Абавязковы модуль




старонка1/10
Дата канвертавання01.05.2016
Памер1.42 Mb.
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


Установа адукацыі

”Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“



ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар установы адукацыі

”Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“

_______________________ В.Л.Цыбоўскі

” ____ “ ________________ 2014

Рэгістрацыйны № УД-____________/р.


Абавязковы модуль Гісторыя

Вучэбная праграма для ўсіх спецыяльнасцей

Факультэт эканомiкi i бiзнесу

Кафедра агульнанавуковых дысцыплін

Курс 1

Семестр 1



Лекцыі 18/6




Практычныя (семінарскія)

заняткі 16/2



Залік 1 семестр

Лабараторныя заняткі




Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне 34/8






Усяго гадзін па дысцыпліне 72

Форма атрымання вышэйшай адукацыі – дзённая/завочная








Cкладальнік: Пашко Р.Г., канд. фiлас. навук, дацэнт

2014


Вучэбная праграма складзена на аснове тыпавой вучэбнай праграмы абавязковага модуля па дысцыпліне ”Гісторыя“, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 30.06.2014, рэгістрацыйны № ТД-СГ.023/тып.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры агульнанавуковых дысцыплін 28 жнiўня 2014 г., пратакол № 1.

Загадчык кафедры _____________________ С.В.Вабiшчэвiч

Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння навукова-метадычным саветам

установы адукацыі ”Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці“ 29 жнiўня 2014 г., пратакол № 1.

Старшыня НМС ____________________ У.У.Шэвердаў



1.ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПIСКА
Вучэбная праграма па абавязковым модулі «Гісторыя» (Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі) прызначана для рэалізацыі на першай ступені вышэйшай адукацыі ў рамках цыкла сацыяльна-гуманітарных дысцыплін. Яна скіравана на авалоданне студэнтамі асноўнымі тэарэтычнымі дасягненнямі гістарычнай навукі, апрацоўку, асэнсаванне і сістэматызацыю вучэбнай інфармацыі, набыццё практыкаарыентаваных уменняў. Вызначальнымі асаблівасцямі дадзенай праграмы ў параўнанні з папярэднімі з’яўляюцца: удасканаленне зместу абавязковага модуля, выкарыстанне прафесійнага, кампетэнтнаснага падыходу ў навучанні, значнае павялічэнне ролі і ўдзельнай вагі самастойнай работы студэнтаў, магчымасць выкарыстання сучасных інавацыйных тэхналогій.
1.1.Мэты і задачы абавязковага модуля «Гісторыя»
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый і практычных навыкаў, неабходных і дастатковых для вырашэння і выканання грамадскіх, сацыяльна-прафесійных і асобасных задач і функцый.

Задача вывучэння вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі» ва ўстановах вышэйшай адукацыі заключаецца ў набыцці студэнтамі практычных навыкаў аналізу гістарычных фактаў і падзей, што забяспечвае фарміраванне сацыяльна-асобасных кампетэнцый студэнта, заснаваных на сістэме каштоўнасцяў, якая сфарміравалася ў працэсе гістарычнага развіцця беларускага народа і эвалюцыі яго дзяржаўнасці, што з’яўляецца тэарэтыка-метадалагічнай асновай, неабходнай для якаснай сацыяльна-прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.


1.2. Месца вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі»
Месца вучэбнай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі» у сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў вызначаецца тым, што прадметам яе вывучэння з’яўляюцца найбольш важныя пытанні дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык.

Актуальнасць вывучэння гісторыі Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывілізацыі абумоўлена неабходнасцю выпрацоўкі аб’ектыўнага навуковага погляду на гісторыю беларускага народа, які сфарміраваўся ў працэсе ўзаемадзеяння разнастайных сацыяльна-эканамічных, этнакультурных, геапалітычных і культурна-цывілізацыйных фактараў. Гэта з’яўляецца абавязковай умовай, якая забяспечвае падрыхтоўку не толькі спецыяліста-прафесіянала, але і фарміраванне ў асобы якасцей грамадзяніна і патрыёта.


1.3.Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце «Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін», выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпу адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі (САК):

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі (АК):

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

У адпаведнасці з патрабаваннямі адукацыйнага стандарта студэнт павінен ведаць:

• асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння і разумення гісторыі Беларусі ў кантэксце ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай цывілізацый;

• змястоўныя характарыстыкі працэсу этнічнага і нацыянальнага фарміравання беларускага народа на розных гістарычных этапах;

• сутнасныя характарыстыкі гістарычных форм дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі і станаўлення беларускай дзяржаўнасці ў ХХ-пачатку ХХІ ст.;

• характэрныя рысы і вынікі рэалізацыі гістарычных мадэлей мадэрнізацыі беларускага грамадства, у тым ліку савецкай;

• месца і ролю беларускіх земляў у геапалітычных працэсах у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце;

• дасягненні беларускага народа ў развіцці духоўнай і матэрыяльнай культуры;



умець:

• выкарыстоўваць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы пры характарыстыцы асаблівасцяў гістарычнага развіцця беларускага народа;

• характарызаваць умовы і вынікі этнічнага і нацыянальнага фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

• аналізаваць працэс паслядоўнай змены гістарычных форм дзяржаўных утварэнняў на тэрыторыі Беларусі, афармлення і замацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

• ажыццяўляць параўнальны аналіз рэформ і рэвалюцый у працэсе мадэрнізацыі беларускага грамадства, ацэньваць вынікі дзейнасці савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР;

• характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у асобныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне; аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах еўрапейскай інтэграцыі і сусветнай глабалізацыі;

• тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на гістарычнае развіццё беларускага народа і выкарыстоўваць гісторыка-культурную спадчыну Беларусі ў сваей дзейнасці;

валодаць:

• i выкарыстоўваць базавыя навуковыя гiстарычныя веды для рашэння теарэтычных задач; 

• даследчымi навыкамi, навуковай метадалогiяй i гiстарыка-параўнальнымi метадамi аналiза;

• междысцыплiнарным падыходам у рашэннi праблемных пытанняў па гiсторыi Беларусi.

Для рэалізацыі вышэй азначаных мэтаў неабходна вырашэнне наступных задач:

- фарміраванне ў студэнтаў ведаў, уменняў, вопыту аналізу заканамернасцяў і асаблівасцяў дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага, духоўнага развіцця беларускага народа, якія ўвасоблены ў калектыўнай гістарычнай памяці і служаць асновай для нацыянальнай самасвядомасці пры ўспрыманні гісторыі як свайго мінулага;

- засваенне студэнтамі сістэмы духоўных, культурных, матэрыяльных каштоўнасцяў беларускага народа, і развіццё на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай сацыякультурнай сітуацыі з асэнсаваннем сваёй ідэнтычнасці і перспектыў будучага развіцця;

- гатоўнасць выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь у аб’ёме сваіх кампетэнцый, сфарміраваных у выніку ўсвядомленага засваення і выкарыстання вучэбнай гістарычнай інфармацыі, садзейнічаць дальнейшаму развіццю сваёй краіны.


1.4. Агульная колькасць гадзiн абавязковага модуля «Гісторыя»

Структураванне зместу абавязковага модуля «Гісторыя» ажыццяўляецца пры дапамозе вылучэння ў ім узбуйненых дыдактычных адзінак (раздзелаў, тэм).

Вучэбная праграма па абавязковаму модулю «Гісторыя» адлюстроўваець спецыфіку профілю ўстановы вышэйшай адукацыі, спецыяльнасці, уласных навукова-метадычных напрацовак і прафесійнага вопыту прафесарска-выкладчыцкага складу.

На вывучэнне абавязковага модуля «Гісторыя» вылучаецца 72 гадзіны, у тым ліку 34 аўдыторныя гадзіны (з iх 18 лекцый i 16 семiнарскiх заняткаў) і 38 гадзін самастойнай працы студэнтаў.



2. Змест вучэбнага матэрыялу

2.1.1 Тэматычны план

(дзённая форма атрымання адукацыі)






п/п


Назва раздзелаў

(модуляў) і тэм
  1   2   3   4   5   6   7   8   9   10


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка