Аб зацвярджэнні інструкцыі аб парадку вывучэння беларускай I (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі рэспублікі беларусь




Дата канвертавання15.03.2016
Памер41.83 Kb.
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ ВЫВУЧЭННЯ

БЕЛАРУСКАЙ I (АБО) РУСКАЙ МОЎ ВУЧНЯМІ, ЯКІЯ ЧАСОВА

ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

7 снежня 2006 г. №117

У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 34 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 г. «Аб агульнай сярэдняй адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:



  1. Зацвердзіць Інструкцыю аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (дадаецца).

  2. Гэтая пастанова ўступае ў дзеянне з дня яе афіцыйнага апубл ікавання.

Міністр А. М. РАДЗЬКОЎ
ІНСТРУКЦЫЯ АБ ПАРАДКУ ВЫВУЧЭННЯ

БЕЛАРУСКАЙ I (АБО) РУСКАЙ МОЎ ВУЧНЯМІ, ЯКІЯ ЧАСОВА

ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

Глава 1. Агульныя палажэнні

1. Інструкцыя аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (далей — Інструкцыя), вызначае парадак вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі агульнаадукацыйных устаноў, а таксама ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі і ажыццяўляюць навучанне і выхаванне на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (далей — установы адукацыі).

2. Патрабаванні дадзенай Інструкцыі з'яўляюцца абавязковымі для выканання ўстановамі адукацыі незалежна ад іх падпарадкавання і формаў уласнасці.
Глава 2. Парадак вывучэння беларускай мовы вучнямі, якія часова навучаюцца ва ўстановах адукацыі з рускай мовай навучання

3. Ад вывучэння беларускай мовы і атэстацыі па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучні, якія:

3.1. Раней не вывучалі беларускую мову і залічаны ў агульнапдукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступені агульнай базавай адукацыі.

3.2. Залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі і не атэставаны па беларускан мове за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі.

3.3. Часова, не болып за два гады, пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

3.4. Маюць цяжкія парушэнні маўлення, слыху і залічаны ў спецыяльныя агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты), спецыяльныя класы (групы), класы (групы) інтэграванага (сумеснага) навучання і выхавання.

3.5. Не вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і паступілі ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, на аснове агульнай базавай адукацыі.

3.6. Не вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і паступілі ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на аснове агульнай базавай адукацыі.

3.7. Не вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай базавай адукацыі і паступілі ва ўстановы, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі, для навучання і выхавання на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі.

4. У пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі, атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыі вучняў, вызваленых ад вывучэння беларускай мовы, робіцца запіс «не вывучаў», «не вывучала».

5. Вучні, названыя ў пункце 3 гэтай Інструкцыі, прысутнічаюць на ўроках беларускай мовы, аднак не атэстуюцца і не здаюць выпускныя экзамены па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

6. Вучні, якія залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання з першага па восьмы клас, атэстуюцца па беларускай мове і здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.

7. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 6 гэтай Інструкцыі, па рашэнні педагагічнага работніка можа не праводзіцца на працягу паўгода або года.

8. Пачатак атэстацыі вучняў, названых у пункце 6 гэтай Інструкцыі, залежыць ад рэальных магчымасцей кожнага вучня, узроўню засваення імі навучальнага матэрыялу па вучэбным прадмеце, выпрацоўкі неабходных уменняў і навыкаў.

9. Вучні, названыя ў падпунктах 3.1, 3.2, 3.5, 3.6, 3.7 пункта 3, якія самастойна або з дапамогай педагагічнага работніка засвоілі вучэбны матэрыял па беларускай мове, маюць права здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай ці агульнай сярэдняй адукацыі ў форме, вызначанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Глава 3. Парадак вывучэння рускай мовы вучнямі, якія часова навучаюцца ва ўстановах адукацыі з беларускай мовай навучання

10. Ад вывучэння рускай мовы і атэстацыі па гэтым вучэбным прадмеце вызваляюцца вучні, якія:

10.1. Раней не вывучалі рускую мову і залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на працягу двух або менш гадоў на II ступені агульнай базавай адукацыі.

10.2. Залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з беларускай мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на Ш ступені агульнай сярэдняй адукацыі і не атэставаны па рускай мове за перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі.

10.3.Часова, не болып за два гады, пражываюць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

11. Вучні, якія залічаны ў агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання з першага па восьмы клас, атэстуюцца па рускай мове і здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.



12. Атэстацыя вучняў, названых у пункце 11 гэтай Інструкцыі, па рашэнні педагагічнага работніка можа не праводзіцца на працягу паўгода або года.

13.Вучні, названыя ў падпунктах 10.1, 10.2 пункта 10 гэтай Інструкцыі, якія самастойна або з дапамогай педагагічнага работніка засвоілі вучэбны матэрыял па рускай мове, маюць нрава здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі ў форме, вызначанай Міністэрствам адукацыі Рэспу


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка