаратура: ХІ—ХХ стагоддзі: Дапаможнік для школ, ліцэяў, гімназій, ВНУ. Мн., 2001.

Брунэль П., Пішуа К., Русо А.-М. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства? / Перакл. з франц. С. Барысевіча і А. Дынько. Мн., 1996.

Бугаёў Дз. Служэнне Беларусі: Зборнік. Мн., 2003.

Бугаёў Дз. Спавядальнае слова: Літаратурна-крытычныя артыкулы, успаміны. Мн., 2001.

Васючэнка П. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм. Мн., 2004.

Васючэнка П. Драматургія і час. Мн., 1991.

Васючэнка П. Пошукі страчанага дзяцінства. Мн., 1995.

Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. Мн., 2000.

Вяртання маўклівая споведзь: Постаці творцаў беларускай гісторыі ў кантэксце часу. Мн., 1994.

Гарадніцкі Я. Думка і вобраз: Праблема інтэлектуалізму ў сучаснай беларускай лірыцы. Мн., 1986.

Гарадніцкі Я. Мастацкі свет беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Мн., 2005.

Гаранін Л. Нацыянальная ідэя ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя. Мн., 1996.

Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1993.

Гісторыя беларускай літаратуры: ХІХ — пачатак ХХ ст. / Пад рэд. М. Лазарука, А. Семяновіча. Мн., 1998.

Гісторыя беларускай літаратуры: ХХ стагоддзе (20—50-я гады) / Пад рэд. М. Лазарука, А. Семяновіча. Мн., 2000.

Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. Т. 1—4 (у 5 кн.) / НАНБ. Інстытут літаратуры імя Я. Купалы. Мн.,1999—2003.

Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларускую паэзію. Мн., 2001.

Данільчык А. “І рука твая, мне працягнутая…”: Старонкі беларуска-італьянскіх літаратурных сувязяў // Роднае слова. 2000. №10.

Дубавец С. Практыкаванні. Мн., 1992 (раздзелы “Эсэ”, “Крытыка”).

Дубавец С. Вострая брама: Беларускі культурны кантэкст на мяжы стагодзьдзяў. Прага—Менск, РСЭ/РС. 2005.

Дубянецкі Э. Культуралогія: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2003.

Дубянецкі Э. Сусветная культура: Ад старажытнасці да нашых дзён: Папулярны энцыклапедычны даведнік. Мн., 2001.

Жураўлёў В. На шляху духоўнага самасцвярджэння. Мн., 1995.

Жураўлёў В. У пошуку духоўных ідэалаў: На матэрыяле беларускай літаратуры ХІХ — пачатку ХХ ст. Мн., 2000.

Кабаковіч А. Фальклорныя і анталагічныя традыцыі ў беларускай паэзіі. Мн., 1989.

Каваленка В. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць. Мн., 1975.

Кавалёў С. Як пакахаць ружу: Артыкулы. Мн, 1989.

Кавалёў С. Партрэт шкла: Артыкулы. Мн, 1991.

Калеснік У. Усё чалавечае. Мн., 1993.

Кісліцына Г. Лірычная мініяцюра як жанр беларускай літаратуры. Мн., 2000.

Кісліцына Г. Blonde Attack: Артыкулы, эсэ. Мн., 2003.

Кісліцына Г. Новая літаратурная сітуацыя: Змена культурнай парадыгмы. Мн., 2006.

Кісялёў Г. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 2003.

Кісялёў Г. Героі і музы: Гісторыка-літаратурныя нарысы. Мн.,1982.

Кісялёў Г. Жылі-былі класікі: Хто напісаў паэмы “Энеіда навыварат” і “Тарас на Парнасе”. Мн., 2005.

Конан У. Беларуская літаратура ў кантэксце хрысціянскіх ідэалаў // Полымя. 2000. № 2.

Конан У. Хараство народных ідэалаў: Ля вытокаў беларускай эстэтычнай думкі // Полымя. 2000. № 9.

Корань Л. Цукровы пеўнік: Літаратурна-крытычныя артыкулы. Мн., 1997.

Коўтун В. Дух неаддзельны ад сумлення: Да праблем пераацэнкі маральных каштоўнасцяў у сучаснай беларускай літаратуры // Полымя. 1997. № 12.

Крот М. Жывыя старонкі мінулага: Дапаможнік. Мн., 1997.

Лазарук М., Ленсу А. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў. Мн., 1996.

Лецка К. Вытокі і генезіс беларускага рамантызму ХІХ стагоддзя. Гродна, 2003.

Лойка А. Гісторыя беларускай літаратуры: Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1, 2. Мінск, 1989.

Лявонава Е. Агульнае і адметнае: Творы беларускіх пісьменнікаў ХХ стагоддзя ў кантэксце сусветнай літаратуры: Дапаможнік. Мн., 2003.

Лявонава Е. “Багата загінула розных багоў…”: Асноўныя тэндэнцыі развіцця замежнай літаратуры 1-й паловы ХХ стагоддзя // Роднае слова. 2004. №№ 3, 4.

Лявонава Е. Беларуская літаратура ХХ ст. і еўрапейскі літаратурны вопыт: Дапаможнік. Мн., 2002.

Лявонава Е. “Вайна нас змыла”: Эрых Марыя Рэмарк і літаратура “страчанага пакалення” // Роднае слова. 2002. № 4.

Лявонава Е. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ — ХХ стагоддзяў. Мн., 1998.

Макмілін А. Беларуская літаратура дыяспары / Перакл. з англ. В. Бурлак, В. Жыбуля. Мн., 2004.

Макмілін А. Беларуская літаратура ў 50-я—60-я гады ХХ стагоддзя / Перакл. з англ. А. Літвіноўскай. Мн., 2001.

Максімовіч В. Гісторыя беларускай літаратуры першай трэці ХХ ст. Мн., 2005.

Мальдзіс А. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Мн.,1980.

Мальдзіс А. Падарожжа ў ХІХ стагоддзе. Мн., 1969.

Малюковіч С. “Блакітную кветку шукаю…”: Рамантычная лірыка паэтаў Германіі // Роднае слова. 1999. № 7.

Малюковіч С. “Гармоніяй гукаў хачу я упіцца…”: Лірыка паэтаў Англіі ХІХ ст. // Роднае слова. 1999. № 2.

Малюковіч С. “Зорка вечару ясная”: Лірыка паэтаў Францыі // Роднае слова. 2000. №№ 3, 5, 6.

Малюковіч С. Рамантызм // Роднае слова. 1998. №№ 3, 5.

Малюковіч С. У палоне журбы: Паэзія Эдгара По і амерыканскі рамантызм // Роднае слова. 2003. №№ 5, 6.

Мархель У. Прадвесце: Беларуска-польскае літаратурнае ўзаемадзеянне ў першай палавіне ХІХ ст. Мн., 1991.

Мархель У. Прысутнасць былога. Мн., 1997.

Мастацтва: Навуковы дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйнай школы / Аўт.-укл. Г. Наполава. Мн., 1998.

Матрунёнак А. Псіхалагічная проза. Мн., 1988.

Мішчанчук М. Як жыць — дык жыць для Беларусі. Мн., 1995.

Мішчанчук М., Шпакоўскі І. Беларуская літаратура ХХ ст.: Дапаможнік. Мн., 2001.

Мушынская Т.Ф. Беларуская літаратура 20—40-х гадоў ХХ стагоддзя: Дапаможнік. Мн., 2000.

Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей / Рэд. М. Тычына, У. Мархель. Мн., 2002.

Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей / Гал. рэд. В. Каваленка. Т. 1—4. Мн., 1993—1995.

Падліпская З. Вобраз часу праз прызму беларускай філасофскай лірыкі апошняй чвэрці ХХ стагоддзя // Роднае слова. 2001. №№ 7, 9.

Парашкоў С. Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 2003.

Пачынальнікі: З гісторыка-літаратурных матэрыялаў ХІХ ст. / Укл. Г. Кісялёва. Мн., 2003.

Пашкевіч А. Зваротныя дарогі: Проза беларускай эміграцыі ХХ стагоддзя. Беласток, 2001.

Пераклад збліжае народы: Матэрыялы міжнароднага “круглага стала” / Гал. рэд. Р. Барадулін. Мн., 2002.

Рагойша В. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. Мн., 2001.

Рагойша В. Па дарозе да Парнаса: Даведнік маладога літаратара. Мн., 2003.

Рагуля А. Імгненні…(Артыкулы, эсэ). Мн., 1990.

Савік Л. Пакліканыя. Літаратура беларускага замежжа. Мн., 2001.

Садаўнічы Э. Рамантызм у кантэксце гісторыі сусветнай літаратуры // Роднае слова. 2001. №№ 7, 9, 10, 12.

Склют Р. Мастацкая крыптаграфія ў нашай літаратуры // Спадчына. 1997. № 1.

Славутыя імёны Бацькаўшчыны: Зборнік. Вып. 1, 2 / Гал. рэд. А. Грыцкевіч. Мн., 2000, 2003.

Спанкэрэн К. Ван. Нарыс аб амерыканскай літаратуры / Перакл. В. і Л. Калабан. Інфармацыйнае агенцтва Злучаных Штатаў, [б.г.]

Станкевіч Ст. Беларуская падсавецкая літаратура першай палавіны 1960-х гг. Ню-Ёрк—Мюнхэн, 1967.

Станкевіч Ст. Беларускія элемэнты ў польскай рамантычнай паэзіі // Спадчына. 1998. №№ 5, 6; 1999. № 1—3.

Стральцова В. Шлях да сябе: Сучасная аўтабіяграфічная проза як мастацкая сістэма. Мн., 2002.


Тарасюк Л. Імпрэсіянізм у беларускай літаратуры // Роднае слова. 2001. № 4.

Тарасюк Л. Рамантызм у беларускай літаратуры // Роднае слова. 1998. №№ 9, 10.

Тычына М. Аляксандр Пушкін і Якуб Колас. Мн., 1999.

Тычына М. Ісці ў свет — і не губляць сябе: Беларуская проза апошніх гадоў // Роднае слова. 1997. №№ 7, 8.

Тычына М. Карані і крона: Фальклор і літаратура. Мн., 2002.

Тычына М. Лекі ад амнезіі: Сучасная тэматыка ў сучаснай літаратуры // Роднае слова. 1994. №№ 2, 3.

Тычына М. На павароце: Беларуская літаратура канца ХХ стагоддзя // Роднае слова. 2001. №№ 4, 6, 9.

Тычына М. Час прозы. Мн., 1988.

Хаўстовіч М. Гісторыя беларускай літаратуры 30—40-х гг. ХІХ ст. Мн., 2001.

Цвірка К. Камяні тых сядзібаў: Шляхі паэтаў ХІХ ст. Мн., 2004.

Штэйнер І. Варожаць балады вякоў. Мн., 1993.

Штэйнер І. Шматмоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя. Мн., 2002.

Шынкарэнка В. Нястомных пошукаў дарога: Праблемы паэтыкі сучаснай беларускай гістарычнай прозы. Мн., 2002.

Яцухна В. Тэорыя літаратуры. Гомель, 2006.

б) Творчыя партрэты некаторых літаратараў у часопісе «Крыніца» (1994—2002):


Адам Глобус: 2002. № 3 (74).

Аксана Забужка: 2002. № 1 (72).

Алег Мінкін: 2001. № 5 (65).

Алена Васілевіч: 1996. № 10 (25).

Алесь Адамовіч: 2000. № 1 (58).

Алесь Жук: 2001. № 1 (61).

Алесь Салавей: 1997. № 6 (32).

Аляксей Дудараў: 1998. № 5 (42).

Аляксей Пысін: 2002. № 1 (72).

Анатоль Сыс. 2001. № 6 (66).

Антон Луцкевіч: 1999. № 4—5 (52).

Аркадзь Куляшоў: 1999. № 10 (56).

Барыс Сачанка: 1998. № 10 (47).

«Бум-бам-літ» (В. Бурлак, Ілья Сін, А. Бахарэвіч, Зм. Вішнёў; артыкулы Ю. Барысевіча, Г. Кісліцынай): 2001. № 10 (70)..

Васіль Быкаў: 1996. № 3 (19).

Васіль Стус: 2001. № 4 (64).

Вацлаў Гавэл: 1997. № 1 (27).

Вацлаў Ластоўскі: 1994. № 8 (2).

Віктар Карамазаў: 1997. № 10—11 (36).

Вінцэсь Мудроў: 1994. № 10 (4).


Вольга Іпатава: 1997. № 9 (35).


Галіна Булыка: 1994. № 7 (1).

Гіём Апалінэр: 2001. № 11—12 (71).

Гюнтэр Грас: 2002. №№ 7—8 (75).

Іван Чыгрынаў: 1998. № 9 (46).


Іван Шамякін: 1998. № 1 (38).


Іосіф Бродскі: 1999. № 2—3 (51).

Карал Чапэк: 1997. № 10—11 (36).

Карусь Каганец: 1998. № 6 (43).

Кнут Гамсун: 1996. № 10 (25).

Леанід Дранько-Майсюк: 2001. № 7 (67).

Максім Багдановіч: 1999. № 6 (53).


Максім Танк: 1995. № 10 (15).


Масей Сяднёў: 1997. № 3 (29).

Мілан Кундэра: 1998. № 10 (47).

Міхась Стральцоў: 1994. № 9 (3).

Наталля Арсеннева: 1996. № 11—12 (26).

«Наша Ніва»: 2000. № 11—12 (60).

Ніл Гілевіч: 2001. № 3 (63).

Ніна Мацяш: 1996. № 4 (20).

Олдас Хакслі: 2001. № 8 (68).

Пімен Панчанка: 1997. № 2 (28).

Рыгор Барадулін: 1996. № 7 (22).

Сакрат Яновіч: 1998. № 2 (39).

Стэфан Малармэ: 1999. № 4—5 (52).

Томас Стэрнс Эліёт: 1996. № 9 (24).

Уільям Батлер Ейтс: 1998. № 12 (49).

Уільям Фолкнер: 1995. № 8 (13).

Уладзімір Арлоў: 2002. № 2 (73).

Уладзімір Дубоўка: 1997. № 8 (34).

Улдыс Бэрзыньш: 1996. № 2 (18).

Умбэрта Эка: 2001. № 5 (65).

«Філалагічнае пакаленне»: 2001. № 11—12 (71).

Францішак Багушэвіч: 1995. № 11—12 (16).

Фрыдрых Ніцшэ: 1994. № 8 (2).

Хасэ Артэга-і-Гасэт: 2001. № 3 (63).

Чэслаў Мілаш: 1997. № 7 (33).

Шарль Бадлер: 1998. № 8 (45).

Эзра Паўнд: 2000. № 4—5 (59).

Ян Баршчэўскі: 1999. № 7—8 (54).

Янка Сіпакоў: 1997. № 5 (31).

Янка Юхнавец: 1996. № 2 (18).

Яраслаў Гашак, Франц Кафка: 1995. № 6 (11).


ЗМЕСТ
Замест уводзінаў
ЛІТАРАТУРА РАМАНТЫЗМУ

Рамантызм як напрамак і як універсальны творчы метад

Творчасць Э.Т.А.Гофмана

Кніга песень” Гайнрыха Гайнэ



Нікалаўс Ленаў

Асаблівасці развіцця рамантызму ў Беларусі



Філаматы і філарэты

Жыццё і творчасць Яна Чачота

Тамаш Зан

Ян Баршчэўскі

Творчасць Адама Міцкевіча як вяршыня паэзіі польскага і беларускага рамантызму

Жыццёвы шлях паэта

Балады і паэмы Адама Міцкевіча

Санеты


«Дзяды»

«Пан Тадэвуш»

Адам Міцкевіч у беларускім кантэксце

Пачатак расійскамоўнай літаратуры ў Беларусі

Тадэвуш (Фадзей) Булгарын

Беларуская літаратура 1830-х гадоў: асноўныя тэндэнцыі развіцця

Аляксандр Ходзька

Аляксандр Грот-Спасоўскі

Юльян Корсак

Тадэвуш Лада-Заблоцкі

Асаблівасці англійскага рамантызму


Джордж Гордан Байран і яго паэма “Паломніцтва Чайльд-Гарольда”

Ранні расійскі рамантызм

Васілій Жукоўскі

Аляксандр Грыбаедаў

Жыццё і творчасць Аляксандра Пушкіна



Нараджэнне і выхаванне паэта ў сям’і

Ліцэйскі перыяд (1813—1817)

Пецярбургскі перыяд (1817—1820)

Паўднёвы перыяд (1820—1824)

Міхайлаўскі перыяд (1824—1826)

Пасля высылкі (1826—1830)

Апошнія гады (1831—1837)

Раман у вершах “Яўгені Анегін” (1823—1831)

Пушкін і Беларусь

Жыццёвы і творчы шлях Міхаіла Лермантава



Дзяцінства

Ранняя лірыка

Юнацтва

Творчы пошук

Творы перыяду першай каўказскай высылкі

Зорная часіна паэта

Паэма «Дэман»

Паэма “Мцыры”

Раман “Герой нашага часу”
Другая каўказская высылка
Лермантаў і беларуская літаратура

Паўночнаамерыканскі рамантызм. Генры Лангфэла

Далейшае развіццё рамантычнай плыні ў літаратуры Беларусі ХІХ стагоддзя. Беларускамоўныя творцы-рамантыкі



Творчасць Уладзіслава Сыракомлі
Вінцэсь Каратынскі

Ялегі Пранціш Вуль
Паўлюк Багрым

Альгерд Абуховіч
Зоф’я Манькоўская


АСВЕТНІЦКІЯ ПЛЫНІ Ў БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Асветніцкі класіцызм у беларускай літаратуры


Паэма “Энеіда навыварат” Вікенція Равінскага

Канстанцін Вераніцын і яго паэмы “Тарас на Парнасе” і “Два д’яўлы”

Далейшае развіццё сентыменталісцкай плыні



Ануфры Петрашкевіч

Адам Плуг

Адэля з Устроні

Арцём Вярыга-Дарэўскі
Вайніслаў Савіч-Заблоцкі

Творчасць Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
Асветніцка-рэалістычныя тэндэнцыі ў беларускай літаратуры першай паловы 1860-х гг.
Публіцыстычныя творы Канстанціна Каліноўскага


РЭАЛІЗМ ХІХ СТАГОДДЗЯ

Анарэ дэ Бальзак



Навела “Габсэк”

Раман “Бацька Гар’ё”

Мастацкія адкрыцці Флабэра


Рэалізм у англійскай літаратуры

Чарлз Дыкенс

Іншыя майстры англійскага рэалізму

Станаўленне рэалізму ў расійскай літаратуры



Мікалай Гогаль і яго раман “Мёртвыя душы”

Росквіт рэалістычнай плыні ў расійскай літаратуры другой паловы ХІХ стагоддзя



Творчасць Івана Тургенева

Леў Талстой

Фёдар Дастаеўскі

Сацыяльная сатыра Салтыкова-Шчадрына

Габрэйская рэалістычная літаратура ў Расійскай імперыі. Мендэле Мойхер-Сфорым і Шолам-Алейхем

Польская літаратура: ад рамантызму да рэалізму

Генрык Сянкевіч і яго раман “Крыжакі”

Жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі

Марыя Канапніцкая

Беларуская літаратура 1870-х—1890-х гг.: асноўныя тэндэнцыі развіцця


Жыццё і творчасць Францішка Багушэвіча

Янка Лучына

Адам Гурыновіч
Іншыя папярэднія “нашаніўскага” адраджэння

Рэалістычная проза і драматургія ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ стагоддзя

Джордж Бернард Шоў

Антон Чэхаў
ДЭКАДАНС, ІМПРЭСІЯНІЗМ, СІМВАЛІЗМ І НЕАРАМАНТЫЗМ

Скандынаўскі сімвалізм: творчасць Генрыка Ібсэна

Французскі і бельгійскі сімвалізм

Шарль Бадлер

Поль Верлен

Марыс Мэтэрлінк

Расійскі сімвалізм


Аляксандр Блок

Акмеізм як апазіцыя расійскаму сімвалізму
Творчасць Ганны Ахматавай

Натуралізм як “дэкадансны” рэалізм

«Наша Ніва» і літаратары-«нашаніўцы»



Карусь Каганец

Ядвігін Ш.

Літаратурная палеміка ў “Нашай ніве”

Нашаніўства”, беларускі дэкаданс і сімвалізм

Асоба і творчасць Янкі Купалы

Купала і беларускі Космас

Станаўленне творчай асобы

Даніна багушэвічаўскай традыцыі

Новы этап творчай эвалюцыі

Пошукі Купалы-драматурга і паэта

Беларусацэнтрызм як апірышча Купалавай творчасці

Купала ў савецкай Беларусі

Якуб Колас



Месца Коласа ў прыгожым пісьменстве

З біяграфіі

Пачатак творчага шляху

Песні-жальбы”



На подступах да маштабнай эпікі

Паэтычны эпас Коласа

Трылогія “На ростанях”

Колас за савецкім часам

Максім Багдановіч



Свет Багдановіча

Біяграфія паэта

Паэт “чыстай красы”

Творчы метад Багдановіча

Жыццё і творчасць Алеся Гаруна

Змітрок Бядуля

Максім Гарэцкі



Волат беларускай прозы

Жыццёвыя дарогі

Дэбют празаіка

Лірычна-аўтабіяграфічная проза

Дзве душы”



Аповесць “Меланхолія”

Раман “Віленскія камунары”

Камароўская хроніка”



Перад абліччам трагедыі
ГІСТАРЫЧНАЯ І ЛІТАРАТУРНАЯ ПАНАРАМА ХХ СТАГОДДЗЯ (уводзіны)

ШЛЯХІ МАДЭРНІЗМУ Ў ХХ СТАГОДДЗІ
Мадэрнізм і беларуская літаратура

Райнэр Марыя Рыльке

Гіём Апалінэр

Марсэль Пруст

Джэймс Джойс

Франц Кафка

Лірыка Барыса Пастарнака

Творчасць Уладзіміра Маякоўскага

Алесь Разанаў

“Тэатр абсурду”

Самюэль Бэкет

Эжэн Ёнэска

«Метафізічныя драмы» Гаралда Пінтэра



Авангардысцкія традыцыі ў сучаснай беларускай драматургіі

Беларускі «Бум-Бам-Літ»
МАЙСТРЫ РЭАЛІЗМУ ХХ СТАГОДДЗЯ

Джон Голсуарсі
Іван Бунін

«Сялянская паэзія” і Сяргей Ясенін
Уільям Фолкнер
Проза Эрнэста Хемінгуэя
Творчы даробак Максіма Горкага

Сацыялістычны рэалізм

Літаратурны працэс у СССР у 20-я гады

Літаратурныя суполкі ў Расіі

Міхаіл Шолахаў

Літаратурныя суполкі ў савецкай частцы Беларусі

Імкненне да гуртавання

Маладняк”

Узвышша”

БелАПП

Расстралянае Адраджэнне

Літаратура Заходняй Беларусі



Антон Луцкевіч

Францішак Аляхновіч

Казімір Сваяк

Кузьма Чорны


Творчасць Аркадзя Куляшова

Літаратурная апазіцыя

Уладзімір Дубоўка

Язэп Пушча
Андрэй Мрый

Эмігранцкая літаратура

Аляксандр Салжаніцын

У капцюрох ГПУ” Францішка Аляхновіча



Уладзімір Вайновіч

Уладзімір Набокаў

Беларуская эміграцыя



Вацлаў Ластоўскі

Жыццёвы лёс і творчасць Наталлі Арсенневай

Масей Сяднёў

Алесь Салавей

Асоба і мастацкі талент Ларысы Геніюш

Янка Юхнавец

Працяг рэалістычнай лініі ў пасляваенным беларускім рамане



Іван Мележ

Вячаслаў Адамчык

Традыцыі рэалістычнай школы ў расійскай літаратуры. Расійская “вясковая” проза


ПАШЫРЭННЕ МАГЧЫМАСЦЯЎ РЭАЛІЗМУ Ў ЛІТАРАТУРЫ ХХ —ПАЧАТКУ ХХІ СТАГОДДЗЯ

“Эпічны тэатр” Бертальта Брэхта

Міхаіл Булгакаў

“Магічны рэалізм” Габрыэля Гарсія Маркеса

Інтэлектуальная літаратура

Томас Ман

Творчасць Германа Гесэ

Проза Антуана дэ Сэнт-Экзюперы

Паэзія Чэслава Мілаша

Інтэлектуалізм у беларускай літаратуры



Пачатак – у класікаў

Ігнат Канчэўскі (Абдзіраловіч)

Уладзімір Жылка

Максім Танк

Антыўтопія



Яўген Замяцін

Джордж Оруэл

Алесь Адамовіч

Антытаталітарны рэалістычны раман у пасляваеннай Заходняй Еўропе



Гайнрых Бёль

Бляшаны барабан” Гюнтэра Граса

Экзістэнцыялізм

Альбэр Камю

Жан-Поль Сартр

Васіль Быкаў

Таталітарызм і літаратура

Сацыялістычны рэалізм у творчасці Івана Шамякіна


Творчы пошук беларускіх паэтаў пасляваеннага пакалення

Рыгор Барадулін

Беларуская пасляваенная проза

“Лірычная проза”

Янка Брыль

Уладзімір Караткевіч

Іван Чыгрынаў

Міхась Стральцоў

Беларуская драматургія апошніх дзесяцігоддзяў

Сучасны раман і эсэ


Раманы і эсэ Мілана Кундэры
Беларуская эсэістыка сёння

Уладзімір Арлоў

Валянцін Акудовіч

Сяргей Дубавец

Змена квадры ў беларускай літаратуры: канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў



Публіцыстычная паэзія Пімена Панчанкі

Новыя матывы ў творах Васіля Быкава, Янкі Брыля, Алеся Адамовіча

Узвышэнне грамадзянскай лірыкі

Творчасць Ніла Гілевіча

Вяртанне з нябыту

У пошуках новай тоеснасці

Постмадэрнізм: творчасць Борхеса


Постмадэрнісцкая плынь у беларускай літаратуры

Масавая культура і развіццё беларускай літаратуры
Заключэнне
Выбраная бібліяграфія
Паказальнік літаратуразнаўчых і іншых паняццяў
СУСВЕТНАЯ ГІСТОРЫЯ І ЛІТАРАТУРА Ў ХІХ—ПАЧАТКУ ХХІ СТ.

(сінхраністычная табліца)

БІЯГРАФІЧНАЯ НАТАТКА
Лявон Баршчэўскі нарадзіўся 4 сакавіка 1958 г. у горадзе Полацку. Закончыў Мінскі педагагічны інстытут замежных моваў (цяпер — Мінскі лінгвістычны універсітэт). Выкладаў у Наваполацкім політэхнічным інстытуце, працяглы час быў намеснікам дырэктара, выкладчыкам літаратуры і сусветнай мастацкай культуры Нацыянальнага ліцэя імя Якуба Коласа. Пераклаў на беларускую мову шматлікія творы сусветнай літаратуры, навуковыя працы замежных гісторыкаў і філосафаў. Аўтар некалькіх дзесяткаў артыкулаў па агульнай педагогіцы, тэорыі і методыцы выкладання літаратуры, папулярных нарысаў “Літаратура ад старажытнасці да пачатку эпохі рамантызму” (2003), укладальнік хрэстаматый па літаратуры народаў свету для сярэдняй школы. Лаўрэат прэміі Беларускага ПЭН-Цэнтра імя Ф. Багушэвіча (1997). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў, Ганаровы старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтра.
Пятро Васючэнка (нарадзіўся 15 лютага 1959 г. у Полацку) — літаратуразнаўца, пісьменнік, загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта. Кандыдат філалагічных навук. Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій “Драматургія і час” (1991), “Драматургічная спадчына Янкі Купалы” (1994), “Пошукі страчанага дзяцінства” (1995), вучэбнага дапаможніка “Сучасная беларуская драматургія” (2000), “Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм” (2004), зборніка літаратурна-крытычных працаў “Адлюстраванні першатвора” (2004), зборніка прозы “Белы мурашнік” (1993), кнігі казак “Прыгоды паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” (1997), зборніка прозы “Прыгоды аднаго губашлёпа” (1999), зборніка п’ес “Маленькі збраяносец” (1999), літаратуразнаўчых артыкулаў і рэцэнзій.
Міхась Тычына — даследчык і выкладчык літаратуры, крытык, празаік. Нарадзіўся ў Якуціі ў сям’і ссыльнага (10 лютага 1943 г.). Скончыў філфак Брэсцкага педагагічнага інстытута (1964) і аспірантуру пры акадэмічным Інстытуце літаратуры (1970), дзе загадвае аддзелам тэорыі літаратуры. Доктар філалогіі (2001). Аўтар манаграфій “Кузьма Чорны” (1973, 2-е выд. 2004), “Народ і вайна” (1985), “Карані і крона: Фальклор і літаратура” (1991, 2-е выд. 2002), “Аляксандр Пушкін і Якуб Колас” (1999), зборнікаў літаратурна-крытычных артыкулаў “Змена квадры” (1983), “Час прозы” (1988), больш за 400 артыкулаў. Адзін з аўтараў акадэмічнай “Гісторыі беларускай літаратуры ХХ стагоддзя” (1999—2003), 4-томных “Нарысаў па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей” (1993—1995), “Нарысаў беларуска-украінскіх літаратурных сувязей” (2002, на украінскай мове — 2003), працы “Магчымасці рэалізму” (1982), праграм і падручнікаў па беларускай літаратуры для 9 і 11 класаў сярэдняй школы. Аўтар кніг прозы “Дажынкі” (1979, на рускай мове — 1981) і “Вяртанне: Аповесць пра Кузьму Чорнага” (1984). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (1976), Беларускага ПЭН-Цэнтра (1989). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. Калесніка.


Навукова-папулярнае выданне



Баршчэўскі Леанід Пятровіч

Васючэнка Пятро Васільевіч

Тычына Міхась Аляксандравіч

Беларуская літаратура і свет

Ад эпохі рамантызму да нашых дзён:

папулярныя нарысы
Кніга падаецца ў аўтарскай рэдакцыі

Адказны за выпуск Р.І.Шастак

Камп’ютэрны набор Р.Э.Свірская

Карэктар Ул.М.Сіўчыкаў

Падпісана да друку з гатовых дыяпазітываў 15.12.2006.

Фармат 6090/16. Папера афсетная. Гарнітура “Балтыка”. Друк афсетны.

Ум. друк. арк. 39,7. Ул-выд. арк. 30,6.

Тыраж 1000 экз. Заказ 874.


Выдавец прыватнае унітарнае прадпрыемства “Радыёла-плюс”

ЛВ № 023300133315 ад 9.06.04.

Рэспубліка Беларусь, 220012, г.Мінск, пр. Незалежнасці, 72-12.

Друкарня ТДА “Новапрынт”

ЛП № 02330/0056647 ад 27.04.2004 г.

выдадзена Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

220141, г.Мінск, вул. Купрэвіча, 2





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка