Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі




старонка1/4
Дата канвертавання06.07.2016
Памер0.83 Mb.
  1   2   3   4
ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

20 снежня 2011 г. № 283



Аб зацвярджэнні Палажэння аб установе агульнай сярэдняй адукацыі

На падставе пункта 4 артыкула 19 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, абзаца другога падпункта 1.1 пункта 1 пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2011 г. № 969 «О делегировании полномочий Правительства Республики Беларусь на принятие (издание) нормативных правовых актов в соответствии с Кодексом Республики Беларусь об образовании» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Зацвердзіць прыкладзенае Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

 

 


 

ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова


Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь

20.12.2011 № 283



ПАЛАЖЭННЕ
аб установе агульнай сярэдняй адукацыі


ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Дадзеным Палажэннем вызначаецца парадак дзейнасці ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і прыёму (залічэння) у іх асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем сувораўскага вучылішча, кадэцкага вучылішча, сярэдняй школы – вучылішча алімпійскага рэзерву, калі іншае не ўстаноўлена Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Дадзенае Палажэнне абавязкова для прымянення іншымі ўстановамі адукацыі ў частцы арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі імі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

2. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, дадзеным Палажэннем, iншымi актамi заканадаўства і яе статутам.

3. Прадметам дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца рэалізацыя адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі, адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых), праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.

Віды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, адукацыйныя праграмы асноўнай адукацыі, адукацыйныя праграмы дадатковай адукацыі, праграмы выхавання, якія рэалізуюцца ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду, вызначаны артыкулам 156 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

4. Стварэнне, рэарганізацыя і ліквідацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

5. Дзяржаўная акрэдытацыя ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду, пацвярджэнне дзяржаўнай акрэдытацыі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі на адпаведнасць заяўленаму віду ажыццяўляюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

6. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ў частцы, якая не ўрэгулявана дадзеным Палажэннем, кіруецца:

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі і прыёму ў іх асоб для атрымання дашкольнай адукацыі;

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм сярэдняй спецыяльнай адукацыі і прыёму (залічэння) у іх асоб для атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыі;

пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм спецыяльнай адукацыі;

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і прыёму ў іх асоб для атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;

пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);

пры рэалізацыі праграм выхавання заканадаўствам, якое вызначае парадак арганізацыі выхаваўчага працэсу ва ўстановах адукацыі пры рэалізацыі праграмы выхавання і абароны праў і законных інтарэсаў дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні.

7. Аказанне медыцынскай дапамогі навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, устаноўленых заканадаўствам.

8. Статыстычная справаздачнасць установы агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.

9. Установа агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае накапленне, улік, захоўванне і выкарыстанне архіўных дакументаў у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства ў сферы архіўнай справы і справаводства.

10. Установа агульнай сярэдняй адукацыі мае права ажыццяўляць эксперыментальную і інавацыйную дзейнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам.

11. Установа агульнай сярэдняй адукацыі мае права ажыццяўляць мiжнароднае супрацоўніцтва ў адпаведнасцi з заканадаўствам.

12. Кантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

13. Установа агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе самакантроль за забеспячэннем якасці адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

14. Фінансаванне дзяржаўных і прыватных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, ажыццяўленне дзейнасці, якая прыносіць даходы, расходаванне сродкаў, атрыманых установамі агульнай сярэдняй адукацыі ад гэтай дзейнасці, а таксама фарміраванне заснавальнікамі матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і забеспячэнне яе абнаўлення і развіцця ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.



ГЛАВА 2
СТРУКТУРА ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

15. Установа агульнай сярэдняй адукацыі можа мець у сваёй структуры адасобленыя падраздзяленні і структурныя падраздзяленні.

16. Да адасобленых падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыi адносяцца філіял, прадстаўніцтва, іншае адасобленае падраздзяленне, якія ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

17. Да структурных падраздзяленняў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца бібліятэка, інтэрнат, аддзяленне, пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, вучэбна-кансультацыйны пункт, вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка), рэсурсны цэнтр, вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі, цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі, лагер, іншыя структурныя падраздзяленні.

Структурнае падраздзяленне можа стварацца як адасобленае падраздзяленне.

Структурныя падраздзяленні ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з заканадаўствам, дадзеным Палажэннем, статутам установы агульнай сярэдняй адукацыi, палажэннем аб адпаведным структурным падраздзяленні, якое зацвярджаецца кіраўніком установы агульнай сярэдняй адукацыі.

18. Установа агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем школы-інтэрната для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў (далей – школа-інтэрнат), гімназіі-інтэрната, санаторнай школы-інтэрната, вячэрняй школы, яслі-сада – пачатковай школы, дзіцячага сада – пачатковай школы, міжшкольнага вучэбна-вытворчага камбіната працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі (далей – міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат), міжшкольнага цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, можа мець у сваёй структуры інтэрнат.

19. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, у структуры базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў, гімназіі – каледжа мастацтваў можа стварацца аддзяленне. Гэтае структурнае падраздзяленне ствараецца і ажыццяўляе дзейнасць у адпаведнасці з Палажэннем аб ўстанове сярэдняй спецыяльнай адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 ліпеня 2011 г. № 106 «О некоторых вопросах среднего специального образования» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 107, 8/24152).

20. Вучэбна-вопытны ўчастак (гаспадарка) – структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, што ствараецца з мэтай забеспячэння:

правядзення практычных работ па асновах і тэхналогіі вырошчвання раслін у адпаведнасці з вучэбнай праграмай вучэбнага прадмета «Працоўнае навучанне»;

вырошчвання жывёл, назірання за іх ростам і развіццём у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў;

рэалізацыі адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па эколага-біялагічным профілі;

правядзення навукова-даследчых вопытаў па заданнях навуковых і сельскагаспадарчых арганізацый;

грамадска карыснай працы і практыкі.

21. У залежнасці ад прадмета, мэт і задач дзейнасці ў структуры вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркі) могуць стварацца наступныя падраздзяленні:

ахаванага грунту – для вырошчвання агародніны, кветкава-дэкаратыўных і пакаёвых раслін, расады, размнажэння пладова-ягадных і дэкаратыўных раслін у цяпліцах, парніках, на ўцепленым грунце;

па вырошчванні сельскагаспадарчых культур – для вырошчвання па сістэме севазвароту гародніны, бульбы, садавіны, пладова-ягадных культур і іншых сельскагаспадарчых культур і раслін, расады кветкава-дэкаратыўных раслін;

па вырошчванні пладова-ягадных і дэкаратыўных культур – для вырошчвання саджанцаў пладовых і дэкаратыўных дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустарнікаў;

дэндралагічнае – для стварэння калекцый дрэвавых і куставых раслін;

заалагічнае – для стварэння кутка жывой прыроды, што таксама можа ўключаць трусятнік, птушнік, пчальнікі і іншыя аб’екты жывёлагадоўлі;

калекцыйнае – для вырошчвання і стварэння калекцый раслін сартоў сельскагаспадарчых, кветкава-дэкаратыўных і сістэматычных груп раслін, распаўсюджаных лекавых раслін;

па вырошчванні кветкава-дэкаратыўных раслін – для вырошчвання аднагадовых, двухгадовых, шматгадовых кветкава-дэкаратыўных раслін, планіроўкі азелянення тэрыторыі ўстановы адукацыі і вывучэння асноў ландшафтнага дызайну;

экалагічнае – для стварэння экалагічнай сцежкі з мэтай вывучэння разнастайнасці навакольнага асяроддзя.

Для ажыццяўлення дзейнасці вучэбна-вопытнага ўчастка (гаспадаркі) установе агульнай сярэдняй адукацыі могуць прадастаўляцца зямельныя ўчасткі ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі.

22. Рэсурсны цэнтр – структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, дзе канцэнтруюцца матэрыяльна-тэхнічныя, педагагічныя і інфармацыйныя рэсурсы з мэтай іх эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання для інавацыйнага развіцця ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна (горада).

23. Асноўныя задачы рэсурснага цэнтра:

стварэнне медыятэкі, фарміраванне яе фонду сучаснымі вучэбнымі і іншымі выданнямі і забеспячэнне доступу да іх праз камп’ютарныя сеткі, уключаючы глабальную камп’ютарную сетку Інтэрнэт;

удзел у вопытнай праверцы вучэбных выданняў, экспертызе сродкаў навучання, неабходных для рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі;

арганізацыя і правядзенне канферэнцый, семінараў, практыкумаў і іншых мерапрыемстваў для педагагічных работнікаў;

арганізацыя і правядзенне вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў;

арганізацыя і правядзенне кансультацый для педагагічных работнікаў па пытаннях правядзення вучэбных заняткаў па асобных тэмах вучэбных праграм па вучэбных прадметах, факультатыўных заняткаў з выкарыстаннем адпаведных рэсурсаў рэсурснага цэнтра.

24. Вытворчая (вучэбна-вытворчая) майстэрня, вучэбна-вытворчы камбінат працоўнага навучання і прафесіянальнай арыентацыі (далей – вучэбна-вытворчыя аб’екты) як структурныя падраздзяленні ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» на ІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, арганізацыі грамадска карыснай працы, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).

Дзейнасць вучэбна-вытворчых аб’ектаў у частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне», правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў па асновах выбара прафесіі (далей – дапрафесіянальная падрыхтоўка), арганізацыі грамадска карыснай працы, рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) вызначаецца ў адпаведнасці з главой 14 дадзенага Палажэння.

25. Цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі як структурнае падраздзяленне ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца з мэтай ажыццяўлення навучання і выхавання па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў і падрыхтоўкі іх да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь.

Дзейнасць цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі ў частцы ажыццяўлення адукацыйнага працэсу па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», правядзення факультатыўных заняткаў у адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі факультатыўных заняткаў ваенна-патрыятычнай накіраванасці вызначаецца ў адпаведнасці з главой 15 дадзенага Палажэння.

26. Для арганізацыі выхаваўчага працэсу пры рэалізацыі праграмы выхавання дзяцей, якія маюць патрэбу ў аздараўленні, ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, за выключэннем вячэрніх школ, можа стварацца лагер.

27. Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная службы, якія дзейнічаюць у адпаведнасці з заканадаўствам.

ГЛАВА 3
НАВУЧЭНЦЫ ВА ЎСТАНОВЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

28. Навучэнцам ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца асоба, якая асвойвае змест аднаго з відаў адукацыйных праграм, што рэалізуе ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі. Да навучэнцаў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца выхаванцы, вучні і слухачы.

29. Для мэт дадзенага Палажэння да выхаванца адносіцца асоба, якая асвойвае змест адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі.

30. Вучань – асоба, якая асвойвае змест аднаго з відаў адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, або адукацыйнай праграмы спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю, або адукацыйнай праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, што забяспечвае атрыманне кваліфікацыі спецыяліста з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, або адукацыйнай праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

31. Слухач – асоба, якая пры навучанні і выхаванні на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі асвойвае змест адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых).

32. Правы i абавязкi навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам і правіламі ўнутранага распарадку для навучэнцаў.



ГЛАВА 4
ПЕДАГАГІЧНЫЯ РАБОТНІКІ, ІНШЫЯ РАБОТНІКІ ЎСТАНОВЫ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ, ІХ ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ

33. Да педагагічных работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца асобы, якія рэалізуюць змест адукацыйных праграм, праграм выхавання, ажыццяўляюць навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыі і (або) ажыццяўляюць кіраўніцтва адукацыйнай дзейнасцю ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, яе структурнымі падраздзяленнямі.

34. Да іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі адносяцца асобы, якія ажыццяўляюць адміністратыўна-гаспадарчыя, інжынерна-тэхнічныя, вытворчыя і іншыя дапаможныя функцыі.

35. Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да педагагічных работнікаў, іх правы і абавязкі, правы і абавязкі іншых работнікаў установы агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, статутам і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, іх працоўнымі дагаворамі.



ГЛАВА 5
КІРАВАННЕ ЎСТАНОВАЙ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

36. Кіраванне ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, іншымі актамі заканадаўства, у тым лiку дадзеным Палажэннем, статутам установы адукацыi, i будуецца на спалучэнні прынцыпаў адзінаначалля і самакіравання.

37. Статут установы агульнай сярэдняй адукацыі зацвярджаецца заснавальнікам у парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Установа агульнай сярэдняй адукацыі забяспечвае азнаямленне асоб (законных прадстаўнікоў непаўналетніх асоб) пры залічэнні ва ўстанову адукацыі з пасведчаннем аб дзяржаўнай рэгістрацыі, статутам, сертыфікатамі аб дзяржаўнай акрэдытацыі, а па іх патрабаванні – і з вучэбна-праграмнай дакументацыяй.

38. Непасрэднае кіраўніцтва ўстановай агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляе кiраўнiк (дырэктар, начальнік), якi назначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады заснавальнікам.

39. Кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі:

узначальвае ўстанову адукацыі, кіруе яе работай, забяспечвае ўзаемадзеянне з зацікаўленымі;

нясе адказнасць за вынікі работы ўстановы адукацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам;

дзейнічае ад імя ўстановы адукацыі без даверанасці, прадстаўляе яе ва ўсіх арганізацыях;

у межах сваёй кампетэнцыі выдае загады і дае ўказанні, выкананне якіх абавязкова для ўсіх работнікаў і навучэнцаў;

прымае на работу і звальняе педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі, заключае (працягвае, скасоўвае) з імі працоўныя дагаворы (кантракты), прымяняе да iх меры заахвочвання, дысцыплінарнага спагнання (для сярэдняй школы, якая знаходзіцца на тэрыторыі папраўчай установы, – па ўзгадненню з яе кіраўніком);

зацвярджае структуру i штатны расклад установы адукацыі згодна з тыпавымі штатамі і зацверджанымі нарматывамі колькасці работнікаў у межах сродкаў, што выдзяляюцца на аплату працы;

арганізуе работу ўстановы адукацыі па разглядзе зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, вядзенні кнігі заўваг і прапаноў, ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур. Пры неабходнасці ўносіць прапановы па такіх зваротах на разгляд заснавальніка;

ажыццяўляе асабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб;

ажыццяўляе iншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.

40. Асноўным органам самакіравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляецца савет, які ўзначальвае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі.

Ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ствараецца педагагічны савет і могуць стварацца папячыцельскі савет і бацькоўскі камітэт.

Органы самакіравання ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі ствараюцца і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасці з:

Палажэннем аб савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 г. № 84 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 95, 8/24039);

Палажэннем аб педагагічным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, Палажэннем аб бацькоўскім камітэце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанымі пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2011 г. № 47 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 124, 8/24340);

Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі, зацверджаным пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. № 146 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2011 г., № 99, 8/24094).

ГЛАВА 6
АРГАНІЗАЦЫЯ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ ПРЫ РЭАЛІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНЫХ ПРАГРАМ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ

41. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў адпаведнасці з устаноўленымі Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі патрабаваннямі да арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

42. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца ў класах, у тым ліку класах інтэграванага навучання і выхавання, спецыялізаваных па спорце класах, вячэрніх класах, групах (пры дзяленні класа на групы) або індывідуальна.

43. Для арганізацыі адукацыйнага працэсу пры навучанні і выхаванні на І, ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі вучні, як правіла, аднаго ўзросту аб’ядноўваюцца ў клас. У выпадку, калі колькасць вучняў пры прыёме (залічэнні) ва ўстанову адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, перавышае ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі напаўняльнасць класа, то ствараюцца некалькі класаў (паралельныя класы).

44. Спецыялізаваныя па спорце класы могуць стварацца ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі наступных відаў:

пачатковай школе;

базавай школе;

сярэдняй школе;

сувораўскім вучылішчы;

кадэцкім вучылішчы;

школе-інтэрнаце;

вучэбна-педагагічным комплексе (акрамя базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў, гімназіі – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – вучылішча алімпійскага рэзерву).

45. Вячэрнія классы могуць стварацца ў сярэдніх школах, сярэдніх школах (філіялах дзяржаўных сярэдніх школ), што знаходзяцца на тэрыторыі папраўчых устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх унітарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, лячэбна-працоўных прафілакторыяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, і вучэбна-педагагічных комплексах яслі-сад – сярэдняя школа, дзіцячы сад – сярэдняя школа.

46. Арганізацыя адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў межах навучальнага года ажыццяўляецца па чвэрцях.

47. Для вучняў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ўстанаўліваюцца канікулы на працягу навучальнага года і летнія канікулы.

На працягу навучальнага года ўстанаўліваюцца восеньскія, зімовыя і вясновыя канікулы агульнай працягласцю не менш за 30 каляндарных дзён. Для вучняў I і II класаў у III чвэрці (трэці тыдзень лютага) устанаўліваюцца канікулы працягласцю не менш за 7 каляндарных дзён.

Працягласць летніх канікул павінна быць не менш за 12 каляндарных тыдняў, а для вучняў IX класаў, якія працягваюць атрыманне адукацыі на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі, – не менш за 10 каляндарных тыдняў.

Пачатак і заканчэнне чвэрцяў, канікул вызначаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь не менш чым за год да пачатку навучальнага года.

48. Адукацыйны працэс пры навучанні і выхаванні на I, II i III ступенях агульнай сярэдняй адукацыі арганізуецца ў рэжыме шасцідзённага школьнага тыдня, у які ўваходзяць пяцідзённы вучэбны тыдзень і адзін дзень тыдня для правядзення з вучнямі спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, іншых выхаваўчых мерапрыемстваў, арганізацыі працоўнага навучання, у тым ліку вучэбных заняткаў на вучэбна-вытворчых аб’ектах, у міжшкольным вучэбна-вытворчым камбінаце.

49. Асноўнай формай арганізацыі адукацыйнага працэсу пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца вучэбныя заняткі: урок, назіранне, экскурсія і іншыя заняткі. Дадаткова праводзяцца факультатыўныя, стымулюючыя, падтрымліваючыя заняткі, кансультацыі (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі), заняткі па фізічнай рэабілітацыі, музычна-рытмічныя заняткі (для вучняў санаторных школ-інтэрнатаў), практыка, вучэбна-палявыя зборы, грамадска карысная праца.

50. Вучэбныя заняткі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі могуць праводзіцца па зменах у адпаведнасці з патрабаваннямі санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

51. Рэжым арганізацыі вучэбных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў санаторных школах-інтэрнатах, вячэрніх школах, вячэрніх класах, сярэдніх школах (філіялах дзяржаўных сярэдніх школ), што знаходзяцца на тэрыторыі папраўчых устаноў крымінальна-выканаўчай сістэмы Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, рэспубліканскіх унітарных вытворчых прадпрыемстваў Дэпартамента выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, лячэбна-працоўных прафілакторыяў Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, вызначаецца заснавальнікамі з улікам асаблівасцяў дзейнасці гэтых відаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і асаблівасцяў арганізацыі адукацыйнага працэсу ў вячэрніх класах.

52. У вячэрняй школе, вячэрніх класах для вучняў, якія навучаюцца ў завочнай форме атрымання адукацыі, у кожнай чвэрці на працягу не больш за 10 працоўных дзён праводзяцца вучэбныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбным планам вячэрняй школы (завочная форма атрымання адукацыі), а ў перыяд паміж вучэбными занятками – факультатыўныя, стымулюючыя заняткі і кансультацыі. Тэрміны правядзення вучэбных заняткаў у кожнай чвэрці вызначаюцца штогод кіраўніком установы адукацыі і даводзяцца да ведама ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.

53. Навучанне і выхаванне пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь.

Выбар мовы навучання і выхавання і вывучэнне моў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з артыкулам 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і іншымі актамі заканадаўства.

Пры прыняцці рашэння аб адкрыцці ў гімназіі дадаткова І–ІV класаў для рэалізацыі адукацыйнай праграмы пачатковай адукацыі яе заснавальнік вызначае абавязковую для вывучэння замежную мову з улікам магчымасцяў прадаўжэння яе вывучэння асобамі, якія атрымалі пачатковую адукацыю ў гэтай гімназіі і не былі залічаны ў яе для атрымання базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, у іншых установах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму базавай адукацыі, адукацыйную праграму сярэдняй адукацыі, па месцы іх жыхарства.

54. Пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі класы дзеляцца:

на групу хлопчыкаў (юнакоў) і групу дзяўчынак (дзяўчат) пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў V–IХ класах і па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў Х і ХІ класах. У выпадку, калі магчыма арганізаваць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» паасобна для хлопчыкаў (юнакоў) і дзяўчынак (дзяўчат) у іншых класах, то па рашэнню ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, узгодненаму з фінансавым упраўленнем (аддзелам) гэтага мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, гэтыя класы дзеляцца таксама на адпаведныя групы. Дапускаецца ў спецыялізаваных ліцэях дзяленне класаў на дзве групы пры напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў мужчынскага полу пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Працоўнае навучанне» ў VIІ і VIІІ класах і па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» ў VIІ–ХІ класах;

на групу юнакоў і групу дзяўчат пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка» ў Х і ХІ класах;

на тры групы пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова» з напаўняльнасцю кожнай групы не менш за шэсць і не больш за дзесяць вучняў. У выпадку, калі немагчыма сфарміраваць тры групы з напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за шэсць вучняў, дапускаецца дзяленне класа на дзве групы, але напаўняльнасцю кожнай з іх не менш за шэсць вучняў;

на дзве групы ў базавых школах, сярэдніх школах, кадэцкіх вучылішчах, яслях-садах – базавых школах, яслях-садах – сярэдніх школах, дзіцячых садах – базавых школах, дзіцячых садах – сярэдніх школах пры напаўняльнасці класа не менш за 25 вучняў, школах-інтэрнатах, санаторных школах-інтэрнатах, вячэрніх школах, вячэрніх класах, гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, ліцэях, установах вышэйшай адукацыі, спецыялізаваных ліцэях, сувораўскіх вучылішчах, базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў пры напаўняльнасці класа не менш за 20 вучняў пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах:

«Інфарматыка» – у VI–ХІ (ХІІ) класах;

«Матэматыка» – пры правядзенні практыкумаў па рашэнню задач у Х і ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка»;

«Фізіка» – пры правядзенні франтальных лабараторных работ у VII–ХІ (ХІІ) класах, практыкумаў па рашэнню задач у Х і ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Матэматыка» і «Фізіка»;

«Біялогія» – пры правядзенні лабараторных і практычных работ у Х–ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія»;

«Хімія» – пры правядзенні практычных работ у VII–ХІ (ХІІ) класах, лабараторных вопытаў у Х і ХІ класах з вывучэннем на павышаным узроўні вучэбных прадметаў «Хімія» і «Біялогія»;

«Астраномія» – пры правядзенні астранамічных назіранняў у ХІ (ХІІ) класе;

на дзве групы ў базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў пры правядзенні вучэбных заняткаў па вучэбных прадметах, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне асобных відаў мастацтва і па якіх адукацыйный працэс ажыццяўляецца не індывідуальна.

55. Вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў вучняў у галіне асобных відаў мастацтва у базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў і па якіх адукацыйны працэс ажыццяўляецца індывідуальна, вызначаюцца вучэбна-праграмнай дакументацыяй адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі.

56. У базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў:

вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Харавы клас», «Танец класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка», «Асновы сцэнічнага руху», «Музычныя і тэатральныя гульні» праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па адпаведным вучэбным прадмеце, і канцэртмайстрам (акампаніятарам);

вучэбныя заняткі па вучэбным прадмеце «Ігра на музычным інструменце» (акрамя фартэпіяна) праводзяцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па гэтым вучэбным прадмеце, і канцэртмайстрам (акампаніятарам);

вучэбныя заняткі, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры па вучэбных прадметах «Жывапіс», «Малюнак», праводзяцца настаўнікам, які рэалізуе змест адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі па гэтых вучэбных прадметах, з удзелам 2 натуршчыкаў (вучэбныя заняткі па выкананню партрэта, дэталяў галавы і дэталяў фігуры (кісць, ступня) і 1 натуршчыка (вучэбныя заняткі для ўсіх іншых пастановак).

57. У выпадку, калі колькасць вучняў у класе менш за ўстаноўленую пунктам 13 артыкула 158 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі напаўняльнасць класа, установа адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі можа ажыццяўляць дзяленне класаў на групы пры вывучэнні вучэбных прадметаў, акрэсленых у пункце 54 дадзенага Палажэння, за кошт вучэбных гадзін, якія ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў.

58. Пры наяўнасці ў кожным з I–IV класаў не больш за шэсць вучняў вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне» праводзяцца адначасова з вучнямі I і II, II і III, III і IV або I і III, II і IV класаў або ў іншых аптымальных для ўстановы адукацыі варыянтах спалучэння вучняў розных класаў.

59. З мэтай выхавання ў вучняў адказных адносін да асабістай і грамадскай бяспекі і фарміравання вопыту бяспечнай жыццядзейнасці на працягу навучальнага года з вучнямі ІІ–IХ класаў праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах бяспекі жыццядзейнасці, а з вучнямі I–IХ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, таксама праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па радыяцыйнай бяспецы. У спецыялізаваным ліцэі з вучнямі VIІ–ХI класаў, акрамя таго, праводзяцца факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па пажарнай аварыйна-ратавальнай падрыхтоўцы, асновах папярэджання надзвычайных сітуацый, асновах ліквідацыі надзвычайных сітуацый. З мэтай забеспячэння атрымання вучнямі сувораўскіх вучылішчаў першапачатковых ведаў і навыкаў у ваеннай справе, якія неабходны для выбару прафесіі, службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь, іншых войсках і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Беларусь, органах ўнутраных спраў, органах і падраздзяленнях па надзвычайных сітуацыях, на працягу навучальнага года з вучнямі VIІ–ХI класаў праводзяцца ў шосты школьны дзень факультатыўныя заняткі ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў па асновах ваеннай справы.

60. За кошт вучэбных гадзін, што ўстаноўлены тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду на правядзенне факультатыўных заняткаў, могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень заняткі гульнявымі відамі спорту і можа рэалізоўвацца адукацыйная праграма прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) для вучняў X–XI (XII) класаў. На правядзенне заняткаў гульнявымі відамі спорту выдзяляецца 1 вучэбная гадзіна на клас на тыдзень, а для асвойвання зместу адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых) – у рамках колькасці вучэбных гадзін, прадугледжанай тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях, але не больш за 6 вучэбных гадзін у тыдзень.

61. Непаўналетнія вучні з улікам погляду іх законных прадстаўнікоў, зыходзячы са схільнасцяў, жаданняў і стану здароўя могуць вывучаць асобныя вучэбныя прадметы на павышаным узроўні на факультатыўных занятках у межах колькасці вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў, устаноўленай тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыi адпаведнага віду.

Факультатыўныя заняткі могуць быць прыродазнаўча-матэматычнай, гуманітарнай, грамадазнаўчай, экалагічнай, ваенна-патрыятычнай, музычнай, харэаграфічнай, мастацкай, тэатральнай, спартыўнай і іншай накіраванасці. Факультатыўныя заняткі музычнай, харэаграфічнай і тэатральнай накіраванасці могуць праводзіцца сумесна настаўнікам, які рэалізуе змест адпаведнай вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў, і канцэртмайстрам (акампаніятарам).

Факультатыўныя заняткі, як правіла, праводзяцца да пачатку або пасля завяршэння ўрокаў. Факультатыўныя заняткі ў IX (X) – XI (XII) класах могуць праводзіцца ў шосты школьны дзень.

62. Для арганізацыі факультатыўных, стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў, кансультацый (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі) вучні, як правіла, аднаго або паралельных класаў аб’ядноўваюцца ў групу.

Напаўняльнасць групы для арганізацыі заняткаў, названых у частцы першай гэтага пункта, павінна складаць:

не менш за тры вучні пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыі, што размешчаны ў сельскіх населеных пунктах;

не менш за пяць вучняў пры правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах адукацыі, што размешчаны ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу;

не менш за тры вучні пры правядзенні стымулюючых, падтрымліваючых заняткаў і кансультацый (для вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю ў завочнай форме атрымання адукацыі).

Дапускаецца ў пачатковай школе, базавай школе, сярэдняй школе, вучэбна-педагагічным комплексе, за выключэннем базавай школы – каледжа мастацтваў, сярэдняй школы – каледжа мастацтваў, гімназіі – каледжа мастацтваў, правядзенне індывідуальна падтрымліваючых заняткаў, накіраваных на пераадольванне цяжкасцяў у вывучэнні вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Руская мова», для непаўналетніх замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова пражываюць у Рэспубліцы Беларусь, а таксама для непаўналетніх грамадзян і асоб без грамадзянства, якім прадастаўлены статус бежанца або дадатковая абарона ў Рэспубліцы Беларусь або якія хадайнічаюць аб прадастаўленні статуса бежанца або дадатковай абароне ў Рэспубліцы Беларусь.

63. Па рашэнню заснавальніка ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі, у якой арганізуюцца факультатыўныя заняткі музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці, дапускаецца:

ажыццяўляць адукацыйны працэс індывідуальна пры засваенні на факультатыўных занятках музычнай накіраванасці зместу вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў для І–ІХ класаў, накіраванай на навучанне ігры на адпаведным музычным інструменце. На кожнага вучня адводзіцца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні на факультатыўных занятках пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай і харэаграфічнай накіраванасці для І–ІХ класаў, накіраваных на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычна-інструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры, тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва. На кожную групу вучняў з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца 1 вучэбная гадзіна на тыдзень;

ажыццяўляць адукацыйны працэс у групах з напаўняльнасцю не менш за два вучні пры засваенні зместу вучэбных праграм факультатыўных заняткаў мастацкай накіраванасці для І–ІХ класаў, накіраваных на фарміраванне мастацкай культуры сродкамі выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і дызайну. На кожную групу вучняў з ліку вучняў аднаго або паралельных класаў адводзіцца не больш за 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень.

64. У выпадку, калі ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчана ў сельскім населеным пункце, пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі не выкарыстоўвае па аб’ектыўных прычынах вызначаную тыпавым вучэбным планам установы агульнай сярэдняй адукацыі адпаведнага віду агульную колькасць вучэбных гадзін, фінансуемых з мясцовага бюджэту, за кошт гэтых вучэбных гадзін у раёне па рашэнню ўпраўлення (аддзела) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа на базе асобных устаноў агульнай сярэдняй адукацыі могуць быць арганізаваны факультатыўныя заняткі для вучняў некалькіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

65. Саставы груп для правядзення факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі зацвярджаюцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі (кіраўніка ўстановы адукацыі, на базе якой арганізаваны факультатыўныя заняткі для вучняў некалькіх устаноў агульнай сярэдняй адукацыі).

66. Штодзённая колькасць вучэбных заняткаў ва ўстанове адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі і іх паслядоўнасць вызначаюцца раскладам вучэбных заняткаў, што складаецца з улікам патрабаванняў санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў. Расклад вучэбных заняткаў зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі.

67. Факультатыўныя заняткі, у тым ліку факультатыўныя заняткі, названыя ў пункце 59 дадзенага Палажэння, а таксама заняткі па фізічнай рэабілітацыі, у тым ліку і па плаванні, у санаторнай школе-інтэрнаце плануюцца асобным раскладам, што зацвярджаецца кіраўніком установы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

68. Працягласць перапынкаў памiж вучэбнымі заняткамі і факультатыўнымі заняткамі (заняткамі па фізічнай рэабілітацыі, у тым ліку і па плаванні, у санаторнай школе-інтэрнаце), названымі ў пункце 67 дадзенага Палажэння, вызначаецца ўстановай адукацыі зыходзячы з канкрэтных умоў яе дзейнасці, арганiзацыi харчавання вучняў i iх адпачынку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi санiтарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

69. Адукацыйны працэс пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі для адораных і таленавітых вучняў, а таксама для вучняў, якія па ўважлівых прычынах пастаянна або часова на працягу навучальнага года не могуць наведваць вучэбныя заняткі і праходзіць ва ўстаноўленыя тэрміны атэстацыю, можа ажыццяўляцца індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.

Пры арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань можа асвойваць самастойна змест асвойваемай ім адукацыйнай праграмы агульнай сярэдняй адукацыі часткова або поўнасцю.

70. Для вырашэння пытання аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам вучань (законны прадстаўнік непаўналетняга вучня) падае заяву на імя кіраўніка ўстановы адукацыі.

Рашэнне аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам (аб адмове ў арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам) кіраўнік установы адукацыі прымае на працягу дзесяці каляндарных дзён з дня падачы заявы вучнем (законным прадстаўніком непаўналетняга вучня).

71. Рашэнне аб тэрмінах і формах правядзення атэстацыі вучня, які асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, прымаецца ўстановай адукацыі і даводзіцца да ведама вучня або законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня ў пісьмовай форме на працягу пяці каляндарных дзён з дня прыняцця кіраўніком установы адукацыі рашэння аб арганізацыі адукацыйнага працэсу індывідуальна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам.

72. Вучань, якi асвойвае змест адной з адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам, лiчыцца ў спiсах вучняў установы адукацыі. У класным журнале ў графе аб наведваннi вучнямi вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце (вучэбных прадметах), па якім матэрыял у адпаведнасці з вучэбнай праграмай ён асвойвае самастойна, робiцца запiс – «вывучае самастойна ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам».

73. Арганізацыя адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з iндывiдуальным вучэбным планам можа быць спынена:

па заяве вучня або законнага прадстаўніка непаўналетняга вучня;

па рашэнню ўстановы адукацыі, калі вучань па выніках атэстацыі атрымаў гадавую адзнаку 0 (нуль) балаў па адным з вучэбных прадметаў, па якім матэрыял у адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам ён асвойваў самастойна.

74. Рашэнне аб спыненні арганізацыі адукацыйнага працэсу вучня ў адпаведнасці з індывідуальным вучэбным планам прымаецца кіраўніком установы адукацыі і ў тыднёвы тэрмiн даводзiцца да ведама вучня або законнага прадстаўнiка непаўналетняга вучня.

75. Выхаваўчую работу з вучнямі класа ўстановы адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі арганізуе настаўнік, які выконвае абавязкі класнага кіраўніка.

76. Па завяршэнню навучальнага года:

з вучнямі Х класа, за выключэннем вучняў Х класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, што размешчаны на тэрыторыі радыяцыйнага забруджвання, санаторных школ-інтэрнатаў, вячэрніх школ, вячэрніх класаў, праводзяцца абавязковыя 5-дзённыя вучэбна-палявыя зборы (юнакі) і 5-дзённая медыцынская практыка (дзяўчаты), на якія выдзяляецца па 30 вучэбных гадзін. Правядзенне вучэбна-палявых збораў, медыцынскай практыкі для вучняў устаноў адукацыі, якія не маюць у сваёй структуры цэнтра дапрызыўнай падрыхтоўкі, арганізуецца ў цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі іншых устаноў агульнай сярэдняй адукацыі або ў міжшкольным цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі ў парадку, вызначаным аддзеламі (упраўленнямі) адукацыі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў па ўзгадненню з раённым (гарадскiм) ваенным камісарыятам, начальнікамі воінскіх гарнізонаў і камандзірамі воінскіх часцей, кіраўніцтвам арганізацый аховы здароўя;

з вучнями V–VIII класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія маюць вучэбна-вопытныя ўчасткі (гаспадаркі), на працягу 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень праводзіцца працоўная практыка (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі працоўнай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік установы агульнай сярэдняй адукацыі;

з вучнямі V–VIII класаў базавых школ – каледжаў мастацтваў, вучнямі сярэдніх школ – каледжаў мастацтваў, гімназій – каледжаў мастацтваў, якія вывучаюць вучэбныя прадметы, змест якіх накіраваны на развіццё здольнасцяў у галіне выяўленчага мастацтва, праводзіцца творчая практыка працягласцю 5 дзён па 3 вучэбныя гадзіны на дзень (усяго 15 вучэбных гадзін на клас). Тэрміны, парадак арганізацыі творчай практыкі, зыходзячы з мясцовых умоў, вызначае кіраўнік вучэбна-педагагічнага комплекса.

77. Агульная колькасць вучэбных гадзін, якая фінансуецца з рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў на правядзенне вучэбных заняткаў (заняткаў), пры распрацоўцы вучэбнага плана ўстановы адукацыі, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, павялічваецца яе заснавальнікам у наступных выпадках:

правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» з вучнямі, якія па стану здароўя аднесены да спецыяльнай групы. На групу выдзяляецца 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень;

дзялення класаў на групы ў адпаведнасці з пунктам 54 дадзенага Палажэння;

прадаўжэння вывучэння вучнямі V–ХІ (XII) класаў раней вывучаемай замежнай мовы, якая не вывучаецца ў дадзенай установе адукацыі, пры наяўнасці ў кожным класе ад аднаго да пяці вучняў. На вывучэнне раней вывучаемай замежнай мовы выдзяляецца не менш за 3 вучэбныя гадзіны на тыдзень на клас. Вучні, якія працягваюць вывучаць раней вывучаемую замежную мову, не ўлічваюцца пры вызначэнні колькасці груп пры дзяленні адпаведнага класа на групы для правядзення вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Замежная мова»;

выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне музычна-рытмічных заняткаў у санаторнай школе-інтэрнаце;

выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара), натуршчыкаў у базавых школах – каледжах мастацтваў, сярэдніх школах – каледжах мастацтваў, гімназіях – каледжах мастацтваў з разліку:

100 працэнтаў часу, што вызначаны вучэбным планам адпаведнага вучэбна-педагагічнага комплекса на вывучэнне вучэбных прадметаў «Ігра на музычным інструменце» (акрамя фартэпіяна); «Харавы клас», «Ансамблевы клас (вакальны)», «Ансамблевы клас (інструментальны)», «Танец класічны, народна-сцэнічны, гісторыка-бытавы або сучасны бальны», «Рытміка», «Асновы сцэнічнага руху», «Музычныя і тэатральныя гульні»;

100 працэнтаў часу, што вызначаны адпаведным вучэбна-педагагічным комплексам у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбных прадметах «Жывапіс», «Малюнак» на правядзенне вучэбных заняткаў, на якіх ажыццяўляецца работа з жывой натуры;

выдзялення вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай накіраванасці ў адпаведнасці з вучэбнымі праграмамі названых факультатыўных заняткаў і арганізаваных у групах, напаўняльнасць якіх устаноўлена ў абзацах другім і трэцім частцы другой пункта 62 дадзенага Палажэння;

выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне факультатыўных заняткаў музычнай, тэатральнай, харэаграфічнай і мастацкай накіраванасці ў адпаведнасці з пунктам 63 дадзенага Палажэння і вучэбных гадзін для канцэртмайстра (акампаніятара) з разліку 100 працэнтаў часу, адведзенага на навучанне ігры на музычным інструменце (акрамя фартэпіяна), на фарміраванне музычнай культуры сродкамі вакальнага або музычна-інструментальнага мастацтва, а таксама на фарміраванне харэаграфічнай культуры, тэатральнай культуры сродкамі харэаграфічнага мастацтва, тэатральнага мастацтва ў адпаведнасці з абзацамі другім і трэцім пункта 63 дадзенага Палажэння;

выдзялення вучэбных гадзін на правядзенне практычных вучэбных заняткаў па вучэбных дысцыплінах «Ваджэнне трактароў», «Ваджэнне аўтамабіля», што вызначаны тыпавымі вучэбнымі планамі па прафесіях «Вадзіцель колавых трактароў катэгорыі «А», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В», «Вадзіцель механічных транспартных сродкаў катэгорыі «В» і «С» пры рэалізацыі адукацыйнай праграмы прафесіянальнай падрыхтоўкі рабочых (служачых);

правядзення вучэбна-палявых збораў, практыкі (медыцынскай, працоўнай, творчай) у адпаведнасці з пунктам 76 дадзенага Палажэння;

правядзення грамадска карыснай працы з разліку 1 вучэбная гадзіна на тыдзень у ІІІ–VІІІ класах і 2 вучэбныя гадзіны на тыдзень у ІХ–ХІ класах.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка