Абразцова Ірына Аляксандраўна




Дата канвертавання12.06.2016
Памер45.26 Kb.
Абразцова

Ірына Аляксандраўна,

настаўніца гісторыі , выхавальнік

Станькаўскай школы-інтэрната Дзяржынскага раёна
Вусны часопiс:БЕЛАРУСЬ – МАЯ БАЦЬКАЎШЧЫНА

(лiтаратурны ранiшнiк для вучняў 2-3 класаў)



ЭКСПАЗIЦЫЯ: на цэнтральным месцы размешчана карта Беларусi, побач дзяржаўны герб i cцяг Рэспублiкi Беларусь. Побач выстава беларускiх ручнiкоў, а з другога боку букет лену або васiлькоў са збажыной.

Вучнi прыбраны ў беларускiя касцюмы.


  • Гучыць фанаграма песнi на словы Я.Коласа « Мой родны кут ».

  • Па роднай зямлi iдуць тры вучнi i вядуць гутарку аб Бацькаўшчыне:

  1. -Што такое Бацькаўшчына, знаеш?

  2. –Гэта рэчка,

сцежачка лясная,

гэта ў лузе залатая пчолка,

а ў вачах тваiх –

ВЯСЕЛКА.


  1. –Бацькаўшчына-

гэта дом твой,

школа,


2,3 - Гэта песнi, што звiняць наўкола.

А.Касцецкi



    • Выконваецца песня «Бацькоўскi край», верш А.Бялевiча, музыка У.Раманчука.

    • Дзецi падыходзяць да карты

2. – Вось яна! (паказвае на карце)

Нiбы кляновы лiсток – наша Бацькаўшчына. Яна называецца Рэспублiка Беларусь.



  1. (паказвае на карце)

Мяжуе з Польшчай, Украiнай, Расiяй, Латвiяй, Лiтвой.

Твой родны край, твая Айчына –

Жыцце твае i гонар твой.

I ты яе запомнi iмя,

Як неба, сонца i зару.

Твая зямля,твая Радзiма

Названа светла –

БЕ-ЛА-РУСЬ!

Ю.Свiрка


  1. - Як называецца дзiўна…

Ты пра яе раскажы.

  1. Белая Русь – Радзiма

Перад табой ляжыць.

Крыкнi – яна адгукнецца

Звонам гарачых кос.

Кропля з лiста сарвецца,

ускалыхнецца плес.

Даль захлынецца громам –

Белая Русь запяе.

I азарыцца Неман –

Чыстае вока яе.

Д.Бiчэль-Загнетава




    • Выконваецца песня «Белая Русь» на верш У.Карызны.




  1. – Наша Рэспублiка мае свой герб i сцяг ( паказвае герб i сцяг Беларусi), якiя сiмвалiзуюць яе велiч i магутнасць.

  2. Я – беларус , i хоць сягоння

Яшчэ малы, але скажу:

Я родам з племя непакорных

I прад бядой не задрыжу!

Н.Гiлевiч



  1. - Наш беларускi край адметны прыгажосцю сваiх гарадоў i весак, сваiх рэк i азер, сваiх добразычлiвых людзей.

7. Мы ўсiм сваей гасцiннасцю вядомы,

Надзейныя сябры i дружбакi.

I госць, i падарожны ў нас,

Як дома.


А злым i травы колюцца ў бакi.

Гатовы ўсе аддаць –

I тым багаты,

Мы, беларусы,

Мы - народ такi.

Р.Барадулiн



  1. – Мы называемся беларусамi i гэта невыпадкова. Гавораць такое iмя нам далi суседзi.

  1. – Чаму так?

9. – Iснуе шмат меркаванняў. Можа таму, што носiм светлую вопратку i маем светлыя валасы. А можа таму, што засталiся вольныя, не пакарылiся мангола – татарам.

  1. Я – беларус, я нарадзiўся

На гэтай казачнай зямлi,

Дзе мiж лясоў i пушчаў дзiкiх

Адвеку прашчуры жылi.

Н.Гiлевiч



  1. Мая Радзiма –

Жытнi колас,

Сiнь мурагу, язмiну цвет.

Яна –

Пiлы гарачы голас,



Калес цяжкiх глыбокi след…

Мая Радзiма –

Дзе з-за бору

Узыходзiць месяц уначы,

Дзе ў братнiм ладзе, у дружным зборы

Жылi калiсьцi крывiчы…

Е.Лось


  1. – Паглядзi на карту Беларусi, i ты адразу ўбачыш, як шмат тут гарадоў. Адны з iх старажытныя, вяльможныя; iншыя толькi ўзбудоўваюцца, мацнеюць.

  2. Яны да спадобы мне, хай i старыя,

Не толькi ў гучаннi iх добры змест.

Як многа гавораць мне назвы такiя –

Мiнск,

Пiнск,


Брэст.

Калi паразважыш, няцяжка дазнацца,

Бо сведчаць на ўсю неабсяжную шыр,

Што продкi любiлi спакойную працу

Шклоў,

Клецк,


Мiр.

П.Броўка


  1. Горад Слонiм есць на Шчары.

Ды чамусьцi не сланы

Топчуць ля яго абшары,

А ласi i кабаны.


  1. Мой таварыш –

самы добры! –

Поблiз Кобрына жыве.

Там вужакi, а не кобры

Выгiнаюцца ў траве.

У.Скарынкiн


  1. А якiя прыгожыя i цiкавыя назвы маюць беларускiя вескi:

Малiнаўка, Рабiнаўка, Вiшнеўка…

Завоссе, Засулле, Залужжа…



  1. Як Толькi за Оршай

Направа павернеш –

Прыедзеш у веску

Пад назвай Цукерня.

Бабулi ласкавыя

Добра там лечаць

Дзяцей, што цукеркамi

Зубы калечаць.

П.Панчанка



  1. Нездарма Беларусь называюць сiнявокай i гэта не толькi ад васiлькоў, якiя красуюць у жыце, але i ад шматлiкiх рэк i азер, якiя цякуць па нашай казачнай зямлi.

  2. З маленства сэрцам я iрвуся

Ткаць песнi з вашых паясоў,

О рэкi, рэкi Беларусi

Сярод лугоў, сярод лясоў!

Г.Бураўкiн



  1. Па Гароднi Неман льецца.

Злева сонейка смяецца.

Справа песня раздаецца

Рыбка б’ецца, сэрца б’ецца.

Д.Бiчэль-Загнетава



  1. Наш край нарачанскi,

Край сiнiх азераў,

Ты сення красой

Веснавою цвiцеш,

Як наша Радзiма,

Ты сонцам азоран,

I чайкай ляцiць

Твая песня ў бязмеж.

М.Танк



    • Выконваецца беларускi народны танец.

    • Настаўнiк праводзiць вiктарыну з гасцямi па атрыманай падчас ранiшнiка iнфармацыi:

  1. Як называецца наша Радзiма?

  2. З якiмi краiнамi мяжуе Беларусь?

  3. Чаму нас называюць беларусамi?

  4. Якiя гарады Беларусi вы ведаеце?

  5. Якiя рэкi Беларусi вам вядомы?

  6. Якiя азеры размешчаны на тэрыторыi Беларусi?

  7. Якiх беларускiх паэтаў i пiсьменнiкаў вы ведаеце? Чые вершы вы сення пачулi?

  8. Як называецца ваша веска i адкуль пайшла яе назва?




    • Падводзяцца вынiкi вiктарыны.

    • Настаўнiк падыходзiць да вучня, якi цiкавiўся «Што такое Бацькаўшчына»,абдымае за плячо.


Настаўнiк: I гэты край,

дзе нарадзiўся, рос,

дзе днее, вечарэе i свiтае,

усё –


ад зор далекiх i да рос –

твая Радзiма,

родная, святая.

Р.Барадулiн




  • Гучыць фанаграма песнi на словы Я. Коласа «Мой родны кут»


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка